• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафійка. Полацк. Родны край

    Сафійка. Полацк. Родны край


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 2017
    86.41 МБ
    зазначыў:	Цябе гісторыя ў свае скрыжалі ўпісала гранямі руін. Hi кроплі літасці, ні іскры жалю твае не ведалі страі. Муры Рагнедзіны, сцяг Рагвалодаў, шчыты нармандскіх караблёў... Бандыты Захаду, цары Усходу тваіх грудзей грамілі бронь! Чужынцы з ніў тваіх збіралі зерне, каралі гневам і вайной... Цябе рэспублікі, цябе імперыі тапталі кованай пятой. «Полацк», 1927.
    Гэтыя боль, занепакоенасць лёсам Бацькаўшчыны і першым яе стольным горадам перанялі і пазнейшыя пакаленні паэтаў. Вольга Іпатава ў вершы «Полацкай Сафіі» рашуча заяўляе:
    155
    САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОАНЫ КРАЙ
    Што забыта —
    ўсё ўспомню.
    Нежывое —
    уваскрашу.
    У Алеся Пісьмянкова «ажывае» Якаў Палачанін, у Алеся Бабаеда — «цені прашчураў каля ног» («У Полацку»).
    Найбольш пашанцавала прывабнай Сафійцы. Яна адухоўлена непераўзыдзенымі радкамі Рыгора Барадуліна, Дануты БічэльЗагнетавай, пранікнёнымі вершамі Алега Мінкіна, Міколы Мятліцкага, Людмілы Паўлікавай...
    Пімен Панчанка сваім вершам «Полацкая прафесія» асцярожна пераводзіць нас з Полацка да нафтавікоў Наваполацка.
    Многія гады Валянціна Лукшы прайшлі на камсамольскай будоўлі нафтагіганта. Сам ён нарадзіўся ў Полацку, працаваў у трэсце № 16 «Нафтабуда» і літсупрацоўнікам полацкай газеты «Сцяг камунізму», a потым — загадчыкам аддзела міжраённай газеты «Ленінская іскра». У красавіку 1956 года надрукаваў тут свой першы верш. Творы пра людзей Прыдзвіння змешчаны ім у кнігах «Гарады нараджаюцца сёння», «Наша, полацкая прафесія», «Рамантыкі шасцідзясятых» і інш. Потым выйшлі паэтычныя зборнікі «Атава», «Споведзь», «Белыя берагі», «Сляды памяці», «Агонь і попел»... Выпускнік Полацкага ляснога тэхнікума прайшоў нялёгкі шлях духоўнага і мастакоўскага ўдасканалення. 3 часу заснавання выдавецтва «Юнацтва» васямнаццаць гадоў Валянцін Лукша быў яго нязменным дырэктарам. Такі вось наш палачанін Валянцін Лукша, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Петруся Броўкі.
    Ганаровым грамадзянінам Полацка з’яўляецца пісьменнік Алесь Савіцкі. Героі многіх яго твораў (сярод якіх аповесці «Пасля паводкі», «Самы высокі паверх») жывуць і працуюць у Прыдзвінску, у горадзе, у якім пазнаецца родны Полацк празаіка.
    Калі складаць літаратурную карту Полацка і Наваполацка, то нельга будзе абмінуць на ёй такія адрасы — даўнія і навейшыя. 3 успамінаў Станіслава Шушкевіча вядома, што да вайны «...па ініцыятыве чыгуначнікаў адна з вуліц горада Полацка была названа імем Міхася Чарота». Яшчэ пры жыцці пісьменніка. Два гады, з 1925га па 1927мы, жыў у Полацку Алесь Звонак. Працаваў сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына» і ўзначальваў полацкую філію «Маладняка». Ян Скрыган у свой час працаваў загадчыкам Народнага дома ў Расонах, потым — у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына».
    Канстанцыі Буйлянцы яшчэ да Першай сусветнай вайны Купала з Цёткай параілі паехаць у Полацк заняцца асветнай работай. Яна працавала ў беларускай кнігарні. Яе сучаснік, Янка Журба, у 1902 годзе скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. У Полацку ён знайшоў і свой апошні прытулак.
    156
    НАТХН Ё Н ЫЯ ПОЛАЦКАМ	^
    Гэтая «незвычайная зямля» была ўзлётнай кручай і для Яна Баршчэўскага. Мы ведаем гэтага сына прыдзвінскай зямлі як аўтара чатырохтомніка «Шляхціц Завальня...», многіх паэм, балад, вершаў, санетаў, фантазій. Выпускнік Полацкай езуіцкай калегіі выдаваў у Пецярбургу альманах «Незабудка», чым унёс свой дзейсны ўклад у літаратурны рух на Бацькаўшчыне.
