Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
I клятва,
I статут.
3 усіх святынь няма вышэй Радзімы,
Цяплей кутка няма, Чым родны кут.
Усё з Айчынай сэрцам знітавана На доўгі век, Як берагі з ракой:
I радасць стрэч,
I боль пякучай раны,
I горыч страт,
I творчы неспакой.
...Маленечкі кавалачак планеты
Там,
Дзе бруіцца сіняя Дзвіна, Тваім дыханнем сонечным сагрэты.
184
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Ты для мяне —
Жаданая вясна.
Я за табою
Пільна і раўніва
Сачу,
Нібы за любаю дачкой,
Як выспелі у год залеўны нівы, Якія гмахі ўсталі над ракой.
Там адплыло гарластае дзяцінства
За плёсы ў лазняку
У дальні край.
Але ў грудзях шчымлівым болем сцісне — Ты толькі басаногае згадай.
I згадваю,
Калі зірну наўкола
У твары вастравокай дзетвары,
Я старадаўні, Роўны славе Полацк 3 маёй далёкай золкавай пары.
Ад Замчышча віхлясты брук Стралецкай, Крыжы Сафіі, Вала цішыня,
Ашчэраныя карпусы Кадзецкага, Якія не патрушчыла вайна.
Тут зведаў я нішчымніцы багата,
I холаду,
I голаду спазнаў,
А дабрыню старой замшэлай хаты
У вандроўках
Hi на міг не забываў.
He здраджваў ёй,
Няўтульнай,
Аніколі,
Бо разумеў:
Забудуся,
Тады
Мяне забудзе
185
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Мой гасцінны Полацк,— Горш для мяне He можа быць бяды.
Ён для мяне, Як сонечнае ранне, Глыток з крыніцы — Без яго не жыць!
Як ачышчэнне —
У родны край вяртанне. Заўсёды
гэтым
трэба
даражыць!
Крыж Ефрасінні Полацкай
Пра талент кажуць:
— Гэта ўсё —
Ад Бога,
Бо сам сябе ніяк не аббяжыш...
У прыцемках майстэрні
Лазар Богша
Рабіў для слыннай Ефрасінні крыж.
Маліўся,
Каб ні ў чым, ні ў чым не схібіць, He падвяла каб спрытная рука... Крыж паўставаў анёлкам светлым, Нібы
Лёс вызначаў яму жыццё ў вяках.
Той крыжкаўчэг ўсім вернікам на радасць Павінен увабраць, як акіян,
I з Іерусаліма,
I з Царграда
Рэліквіі для існых хрысціян.
186
НАТХН Ё НЫЯ ПОЛАЦКАМ Ш
Тварыўся крыж шасціканцовы светлы, Нібыта самы шчасны шосты сон, Як сімвал,
Што згінаўся над Сусветам
Бог цэлых шэсць цяжкіх стваральных дзён.
Пачнём у дым стагоддзяў углядацца,— Убачым верх святыні праз туман.
Хрыста убачым, Побач — Богамаці, А побач і Прадцеча Іаан...
Прыцішваем дыханне урачыста, I як наяве мы убачым зноў У сонечным святле евангелістаў Яе святую
I яе бацькоў.
Цяпер і плату атрымаць някрыўдна — Бог сэрца на імгненне азарыў...
I ў кашальку плюскоча сорак грыўняў — To шкур лісіных сотні паўтары.
He быў ніколі геній звышбагаты, Хутчэй за ўсё было наадварот...
Ён стомлена вяртаецца у хату — I спеліцца ў душы мільён турбот.
Апошні сон Францыска Скарыны
Віруе недзе жыццябуйствам Прага — Ніхто прыроды не змяніў закон.
I ходзіць,
Бы ў дубовай бочцы брага, 3 жаданнем неспатольным маладзён.
Ледзь сашчаплю прымружаныя вочы — Прыгадваецца Полацк, Родны дом,
187
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Дзвіна лускою срэбнаю плюскоча, У човен б’ецца галавою сом.
Крыжы Сафіі вогненна іскрацца, За Палатой пастух гудзе у рог...
Напэўна,
Людзям трэба нараджацца, Каб несці шчодра па зямлі дабро.
А да дабра яшчэ даўмецца трэба, Стаць у жыцці надзейна на крыло Пад кракаўскім
I падуанскім небам, Запасіць веды, Спрыт
I рамясло.
Людское сэрца радасцю уразіць Адразу змог адзіны шчасны міг, Як са станка плылі у Злата Празе Цаглінкі першых беларускіх кніг.
Няма на свеце справы непасільнай, Хоць у паднеб’і кропля з кропляў мы... Яшчэ ўспамін —
У вастрадахай Вільні
Кладу у кайстру новыя тамы...
