Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Убо, о матн, прнпадн за намн К Господу Богу Твонмн рабамн, Да возвратнт нам нкону святую, Просветн землю белорусскую.
Яшчэ ў 1910 годзе полацкі паэт П. Батурык напісаў цікавы верш «На перенесенне св. моіцей княжны Евфроснннн», у якім, як адзначыў даследчык С. П. Сахараў, «ярка ўзнавіў гэтую падзею»:
В умнленье встрепенулась Наша бедная страна, 11 Русь Белая проснулась От томнтельного сна.
11 слышна мольба простая: Помохць нам твоя нужна, Евфроснння святая, Полотской землн Княжна!
Ты у нас жнвой свндетель Отдаленной старнны, Покровнтель, благодетель Нашей доблестной страны. Пусть же дух твой здесь внтает Средн нас нз рода в род, Пусть храннт он, наставляет Добродушный наш народ!
Відаць, адной рахманасці мала на спаўненне запаветаў нашых разумных продкаў. Таму Данута БічэльЗагнетава, якая на дзіва многа і таленавіта напісала пра гісторыю Полацкай зямлі (згадаем яе вершы «У полацкай Сафійцы. 1986», «Балада пра князя Усяслава Чарадзея», цыкл «Ефрасіння Полацкая»), нібы ў малітве, звяртаецца да славутых палачанаў:
О Сонейка Ефрасінні, умацоўвай дзявочыя сэрцы. Ясны месяц Скарынавай кнігі, асвятляй нашу сумную долю.
«Літанне».
160
Герб і сцяг горада Полацка
Polozk.
Полацк на старых паштоўках
Памятны камень на НіжнеПакроўскай вуліцы Полацка
Памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».
Адкрыты ў Полацку 31 мая 2008 г.
Залатая восень каля Сафійскага сабора
Дом Пятра Першага
Крыжаўзвіжанскі сабор
СпасаЕфрасіннеўскі манастыр
Богаяўленскі кафедральны сабор
Каля помніка Сімяону Полацкаму выступае Алесь Савіцкі. 2012 г.
Полацкі студэнт з далёкага мінулага крочыць на заняткі ў будынак былога іезуіцкага каледжа
Помнік літары «Ў» — помнік, прысвечаны 22й літары беларускага алфавіта
Помнік Францыску Скарыне
У Музеі беларускага кнігадрукавання
Дзеці і творчасць
Богаяўленскі манастыр. Жылы корпус
Нацыянальны Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік. Музей кнігадрукавання
У музеі традыцыйнага ручнога ткацтва
Чытальная зала і медыятэка філіяла Навуковай бібліятэкі УА «ПДУ» у Полацку
У Полацкім дзіцячым музеі
Свечак і душ святло
НАТХН Ё Н ЫЯ ПОЛАЦКАМ ^^^
Таіса Бондар з надзеяй чакае таго дня, які «вырве з цемры страчаны ўжо шлях» (верш «Белая літара») і асвеціць «меч Усяслава, Ефрасінін твар...».
Калі мераць сённяшняю меркаю, то, можа, і няблага, што ў вершы Петруся Броўкі «Полацак».
Чырванахустачных дзяўчат
He знала Ефрасіння.
Прадслава, паводле верша Людмілы Рублеўскай,—
...хоча стаць упарта
Святой —
і вольнаю, як вецер.
«Ефрасіння».
Балада аб жаночай долі.
Так, яна адна з першых кананізаваных святых на ўсходнеславянскіх землях! А як пачуваюцца яе нашчадкі, ці чуюць яны сваю заступніцу, якая ў свой час прамаўляла: «Але баюся, што будзеце вы пустазеллем і аддадуць вас агню незгасальнаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і зрабіцеся чыстай пшаніцаю, і змяліцеся ў жорнах уміронасці (...), каб пранесціся чыстым хлебам на трапезу Хрыстовую».
У адрозненне ад паэтак у паэтаўмужчын вобраз ПалачанкіПрадславы акрэсліваецца, можа, і не такімі шчымлівымі словамі. Затое гістарычная праўдападобнасць застаецца несумнеўнай у вершах Сяргея Грахоўскага («Палачанка»), Алеся Звонака («Цень Ефрасінні»), Васіля Зуёнка («Апошняя малітва», «Ефрасіння Полацкая», «Шукаю Богшу»), Алега Лойкі («Ефрасіння Полацкая»), Віктара Шніпа («Хрыстова нявеста»)...
Кожны твор — люстэрка свайго часу, асабліва такога, які мы перажылі,— зашоранага ідэалагічнымі догмамі. Тады ўсіх асветнікаў называлі не інакш як чорнымі манахамі, цемрашаламі. Як «лупілі» тады Міколу Прашковіча, які асмеліўся да чарговага юбілею Ефрасінні надрукаваць у часопісе «Беларусь» артыкул без абразлівых слоў у яе адрас...
Ураджэнец Полацка Валянцін Лукша праз усё сваё жыццё нясе асаблівы клопат аб полацкай духоўнай спадчыне:
Гады дазволаў межы абкасілі,
Падумаць пра духоўнасць самы час...
I фрэскі прападобнай Ефрасінні
Зірнулі праз імжу вякоў да нас.
161
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
I дабрыню пасеялі наўкола,
Бо колькі ж можна ў прыцемках гібець!
I людзі пачалі на стольны Полацк, Як на анёла светлага, глядзець.
I згадваць,
Як да баганоснай славы,
У келлю,
Дзе не выпрастаць крыло,
Прыйшла калісьці юная Прадслава, Каб несці людзям радасць і святло...
