• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Дзесятага мая, а другой гадзіне па паўдні, у двух кіламетрах ад вёскі Юравічы распачалася бітва, якая цягнулася да сямі гадзін вечара. Каля дарогі, што ідзе праз
    яловы лес з Юравіч да Мікуліч, пад прыкрыццем лесу паўкругам пастроіўся партызанскі атрад. Калі разведка данесла генералу Забалоцкаму, што паўстанцы стаяць лагерам пад Юравічамі, ён выслаў чатыры батальёны пяхоты і чатыры сотні казакаў па дарозе, што вяла з Юравіч да Мікуліч. Казакі ішлі паперадзе і пры першым залпе кінуліся назад, пакінуўшы больш дзесяці забітых на полі бою, пяхота ж вагалася, ці ісці ў глыбіню лесу. Тады адзін з афіцэраў, стаўшы наперадзе атрада, павёў яго ў атаку. Той афіцэр першы ўпаў ад кулі, а за ім амаль ці не ўвесь атрад. А хто застаўся, кінуўся назад. Тады ў бой уступіла большая колькасць салдат. Завязаўся крывавы бой, і паўстанцы вымушаны былі адступіць. Раненых і забітых з боку паўстанцаў было дваццаць чатыры, у праціўніка знішчаны амаль дзве роты. Свентарэцкі пасля гэтай бітвы перадаў камандаванне групай у рукі Ляскоўскага, а сам, пераапрануўшыся ў яўрэйскае адзенне, на фурманцы ад'ехаў у Мінск, а адтуль за мяжу. За яго галаву ўлады абяцалі пяць тысяч таму, хто яго зловіць. Само яго прозвішча такі вялікі наганяла на іх страх, што, калі аднойчы атрад казакаў прыбыў у маёнтак Іванаўскі па авёс для коней і аканом паклікаў рахункавода Свентарэцкага, казакі, пачуўшы гэтае імя, як мага паўскаквалі на коней і ўцяклі...
    Імкнучыся ўшчэнт знішчыць групу Свентарэцкага і пазбавіць яе надзеі хоць дзе-небудзь схавацца, улады выкарыстоўвалі самыя разнастайныя сродкі. Напрыклад, загадвалі сялянам высякаць у лясах так званыя прасекі, гэта значыць дарогі па прамой лініі шырынёю на дваццаць метраў. Ссечаныя дрэвы адразу ж вывозілі за межы лесу, каб аблегчыць рух войску. У гушчарах каля дарог абсякаліся галіны, якія раслі нізка, каб ніводзін паўстанцкі ўцякач не мог схавацца ад вачэй сваіх праследнікаў. Ад таго, што лясы заставаліся адзіным сховам для партызанаў, іх пачалі падпальваць у розных месцах, каб, як гаварылі, выкурыць з іх палякаў. Палаючыя лясы ўяўлялі сабою прыгожы малюнак. Цэлыя ваколіцы ўсцілаліся
    такім густым дымам, што нават сонца, пранікаючы праз яго тоўшчу, здавалася, набірае чырвоныя колеры,
    Незалежна ад перашкод якія ставіліся царскім войскам на кожным кроку, Ляскоўскі, маючы давераны яму атрад партызанаў, удала абмінаў пятнаццаць тысяч салдат і казакаў і здолеў правесці яго без аніякай сустрэчы з небяспекаю. Калі партызаны назаўтра пасля юравіцкай бітвы, блукаючы па лесе, здаралася, блудзілі ў зарасніках, Ляскоўскі загадаў усім несці ў руках запаленыя стэарынавыя свечкі, каб прасцей адзін аднаго маглі бачыць. Гэтая працэсія людзей з запаленымі свечкамі, якая цягнулася на фоне цёмнага бору, утварала дзіўна арыгінальны, дантаўскі амаль вобраз. Толькі не было каму дзівіцца, бо ўсіх вярэдзіла адзіная думка пра нядаўні бой і пра тое, як быць далей.
    Праз колькі дзён паўстанцы выйшлі на дарогу паміж Ігуменам і вёскаю Дамавіцак і тут затрымалі генерала Грунта з суправаджальным эскортам казакаў. Генерал, прыведзены ў паўстанцкі лагер, мусіў прысягнуць, што ніколі супраць іх ваяваць не будзе. Пасля гэтага яго адпусцілі. I сапраўды, слова ён стрымаў, бо адразу ж падаў у адстаўку і выехаў на сваю радзіму
    Тым часам на Ляскоўскага і яго атрад рабіліся сапраўдныя аблавы. Салдаты, адкрыўшы месца, дзе ён хаваўся, акружалі яго і, сціскаючы паступова ланцуг, перакрывалі іплях да ўцёкаў. Аднак Ляскоўскі ўмеў так удал а выкруціцца і пакінуць небяспечнае месца, што ўсе намаганні ворагаў загнаць яго з атрадам у расстаўленыя пасткі зводзіліся на нішто. Намаганні гэтыя рабіліся ўсё болып старанна, бо ўлады былі перакананы, што групай яшчэ камандуе Свентарэцкі. Мужыкі, бачачы, як неэнергічны камандзір змог столькі разоў пазбегнуць засады, свята верылі, што ў гэтым памагае нейкая нячыстая сіла.
