• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафійка. Полацк. Родны край

    Сафійка. Полацк. Родны край


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 2017
    86.41 МБ
    Цяжка было малому Францішку адразу ўцяміць, што віталі, з чым згаджаліся ўсе гэтыя галасы. Але не быў бы малы Францішак сынам Францыска Руса, не чытаў бы кніг і пісьмёнаў, над якімі днямі і начамі праседжваў яго бацька, дык напэўна нічога і не зразумеў бы з разгуляных галасоў.
    Шмат дзівачных постацей хісталася ў скупых водсветах вузкаватых высокіх вокнаў «Вальдштэйнскай гасподы». Але сярод тых, што на розныя лады верашчалі, выразна выступала і постаць менш мітуслівая. He высокая і не нізкая, але вакол яе, як начныя матылі, фантастычна віліся розныя страхапудзілы, гучалі галасы самыя розныя. Малы Францішак, учуўшы нядобрае, не мог не напружваць свайго слыху. Уздзяваючы рукі ўгару, схіляючыся тулавамі ў пояс ці распластваючыся на зямлі ў вернападданых паклонах, мітуслівыя постаці перад немітуслівай разпораз выкрыквалі:
    —	Маншэр!..1 Гершэр!..2
    Хоць малы Францішак разумеў і чэшскую мову і нямецкую, што азначае «маншэр», «гершэр», ён зразумець не мог. Ды «шэр» вельмі ж ужо выразна гучала ў раз’ятраным гарланні калявальдштэйнскай браціі, і ў душы сваёй малы Францішак адразу ж пачаў называць немітуслівую гіпнатычную постаць «шэра» Шарыдлам. Шарыдла перш за ўсё стаў прыкоўваць яго ўвагу. I тое, што разпораз паўтараў Шарыдла, вельмі хутка і вельмі лёгка пачаў разумець малы Францішак.
    Шарыдла быў, аднак, нешматслоўны. Гаварыў ён затоенапрыцішана то пачэшску, то панямецку. Панямецку гаварыў больш выразна:
    —	Pomeranzen... Margranten... Feygen... Gleichem paumb...3
    1 Маншэр — зыначанае французскае — «Мой дарагі».
    2 Гершэр — двухскладовае слова з нямецкага «гер» — «пан» і французскага «шэр» — «дарагі».
    3 Pomeranzen... Margranten... Feygen... Gleichem paumb... (стараням.) — Апельсіны... Смакоўніцы... Фігі... Падобныя дрэвы...
    107
    V^\	САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    Дрэвы! Розныя дрэвы называўШарыдла! Памяранцы! Смакоўніцы! А дзе растуць памяранцы, смакоўніцы? На Градчанах! У батанічным садзе! А хто апякуецца імі? Бацька. Ягоны! Атульваў і атульвае ад туманоў, снегу, лядовістага ветру!..
    А Шарыдла паўтараў:
    — Памяранцэн!.. Маргрантэн!.. Фойгэн!.. Кіршэн!..
    I віхлястыя цені, вывіваючыся, як вужы, утуравалі Шарыдлу:
    — Памяранцэн!.. Маргрантэн!.. Фойгэн!.. Кіршэн!..
    «...Але чаго ж ім трэба ад памяранцаў, ад смакоўніц, фігавых дрэў і вішняў? Чаго?» — не мог зразумець адразу малы Францішак.
    А ШэрШарыдла нагнятаў:
    — Памяранцэн!.. Маргрантэн!.. Фойгэн!.. Кіршэн!..
    — Памяранцэн!.. Маргрантэн!.. Фойгэн!.. Кіршэн!..
    I раптам страшней грому і маланкі абвалілася на малога Францішка:
    — Фойгэн... ламаць... знішчыць!.. Да каранёў!.. Да астатку!..
    Малы Францішак затрымцеў. Сэрца звонам пачало біцца ў яго невялічкіх грудзях. Яму адалося: ягонае сэрцабіццё чуе сам злосны Шарыдла. Але не так ШэрШарыдлы збаяўся малы Францішак, як іншага. Лягчэй, куды лягчэй было захіляць бацьку ягонаму на Градчанах кволыя заморскія саджанцы як смутных біблейскіх туй ці смакоўніц, так і вясёлых, паспалітых памяранцаў, цытранаў і фігаў ад паўзучых сляпых туманоў, ад расхлістаных вятрыскаў ці мокрага снегу, чым захіліць усе тыя саджанцы ад набегу, што цяпер вось рыхтуе гэты немаведама які Шарыдла. А што, калі Францішак не паспее папярэдзіць бацьку?!. Вось чаго надзвычай збаяўся малы Францішак, калі, выслізнуўшы са сваёй схованкі, пабег дадому.