    А як не ганарыцца нам такім іменем: Самойла Гаўрылавіч ПятроўскіСітняковіч! Славуты наўвесь славянскі свет Сімяон Полацкі, прадаўжальнік справы свайго земляка Францыска Скарыны. Друкар, паэт. Аўтар «Псалтыры рыфмаванай», своеасаблівай энцыклапедыі «Вертаград мнагацветны», «Рыфмалагіёна»... У прадмове да «Рыфмалагіёна» Сімяон Полацкі прызнаваўся:
    Ппсах в начале по языку тому, Нже свойственный бе моему дому. Таже увндев много пользу бытн, Словенскому ся чнсту учнтн.
    Беларускі і расійскі пісьменнік (толькі паэтычная спадчына якога складае 50 тысяч радкоў), перакладчык, асветнік і філосаф, уніят паводле рэлігійных перакананняў, драматург, стваральнік першага расійскага тэатра, астролаг, народны лекар, аўтар праекта першай у Расіі вышэйшай вучэльні (пазней — Славянагрэкалацінская акадэмія) — Сімяон Полацкі да канца сваіх дзён не забываў Бацькаўшчыну. Нездарма паводле яго тастамента спадкі (срэбра і золата) атрымалі манастыры ў Полацку, Віцебску, Оршы, Дзісне, Міёрах, Мінску, Вільні... Як эпітафія на магілу славутага палачаніна маглі б прыдацца яго ж уласныя радкі:
    Кто ся co мною может поровнатн, Разве нз мертвых Голнафу встатн.
    У лёс гэтага эмігранта (выгнаннік Самойла паўтарьгў лёс Францыска) — зводдаль — пільна ўглядалася паэтка Данута БічэльЗагнетава. Прачытайце яе радкі пра «Вершатворцу Сімяона Полацкага» — і вы многае зразумееце:
    Вусны вякоў не залепіш маўчання пячаткай.
    Рукапіс тлее. Сорам не тлее ў агні.
    Продкаў віна ападзе на рамёны нашчадкаў ганьбай і горам.
    He забывайма віны!
    Так, наша зямля адправіла ў Божы свет вялікую кагорту талентаў, якія ўславілі гісторыю блізкіх і далёкіх народаў. А ці сплоцім віну перад тымі, каго выправілі ў выгнанне, тым, што надаём іх імя вуліцам
    157
    Ш	САФІЙКА ПОЛАЦК. РОАНЫ КРАЙ
    у Віцебску і Полацку, што ў Мінску Ленінскі праспект стаў праспектам Францыска Скарыны?
    — He забывайма віны! — прамаўляем мы ўслед словам Скарыны: «Хвала і бясконцая пашана мудрасці! Яна — маці ўсіх спраў...»
    — He забывайма віны! — шэпча скалечаны не вытраўленымі з галавы догмамі юнак. А ўслед яму гукае Скарына: «Усялякае слова, Богам натхнёнае,— карысна! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!»
    Імя славутага на ўвесь свет палачаніна Скарыны займела такую прывабную сілу, што з усяго напісанага пра яго можна скласці вялікую бібліятэку (адна такая серыя кніг, падрыхтаваная Акадэміяй навук, атрымала Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь). Для выдавецтва «Юнацтва» аўтар гэтых радкоў быў укладальнікам зборнікаў «Падарожная кніга Скарыны» (сумесна з В. Дышыневіч) і «Слаўны сын Беларусі». Два тамы — зборнік навуковых даследаванняў і кніга твораў пра Першадрукара (паэтычная і празаічная Скарыніяна) — падрыхтаваны для «Бібліятэкі Полацкай зямлі», выданне якой, на жаль, пакуль што заглухла.
    Ураджэнец Полацка напачатку быў узгадаваны сваімі ж, мясцовымі навуковымі сокамі, перш чым стаў бакалаўрам філасофскіх навук Кракаўскага (Ягелонскага) універсітэта, доктарам медыцынскіх навук Падуанскага ўніверсітэта. Асветнікгуманіст зрабіў усё для таго, каб яго пражская «Біблія руска» з уласнымі перакладамі, прадмовамі, пасляслоўямі была зразумелай і на радзіме — у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, і ў Маскоўскай дзяржаве, і ў многіх іншых краінах. [...]
