• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафійка. Полацк. Родны край

    Сафійка. Полацк. Родны край


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 2017
    86.41 МБ
    Урэшце, змучаны пераглядам кніг, я надумаў абысці бібліятэку і з гэтай мэтай выйшаў у другую салю, а з другой у трэцюю і гэтак далей. Прайшоўшы дзясяткі два саль, напоўненых кнігамі, я апынуўся перад глыбокай нішай, у якой была памешчана фігура чалавечая з бліскучымі вачыма. У меру збліжэння да яе, вочы фігуры штораз ярчэй свяцілі, прычым чулася ў іх нейкая прыцягальная сіла. Калі я быў на адлегласці метраў дзесяць ад фігуры, я ўжо не меў сілы стрымаць сябе, нешта незразумелае, непаборнае цягнула наперад, і высілкам усёй волі я не мог спыніць сябе, каб не ісці далей. Фігура была з жоўтага металу, утрая большая ад натуральнага чалавечага ўзросту. Ад сіняватага бляску святла вачэй фігуры, які быў скіраваны прост ў мае
    95
    ' /\	САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    вочы, я чуў, як цела маё млела. У гэты момант фігура правай рукой ударыла тры разы ў шчыт, які быў у яе на левай руцэ. Аглушаючы патройны гук дарэшты спаралізаваў мяне, і я страціў прытомнасць.
    VI
    Калі я адкрыў вочы, то ўбачыў, што ляжу ў гатэлі на сваёй пасцелі ў адзежы. Праз вакно ярка свяціла сонца і двума агністымі стаўпамі клалася на памост перад маім ложкам.
    У гэты момант нехта пастукаў у дзверы.
    — Але! Прашу! — сказаў я.
    Адчыніліся дзверы, і я ўбачыў на парозе Падземнага чалавека. Ён падышоў да мяне і, паздароўваўшыся, сеў пры ложку. Глянуўшы на яго, я ўбачыў шырокую блізну на левай шчацэ, ад вуха да падбародка. Мне зразу ўспомнілася падзямелле, і я ўскочыў з ложка. Стары глядзеў нейкім цвёрдым сталёвым поглядам мне ў вочы. Гэты яго погляд наводзіў на мяне нейкі забабонны страх, і я зноў сеў на ложку.
    Стары моўчкі пачаў капацца ў падысподным кішэні сваёй спанцэркі і па нейкім часе выняў адтуль даволі пакомканы канверт, падаючы які мне, сказаў:
    — Гэта вось вам цэдулка ад Івана Іванавіча.
    Я паспешна схапіў канверт і, раздзёршы яго, дабыў запіску, у якой было напісана:
    «Паважаны Дружа, заўтра мае імяніны, а сягоння вечарам свята Купалле. Загляньце вечарком, пагаворым ізноў аб мілай старасвеччыне. Стол я прыгатаваў паводле сваіх рэцэптаў. Спрабуеце, ці годная мая кулінарыя да ўжытку. Ваш Іван Іванавіч.
    Полацак, 23 чэрвеня».
    Я хутка глянуў на сцяну, дзе вісеў адрыўны каляндар, там віднелася дата 20 чэрвеня.
    Гэта быў дзень, калі я прыехаў у Полацак і вечарам гасціў у Івана Іванавіча.
    — Якая сягоння дата? — спытаў я ў Падземнага чалавека.
    — А якая ж, то ж ведама — 23 чэрвеня,— адказаў ён, пасміхаючыся.
    — А калі я ў вас быў?
    — To ж вы заўчора былі ў нас, у аўторак, а сягоння мы маем, дзякаваць богу, чацвер, заўтра будзе пятніца, святога Яна.
    Голас Падземнага чалавека здаўся мне нейкім скрыпучым, уплываючым на нервы, як пілаванне па зялезу.
    Мяне агарнуў ізноў забабонны страх, і я пастараўся чым хутчэй пазбыцца гасця. На адходным, замест звыклых слоў пры развітанні, ён сказаў:
    — Мы яшчэ ўбачымся.