    А прышлыя з усіх пражскіх начлежак зладзеі, жабракі і калекі прадаўжалі каля «Вальдштэйнскай гасподы» выгоцваць і выгалёкваць. Іх усё падпойваў і пад’юджваў ШэрШарыдла ў той час, як малы Францішак, задыхаючыся, бег брукаванкаю да дома ксяндза Яна з Пухава, дзе бацька ягоны не думаў і не гадаў, якая найвялікшая пагроза навісла над градчанскімі саджанцамі і над галавой самога каралеўскага батаніка.
    Ці бываюць людзі птушкамі?
    Ці бываюць людзі птушкамі, таго якраз праз усе свае дзесяць гадоў жыцця ніяк не мог зразумець малы Францішак. I ад таго ён пераставаў ужо сам сябе паважаць. Бо не можа чалавек сам сябе паважаць, калі ён нечага на свеце не разумее.
    «Ці бываюць людзі птушкамі?» — калі ж гэта ўпершыню малы Францішак запытаў у бацькі свайго? Мусіць, тады, калі зразумеў, што
    108
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
    на свеце ёсць сонца і месяц, дрэвы і трава, звяры і птушкі. I не мог не запытаць, бо бацька ягоны вельмі часта летуценна паўтараў: «Як птушка з выраю, вярнуўся б я ў Белую Русь!..» А прыйшоўшы спрацаваны з Градчанскага батанічнага саду, ён не раз з гневам выгукваў: «Ну і птушка — гэты Грыспек!..» Увогуле ж — у добрым гуморы — бацька часта гаварыў: «...Птушкі ведаюць гнёзды свае!..»
    Што такое «вырай», малы Францішак не ведаў. Хто ж такі Грыспек, знаў: сакратар Багемскай каморы, найпершы ў ёй сакратар, пастаўлены каралём Фердынандам I. «Але чаму пісар птушка? — пытаў сам у сябе напачатку малы Францішак. — Відаць, таму, што пісар ён не просты, а каралеўскі!..»
    Бацька ж малога Францішка казаў не раз і такое: «О, гэты Грыспек, як пугач начны, з кіпцюроў гульдэна не выпусціць!..», «Як сава, сквапны!..», «Як дзяцел, дзяўбе і дзяўбе...». Усе гэтыя бацькавыя параўнанні малы Францішак ведаў, як пацеры, найперш зразумеўшы, што Грыспек — птушка скупая, бо Грыспек з месяца ў месяц не аддае належных гульдэнаў ні бацьку малога Францішка — каралеўскаму садоўніку на Градчанах, ні каменячосам каралеўскага архітэктара з Уіохаў1 майстра Паолы дэ ла Стэлы з Мілеты. Майстар быў узяты каралём Фердынандам на Градчаны рабіць мармуровыя лесвіцы і статуі, каб упрыгожыць імі алеі Градчанскіх садоў.
    200 гульдэнаў не выплаціў ужо скупы Фларыян Грыспек каралеўскаму садоўніку Францыску. А гэта ж яшчэ 22 мая 1535 года — чатыры гады таму назад! — кароль Фердынанд I са сваёй рэзідэнцыі ў аўстрыйскім горадзе Крэмсе пісаў Грыспеку наступнае: «Мы далі Францыску Скарыне на харч і ўтрыманне 20 фларэнаў, а цябе просім паклапаціцца аб астатнім утрыманні на час яго знаходжання...» Грыспек жа аб тым і не думаў! «А што да майстра Францыска, нашага садоўніка ў Празе, то ён з малым стараннем выконвае працу ў садзе, якую ён павінен выконваць на сваёй пасадзе». Вось што пісаў Грыспек каралю Фердынанду I 4 ліпеня 1538 года!
    Пра тое, што ў сваіх лістах з Багемскай каморы пісаў Фердынанду I Фларыян Грыспек, каралеўскі садоўнік, канешне, ведаць не мог. Але тое, што было ў каралеўскага пісара на канцы гусінага пяра, было і на канцы яго плявузглівага языка. Лаяў Грыспек каралеўскага садоўніка майстра Францыска праз цэлы дзень на Градчанах, і, вяртаючыся вечарам у сваю кватэру ў доме ксяндза Яна з Пухава на Малай Стране, бацька малога Францішка толькі і паўтараў:
    — Ото птушка! Ото птушка!..
    Больш чым хто іншы малы Францішак — меншы сын каралеўскага садоўніка — ведаў і бачыў, як многа працуе ягоны бацька: да
    1 Улохі (старабел.) — Італія.
