Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
1 Аўдыенцыя (лай.) прыём кагосьці дзяржаўнай асобай.
127
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
ўлады над табой ваяводаў, старостаў, суддзяў, бурмістраў, войтаў, Багемскай каморы, Грыспека. «Пад страхам кары не смейце... умешвацца ў яго справы!..» У татавы справы. У нашы справы. Гэта ж здорава, праўда?..
Сімяонка маўчаў. Можа, таму, што Сімяонка прамаўчаў, вечарам, калі з Градчанскага парку бацька вярнуўся, Францішак не стрымаўся:
— Тата! А мы граматы Жыгімонта I прачыталі. Даруй, што без твайго дазволу.
— Граматы? — падняў вочы бацька. — Ну і што?
— Я б хацеў мець, калі вырасту, такую каралеўскую міласць,— сказаў малы Францішак і дадаў: — А хто вінаваты, татачка, што мы тут, а не ў якімнебудзь горадзе ці мястэчку Жыгімонта I?
— Куфар вінаваты,— коратка адказаў бацька Францыск, зірнуўшы ў цёмны кут, у якім стаяў маляваны куфар. — Куфар, сыночку!.. Куфар...
In vulgari Ruthenico1
Гэтых слоў у лацінскім тэксце прывілеяў караля Жыгімонта I доктару Францыску Скарыне не было. Таму і не чытаў іх Сімяонка малому Францішку. Ды ёсць гэтыя лацінскія словы ў матэрыялах справы аб падзеле маёмасці іх дзядзькі Івана Скарыны ў пазнанскай актавай кнізе. У адной з іх аж двойчы прастаўлены яны, сведчачы, што родны дзядзька Сімяонкі і малога Францішка пісаў свае купецкія абавязацельствы толькі in vulgari Ruthenco, а гэта значыць на той мове, на якой гаварыў просты люд у Полацку. I Сімяонку і малому Францішку, ведай яны, як называлі мову іх бацькі і дзядзькі лацінскія дакументы, куды лягчэй было б зразумець бацькаў адказ, што так нечакана прагучаў для абодвух братоў: «Куфар вінаваты!..»
«Не куфар, а тое, што ў куфры, вінавата,— адразу ж падумаў малы Францішак. — Але што вінавата ў куфры?! Прывілеі? He. Рукапісы? He! Бо напісаў іх бацька ўжо тут, у Празе, складваючы ў куфар на вачах Францішка... Дык... друкаваныя кнігі? Але няўжо кнігі могуць быць у чымнебудзь на свеце вінаватыя?» — не мог уцяміць малы Францішак.
А тым часам дзень бег за днём. Вельмі пакутаваў малы Францішак ад таго, што прадаўжаў чуць стогны і енкі з Катоўні. I асабліва яму стала балюча, калі аднойчы ён падумаў: «То ж бацька яго вінаваты, што тыя мучацца. He быў бы бацька каралеўскім садоўнікам, не саджаў
1 In vulgari Ruthenco (лац.) — на народнай рускай мове, гэта значыць на старабеларускай мове.
128
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК Ш
бы саджанцаў, дык і не трэба было б нікому іх ламаць, і ніхто нічога не краў бы на Градчанах... Значыць, усё пачалося і прадаўжаецца ад бацькі ягонага!..»
Бацька малога Францішка таксама хадзіў пахмуры, маўклівы. Усе ў доме ксяндза Яна з Пухава ведалі, што ўжо дзвесце гульдэнаў вінавата Багемская камора каралеўскаму садоўніку доктару Скарыне. Hi гульдэна не дае Грыспек ні каралеўскаму садоўніку, ні італьянскаму архітэктару Паолу дэ ла Стэлу з Мілеты. Кухарцы Магдалене ні ў адной краме не даюць ужо ў доўг ні валавіны, ні яек, ні солі. Бацька на кухню баіцца заходзіць. Ён схуднеў. Ён баіцца, што схуднее малы Францішак. Але цётка Магдалена як зпад зямлі ўсё нешта дастае, неяк купляе ці пазычае. I без поліўкі за сталом яны не сядзяць. I кнэдлікі, залітыя шкваркамі з цыбуляй, не толькі ў святую нядзельку ў іх бываюць. А ўсё гэта стараннасць мілай цёткі Магдалены.
Трывожны стаў у апошнія дні бацька малога Францішка. Сын ужо і забыўся, калі бацька, падхапіўшы крыссе мантыі ды расхінуўшы яго на ўсю шыр, нібы крылы для палёту, з парога наступаў на яго аднаго ці на іх абодвух — з Сімяонкам — са словамі:
— Ану, брація мая русь, браты Русы!..
