• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    На шчасце, псы змаглі хоць крыху паўстрымаць, Мядзведзіцу рвуць ззаду, кудлы аж ляцяць, Ды здаганяе хлопца, крык пачуў ягоны: «Ратуй, о Божа!» — зваў Чырэц да абароны. Прыцэліўся... але страляць было тут як, Калі калені трэсліся, калі гушчак, Калі напераменку бачыцца, паверце, To чалавека галава, то пашча звера.
    Нарэшце: бах! шчэ бах! страляў я з гушчару — Мядзведзіца ажно падскочыла ўгару, Схапілася за голаў лапаю і села, Хіснулася і, падаючы, зарычэла.
    Мы да яе, ўжо душаць псы медзведзянят, Пястун бароніць, пад лапаткі — пух! Віват! Як раскусіць арэх — адразу ўсіх паклалі, Чатыры трупы медзвядзячыя ляжалі.
    He парушаць жа звычаю, панове, нам, За чарчынай разгаманіліся мы там, Гарэзуем сабе, вясёлыя такія, Нябожчыцу Чырэц старэйшы лупіць кіем I прымаўляе: «Пападзерла ты калод?!
    I маеш, дабрадзейка, кулю ў лоб за мёд! А колькі коней, бараноў, цялят, кароваў Задзерла ты, праклятая! Ляцела з ровам За мною, каб узяць у кіпцюры свае? Чакай жа!.. Косці я памацаю твае!
    Калі Чырэц прыказваў і лупіў, шчэ тая Нябожчыца мядзведзіца была жывая, За ногі хоп і драпаць пачала Чырца... За стрэльбу кожны — не набітая ў стральца... Пасля да вуха рулю... стрэл... адныя раны: Руку Чырцу пагрызла, скура ўжо садрана... Убачылі мы ў тэй мядзведзіцы тады Дзве баразны на мордзе — стрэлаў двух сляды, He закранулі мозку. Цэліў дасканала, Ды следу кожнаму дзвюх цаляў бракавала. Хвілінай гэткай сэрца грудзі разрывае, А занямелая рука курок спускае.
    Вось так па радасці прыйшла тады і страта, Чырэц не скуру медзвядзёву нёс, а брата. Пакуль дамоў занеслі сцежкаю лясной, Гадзіны дзве мінула. Сплыў стралец крывёй, Прытомнасць страціў ён. He памаглі і лекі, I праз два тыдні той Чырэц спачыў навекі». —
    «А што тады панове?» — «Па прыгодзе той Спісаў нам скуру лоўчы ўласнаю рукой, Бо заслужылі. Моладзь шкодная залішне, To ж блаславёная рука, як скуру спіша. А зараз што? He чуе скура бізуна, I ў галаве і ў сэрцы ггустата адна».
    IX.	СТАРЫ ПАЛЯЎНІЧЫ
    «Паночку, май жа ласку на стары мой век, Дай пораху набой! Стрэў ліха чалавек. Сякі-такі дабытак нажывеш у хату, А ліха падпільнуе дый учыніць страту. Вось і цяпер: якое жарабё на звод, To ж конік гаспадарскі быў бы на той год. Мядзведзь задзёр і завалок у лес пад хвою. Каб ліха скурчыла яго за гэта ўдвое!!.
    Паночку, дайце пораху, і кудлачу Адплата будзе — юху я яму спушчу!» —
    Так згорблены і сівы, надышоўшы зрана, Прасіў калішні дворскі паляўнічы ў пана.
    «Рыгору, што пляцеш ты языком сваім? На старасць з глузду з'ехаў, хворы ўжо зусім, На кудлу йсці ён хоча, ногі суне ледзьве, У лесе, дзеду, не ўцячэш ты з лап мядзведзя». —
    «Паночку, невядома, стане што і як! Хто там каго? Было, ласкавы пане, ўсяк, He раз глядзеў я смерці ў зекры, і нічога, Яшчэ скрыплю на свеце гэтым з ласкі Бога. Як воля Божая, мо я змагу й цяпер Падолець шэльму, каб не шкодзіў болей звер. Я ўжо маімі ўнукамі пакляўся дома, Што шкодніка застрэлю. Чалавек не помніць, Што выкажа з крывавай крыўды і бяды, Казанне тое перашкодаю тады.
    Hi Богу, ні людзям хлусіць не думаў Грышка, Тым болей: мо мядзведзь старыя косці скрышыць? Мо шкодзіць больш не будзе ў нашай старане? Дай пораху, паночку, бо няма ў мяне.
    Быў дома, праўда, порах, сын жа з бабскай зграяй Уперліся і не даюць, забыць мне раяць». —
    «I слушна, што так робяць!.. Адчуваюць грэх. Рызыкаваць без сэнсу — то ж людзям на смех. Мядзведзь не заяц, ты стары — вось і прычына. Жыццём не даражыш — шчэ горшы грэх ты чыніш. Я павяртаю шкоду, сунімі адчай, Дарую ад буланкі жарабё, прымай». — «Паночку, хай спашлецца ласка вам ад Бога За сэрца добрае! He скрыўдзілі старога.
