• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафійка. Полацк. Родны край

    Сафійка. Полацк. Родны край


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 2017
    86.41 МБ
    — Усё зладзіцца, сыны мае,— паўтараў Францыск Скарына,— зладзіцца... хоць... паехаць — лягчэй... А як быць з куфрам?..
    I зноў пасля такога пытання бацька Францыск надоўга задумваўся, раптам — пасля працяглага маўчання — выгукваючы адно і тое ж:
    — Трэба падумаць! Трэба падумаць!..
    I радзіўся бацька з гаспадаром дома ксяндзом Янам з Пухава, радзіўся з кухаркай пані Магдаленай. «Што браць з куфра, што
    143
    САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    пакінуць? Ці ўвогуле браць?.. Ці спадзявацца на перавоз рукапісаў? Але куды перавозіць?.. Каб у Празе можна было цяпер, пры Фердынандзе I, друкаваць, як пры яго папярэдніку Людовіку II, даўно ўжо ён, Скарына, поўнасцю Біблію сваю ў Празе аддрукаваў бы. О, колькі разоў шкадаваў Францыск Скарына Людовіка II! Увесь час той быў у паходах. I загінуў у паходзе — на Дунаі, пры Магачы, акружаны ў дзесяць разоў большым ад яго скопішчам туркаў. Дванаццаць гадоў ужо каралём Венгрыі і Багеміі Фердынанд I. Дванаццаць гадоў увесь свет ведае, што ёсць для Фердынанда I Габсбурга ненямецкае, тым больш славенскае, русінскае! Фердынанд I усіх, хто не каталік, са сваёй дзяржавы выгнаў. He! У Багеміі, Венгрыі ці Аўстрыі прадоўжыць свае друкі Скарына не можа. Дзе ж шукаць цяпер свайго новага друкарскага варштата? У Падуі, Рыме, Парыжы, Маскве, Вільні?..
    Бацьку Францыску станавілася ясна, што рукапісаў сваіх браць яму пакуль што няма як. Рукапісы — застануцца тут. Застанецца і малы Францішак — пры пані Магдалене. Бацька Францыск наперад колькі разоў прасіў яе пра гэта.
    — Златы дэшт мой,— звычайна, гладзячы малога Францішка па галоўцы, спеўным сваім голасам гаварыла пані Магдалена. I на гэты раз, гладзячы хлопчыка па галоўцы, пані Магдалена бацьку Францыску адказвала:
    — А як жа я змагу без майго Залатога дожджыка?..
    Ды ўсё ж лягчэй было пра ўсё тое слухаць, чым бачыць: бацька сабраны ў дарогу; кухарка пані Магдалена стаіць пры дзвярах, што выходзяць на кухню, а ён, малы Францішак,— поруч з Сімяонкам — не ведае, куды свае рукі падзець. Бацька — у мантыі — падцягнуты, неяк нібы пабольшаў, твар заклапочаны. Вачэй сваіх бацька не адрывае ад Сімяонкі і малога Францішка.
    Бацька Францыск намагаецца прыхаваць сваю расчуленасць, усхваляванасць. Малы ўсётакі яшчэ Францішак! Сімяонка — вялікі! Студэнт. За яго неяк меней баліць сэрца бацькі, хоць баліць, баліць. Абодва сыны яго павінны быць шчаслівыя. I ён павінен усё зрабіць і зробіць дзеля іх шчасця. Ен жа і на гэты раз адпраўляецца ў дарогу толькі дзеля іх!
    «Толькі?!» — сам у сябе ў душы сваёй пытае бацька Францыск. Няпраўду сам сабе ён гаварыць не можа. Ен ведае, што чалавек сам сябе ў любой нагодзе можа апраўдаць, знайсці сотні прычын, каб выглядаць хоць бы ў сваіх вачах пры тым ці іншым сваім учынку справядлівым. Але крывіць душою бацька Францыск не можа. Бо не толькі ж дзеля сыноў сваіх ён адпраўляецца і на гэты раз у нязведаны шлях, пакідаючы іх адных. Калі пакідаў у Вільні, едучы ў Крулявец, не адных пакідаў — пры роднай маці, пры Маргарыце. Калі ехаў з
    144
    АДСКАРЫНЫ ПАЧАТАК
    Вільні ў Маскву, пакідаў на радню Іванаву, брата свайго. А тут на каго пакідае? А едзе зноў жа не дзеля іх, а дзеля справы жыцця свайго — дзеля рукапісаў, дзеля кніг. I гэта трэці раз ён сыноў сваіх пакідае. Баіцца за іх і — пакідае. Бо — як не баяцца? 3 Круляўца ён вярнуўся ў найвялікшы віленскі пажар. Як бы пакараннем за ягоную адлучку ў вачах ягонай жонкі Маргарыты быў той віленскі пажар. Жонка асуджала тую першую ягоную адлучку. Але не мог жа ён не адлучыцца, бо кнігі свае ён друкаваў найперш для дзяцей.