I бачу праз нядоўгія стагоддзі, Як над маёй свяшчэннаю зямлёй Рэй кніжны уладарна карагодзіць I чысцінёй адорвае сваёй...
Праходзіць сон цяжкі,
Балючы,
Тонкі,
На ранак зоркі пачынаюць браць,
I белымі пялёсткамі старонкі
На дол ляцяць,
Ляцяць,
Ляцяць, Ляцяць...
188
НАТХН ЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Адзіны ў свеце край
Якой бы пекнатой ні чаравала Далёкая дарога позірк мой,— Я ведаю,
У вандроўках не ставала б Святла маёй Айчыны дарагой.
Яе усмешак не ставала б, Песень,
Яе гаворкі,
I яе цяпла,
I белага бусла над сінім лесам, I дабрыні надзейнага крыла.
I ручніка з гасцінным хлебамсоллю,
I пацалунка шчырага радні,
I, ўрэшце,
Зубы зводзячай да болю, Вады гаючай з прывідных крыніц.
Як сонечная скварка на патэльні, Адорвае знаёмым пахам дом, I дранікі духмяныя ў нядзелю Са смакам запіваеш малаком.
I...
Так і за жыццё не прыгадаеш, За што мы любім свой світальны край... Таму яго Адзіным называем
I з іншых не імкнёмся выбіраць.
МіКОЛА
Мятлшкі
* * *
У Полацку, якому год за тысячу, Дзе гарадзішчу век не ведаць сну, Сафіі сцены старадаўняй высяцца, Бы ў даўніну, ўзіраюцца ў Дзвіну. Гучыць сягоння ў ёй аргана трубамі Нябёсам Божым спеўная хвала.
I новы дзень з зарой чырваначубаю Злятае зпад анёльскага крыла.
I камяні ляжаць пабліз Барысавы
3 павечнай просьбай: «Бозе, памазі...»,— Падкрэсліўшы той гістарычнай рысаю Усё, што ўчора здзейснілі князі.
Яны нам горад велічны пакінулі, Набат ягоных векавых званіц, Каб на зямлі іх, продкаў, мы не згінулі, Глядзелі смела ў вочы чужаніц. Каб не былі душой і целам кволымі, Хто ёсць цішэй вады, ніжэй травы. Каб век гучаў у нашых сэрцах Полацка, Пачуты светам, голас вечавы.
190
НАТХН Ё НЫЯ ПОЛАЦКАМ
Беларускае кнігавыданне
Да 500годдзя
Бачу гэты ёмісты том, Дзе на ўступных старонках Славянская вязь
Скарынаўскіх першадрукаў, Уквечаная адмысловымі гравюрамі, 3 усемагчымымі завіткамікудзеркамі Нашай старажытнай кірыліцы. Далей ідуць друкаваныя спехам Шрыфты Сымона Буднага I Васіля Цяпінскага.
I вось ужо, аўтарствам кмечаныя, Творы ДунінаМарцінкевіча, Багушэвіча абарончыя вершы, Гнеўныя вершыадозвы Цёткі, Бунтарныя паэмы і вершы Купалы, Яго драматургічныя творы. Усеахопныя творы Коласа, Шчымлівасамотныя радкі Багдановіча, Вершы рэпрэсіраваных паэтаў I на вайне беззваротна страчаных, А дальш — ацалелых у ліхалецце — Быкава, Шамякіна, Мележа...
I далей, і далей — За старонкай старонка...
Толькі ўсёмагутнымі рукамі Народа майго
Можна том гэты ёмісты
Узняць над зямлёй
I разгарнуць,
Каб тыя, што яго стварылі
I ўжо сёння ля зорак, Змаглі прачытаць У 500гадовым аб’ёме Нашу кнігу жыцця.
191
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Старыя фрэскі
Яны прыйшлі ад продкаў, як пагляд Ссівелае мінуўшчыны самой, I клічуць нас за часу далягляд, I звязваюць нас сувяззю прамой 3 жыццём калішнім, скутым у вякі, Каб паказаць — не ўсё на свеце тлен. Зноў бачу, як малююць мастакі Іх фарбамі на гладзі белай сцен. Вось, грэючы далоні над агнём, Каўтаючы цягучы дым густы, Дзедбарадач выводзіць ззяблым днём, Ямчэй прысеўшы ў вышы, лік святы. Вось расцірае фарбы ў парашок, Замешвае нязнаны мне раствор, I падрастае на адзін вяршок Блакітам фрэскі сонечны узор. Пад зводам храма, стоячы пасля, Любуецца, як здзіўлены дзяцюк, Убачыўшы усцешліва здаля, Што выйшла зпад яго умелых рук. Ён галавой, узрушаны, кіўне, Стаіць з усмешкай светлай на чале. I праз стагоддзі ўсе зямныя мне Тым прывітанне з далі часу шле.