    96
    АДСКАРЫНЫПАЧАТАК.	Ш
    Застаўшыся адзін, я прыпамінаў абраз па абразе ўсё мной бачанае ад часу павароту дамоў з гасціны ад Івана Іванавіча.
    He, я не сніў Думаў, перадумваў і ўзноў прыходзіў да пераканання, што ўсё гэта было наяве, усё гэта было рэальнасцю. «Можа, я пераблытаў даты»,— глянуў я і, каб пераканацца, выняў з кішэні запісную кніжку. Так, праўда: выехаў я з Вільні вечарам 19 чэрвеня, раніцай дваццатага быў у Полацку. Я пазваніў.
    Калі прыйшоў нумарны, я спытаўся ў яго, якая сягоння дата?
    Перш чым адказаць на пытанне, ён хутка загаварыў:
    — Добра, што вы, панічу, вярнуліся, a то ўчора прынеслі вам тэлеграму, а як вас не было, то я не ведаў, што рабіць з ёю. Дата ж, панічыку, сягоння дваццаць трэцяе. Але дзе гэта вы, паніч, бавілі так доўга? Як мне сказалі, што вы выехалі ў госці, то я, прызнацца, і не прыбіраў,— і ён заклапаціўся каля ўмывальніка.
    — Хто табе сказаў, што я выехаў у госці? — спытаўся я парывіста.
    — Ды ж во гэты самы, што быў цяпер у вас, панічыку, Падземнік, як яго ў нас называюць.
    А пасля ён спахапіўся і борзда пабег па тэлеграму.
    Тэлеграма была з дому:
    «Прыязджай назад першым поездам, важныя справы»,— пісалася ў тэлеграме. Я крэпка занепакоіўся, бо, выязджаючы, ніякіх «важных справаў» не правідзелася. Што там? Хвароба? Няшчасце? Чаму не сказана, якія там справы?
    I, гэтак раздумваючы, я пачаў складаць свае рэчы. Пасля сеў і адпісаў Івану Іванавічу на яго запросіны, што з прычыны клічучай дамоў тэлеграмы не буду ў яго на імянінах, і, пажадаўшы яму ўсяго лепшага, закончыў лісток.
    Таго ж дня, позным вечарам, быў я ўжо дома. Аказалася, ніякіх важных спраў дома не было і ніхто з дамовых мне тэлеграмы не высылаў. Хоць на белягу выразна было памечана: «Выслана з Вільні, прынята ў Полацку».
    У ранічнай газеце 24 чэрвеня я прачытаў тэлеграму з Полацка гэткага зместу: «Учора, 23 чэрвеня, вечарам, памёр мясцовы полацкі археалог і гісторык Іван Іванавіч».
    [1923]
    Максім
    Гарэцкі
    Фантазія
    Клубок зямлі, агорнуты крывавым туманам і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сістэме сонца.
    Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі.
    Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і пулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваемых, рэзаных, паміраючых з голаду людзей.
    Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі заплывалі вочы.
    Сцені памёршых продкаў у смяротнай нудзе стаялі над распятай краінай. I адварачываліся ад сваіх затопленых смуроднаю запечанай крывёю могілак.
    Над расцерзаным да краю сэрцам вялікага гуманіста вылез упоцемках з няведамай патомкам ямы панураны Францыск Скарына і падаўся ў начавым паветры да свайго радзімага Полацка.
    98
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК.
    Даўгія, шырокія полы мантыі доктара лекарскіх і вызваленых навук развяваліся ад ветру, а яркі орэол наўколе сумнай галавы то разгараўся, то змяркаў.
    Пралятаючы над слаба асвятлёным дзеля боязі аэрапланаў Менскам, цень доктара шукаў вачмі таго шпіталю, дзе ляжаў пры смерці хворы з галадухі Янка Купала.
    Пабачыўшы над цёмным домам ззяючую кружэлку орэолу песняра, сцень спусціўся ў ціхую палату і стаў над сваім нядужым сябрам.
    — Як маешся, мой браце? — без слоў спытаўся доктар у стагнаўшага паэта.