    Каб вашым дзеткам доўгі век Пан Бог судзіў! За жарабё пан мецьме скуру ды на здзіў». —
    «Якую скуру?» — «Медзвядзёвую, паночку.
    Ці кудлу пакладу, ці вечная ўжо ночка». —
    «Што ж тут рабіць? Упартаму і памагай?!» —
    «Пайду з сякерай — пораху, паночку, дай!» —
    «Ото казёл!.. На кудлача схацеў спатрэбіць Ламачыну сваю, на звера йдзе без стрэльбы, Бяры ці дубальтоўку вось, ці штуцэр мой, Што лепш да вока?.. Трэба ж у мясціне той Мець схоў — палаткі добрыя, Базыль паможа». —
    «Не трэ, паночку, не, хай укрывае Божа!
    He ўмею з панскай стрэльбы, ў клеці ёсць свая, Папсулі дзеці, дык направіць мусіў я.
    Пальне!.. — бы ў свечку ясную! бо анікрышку 3 старой знаёмай стрэльбы не спудлуе Грышка. He трэ палаткаў, клопату ляпей не мець, Бо шчэ да падлы можа не прыйсці мядзведзь. Яго злаўлю дзе потым? Ледзьве носяць ногі, За медзвядзём, як пойдзе, дык хадзіць трэ многа. Спазнаць праклятага я звера добра змог». —
    «На порах! — і няхай цябе бароніць Бог!»
    Назаўтра толькі што прачнуўся пан уранку, А Грышка з стрэльбаю чакаўужо на ганку.
    «Што скажаш, дзеду?» — «Ёсць, паночку, просьба шчэ, Па медзвядзя падводу дай у лес хутчэй! Ляпей бы параконку, гразкая дарога, Мядзведзь пудоў на дваццаць будзе, дзякуй Богу». —
    «Апавядай, як там?» — «Не памыліўся, бач, Чакаўя ноч, на досвітку прыйшоў кудлач. Як бавіўся пад хвояй з падлінай у ляпе, Пад вуха пацягнуў — перажагнаўся лапай».
    X.	СМЕРЦЬ ГРЫШКІ
    Вяртаўся я праз шмат гадоў бадзяння ў свеце — Хоць раз убачыць родны кут было на мэце, I праз вакно вагона, праз імклівы дым Глядзеў удалячынь днём ясным веснавым. Лятункі-думкі з дымам ды клубамі пары Плылі й плылі чаргою ў родныя абшары!
    Здзівіўся я, вачам не верачы сваім, Што наваколле ўжо інакшае зусім.
    I ледзьве-ледзьве змог пазнаць той край, дзе колісь Я жыў, які і ўдоўж і ўшыр схадзіў даволі.
    Усё, што там было вялікае даўней, 3 вакна вагона стала неяк мізарнець. Знаёмыя вось вёска, млын, ставок і рэчка Мільгнулі й зніклі, вось і знаны гай, дарэчы. За ім жа возера, там прыспарае бег Удалеч леснічоўка, дзе я меў начлег.
    Якая ніклая!.. нібы не гэта хата, Пазнаў я дрэва, моху на страсе багата.
    Пабежна прамільгнулі студня з жураўлём, Адрынка, дранкай крытая, радок вуллёў.
    Ды што ж тут?.. дзе ж лясы?.. Мо нешта ўжо з вачамі? Ці ж гэтая вялікая пустэля з пнямі
    I папарацяй леташняй, што крые дол, Ёсць Кругліца, дзе чуўся птушак спеў наўкол, Бярозы дзе ілумелі, хвоі ды асіны?..
    Дзе столькі ў гушчары таілася дзічыны! Дашчэнту ўсё жывое вынішчана скрозь, Пустэча, могільнік!..
    Тут свішча паравоз:
    Да станцыі ўжо мала...
    Я пазнаў здалёку
    Старую брычку, што мяне чакала збоку.
    * ♦ *
    Пытаюся я ў дзеда: «Што чуваць у вас?» У наваколлі знаным мы былі якраз, Дзе паравоз за гаем сіпаватым свістам Нам намякнуў на ўплывы поступу празрыста. «Багата змен, панарастала маладых,
    А век, паночку, сходзіць у людзей старых». —
    «Што з лесніком Рыгорам? Ліст мне надасланы, Што памірае». —
    «Акурат сягоння рана
    Прыбег унук яго, прасіў, як пан спачне, Да іх каб выязджаў і як мага раней.
    Пытаецца пра пана Грышка безустанку». —
    «Мяне вы разбудзеце заўтра на світанку».