    Дзякуючы Полацку, Скарыне знае пра нас шырокі свет. А такіх назоваў, такіх імёнаў у Беларусі многа. Сярод першых вядомых нам гістарычных асоб старажытнай Полацкай зямлі вылучаюцца Прадслава — маці Рагвалода і Тура, Рагнеда Рагвалодаўна, яе сын Ізяслаў... Хто не ведае легенды пра Рагнеду якая не захацела «разуць рабыніча»?! РагнедаТарыслава вымушана была стаць жонкай будучага кіеўскага князя Уладзіміра Краснае Сонейка, яе гвалтаўніка, забойцы ўсіх яе родных, ката Полацкай зямлі. Гэтае паданне спарадзіла многа твораў. 3 літаратурных сюды адносяцца празаічныя здабыткі Уіадзіміра Арлова, Кастуся Тарасава, Хведара Крываноса... Расійскі паэтдзекабрыст К. Рылееў вывеў вобраз палачанкі ў адной з сваіх «Думаў». Тарас Шаўчэнка згадваў Рагнеду ў паэме «Цары». Кампазітар А. Сяроў напісаў оперу «Рагнеда»...
    Янка Купала ў незакончанай (не па сваёй волі) паэме «Гарыслава» хацеў нагадаць беларусам пра волю і гордасць, былую славу Бацькаўшчыны.
    Полацкія імёны... Ігумен Дыянісій, дойлід Іаан, ювелір Богша, інакіня Еўпраксія (князёўна Звеніслава — стрыечная сястра Ефрасінні).
    158
    НАТХН Ё Н ЫЯ ПОЛАЦКАМ	Ш
    Гэта на ахвяраванні Еўпраксіі, дачкі князя Барыса, быў пабудаваны СпасаЕфрасіннеўскі храм у Полацку. Памерла яна ў 1202 годзе, пахавана ў Бельчыцкім манастыры Барыса і Глеба. ЗвеніславаЕўпраксія — магчымы аўтар «Жыція Ефрасінні Полацкай» («Аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»).
    «На покуце Рагнеда і Прадслава». Пра Рагнеду мы збольшага расказалі. Чарга — Прадславе, якая стала святой для ўсіх канфесій Беларусі (кананізавана праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай цэрквамі). Ефрасіння — апякунка, нябесная заступніца Беларусі. Таму 5 чэрвеня святкуецца агульнанародны дзень Святой Ефрасінні, праводзіцца паломніцтва ў Полацк, дзе нарадзілася ўнучка Усяслава Чарадзея. На спадзяванне, што імя Святой Ефрасінні зможа аб’яднаць наш народ, стварыў супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Роднае слова» Іван Ждановіч вось такі вершзаклік:
    Быў час — мы, як аблудныя, ішлі
    Ад Веры... А без Веры — усё загіне.
    У Полацак! To наш Ерусалім!
    Там дух святой княгіні
    Ефрасінні.
    Там Волі дух. I велічы былой.
    I Веры — праз вякі! — нязгаснай промні.
    У Полацак, паломнік! Бог з табой!
    Хай будзе лёгкім шлях табе, паломнік.
    «У Полацак!»
    3 найвялікшай павагаю і пашанаю, укленна прамаўляецца на беларускім і латгальскім Падзвінні імя Ефрасінні (каля 1101—1167) — падзвіжніцы і асветніцы, якая «яко луча солнечная просветмла землю Полотскую». Ефрасіння ў перакладзе з старажытнагрэчаскай мовы азначае — родная. Гэта яна, заклаўшы манастыр у Сяльцы, адкрыла першыя школкі, распачала перапіс кніжак, стварэнне летапісу, сама стала аўтаркаю царкоўных акафістаў, трапароў, малітваў. Ефрасіння ўзвяла падмурак для развіцця мастацкіх традыцый у архітэктуры, жывапісе, прыкладным мастацтве. Ею на доўгія вякі наперад была створана такая культурнаасветніцкая атмасфера, якая спарадзіла творчыя подзвігі дойліда Іаана, ювеліра Лазара Богшы, стваральніка «ўзвіжальнага» крыжа, а пазней — першадрукара Францыска Скарыны. Былі б мы шчырымі вернікамі, то штодня прамаўлялі б: «...а ты, Святая Ефрасіння Полацкая — патронка Беларусі, ды ўсе святыя заступнікі Беларускага народу, апякуйце нас, каб мы сталіся народам святым, што выконвае Волю Божую і сваё пасланство...»
    159
    М	САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    Да Святой Ефрасінні звяртаўся ў сваіх малітвах яе суродзіч Сімяон Полацкі, калі прасіў вярнуць вывезены ў Маскву цудадзейны абраз Багародзіцы: