• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Стары іх Грышка мусіў тут жа абсадзіць.
    Загоншчыкі на прызбе, ганку і пад плотам Былі наводдаль, не раўнуючы, як сплёты Даўжэзнае вужакі чорнай, што паўзла
    I ўсю вялікую карчму апавіла.
    3 аблавы кожны быў узброены ці стрэльбай, Ці кіем — помстаю кіпеў на воўка, шэльму. Пацешныя між імі надта хлапчукі: Ледзь ад зямлі адрос, а цягне кол такі — Падняць яго не можа, татава налезла На вушы шапка, голаў скрыўшы ўсю гарэзы.
    Вазы і брычкі скупіліся за карчмой, Падпіў з засценка шляхціч, пры гурме чужой Крычыць на сына: «Паказаў сябе, праславіў!..» Ад смеху Грышка клаўся, ведаючы справу. «Ну й паляўнічы ў нас — на камароў яму!
    Ці ў стрэльбе помніць што?.. Хто веры дасць таму?
    Хай пан адкажа нам!» —
    «Курок... шчэ шомпал, шрубка». —
    «Ха! ха! названа драбяза — забыта рулька, Няма чаго, так лёгка памагчы й бядзе!
    А на аблаву едзе ды за мілі дзве!»
    На тракце тарахценне, пыл над ім падняўся, Чуваць званок паштовы, станавы прымчаўся.
    • * *
    Аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер, Малы з іх вынік, клапатных замнога мер. А вырак гэтакі гаспадароў вясковых — Ваўкоў трэ конча вынішчаць і тэрмінова.
    Аблавы сельскай дысцыпліна — што й казаць, Перашкаджае паспяхова паляваць.
    He тыя ўжо стральцы, паводзяцца нядбайна, Ад месца ад свайго ў лес ціснуцца патайна, I ў выніку старога шкодніка ніяк Пакласці не ўдаецца, воўк стары ў гушчак Заўжды ўцякае ўмела.
    Грышка з тэй прычыны, Стырно ў яго руках, меў клопат не адзіны.
    Паліцыю і воласць упрасіў раней, Каб у аблаве паспрыялі ахватней; Загоншчыкаў спатрэбіў на іурты чатыры, Дзяўчат прагнаў. «Нідзе ні ладу з іх, ні міру! На паляванні дзеўкі — кіне й стрэльбу зух, He йгрышча лес! Іх у запечак! у катух!.. A то пачнуцца жарты, заляцанкі, смехі, I драпануць паціху парамі ў арэхі».
    Дзесяткамі расставіў кожны гурт пасля, Даў палясоўшчыкаў — людзей пад іх нагляд, Асобна фракцыі стварыў, каб ім адказваць За дысцыпліну ў лесе.
    «Хлопцы! я адразу
    Задам таму, хто правароніць у кустох: Са мною справу мець — хай укрывае Бог! Фланг левы весці Базьыю, Вінцэсю — правы, Пакуль не стрэнуцца, маўчыць уся аблава, I люлек не курыць нікому патайком, Бо разаб'ю, дальбог, на пысе кулаком.
    Праз дзесяць крокаў ставіць, дзе й гусцей, як трэба, Глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва.
    Ну, з Богам!.. па чарзе!..
    Прашу ласкава вас,
    Вяльможныя панове, помніце наказ Рыгораўу выправе... Пільнавацца месца, Як дзе каго пастаўлю, маю вас я весці. Бяруся сівізной маёй запрысягаць, Што ў добрым месцы будзе кожны з вас стаяць. Пазначыў ггункты я галінкай заламанай, Там толькі аднаму спыніцца трэба пану.
    Як ваша воля й ласка, рушма ўсе за мной!..
    He мовіць, ідучы!.. — і гэтаю парой
    Нікому не курыць!..» Хто ў лесе з паляўнічых, Калі надзеі не губляе таямнічай,
    У стане праціўляцца ўражанням жывым, На месцы ў час аблавы стоячы сваім. Той момант, мілы сэрцу, тое хваляванне, Калі губляе воля ўладу, панаванне I водзіць толькі ў ведамых стральцоў рукой, А маладым бракуе волі ўжо такой;
    Той электрычны ток, што перад самым стрэлам У нашай у істоце прабягае цэлай, — Як выказаць, пачуцці перадаць стральца, Калі бяжыць звер з пуду проста на лаўца.