    Адначасна ўвесь край быў аб'яўлены на ваенным становішчы. 3 Пецярбурга прыбыла палітычная камісія, на чале якой стаялі так званыя дзеяцелі: генерал-губернатар Забалоцкі, абруселы ліцвін, пра якога мы гаварылі вышэй, Еўлеў, фон Братке, Крыжаноўскі, Русінаў і шмат
    іншых. Арышты адбываліся адзін за адным, усе турмы былі перапоўнены паўстанцамі і падазронымі, не ашчаджалі тут ні кабет, ні дзяцей, а на каго падала падозранне ў спачуванні паўстанню, яго тут жа хапалі і саджалі ў турму. а пасля высылалі ў Сібір.
    Тым часам, нягледзячы на цяжкія ўмовы і пастаянную небяспеку, Ляскоўскі некалькі месяцаў шчасліва праслізгваў паміж шэрагаў салдат. Бачачы, што набліжаецца зіма і што далей не зможа трымацца, ён аб'явіўусім сваім паплечнікам, што вырашьгў прабірацца за мяжу, бо іншага выйсця не бачыць. Адны пагадзіліся таварышаваць свайму камандзіру, а другія наважыліся вярнуцца дахаты і аддацца на ласку ці няласку ўлад
    У жніўні Ляскоўскі з малою жменькаю паўстанцаў пакінуў Літву а астатнія таварышы, не хочучы падзяляць яго далейшы лёс, або вярнуліся дахаты і былі арыштаваны, або бадзяліся па лясах ці пад чужым імем сталі фурманамі, лёкаямі і іншымі службоўцамі. Так скончылася паустанне, якое працягвалася ў Мінскім ваяводстве чатыры месяцы. Ахінула яно пакрывалам жалобы амаль усе шляхецкія дамы, бо не было сям'і, якая не аплаквала б хоць аднаго з сваіх членаў, што загінуў у паўстанні, быў пасаджаны ў турму, пакутаваў сярод ільдоў Сібіры ці ў капальнях Урала.
    Цішка Гартны
    Многа працы ў мяне — Хоць ўсю пору працуй! Грэй жалеза ў агне, Вымай з горна і куй.
    Молат важкі трымай Над кавадлам якраз, Знізу ўверх паднімай, Зверху ўніз, раз у раз.
    Адвярніся наспех, Як сумееш урваць — He забыцца, каб мех У свой час паддуваць.
    Адно іскры ў бакі I да верху лятуць, Як паважна з рукі Малаты важка б'юць.
    Раз-другі, і сашнік Можа ў поле ўжо браць Гарацешны мужык Сваю ніву араць.
    Трэба шворан у воз — Я згатую як след;
    Абіць буксу калёс — Я й да гэтага мэт.
    Рукі знаюць настрой, Молат ўслушны на мне, На ўсё жыцце цяжкой Працы хопіць ў мяне.
    Кдвячоркам
    Люблю сачыць, як дзень пагодлівы канае:
    I шэрасць лёгкая пад горадам шумлівым Памерна ў вуліцы глыбокія спадае, А пад мурамі вісне дымам сівым.
    Паветра ціхае паволі рэдне, стыне, Выразней рэха гулкае ўтуруе;
    Гудок фабрычны свіст зацяжны строма кіне, Й працоўных натаўп рэзва, шумна зашнуруе.
    Драты, што сеткамі крыжуюць вулкі, пляцы, Губляюць ніткі доўгія ў прысценных цепях, I пэнт нядаўны цяжкай творчай дзённай працы Прымоўкне, стуліцца ў каменных цесных сценах.
    Настрэчу ж месяцу блядому й зорак кучы Агні электрыкі вакол з акон, з ліхтарань Паднімуць ўверх прамень сярэбраны, бліскучы, I зыкі выцісне дзяўчына на гітары...
    Крыху пазней — і скрозь жыццё, як дым, знікае, Адно з куткоў пачуеш парак шэпт шчаслівы...
    Люблю сачыць, як дзень над горадам канае, Летучы ціха к небу дымам лёгкім, сівым!
    УЬосень
    3 поўначы цёмнае, сіверу дальняга Нудная восень прыйшла.
    3 поля убранага, з лугу зялёнага Жыцце-красу прыняла.