    I я задумаўся ад сумнай явы той: Мой дружа, маю развітацца ўжо з табой! Чужыя мы зусім паводле роду, стану, Ды я ўспамінамі з табою паяднаны,
    Давеку спараднілася душа мая, Мяне заўсёды шчырасць вабіла твая, Вартнейшая яна за ўсякія пышноты, Што ў сэрцы спараджаюць пачуццё самоты.
    Рыгор, сівы як лунь, з вялікай барадой, Быў на палацях, павітаў мяне рукой, Парупіўся стары адразу злезці з печы, Як я ўвайшоў, сказаў, што вельмі недарэчы Быць там пры мне. Яго занеслі два сыны На ложак, бо хадзіць стары не мог з вясны... Я сеў пры ім, руку ўзяў ён маю ў далоні, Маўчалі мы, мне слёзы падступілі ў лоне.
    «Гм! — пан старэе ўжо!.. а мо вачэй падман? To ж лысінка?.. Няхай жа схіліць голаў пан, А як жа!.. Што ж такое?.. не пара, так скора!.. А ці ж даўно было, як на руках Рыгора Пан жвава ножкамі перабіраў, дзіцём Да стрэльбы ўсё цягнуўся?.. Як бяжыць жыццё!» — «Ужо мінуў чацверты крыжык мне, зазначу». — «Што кажа пан? Скуль — столькі?
    Жарты, і няйначай!» — «Мы ж аднагодкі, я і вось Вінцэсь, сын твой». — «То праўда! так, то праўда!.. Як жа, Божа мой, Павырасталі ўсе!.. Пятрусь, унук мой, бачу, Баранаваць ідзе, ўжо б'е драздоў і качак I хваліцца на ўцеху дзеду пра паход.
    To ж блага, пан не мае дзетак! Знікне род. Адзінае на старасць шчасце ў бобе гэтым, Лягчэй развітвацца з людзьмі і белым светам, Як пакідаеш нешта... Ўнукі цепляць нас!
    Хоць, праўду кажучы, калі б мне Бог шчэ раз Пражыць мой век судзіў, было б ужо няміла,
    Другі стаў свет!.. Змірыцца чалавек з магілай Тут мусіць... Мне ж з натураю маёй як жыць! Нялёгка сакалу, пан, курыцаю быць, Ды трэба!..
    Нашы мовы пан ці памятае?
    Што ж? — на маё не выйшла?..
    Праўда ёсць святая
    I ў тым, што не пускаў на вецер пан слаўца: Балота асушылі — прыбыло сянца,
    I сталася, што родзяць даўнія аблогі, Дык маем болей хлеба...
    Краявід убогі
    Там, дзе прыроду глуміць прагны чалавек, Дзе гінуць соткі, тысячы за грош, дзе здзек Канца не мае: шэльма лупіць скуру з люду, Пустошыць, нішчыць Божыя дары прыблуда!.. Праз Кругліцу пан ехаў, дзе ж яе краса?
    Як выглядае тая пустка, бачыў сам?
    Hi роляўтам не будзе, ні лугоў, ні пашы — Зямліца мёртвая людзей пустэчай страшыць! Які раскошны лес спакон вякоўтам быў!
    Дзе ж ён? — у злодзея, кішэню жыд набіў. Пры дубе скрадзеным яму я ўсыпаў, браце, Стоўк пыку ўсю, цёг за каўнер і калашмаціў!
    У нас над Файтэля няма багатыра: Купец і два фальваркі тут у махляра! Вось так!.. Сабе падумаў: жыцьмуць як унукі?! I паўтараю перад смертухнай: навукі! Расповяды альбо старыя пераказы Пан слухаў і запамінаў за кожным разам, He спаў, пра ўсё распытваўся, мой галубок, А я выцягваў з пана тое, што з кніжок.
    Ого — навука!.. Помню, як дакладна панам Шлях, дзе капаць з дрыгвы канал, быў адгаданы. Там выкапалі. На заломе, што й казаць, Была, як бездань, багна — зараз сенажаць.
    Пан меў мо сто прафесароў, сядзеў над кніжкай, Ды ў пушчы акадэмія была пры Грышку! Бурчу, бывала, строю жарцікі свае, Пан за навукі не загневаўся мае.
    I як ні лез я ў вочы з павучаннем, Пан да старога быў прыхільны без хістання. Люблю я пана...
    Паляўнічы хоць з яго
    Такі, як люлька за тры грошы, і ўсяго.
    Ахвота ёсць, — што з гэтага? — намер дарэмны! На носе ў пана акуляры, бачыць дрэнна, I блудзіць, і гарачы, як страляць, заўжды, He ўмее вабіць і знайсці след звера... Ды Нікога не любіў над пана з паляўнічых, За шчасце хвілі, як быў з панам, Грышка лічыць. Ёсць пану памятка. Стары і хворы ўжо Нейк выдаўбаў.