    Я ў думках месца кляў, зарослае лазою, Мяне лазняк паблізу атачаў сцяною, За крокаў трыццаць не прыкмеціш тут ваўка. Зламаў галінак колькі, сцяў нажом з вяршка — I ўбачыў справа выспачку неспадзявана, На ёй бьгў трохі змяты куст, трава стаптана. Я ўлажу!.. Аж пярэсмык добры там знайшоў! I цэль відаць адсюль, стралец тут мае схоў. Прыгледзеўся пільней, заўважыў быў ля сггуску Галінкі заламаныя. Пярэсмык вузкі, На стрэл прарэджаны, знікаў у гушчаку. Пазнаўу зробленым і вока, і руку, Меў Грышка рацыю, да месца прыглядаўся, Сюдою воўк стары не раз, напэўна, краўся. Нямая ў лесе цішыня, глухі спакой, Хоць Грышка тут аблаву чыніць на ваўкоў. Урэшце знак — далёкі стрэл — і закіпела Шырокае паўкола!..
    Купка праляцела
    Драздоў, і цецярук мільгнуў быў, беляка Я згледзеў, выскачыў з лазы ён, даў слупка I ўцёк. А гоман рос, вось даязджачы трубіць У рог — то блізкае ваўкам спавесце згубы. Гон закіпеў, як толькі ўсім сігнал далі, На вока, пэўна, кутгу ганчакі ўзялі.
    Калі на флангах стрэлы ў лесе прагрымелі, Загоншчыкі па ўсёй аблаве зашумелі.
    Ваўкоў аблога прыціскае... I стральцы Ўжо сыплюць стрэл за стрэлам. У другім канцы Пачуўся крык: «Пільнуй!..»
    У лазняку штось рушыць,
    Штось шаснула і раптам выткнуліся вушы, Пад ногі выскачыў вялікі воўк з кустоў, Палю, шчаслівы момант улучыўшы той, У лоб, праз дым убачыў — лапамі накрыўся I тут жа ўскочыў і паўзе... у лес пашыўся! Надзвычай дужы звер... Чакай, чакай, дружок! Яшчэ табе дадам!.. і склаўся на разок, Ды туг аблетак трапіўся з кустоў на вочы, Палю па ім — уцэліў па баку, як скочыў —
    I воўк перакуліўся...
    Я заклаў набой.
    Ляжыць аблетак, а стары, вялізны той, Пацёгся, след пакінуў па сабе крывавы. Шчэ колькі стрэлаў, крык яшчэ і шум аблавы, Ды ўсё паволі моўкне, сціхла гранне псоў, Канец аблаве, паляванню надышоў.
    Змаўкае рог.
    «Што пан мне паказаць гатовы?» — «Тут малады, стары ж, як мае лоб сталёвы, To шчэ жыве... Вось кроў!» —
    «То ўдача паніча!
    Дабіты ўнізе быў кіямі з-за пляча.
    Яму пан перабіў пашчэнкі, выбіў вочы, Скрываўлены, ды поўз у схоў — у воступ воўчы, Ўзялі — як у цапы. Уцехі там было!..
    Нябожчыка пярэсцяць шчэ й цяпер калом.
    А што? Няблага выйшла? Столькі ўпалявалі, Як меркаваў, калі аблаву пачыналі.
    Вось два старыя, два аблеткі, маладых
    Шэсць, ліс, барсук! Як Грышкаў рэй, вось тактады. I кожны стрэліў пан або пабачыў воўка.
    Мо чвэрць нібыта на вайне: бах! бах! — не моўкла. Што пан старому скажа тут на гэткі рэй?» —
    «За ўдачу й за тваё здароўе выпіць трэ!» —
    «То дзякуй! Грышка і за ловы, і за пана Звяселіцца ў бары пачосткай на паляне».
    * * *
    Вярталіся мы пад карчму, ваўкі амаль Запоўнілі драбіны, цэлая гурма За возам паляўнічых.
    Трыумфатар быццам, Разлёгся Грышка на ваўках — не надзівіцца.
    VIII.	АПАВЯДАННЕ ДАЯЗДЖАЧАГА
    Увечары агніста неба чырванее, Здаецца, што ў пажары горад палымнее. На небасхіле хмара ў сонечным агні, Дзівосныя адценні множаць прамяні. Блакіт цямнее, нікне, рэдкія хмурынкі Чародкай лебедзяў паволі, безупынку Плывуць на захад. Ціхай песняй угары Здаецца пошум хвой высозных у бары. Лясныя паступова пташкі замаўкаюць, На ноч сярод галін увечары сядаюць. Высока дзесь кружляюць толькі канюкі, Піць! піць! — крычаць, енк іхні жаласны такі.
    Замоўкла, кончылася ў лесе паляванне, Паважныя паны паселі на паляне, Ліс і скрываўленыя шаракі ляжаць, Пры дрэвах стрэльбы паляўнічыя стаяць. Паблізу даязджачы трубіць, псоў склікае, Гук хрыпкі рога адгалосак паўтарае.
    Панове селі ў кола. Смех і шум размоў, Папаскаю звяселена душа ў паноў.
    «Што ж ты ад нас усіх трымаешся асобна?» — Сказаў хтось да стральца.