    Хворы з трудом заварушыўся і сумна паглядзеў на гуманіста.
    — He мукі цела страшны,— прачытаў Францыск Скарына ў крохкіх галубых вачах,— баліць душа...
    — Лячу ў Полацак, хачу даведацца, што цяпер там? — сказаў цераз невялікае маўчанне доктар.
    — Скрозь адно... Што тут, што ў Вільні, што ў Смаленску і скрозь на Бацькаўшчыне мілай... — пакратаў перасохшымі ад смагі вуснамі паэт.
    Доктар засмучона схіліўся галавою да грудзей і доўга так стаяў.
    — На сход! — сказаў у непрытомнасці Купала і абудзіў ад чорных дум паніклы сцень.
    — Каму і на які? — азваўся рэхам сцень.
    Памаўчаў і прамовіў горка:
    — Магутны кліч твой раздаецца ўжо даўно.
    — I скрозь, ад краю ў край, па Беларусі...
    — А шмат з’явілася? Народ за доўгія вякі няволі аглох і зрабіўся нячулым.
    — Што рабіць? — пераспытаўся доктар. — Тое, што ты і робіш. Але, каб зразумеў народ наш паспаліты патрэбу схода, ці не сабрацца спачатку толькі нам, будзіўшым яго на дабро ўсе вякі і кожны час?
    — Добра... — прашаптаў паэт і сціх.
    Сцень вылецеў з палаты і не падаўся далей к Полацку, а павярнуў назад к Ашмяншчыне.
    Здалёку ўвідзіў ён на могілцы ў Жупранах вялікі яркі орэол народнага баяна.
    Францыск Скарына апусціўся ля касцёла і чыркнуўся наўмысля палою мантыі аб спячага п’янага легіянера.
    — Пся крэў! Холера! Быдло беларуско! — закрычаў патурбаваны доктарам жандар, а яму рэхам адазваўся зпад зямлі жудаснабалючы стогн бацькі адраджэння.
    — He стагні, мой браце любы! Барджэй бяры ты сваю «Дудку» і «Смык», пойдзем на сход склікаць! — казаў яму, заместа прывітання, доктар.
    99
    Ш	САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    3 магілы ўзняўся сцень вусатай постаці.
    — Засіпла мая дудка, а смык не маець скрыпкі... — безнадзейна пажаліўся Багушэвіч і дадаў, падумаўшы аб сваёй музе:
    Каб ты так іграла, Каб немарасць брала!..
    — Твая «Дудка» грыміць, мой браце, на ўвесь край. А да «Смыка» дарабіла ж «Скрыпку» Цётка. Пойдзем зараз у Лідчыну, на той вясковы магільнік, пабудзім на сход найперш яе, бо гэтая руплівая сяброўка склікаць умее найлепш за ўсіх.
    I два сцені паляцелі побач у Лідчыну.
    Поўная запалу і энергіі, хаця худзенькая і бледная, ляцела ўжо сама да іх пяснярка і паэтычна, ціханька пляла ў адказ на свае думкі:
    Можа, хто з дзетак скруце жалейку, унучку паломанай ліры,
    I так зайграе, што ўсенька зямелька пачуе мой одгалас шчыры.
    — Ах, браточкігалубочкі! — гаманіла яна без дальніх слоў. — Трэба так: адзін на ўсход, другі на захад, а я з тымсім паклічу тых, хто спачывае на чужыне,— і зараз паняслася.
    Неўзабаве сцені памёршых і духі жывых сцякаліся на свой Парнас з усіх бакоў. Пакашліваючы, брыў з далёкай Ялты калматабровы Максім Багдановіч. Спяшаўся, як заўсёды, з Галіцыі, з сваёй магілы ў Закапаным, запыханы Іван Луцкевіч. Глыбаўся зпад груду трупаў брацкае магілы ў Коўні Лявон Гмырак. Шыпка йшоў у футры і зімовай сібірскай шапцы з Кракава даўгі Алесь Гарун. Важна і спакойна пасуваўся з Меншчыны пан Вінцук ДунінМарцінкевіч. Як непрытомны, прыбліжаўся з Кіева празрыстабелы Сяргей Палуян, з сінім шмурам на шыі... Прысадзіста калунбаў разважны, каранасты Карусь Каганец. Там ішлі яшчэ й другія.
