• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафійка. Полацк. Родны край

    Сафійка. Полацк. Родны край


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 2017
    86.41 МБ
    Бедны, няшчасны вялікі пражскі лотр Вярзідла! Як недаацаніў твайго вялікадушша ШэрШарыдла, вялікадушша былога хлопасейбіта, садоўніка і пчаляра Вярзілы! Вярзіла не сам па сабе зрабіўся Вярзідлам: такім яго зрабілі панскія гайдукі, забіўшы яго жонку і дзяцей, разрабаваўшы яго хутар у Карпатах. Гэта ж і ў галаву не мясцілася ШэрШарыдлу, каб лотр, бандзюга, якому плюнуць — сунуць нож пад рабро пыхліваму вяльможу ці сугнеюцівуну, узяў ды так разміла сэрніўся перад мокрым пруццем нейкіх там насаджэнняў! Зрэшты, паламаў Вярзідла саджанцы ці не паламаў, ШэрШарыдлу было ўжо ўсё адно: цяпер кароль на яго дэпешу не адгукнуцца не зможа. Быць не можа, каб кароль, нарэшце, не выгнаў майстра Францыска з Градчан, чаго так прагнуў і прагне ўвесь час ШэрШарыдла!..
    Ды тут няхай яшчэ раз разгорнецца звітак ліста сакратара Багемскай каморы Фларыяна Грыспека ад 6 лютага 1539 года. О няшчасны Вярзідла! О бедныя, няшчасныя ўсе яго лахманныя спадзвіжнікі, a найпярвей неразлучная тройца — аднаногі Боцян, гундосы Гарбун, памаўклівы Заіка! Пісар Грыспек у гэтым выпадку праўду пісаў каралю, як вёў следства. Калі жалязякі з Градчанаў былі пакрадзены, на наступную ноч Грыспек загадаў паставіць у доміках варту. Праўдай было і ўсё напісанае далей: «Але паколькі ў першую ноч... ніхто не быў злоўлены, то мы распарадзіліся, каб у майстроў па інструменту і
    115
    ш	САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    ў галоўных слесараў, таксама на рынку і дзе яшчэ патрэбна і карысна будзе, асабліва ўважліва сачылі за тымі, хто прадае такія інструменты, якіх выгляд і форму мы пры гэтым апісалі, і ўказалі, як з імі трэба абысціся».
    Бедныя латругі! Яны не падазравалі, які хітры каралеўскі сакратар Багемскай каморы Грыспек. Першым быў схоплены на Старамесцкай плошчы ў краме гандляра падсвечнікамі дабрадушны рыжы Вярзідла, які прынёс туды прадаць трохкантовую кельму. Другім быў схоплены ў слясарні на Малай Стране Заіка, прынёсшы туды прадаць важкае зубіла. Трэцім — гундосы Гарбун — на рынку за Тынскім касцёлам, з простай, як яму здавалася, рыдлёўкай. А на той рыдлёўцы былі градчанскія знакі, якіх Гарбун не ўбачыў, бо чытаць не ўмеў. Чацвёртым у Катоўню трапіў Боцян, бо доўга чыкільгаў на Старае Места аж з трыма рашпілямі.
    Так першыя чатыры злачынцы трапілі ў Катоўню. Радуючыся сваёй удачы, Грыспек пісаў каралю: «Дзякуючы такому двайному распараджэнню чатыры злачынцы былі злоўлены і пасаджаны ў турму; і паколькі і іншыя падазрэнні на іх былі, дык іх вельмі старанна дапрасілі...»
    Уся Прага чула той допыт, як уся Прага ведала пра крадзеж на Градчанах. Дапытвалі на Катоўні агнём, каленым жалезам і дыбай. Hi каленага жалеза, ні дыбы не было бачна людзям, якія збіраліся каля Катоўні. Але чутно было ўсім, як пад самае неба ляцелі енкістогны, што раздзіралі душы добрым людзям.
    Малому Францішку таксама шкада было катаваных. Больш дзеля шкадавання, чым з цікаўнасці, і сыходзіліся каля Катоўні старыя і малыя пражане. Іх ніхто не разганяў. Наадварот, глашатаі на ўсіх плошчах і рынках апавяшчалі месцічаў, што злоўлены агідныя зладзеі, што іх дапытваюць агнём, каленым жалезам і дыбай. I што неўзабаве іх пакараюць на гары Вайсенбергскай шыбеніцай. «Дзень і гадзіна будуць абвешчаны! Дзень і гадзіна будуць абвешчаны!..» — папярэджвалі ярка апранутыя глашатаігеральды.