    109
    \у САФІЙКА. ПОЛАЦК РОДНЫ КРАЙ
    позняга вечара працуе, ночы навылёт працуе! Піша, чытае; чытае, піша. Напісанае складае ў куфар, які высіцца ў прыцемку ў куце іх вялікага пакоя. Наранак вочы ў бацькі недаспаныя, чырвоныя. Ідучы ў Градчанскі сад, ён усё яшчэ думае пра тое, пра што ўвечар, ноччу пісаў. Ды на Градчанах — зноў Грыспек, зноў лаянка. Саджанцы бацька Францыск любіць не менш сваіх сыноў. Даглядае іх як можа: сонейка яснага ім выглядае; дожджыку цёплага ім чакае; ад халадоў і граду затуляе...
    Такога бацьку хацеў бы мець любы сын. Бо які сын не хацеў бы мець бацьку, якога ўсе паважаюць: і люд дастойны, заможны, і люд просты, звычайны.
    Маці сваёй малы Францішак не памятаў. Яна памерла, калі ён яшчэ гойдаўся ў калысцы. Татам і маці стаў малому Францішку бацька Францыск. Вельмі любіў свайго бацьку малы Францішак!
    Бацька Францыск таксама вельмі любіў меншага сына, хоць, можа, менш паказваў тое, чым належала б, бо не хацеў крыўдзіць старэйшага сына Сімяонку. Сімяонка быў больш падобны да маці: высакаваты чарнявы, задуменны. Пра малога ж Францішка ўсе звычайна гаварылі: «Выліты бацька!..»
    Сімяонка рыхтаваўся стаць лекарам. Як пра будучага доктара ў лекарскіх навуках думаў пра свайго Сімяонку бацька Францыск. A ўжо другую сваю ступень доктара вызваленых навук бацька Францыск наканоўваў у спадчыну малому Францішку.
    — Ну, палавіншчыкі мае,— звычайна жартаваў каралеўскі садоўнік на Градчанах, звяртаючыся да сыноў сваіх,— хто ў Карлаў універсітэт,— зубрыць лаціну; хто зачыняй хату, бяры лапату,— за мной на Градчаны!..
    Лапат з дома ксяндза Яна з Пухава на Градчаны насіць не трэба было, бо ўвесь садоўніцкі інструмент звычайна заставаўся ў буданчыках батанічнага саду. Радасная ўсмешка заўсёды расцвітала на вуснах малога Францішка, калі бацька Францыск апавяшчаў іх сумесны паход у Градчанскі сад.
    Закладальнікам батанічнага саду на Градчанах у Празе — першага ва ўсходняй Еўропе — быў кароль Фердынанд I. Але ямкі ў гэтым садзе капаў, саджанцы ў ім садзіў не кароль, а вучоныя мужы, падобныя да бацькі малога Францішка. Стаў іпукаць кароль Фердынанд I у шырокім свеце вучоных мужоў, і адным з першых запрыкмеціў майстра Францыска, і аднаму з першых надаў яму годнасць свайго садоўніка на Градчанах...
    У любую пару браў бацька малога Францішка на Градчаны, асабліва вясной і летам. I выгараў малы Францішак летам, як рамонак, а галоўка яго між градчанскіх саджанцаў здавалася бацьку ну не
    110
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
    інакш, як пад колер кветак златага дэшту1 — кустоўя, што скрозь на схілах Градчанаў з ранняй вясны буйна навісала на платы, тыны, беласценныя агароджы.
    Малы Францішак быў сінявокім, як бацька. Такое сапраўды на свеце рэдка сустракаецца, каб сын да бацькі быў гэтак падобны, як падобны быў да свайго бацькі малы Францішак. Сын, падобны да маці,— шчаслівы. Пра сыноў, падобных да бацькі, ніхто нічога не казаў. Бацька Францыск, аднак, у прыкметы не верыць. Абодва сыны яго — і старэйшы Сімяонка і малы Францішак — павінны быць шчаслівыя! Але ці будуць яны шчаслівыя? Ці шчаслівыя яны тут, на Градчанах?
    Малы Францішак ведаў, што маці яго называлася Маргарытай, што на свет Божы ён прыйшоў у Вільні, што сюды, у Прагу, ён з бацькам і Сімяонкам прыехаў з Вільні. Сімяонка першым спрабаваў тлумачыць малому Францішку, чаму бацька ўвесь час кажа, што птушкай з выраю паляцеў бы назад — у Полацк, якога малы Францішак зусім не ўяўляе, у Вільню, якая, хоць і зрэдку, прымройваецца яму...