    А клубок зямлі, згараючы ў крывавым тумане, ляцеў і ляцеў сваім вечным шляхам, як бы нічога не было.
    1921
    100
    АД С КАР Ы Н Ы ПАЧАТАК	Ш
    Францыск Скарына
    (3 кнігі «Гісторыя беларускае літаратуры»)
    Пераклады рэлігійнае літаратуры першай чвэрці 16га веку звязаны з дзеяльнасцю доктара Францыска Скарыны, які славен, аднак, не столькі ў гісторыі нашае рэлігійнае літаратуры, колькі у тым, што ён прынёс у наш край заходнееўрапейскі гуманізм, шырыў асвету і распачаў наш друк. Скарына выйшаў з дэмакратыі. Ен быў сынам полацкіх мяшчанкупцоў. Жыў прыблізна ў 1490—1550 гг. Наўчыўшыся чытаць па Псалтыры ў доме бацькоў і, як відаць, значна развіўшы сябе чытаннем кніжак, ён з маладых гадоў трапіў нейкім спосабам у сваё сталічнае места — Вільню, а стуль — у Кракаўскі ўніверсітэт, дзе й набыў на філасофскім факультэце дыплом доктара навук. Адтуль ён паехаў у Італію. I вось, як пішацца ў дакумантах: у 1512 годзе перад медыцынскай калегіяй Падуанскага ўніверсітэта з’явіўся малады чалавек з далёкае старонкі, дужа вучоны, але бедны... Ён абараніў усе навуковыя палажэнні, дадзеныя калегіяй, і набыў дыплом доктара медыцыны. Пазней Скарына пабываў у Нямеччыне, пазнаёміўся з Марцінам Лютэрам. Тым часам быў ужо вынайдзены Гутэнбергам спосаб друкаваць кнігі, а з 1491 года ў Кракаве нейкі Швайпольт Фіёль друкаваў кірылаўскія царкоўнаславянскія кніжкі. Выпусціўшы ўсяго пяць кніжак, на кошты нашых магнатаў і з асаблівасцямі нашае народнае мовы, гэты малаведамы ў гісторыі друкар быў абвінавачан у ерасі і ўцёк з Кракава ў Угоршчыну. I вось Францыск Скарына бярэцца за падобную ж працу, але не ў родным Полацку, дзе не магло быць належных прылад, і не ў Кракаве, адкуль выгналі Фіёля, а ў спакойнай Празе, у Чэхіі. Першая кніжка, якую ён нрыблізіў да народнае мовы і надрукаваў, выйшла 6га жніўня (cm. cm.) 1517 года. Гэта быў Псалтыр. У 1517—19 гг., у Празе, Скарына надрукаваў 22 кнігі Бібліі. У 1525 годзе ён друкуе кніжкі ўжо ў Вільні. Першая кніжка, друкованая на нашай тэрыторыі і на ўсім усходзе Еўропы, выйшла ў марцы 1525 года. Гэта была кніга «Апостал» з віленскай друкарні Скарыны. Тут жа ён надрукаваў і яшчэ некалькі кніжак. Аб далейшым яго жыцці вестак захавалася мала. Ведама толькі, што меў ён шмат непрыемнасцей: згарэла яго друкарня, быў ён засуджаны на адабранне ўсяе маемасці ў судовай справе з сваякамі па жонцы і зышоў з асветнае нівы ўсімі забыты. Толькі цераз тры сталецці была належна ацэнена праца гэтага выдатнейшага чалавека. 3 боку друкарскай тэхнікі кнігі Скарыны стаяць вельмі высока не толькі на свой час, але нават і для нашага часу. Цяпер яны лічацца вялікай рэдкасцю. У Лондане, у Брытанскім музеі, ёсць найболей поўны камплект яго Бібліі. Унікум