    Сэрца сціскалася ў малога Францішка, калі ён набліжаўся да Катоўні, над якою раздзіралі сіняе надпражскае неба пакутлівыя верашчанні. Малому Францішку здавалася, што ён адрознівае стрыманыя стогны бяззубага Вярзідлы, басэтлівае гугнявае екатанне Гарбуна, немы плач Заікі і працяжнае літанне аднаногага Боцяна. Відаць, не быў бы сведкам малы Францішак таго, што адбывалася перад Калядамі каля «Вальдштэйнскай гасподы», не чуў бы ў гульбішчы таго вечара вясёлых галасоў аграмаднага Вярзідлы, гугнявага Гарбуна, заіклівага Заікі і аднаногага Боцяна, то цяпер і не адрозніваў бы іх нярадасных, спакутаваных галасоў. Малому Францішку было вельмі і вельмі шкада катаваных. А тым часам бацька Францыск яму гаварыў:
    116
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК	_________^
    «Каршун становіцца ўпыром». Што за птушка ўпыр, малы Францішак ведаў: яна п’е не крынічную ваду, а жывую людскую кроў. Толькі гарачай чалавечай крывёй наталяе ўпыр сваё чэрава.
    Таямніца бацькавага куфра
    Куфар вельмі доўга заставаўся вышэйшым за малога Францішка. Свой рост малы Францішак як бы вымяраў па кветках, намаляваных на бакавіне куфра. Спачатку Францішак даставаў да першай пары вярхоў лісця чырвонай ружы, што разгаліноўваліся ад яе ствала, пасля — да другой пары лісця, нарэшце,— да трэцяй. Калі дарос да бутона чырвонай ружы, то ўжо мог кранаць верх куфра рукой. Загінаючы пальцы рукі на веку маляванага куфра, Францішак лічыў сябе ўжо вельмі вялікім. Але якім сапраўды вялікім ён быў тады, з таго цяпер сам ціха пасміхаецца. Цяпер ужо трэба малому Францішку прыкленчыць, каб вочы ўпіраліся ў чырвань ружы. На парадным баку куфра кожны, хто пераступаў парог бацькавага пакоя, бачыў аж сем ружаў. Полацкім маляваннем называў тыя ружы бацька Францішка. Ружы былі стылізаванымі, але малы Францішак ведаць такога яшчэ не мог. I ён стаў называць ружы кніжнымі, бо ўбачыў іх напачатку на вокладцы кнігі з назвай «Біблія». Але не адразу раскрыў куфар свае таямніцы.
    To была, можа, самая найпершая зайздрасць малога Францішка. А можа, то была не зайздрасць, а рэўнасць. А можа, адначасова і зайздрасць і рэўнасць. I малы Францішак, будучы яшчэ малым і зусім не ведаючы, што зайздросціць камунебудзь непрыгожа, зайздросціў свайму старэйшаму брату Сімяонку. Зайздросціў таму, што брату, а не яму бацька дазваляў патрымаць кнігу, вынятую з куфра.
    Ды ўсётакі малы Францішак хутка настолькі падрос, што да кнігі дакрануўся. Кніга мела назву «Ісус Сірахаў». Ведаў назву яе, аднак, толькі старэйшы брат Сімяонка. Сімяонка і раскрыў кнігу перад сваім малодшым брацікам якраз на тым месцы, дзе ў кнізе была гравюра з партрэтам іх бацькі Францыска. Радасць бацькі Францыска была неймаверная: малы Францішак, тыкаючы ручкай у гравюру, звонка выкрыкваў:
    — Тата! Тата!..
    Так малы Францішак зразумеў, што кніга і тата — адно і тое ж, не ведаючы яшчэ, што на партрэце ў кнізе бацька яго прадстаўлены як друкар кнігі. Праўда, на партрэце бацька не друкуе кнігу, а сядзіць і піша гусіным пяром, рыхтуе рукапіс да друку,— рукою піша на паперы тое, што будзе потым надрукавана — адбіта, адціснута на паперы са спецыяльных дошак, памазаных чорнай фарбай. Фарбай мазаліся не
    117
    САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОАНЫ КРАЙ
    проста дошкі, а літары, якія на дошках спецыяльна выразаліся так, каб іх адбіткі на паперы чыталіся менавіта як літары. Але напачатку, што такое літары, малы Францішак не ведаў. I таму Сімяонка пачаў вучыць яго грамаце. Вучыцца грамаце абазначала тады пазнаваць і запамінаць, як гучаць літары, што ўсе разам называліся азбукай, алфавітам, або граматай.
    I вось Сімяонка стаў вучыць малодшага брата грамаце:
    — Аз, букі, ведзі, глагол, зямля, людзі,— так называліся тады літары алфавіта, будучы літарамі «а», «б», «в», «г», «з», «л». Малы Францішак вывучаў азбуку, можна сказаць, па куфры. Бо з куфра даставаў Сімяонка якуюнебудзь кнігу, звычайна гаворачы: «Дастанем «аз»! Дастанем «зямлю»! Дастанем «людзей»!» У залежнасці ад таго, якая літара павінна быць вывучана, назва тае літары пры даставанні кнігі з куфра Сімяонкам вымаўлялася. Францішак здзіўляўся, што ніякай букі, ніякай хоць прыгаршчы зямлі, хоць якога малога чалавечка пры гэтым з куфра яго брат не даставаў.
    Але асаблівы клопат спаткаў Сімяонку пры вывучэнні Францішкам трох літар: «а», «о», «я». Так, дастаў аднойчы Сімяонка з куфра Біблію, гаворачы пры гэтым малому Францішку:
    —	А сёння дастанем з куфра «о» — «образ».
    I паказаў у раскрытай кнізе малому Францішку кружок з нарысаваным у ім круглым, вачастым, крыху зажураным тварам, загадваючы:
    —	ІІаўтары «о» — «образ»!..
    Малы Францішак, аднак, не паўтарыў «о» — «образ», а выгукнуў:
    — Тата!
    —	«О», «образ»,— настойваў Сімяонка.
    —	Тата! Тата! — упарта паўтараў Францішак, бо твар, урысаваны ў літару «о», сапраўды быў вельмі падобны да твару яго бацькі.
    Паўтарылася тое пры вывучэнні Францішкам літар «а» і «я», у якія ў Бібліі таксама былі ўрысаваныя твары. У літары «А» вялікае ў профіль таксама бачыўся твар, вельмі падобны да аблічча бацькі. I таму Францішак зноў заўпарціўся. Сімяонка гаварыў яму: «Чытай “аз”, “я”». А Францішак чытаў: «Тата, а не я». Сімяонка злаваўся: «“Я” — не тата, «Я» — «я», «Я» — гэта ты!..» Францішак адказваў Сімяонку: «Я — не ты! Я — тата!.. тата!..»
    I радаваўся пры гэтым Францішак, што ён — тата, а Сімяонка злаваўся, бо доўга не мог навучыць малога Францішка літарам «аз», «я», «о».
    Што ён не тата — малы Францішак даведаўся толькі тады, калі вывучыў усю азбуку і сам пачаў чытаць кнігі. Вось калі пасапраўднаму для малога Францішка пачала адкрывацца таямніца куфра!
    На самым версе ў куфры ляжала верхняя кніга, першая, бо першаю яе браў у рукі Сімяонка, калі адкрываў куфар. Калі ж літары
    118
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК.
    пачалі збягацца для малога Францішка ў словы, тады ён на верхняй кнізе прачытаў:
    «Біблія руская, выкладзеная доктарам Францыскам Скарынам са слаўнага горада Полацка, у чэсць Богу і паспалітым1 людзям на добрае навучанне».
    Што зразумеў малы Францішак у гэтай доўгай назве кнігі? Найперш — імя і прозвішча свайго бацькі — Францыск Скарына. Тады, што кніга існуе «на добрае навучанне», бо па ёй жа цалкам добра навучаў яго грамаце Сімяонка. I тут стала ясна малому Францішку, што ён — зусім не бацька, бо бацька яго — доктар, вучоны, які мае справу з кнігамі, з іх стварэннем, з іх з’яўленнем у куфрах. I яшчэ зразумеў малы Францішак, што кніга, якая называецца «Бібліяй»,— гэта кніга ў гонар Бога, якому людзі моляцца, а таксама ахвяруецца і проста для ўсіх чыста людзей, што жывуць у паспольстве, гэта значыць грамадствам, грамадой. Францішак з гэтага пачаў рабіць вывад, што бацька ягоны — чалавек няпросты. Ен вучоны, кнігар, кніжнік, навучае кнігай людзей. Ён настаўнік усіх, а не толькі, як Сімяонка, аднаго яго, малога Францішка.
    Біблія, што ляжала зверху, была ў куфры не адзінай тоўстай кнігай. Вельмі хутка малы Францішак зразумеў, што кнігу і пішуць і друкуюць. Напісаныя рукой кнігі бацька называў рукапісамі. Рукапісы ў рукі сваім сынам ён ніколі не даваў. А з таго, што яны чытаюць Біблію друкаваную, вельмі цешыўся. Аднак у багатым акладзевокладцы — з цялячай скуры, з сярэбранымі засцежкамі, з пазалочанымі пазамі, Біблія была ў куфры ў адным экзэмпляры. Пад ёю ж ляжалі паасобныя кніжкіраздзелы непераплеценай Бібліі: Псалтыр, Прытчы Саламона, Песня песняў, Эсфір, Руф і іншыя. Іх лягчэй было трымаць у руках, лягчэй гартаць, чытаць. Кожная з іх пачыналася «Прадмовай», а канчалася «Пасляслоўем». «Прадмовы» былі доўгія, «Пасляслоўі» — кароткія. Малы Францішак напачатку чытаў толькі кароткія «Пасляслоўі» — трыццаць, сорак слоў. Некаторыя з іх звычайна паўтараліся: «...Загадам і працаю выбранага мужа ў лекарскіх навуках доктара Францыска», «...выдадзены і перакладзены загадам і працаю ў навуках вызваленых і ў лекарстве доктара...», «людзям паспалітым на пажытак, загадам, працаю і перакладам вучонага мужа ў лекарскіх навуках доктара Францыска Скарыны...».