    Холадам, сцюжаю разам павеяла, Смерць за сабой прынясла.
    3 дрэва прыбранага, лісцем адзетага, Уборы сарвала, страсла.
    Птушак міленькіх з краю радзімага Ў вырай загнала ад нас;
    Песні іх мілыя, дзіўна пяяныя Ветрам заглушыла ўраз.
    Ветрам, навеяным, з дальняга сівера, Хмар прынясла за сабой, Неба высокае, сінекрыштальнае
    Усё спавіло туманом.
    Восень ты нудная, восепь дажджлівая, Ты немінуча ўсягды.
    У сэрца балючае, ў душу сіротную Многа ліеш ты нуды.
    Алесь Гурло
    * ♦ ♦
    Абнімаецца вецер з бярозай, Абнімаецца, быццам каханак, I ўцірае з вачэй яе слёзы, Яны капаюць срэбрам на ганак
    Залаціста-ружовыя косы
    Апусціла бяроза долу.
    Многа думак навеяла восень — I вясёлых і невясёлых.
    Яна рада, што ў новым убранні I што вецер болып неяк прыхільны, А не рада, што золата ў твані Рассыпаецца, мокне і стыне.
    Ах, бяроза, бяроза-красуня!
    He сумуй па сваёй лістоце, Бо твой сум адаб'ецца на струнах I застыне ў маёй істоце.
    Я вольна жыць хачу
    Змагацца я прывык... Жыццё — мая стыхія, I з ранніх дзён вядома мне турма, I дні вядомы мне, няволяю ліхія, А шчасце — вораг мой: яго ў мяне няма!
    За ім ганяюсь я, лаўлю яго вачамі,
    I насустрэч я мыслямі лячу, He сплю, чакаючы, я цэлымі начамі, Бо, -даўні раб, — я вольна жыць хачу!
    Я прабаваў усё: ахвяры і маленні;
    He чуў іх Бог, не чуў і чалавек:
    Заместа хлебных луст мне кідалі каменні... Я кляў сябе і свой злашчасны век.
    Бурліла кроў мая, мацнелі мае сілы, Пуцінай барацьбы я шчасце стаў шукаць;
    I што ж перада мной? Вялікі рад магілаў...
    I мушу я між іх, бы ўкопаны, стаяць.
    Наўкол ліецца кроў, наўкол людскія цені... Як бы сшалелы, я не знаю, што рабіць.
    А сонца кідае крывавыя праменні: Куды ісці? Я вольна хачу жыць!..
    Канстанцыя Буйло
    \дна
    Адна, ізноў адна, як колас той у полі, He сцяты ў час жніва нагостраным сярпом, Зламаны ветрамі гулячымі на волі
    Між апусцелых ніў, спалосканых дажджом.
    Адна, ізноў адна... Тужліва сэрца ные.
    Наўкола пуста, глуш. Ноч цёмная стаіць. А за акном віхор так жаласліва вые, Як бы сканаць не мог, не хочучы больш жыць.
    I сумна, сумна мне. Дзе ж той, каго любіла?
    Дзе ж тыя, што мяне любілі так даўней?!.
    Адны забыліся, другіх ўзяла магіла...
    I жаль мне прошлых мар, шчаслівых шкода дней.
    Адна, ізноў адна... А вецер думцы ўторыць,
    I стогнамі мяне ўцяшае ён сваймі:
    — Я — брат табе, я друг, — мне, стогнучы, гаворыць, — Адзін нас ломіць боль — дык плачмо ж разам мы!..
    ^яўчына
    Ўжо свечка пагасла, ўжо ноч за акном...
    Ў пасцелі мне душна, не спіцца... О сон! Ты самкні мае вочы хутчэй, Мо мілы сягоння прысніцца!
    Гадзіны ідуць, я ў пасцелі ляжу,
    I сон не смыкае мне вочы,
    А месяц праз вокны лье свет залаты, Малюнкамі сцены залоча...
    Устану з пасцелі, акно адчыню, — Мо вецер, што ў полі гуляе, Мне скажа, што робіць мой мілы цяпер, — Мяне, як даўней, ці кахае?..
    У небе спакойна так зоркі дрыжаць, А ветрык лісточкам шапоча;
    Запеў салавей звонкай трэллю сваёй — Заплача, то зноў зарагоча...
    I ветрык, і зоркі, і месяца свет,
    I звонкая трэль салаўіна, Здаецца, што гэта гукае ўсё мне: — Цябе ён кахае, дзяўчына...
    А ночка халодна: ўжо чую, як мне Дрыжанне пабегла па целе;
    Іду ўжо, лажуся ў цёплай маёй,
    I мяккай, і белай пасцелі...
    Заснула дзяўчына, а месяца свет На вочы і вусны лажыцца,