* * *
Разліў духмяна ўквечанай вясны, I воблакі — нябеснаю аздобаю. У Полацку на беразе Дзвіны Дамок бялюткі Зіны Тусналобавай. Пакойчыкі музейнай цішыні, Сямейныя на сценах фотакарткі Калішняй імянітае жыхаркі Расстайныя сягоння лічаць дні. Часопісаў, газет бухматы стос На століку — і даўнія ўспаміны, I мемуары нескаронай Зіны
192
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Сказалі ўсё пра самы скрушны лёс. Цяпер яны — мінулага быліны.
Прыйсці з тае вайны без рук і ног...
I век пражыць сапраўдным чалавекам, А не душэўназмораным калекам, Хто палачанцы юнай дапамог?
Пытанне ўстане і над нашым векам.
I знойдзецца адказ:
— Каханне, Бог.
Дзень памяці Алеся Савіцкага
Вось і год прамінуў. Дзень кастрычніцкі стылы, дажджлівы, Над няўцешнаю стратаю восень плачкаю смутнай сама. Больш таго, хто ўзараў і падняў жытам спелую ніву, Пад асмужаным небам — не гукайце — сягоння няма.
Ён — у памяці, там, на сцяжынах лясных партызанскіх, У кагорце палеглых дачасна сяброў баявых, Абышоў па чарзе іх сырыя магілыляжанкі, 3 кожным горка падняў прывітальна па сто франтавых. Расказаў, як жыццё на паверхні шугаекрасуе, Што паўсталаўзышло на пралітай нязмерна крыві. Ён іх споведзь цяпер, усхвалёваны, ўважлівы, чуе Аб закрэсленай куляй, бяздзетнай, нязбытнай любві. Там, дзе воды Дзвіны ля Сафійкі няўтрымна бруяцца, Дзе пагоркі, вядомыя з даўняй маленскай пары, Зноў карчэўе сабраў, і на золку паспеў расстарацца — Распаліць пад нябёсамі памяці цёплай кастры.
Полацк родны прывеціў ссівелага мужнага сына, Адгукнуўся набатам трывожных сафійскіх званоў. Забарвела крывёй пераспелая ў лузе каліна, Да яго сівізны дакранулася гронкай наноў.
Спі, ваярпартызан! Слова праўды не зведае тлення, Ты яго для нашчадкаў пралітай крывёю збярог.
Засталося тваё непагаснае ў сцюжах сумленне, Што, як зорка, зіхціць над разбегам айчынных дарог.
6.10.2016
МіХАСЬ
Пазнякоў
* * *
А Бог жыве над Палатой. Калісьці, зорачы Прыдзвінне, Заняцца справаю святой Наканаваў Гасподзь Скарыне.
I Словам з цемры і пакут Агучьгў просты люд Скарына. Багаты й сёння слаўны кут Святлом высокай долі сына.
I промні гэтага святла Дасюль знішчаюць змрок у свеце, Каб сіла Боская жыла
У кожным нашым чыстым сэрцы.
* * *
Лёсатворная кніга Скарыны — Дзіўных літараў моц і святло, Вее духам магутнабылінным, Без якога б жыцця не было.
194
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Бачу: кліча народ ён да волі. Бачу: Слова на бітву вядзе, Разгінаецца прашчур паволі, He здаецца жахлівай бядзе.
О, якое ты роднае, Слова — У маёй прарастаеш крыві.
I душы, і Радзімы аснова, Ты мацуйся, натхняй і жыві.
Скарына
Асветнік, вучоны I першадрукар, Наш гонар — Францішак Скарына.
Запомні ўсім сэрцам Як велічны дар Радзімы
Славутага сына.
Праклаў ён дарогу Да Слова, Святла, За Матчыну мову Паклікаў змагацца,
Каб вольнай заўсёды Між вольных магла Дзяржаваю Белая Русь Называцца.
Дзмітрый
Пятровіч
* * *
Аб чым вы гамоніце, хвалі шумлівыя
Сясцёр дзвюх — Дзвіны й Палаты хуткаплынных?
Аб даўніх часінах, адвечна маўклівых,
I подзвігах полацкіх волатаў слынных,
Аб велічы духу святой Ефрасінні,
Чый крыж — сімвал веры — заззяў над дзяржавай, Аб храме, вядомым у свеце,— Сафіі?
Францыску Скарыну, авеяным славай?..
...Шумяць задуменныя сінія хвалі, Няспешна з вякамі гаворку вядуць Аб тым, што утойваюць часу скрыжалі, Чаго нам ніколі ужо не вярнуць...