    — Любіш дзяцей, а сірот сваіх пакідаеш! — гэты папрок чуў ён ужо ад братавай сям’і, калі другі раз пакідаў сыноў сваіх, едучы ў Маскву.
    А ён і ў Маскву ехаў, каб кнігі друкаваць таксама найперш для дзяцей. I ў тым, што не ўдалося яму кнігі друкаваць ні ў Круляуцы, ні ў Маскве, не яго віна. Пажару ў Вільні пасля яго другой адлучкі ад сыноў не было, але ўцякаць з Вільні ён вымушаны быў. I не мог не забраць з сабой сыноў, хоць на гэты раз радня брата Івана ўпрошвала яго дзяцей не браць. Узяў. I ганарыцца імі. I не было яшчэ трэцяга разу, каб ён іх пакідаў. А тут — пакідаць трэба: Грыспек сваю подлую справу зрабіў. Але і ён не толькі саджанцы падгадаваў але і дзяцей падгадаваў і сваю справу скончыў, бо ў куфры — рукапісы, поўны ягоны пераклад Бібліі! У куфры справа ўсяго ягонага жыцця!.. Рукапісы ён павінен надрукаваць!.. To будзе трэці — вяршынны яго друк, і ён аплочвае яго зноў жа самай вялікай цаной — разлукай з сынамі. Вернецца ён з поўнай Бібліяй, і больш ніводнай у яго разлукі з сынамі не будзе! I ніхто — ні бацька Францыск, ні абодва яго сыны, ні кухарка Магдалена не ведалі таго, што ўсе разам пад адным дахам кватэры ксяндза Яна з Пухава яны стаяць у апошні раз.
    Пажараў сляза не гасіць
    Развязка ўсёй гэтай градчанскай гісторыі не вельмі вясёлая, хоць задаволеным і вясёлым быў кароль Фердынанд I, калі ўсё тое лета, a пасля таго лета і ўсю зіму ласаваўся ў аўстрыйскай сваёй рэзідэнцыі ў Крэмсе памяранцамі, цытрынамі і фігавымі смакалыкамі з Градчан. Любячы ўсё нямецкае, ён тым не менш любіў і памяранцы. А іх на дрэўцах і саджанцах Скарыны на Градчанах быў такі ўраджай, што дарэмна сакратар Багемскай каморы Грыспек наперад баяўся, пішучы каралю Фердынанду, што іх сажрэ ўвесь прышлы на Градчаны зброд.
    Вясёлы паходжваў па Багемскай каморы яе першы кіраўнік і галоўны надзорца над батанічным садам Фларыян Грыспек. Асабліва ж весяліла яго тое, што ён, нарэшце, павесіў на шыбеніцы прыўнылага Вярзідлу, аднаногага Боцяна, гундосага Гарбуна і перастаўшага заікацца Заіку. Акрамя таго, рады ён быў, што і яшчэ дваццаць чатыры
    145
    САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    лотры злавіў, строгі над імі допыт учыніў і таксама ўсіх павесіў на гары Вайсенбергскай. Незадаволены Грыспек быў толькі тым, што па распараджэнню Фердынанда I доўг Скарыне яму давялося ўсё ж аддаць, як і даўгі італійскім архітэктарам Паолу дэ ла Стэлу з Мілеты, Заану Марыу, Гансу дэ Спаціа. А ў астатнім ён прадаўжаў хадзіць па батанічным садзе і лаяць садоўнікаў і каменячосаў, Фердынанду I пішучы: «Працуюць марудна, нам не падабаецца». Праўда, паходжваў Грыспек па Багемскай каморы і Градчанах да пары да часу, бо неўзабаве яму давялося і палятаць. Сапраўднай птушкай ён не стаў, але ўсё ж аднойчы вылецеў з аднаго з вокан Багемскай каморы, выкінуты разгневанымі пражанамі. I ляцеў ён на дол у чырвоным сваім каптане баварскага рыцара, крычучы, як немаведама якая птушка. Легенда кажа, што адно толькі ўратавала Грыспека: упаў ён не на мармуровыя лесвіцы, выбудаваныя італьянцамі Паолам дэ ла Стэлам з Мілеты і Заанам Марыам, і не на саджанцы Францыска Скарыны. Зваліўся з чацвёртага паверха Багемскай каморы напалоханы да смерці Грыспек у памыйніцу, поўную гнілых адкідаў — пераважна памяранцавых і лімонных лушпін, што праз акно сваё выкідаў сам і выкідвалі пісары ўсёй Багемскай каморы.
    Няшчасных Вярзідлу, Боцяна, Гарбуна і Заіку павесілі 17 студзеня 1539 года. Доўга ўспамінаў пра іх малы Францішак. Успамінаў да самага канца жыцця свайго, на жаль, вельмі кароткага, бо канец жыцця малога Францішка ад часу развітання яго з бацькам быў вельмі блізкі.
    У летапісе чэшскага летапісца Вацлава Гаека 2 чэрвеня 1541 года запісана пра тое коратка: «Вось гэтыя людзі зза агню загінулі ў пражскім крамлі: ...у доме ксяндза Яна з Пухава, прапаведніка,— кухарка Магдалена, а таксама хлопчык Францішак, сын колішняга доктара Руса...» Коратка запісаў летапісец пра вялікую бяду, што прыйшла ў Прагу, бо не мог пісаць болей: вельмі балела яго сэрца, пішучы кароткія сказы, а слёзы, як раса, зіхацелі на кожнай літарцы ў кожным слове.
    Калі пажар з мураванкі дастойнага пражаніна Яна Жыцецкага перакінуўся на вуглавы дом, малы Францішак быў дома ў сваім пакойчыку. Але вось ён згледзеў праз акно, як заняўся полымем дом іх суседа Мікулаша Кульгавага: полымя выбухвала ўжо з вокнаў, лізала паддашша. Малы Францішак жахнуўся, кідаючыся ў вялікі пакой. Ды ў вялікім пакоі яшчэ большы жах чакаў яго. Куфар! Бацькаў куфар! A ў ім усё, што бацька аберагаць наканоўваў, што бацьку з дарогі чакае, без чаго асірацееш, не вернешся з выраю!..
    Тут малы Францішак і зразумеў канчаткова, што такое вырай, якога прагнуў увесь час яго бацька, пра які ўвесь час бацька яго гаварыў. Зразумеў, бо сам упершыню ў душы сваёй гэтае слова сказаў. Прычым сказаў з вялікім разуменнем таго, што нельга чалавеку з пустымі
    146
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
    рукамі вяртацца ў дом бацькі і маці сваіх. Птушка вяртаецца ў гняздо сваё проста з вернасцю яму. 3 вернасцю зямлі сваёй вяртаецца зноў на яе роднае, матчынае ўлонне і чалавек. Але калі тая вернасць пацвярджаецца тым, што ты ў руках нясеш радзіме сваёй пасля доўгай разлукі з ёю, то прынесенае табой — лепшы доказ радзіме, што ты праз усю разлуку памятаў пра яе, што ты быў ёй верны.
    Малы Францішак паспрабаваў зашчапкі на куфры, замок. Зачынены, замкнёны! Века — не падняць. He вынуць ніводнае кніжачкі, ніводнага рукапісу. Прывілеі свае — малы Францішак ведаў — бацька ўзяў з сабою. Але рукапісы, рукапісы бацькі!..
    Францішак паспрабаваў танклявым сваім плечуком зрушыць куфар з месца. Куфар стаяў як укопаны. Штурхануў куфар з другога боку — раз, другі, тое ж самае. Малы Францішак рынуўся ў кухню. «Пані Магдалена! Пані Магдалена!..» — клікаў ён, але ні ў кухні, ні на панадворку кухаркі пані Магдалены не было. У гэты час яна звычайна хадзіла ў краму рабіць розныя прыпасы на сняданне, абед ці вячэру. А пажар тым часам перакідваўся ўжо з праваленага ў агонь чырвоначарапічнага даху Мікулаша Кульгавага на вокны і сцены дома ксяндза Яна з Пухава...
    Пакуль малы Францішак знайшоў кухарку пані Магдалену і пакуль яны абое дабеглі з крамы дадому, іх дом стаяў у полымі. Кухарка Магдалена памкнулася стрымаць малога Францішка. «Куфар! Куфар!» — крычаў ён, ды яго голас быў ледзь чутны ў гудзенні полымя, трэску іскраў і накаленай чарапіцы. I тут малы Францішак вырваўся з рук пані Магдалены і кінуўся ў кухню, поўную ўдушлівага дыму, у вялікі пакой. За ім з крыкам «Францішак!.. Францішак!..» рынулася, нібы родная маці за родным дзіцем, і кухарка пані Магдалена. Недзе праз хвілю ці дзве скляпенні дома ксяндза Яна з Пухава з неймаверным уздыхам полымя і дыму абваліліся. Hi адчайны смяльчак малы Францішак, ні добрая, ласкавая пані Магдалена зпад галавешак і іскраў не выскачылі...