Іншае турбуе цяпер бацьку. Вось ужо каторы вечар перапытвае ён у малога Францішка:
— ШэрШарыдла кажаш? А з барадою быў, з пэйсамі? Панямецку ці паяўрэйску гаварыў? Але... ці панямецку, ці паяўрэйску — усё адно: «памяранцэн...».
Думак сваіх уголас бацька, аднак, не канчаў. Значыць, нешта прадаўжалася для бацькі непрыемнае. «Як добра было б,— думае малы Францішак,— каб у бацькі ягонага былі абарончыя граматы ад Грыспека і ад Шарыдлы!..»
Бацька Францыск усё разумеў пасвойму. I першае, што ён зразумеў: малы Францішак — ужо не малы. Сімяонка — студэнт. Сімяонка будзе лячыць людзей, будзе лекар найпільнейшы, найдабрэйшы. Але вось вырасла ўжо і другая бацькавая «палова» — «доктар вызваленых навук», малы Францішак. He хоча ў тым сам сабе прызнавацца бацька Францыск, але малога Францішка ён любіць да шалёнасці. Сімяонка — горыч яго, слёзы, бо Сімяонка падобны да маці. Зірне бацька Францыск на Сімяонку, і камяк падступае да горла. I нават баіцца ён лішні раз зірнуць на свайго большага. 3 малым Францішкам інакш. Малы Францішак — бацькава здзіўленне. Каб у свае дзесяць год ды такое ведаць, такое пытаць, такім цікавіцца?! А што адказваць сыну, калі адказваць проста немагчыма! Немагчыма сказаць ні пра куфар, ні пра тое, чаму яны тут, на Градчанах, а не ў любым якім горадзе Польскае Кароны ці роднага Вялікага Княства Літоўскага. Падданы Фердынанда I? Ды ніякі не падданы!
129
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Дзеці мае! Харошыя, каханыя! Сэрца маё баліць; мучыцца душа мая: прывёз я вас сюды, у Залатую Прагу, даўшы вам золата Прагі і забраўпіы дыяменты радзімы, зямлю мілую, родную мову. Малайчына Сімяонка: ён малому Францішку даў тое, што звычайна дае маці, што павінен бацька даць свайму сыну. Мову родную даў Сімяонка брату свайму тут, у Празе, даў пісьмёны, даў таямніцы куфра! Ён, бацька Францыск, усё заняты. Саджанцы, можа, менш за ўсё часу ў яго адбіраюць. Грыспек! Пракляты Грыспек! Шпіён, даносчык! Але таго не ведае Грыспек, што ўжо поўная Біблія ім, Францыскам Скарынам, на мову палачанскую перакладзена, на тую мову, якую называюць вульгарнай. Божа! Ты бачыш, што чыняць яны: мову маці, мову сына, які ўшаноўвае сваіх маці і бацьку, аб’яўляюць вульгарнай!..
Бацька Францыск разумеў, што, як ні падарослеў малы Францішак, пра ўсё гэта яму яшчэ не раскажаш. Куфар вінаваты? Куфар, сыне, куфар!..
I тут бацька Францыск не мог бы сынам сваім сказаць, што ён быў вінаваты, калі адкідваў ад сябе прывілеі герцага Прускага, караля польскага, вялікага князя літоўскага. I не ён вінаваты, што стаў прыслужвацца Фердынанду I, што ходзіць пад Грыспекам. Дзяцей трэба было карміць; тое, што задумана, што павінен ён на свеце зрабіць, ён мусіць зрабіць. Дзеля таго няшчасныя гульдэны і зарабляе: дзеля куфра, у якім ляжыць ім перакладзенае, ім падрыхтаванае, але яшчэ ненадрукаванае.
I як сказаць пра тое, пра што ён не сказаў нікому?.. Як сказаць ім, Сімяонку і малому Францішку, што куфар з сямю намаляванымі на ім ружамі — гэта больш, чым бацькі іхняга жыццё. Бацька іх будзе не іх бацькам, калі ў трэці раз не стане за друкарскі варштат. Першы раз ён стаў за друкарскі варштат у Празе. Другі раз — у Вільні. У Прагу ён вяртаўся з дзецьмі на руках, каб давесці да канца справу жыцця свайго.
Дзеці мае! He быў мне сябрам герцаг Альбрэхт Прускі! У веру сваю цягнуў ён мяне, у мову сваю. Я б закідаў свет нямецкімі кніжкамі, калі б застаўся ў князя Альбрэхта Прускага ў Кёнігсбергу. Але ці ж я нарадзіўся для таго, каб закідваць свет нямецкімі кніжкамі, каб хадзіць у падручных у князёў?!