    «Мне ціснуцца нядобра, Няёмка ў кола панскае, трэ воддаль быць. Ці ж мне калодаю нячэсанаю слыць, Каб тут няпрошаным да ягамосцяў лезці I між паноў паважных бессаромна сесці?» — «Не застанецца далікатнаму нічога!
    Нас, бачыш, купа, а гарэліцы нямнога», — I пан падаў бутэльку, каб стральцу даць слова. «Уклон вам нізкі. За здаровейка, панове! — На лык узяў, аж пацякло з даўгіх вусоў. — Калі не супраць, дык я сяду між паноў... Тых часаў дзе сляды, калі было багата Глушцоў, больш, як цяпер баранчыкаў дзюбатых?!. Калісь мы білі медзвядзя, лася, дзіка, Цяпер за мілю ехаць трэ на шарака;
    He вабіў цецярук калісьці паляўнічых, А сёння перапёлку за ласунак лічаць. Цьфу! А стралец цяпер! няўклюда, целяпень! Глядзець я не магу на гэтакую дрэнь! Трымае стрэльбу, нібы мыліцу калека, Пальне і тут падскочыць: схібіў, бо няўмека! Ці ж хто на паляванні знаецца з хлапцоў? Узяць аблаву. Згоняць зграю селюкоў, Hi ладу, ні парадку, толькі крыкі, смехі! Адны пайшлі ў грыбы, другія ж — у арэхі. Бадай ім з пекла не вылазіць! Акурат Вось пазаўчора і ўцякло ваўкоў тых шмат. Аж чорт мяне насіў, аж засвярбела лапа, За звычаем старым узяў бы я гарапнік.
    Даўней, як да навукі прынялі хлапца, Яго вучылі бізунамі на стральца, Была за пудла скура кожнага ў рабоце:
    Таму якія зухі ў пушчы, на балоце!
    Вось так было тады. Пацвердзіць кожны з вас, Сапраўдных паляўнічых мала ўжо ў наш час. I я, хто бачыў тых стральцоў, навуку тую, Па тэй мінуўшчыне ажно да слёз сумую. Раз, помню, да двара з засценка прынялі Двух хлопцаў, двух братоў. Што за стральцы былі! Іх прозвішча Чырэц. Дваровыя другія Стральцы да іх ні блізка, кулямі ржаныя Саломінкі сціналі». — «Дзе цяпер браты?» — «Адзін з іх гаспадар, заможнік, багатыр, А колькі ён зямлі паводле стану мае!
    Другі ў спачыне Божым, ні пра што не дбае». — «Памёр?» —
    «Ага, быў гэткі зух, шкада яго, Мядзведзь, кудлач, папераломваў усяго». —
    «Як сталася? я ж чуў, не хібіў аніколі». —
    «Калі запіша Бог каму якую долю, Ужо таго не ўнікнуць, маюць лёс усе: Мы толькі стрэліць можам, кулю Бог нясе. Было вось гэтак. Нам асочнікі сказалі, Што троп мядзведзіцы вялікай напаткалі, Медзведзяняты і пястун хадзілі з ёй.
    Трэ асачыць, быў момант надта зручны той. На нас, стральцоў, ураз падзеяла выснова-. Як лоўчы ў двор дасць знаць, дык з'едуцца панове, Аблаву сцягваць з вёскі — будзе ўсім наказ, А нам што з гэтага? Без плёну амбарас.
    Тады мы парашылі: без аблавы самі На паляванне рушым тайна з ганчакамі. Лясы мы зналі тут і за Зарэччам шчэ, Ды лёгкія на ногі. Кудла не ўцячэ!
    За скуру мецьмем грошы, кішаню напоўнім.
    Была тады ўжо восень позняя, як помню, Дзён колькі замаразкі, меркавалі мы: Мядзведзіца, пачуўшы надыход зімы, Шукае месца добрага на свой спачынак, А самка, як з малымі, страшная звярына, Ды ў нас, у маладых, і сіла, й востры зрок, А досвед каб здабыць, трэ не адзін гадок. Мы псоў бярэм, пяцёра нас, і рушым, значыць, — Браты Чырцы два, Грышка, я і даязджачы.
    Ішлі мы разам, пэўна, больш за мілі тры, Дзе багнішчы, імшары, галыя бары. Заядлы, востры гон нарэшце мы пачулі, Сабакі медзвядзя, няйначай, скубанулі. Хто ўправа!.. хто налева!.. раптам трэск і роў, Мядзведзіца бароніцца ад ганчакоў, Шпурляе што папала: пні і лом усякі, Дакучліва ўсё лезуць да яе сабакі.
    Чырэц старэйшы — лясь! — ды стрэльба падвяла, 3 другое рулькі — лясь! — зноў!.. яліна памагла, Яго на хвілю ўкрыла ад звяругі тога, Чырэц тут кінуў стрэльбу і дай Божа ногі.