Дзеці мае! He быў мне сябрам і польскі кароль Жыгімонт I, што быў адначасова і вялікім князем літоўскім! Ен хацеў, каб я мовай плаціў за яго прывілеі, сваёй роднай мовай. Аднаго Жыгімонт I не хацеў: пісання in vulgari Ruthenco, друкавання in vulgari Ruthenco!..
Дзеці мае! Taro не хоча і Фердынанд I! Толькі нямецкую мову ён мілуе. Чэшскую топча. Ніякіх іншых ведаць не хоча. Усіх павыганяў са сваёй дзяржавы, хто не каталік, хто не лацініст. Як каталік, як
130
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
лацініст зарабляю я ў яго бедныя гульдэны, якія Грыспек мне аддаваць не хоча. Дзеці мае! Зарабляю, каб надрукаваць тое, што ляжыць у куфры ненадрукаваным. I як сказаць мне вам пра гэта, дзеці мае,— як?!.
Да каго падобны
ШэрШарыдла?
Грыспек умеў лічыць рыдлёўкі, кельмы, долаты, рашпілі. Ен і палічыў усе жалязякі, якія былі ўкрадзены з Градчанаў. Прыкідка была простай: колькі жалязяк было ўкрадзена, столькі было зладзеяў, а не толькі чатыры. Таму допыт чатырох прадаўжаўся, енкат іх лунаў над Катоўняй, чутны быў усёй Празе. I балела душа малога Францішка, a Фердынанду I у Крэмс Грыспек пісаў: «...Не ўтоім ад Вашай Вялікасці, што гэтыя чатыры злачынцы назвалі саўдзельнікамі яшчэ іншыя дваццаць чатыры асобы, імёны якіх мы запісалі і траіх з іх пасадзілі ў турму, а астатніх распарадзіліся высочваць у многіх месцах». Так што ўся Прага была напоўнена шпіёнамівіжамі Грыспека. I новыя, незнаёмыя галасы з ранку да вечара енчылі ў Катоўні, а малы Францішак не мог пазбыцца думкі, што і новыя вязні Грыспека трапілі ў турму зза ягонага бацькі. He дапамагала і тое, што бацька Францыск, нібы і не да малога Францішка, а так — увогуле, да дамашніх, на людзях — гаварыў пра злыя норавы, справядлівасць кары.
Увогуле, няма дыму без агню. He было б допытаў на Катоўні, можа, і бацька Францыск не стаў бы так уважна як бы цытаваць самога сябе, як бы шукаць крыніцаў, ды з такой вадою, каб дуіпу яго малому Францішку ад болю лекаваць. «Няхай сын мой будзе спачувальны, мяккі, добры,— разважаў бацька Францыск,— але найперш ён павінен быць мудрым і справядлівым».
I бацька Францыск, можа, як ніколі раней, урачыста браў у рукі фаліянт сваёй у багатым акладзе Бібліі, вяшчаючы, як прапаведнік: «У ёй — справядлівасць, чысціня, навука ўсякае праўды. Мудрасць і розум дасканалы. I міласэрнасць, і чалавекалюбства без льсці. I ўсе іншыя добрыя норавы з яе, як з крыніцы рака, пачынаюцца. А спяванне псалмоў, сыне, жорсткае сэрца змякчае, і слёзы з яго, бы з крыніцы, выплываюць. I скажы мне, ці лотр Вярзідла слязу калі праліў?.. Найвышэйшая мудрасць — пазнанне самога сябе. Ці аднаногі Боцян, хоць калі, імкнуўся да самапазнання? Прытчы караюць злыя норавы, і яны ж навучаюць цнатлівасці і добрым звычаям. А красці, ці ж гэта добры звычай?..»
— Аб чым, сыне, павінен думаць чалавек? — пытаўся ў малога Францішка бацька і сам жа адказваў: — Найбольш аб мудрасці, аб
131
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
справядлівасці, аб веры, любові, надзеі, чысціні і доўгацярпенні. I яшчэ — аб пакоры, міласэрнасці, мужнасці, магутнасці духу, цвярозасці, пачуцці меры, пачцівасці, шчодрасці, ціхамірнасці. А таксама — аб увазе і павазе да сяброў, аб паслухмянасці перад бацькамі сваімі, аб таварыстве, добрым для сябе і іншых. А ці ж якінебудзь гундосы Гарбун і безгалосы Заіка думалі калі аб мудрасці, цвярозасці, магутнасці духу, любові да іншых?..