«Фрэскі святой Ефрасінні».
Разам з кампазітарам Віктарам Войцікам і я ўдзячны Ефрасінні за натхненне, якое дапамагло стварыць песню «Споведзь», прысвечаную ёй.
У апошні час з’яўляюцца і новыя творы і новыя даследаванні аб Ефрасінні. Адкрываюцца і новыя патаемы полацкай гісторыі. Варта прыгадаць тут імя пецярбургскай вучонай Наталлі Сярогінай, якая, даследуючы спеўны цыкл XII стагоддзя пра Ефрасінню, прыйшла да такой высновы: там сцвярджаюцца тыя самыя ідэі, што і ў «Слове пра паход Ігаравы» — пратэст супраць братазабойчых усобіц, неабходнасць яднання славянскіх княстваў перад пагрозай з Усходу. Даследчыца прапануе версію, што і аўтар «Слова...» мог быць ураджэнцам ці жыхаром Полацкай зямлі.
Спынімся разам з паэтам Алегам Салтуком на беразе Дзвіны ў Полацку і ўспомнім героя згаданага славутага літаратурнага помніка — Усяслава Чарадзея:
«Смелы целам» і «вольны душой» —
Аб табе адклікаецца «слова».
А можа, і праўда, што на гэтай старажытнай зямлі не толькі
Ефрасінні вадзіла рука
Лебядзіным пяром па бяросце.
Алег Салтук. «Полацку».
Пімен Панчанка ў вершы «Донары» ставіў знак роўнасці паміж «Словам і нашаю Мовай»: «Наша мова, як «Слова аб Ігары», задуменна славянская...» Да сённяшняга дня застаецца патаемай усяго свету гэты літаратурны помнік XII стагоддзя — «Слова аб палку Ігаравым» («Слова пра паход Ігаравы»), спадчына расійскага, украінскага, беларускага народаў. Створаны, верагодна, у 1185—1186 гадах (ці крыху пазней), але кім і дзе? У шэрагу мастацкіх вобразаў «Слова...» — амаль уся старажытная беларуская зямля. Тут і Полацк з Сафійкай, тут Горад
162
НАТХН Ё НЫЯ ПОЛАЦКАМ
на, Дудуткі і Няміга... Тут Усяслаў Брачыслававіч і Ізяслаў Васількавіч, «грозныя палачане» і Гоцкі бераг, куды гэтыя палачане дабіраліся Дзвіною, акунаючы свае вёслы ў Варажскае (Балтыйскае) мора.
Першымі даследчыкамі «Слова...» былі А. Міцкевіч, А. Кіркор, У. Сыракомля, 3. ДаленгаХадакоўскі, Я. Драздовіч, В. Ластоўскі... Сярод сучасных — М. Ермаловіч, В. Чамярыцкі, А. Лойка, М. Абабурка... Гэтую неўміручую песню Старажытнай Русі перакладалі «з старой на сучасную беларускую мову...» М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Р. Барадулін, I. Чыгрынаў, Я. Крупенька, В. Дарашкевіч... Празаічны і вершаваны пераклад «Слова...» зрабіў Янка Купала. Магіляўчанін Ігар Шклярэўскі стварыў новы пераклад на расійскую мову. Многа ёсць перакладаў і перайманняў «Плачу Яраслаўны».
Яшчэ У. Сыракомля лічыў, што аўтарам «Слова...» мог быць выхадзец з Полацкага княства. He супраць гэтай гіпотэзы В. Мачульскі, С. Майхровіч, Г. Штыхаў, Л. Гурчанка зпад Масквы. Вучоныя ўказваюць на балцкія традыцыі культуры аўтара. Есць і такія, хто ў магчымыя аўтары залічваюць Кірылу Тураўскага. Даводзяць, што з мінчукоў паходзіць вешчы Баян, які нібыта склаў такую прыпеўку аб трагічным лёсе полацкага князя Усяслава: «Ні хітраму, ні быстраму, ні шпаркаму птаху не мінуці Божага суда».
Мікола Гайдук з Беласточчыны мяркуе, што «Слова...» магло быць напісана ў Наваградку падчас знаходжання яго аўтара пры князю Міндоўгу.
Энцыклапедычны слоўнік «Слова пра паход Ігаравы» (аўтар М. Булахаў) паведамляе нам, што ідэйнаэстэтычнае ўздзеянне «Слова...» адчуваецца ў творчасці П. Труса, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, К. Кірэенкі і іншых. С. Майхровіч, аўтар кнігі «Слова аб палку Ігаравым», вобразныя рэмінісцэнцыі гэтага твора знаходзіць і ў радках Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Вялюгіна, А. Русецкага...
Васіль Вітка ў вершы «Чытаючы “Слова аб палку Ігаравым”» так ацэньвае гэтую запісную кніжку беларускай гісторыі:
Ты — адзіны запаветны ключ Нашае спрадвечча таямніцы, He з мячом ішло праз навальніцы, А бліжэй да сэрца — леваруч. Знемагалася, а ўсё ж ішло Ад стагоддзя да стагоддзя I не менш пакут перамагло, Чымся Ігар у сваім паходзе.
«Слова...» Калісьці было адрасавана князям, сёння — усім нам, каму дарагія воля і слава Айчыны.
2003
Алесь
Карлюкевіч
На ніве мастацкага ўсходазнаўства
Беларускакітайскія літаратурныя стасункі насамрэч нарадзіліся не сёння. Можна згадаць нават публікацыі «Нашай Нівы», якія маюць дачыненне да кітаістыкі. Пра гэта досыць часта зараз пішуць у Беларусі. А ў 1930я гг. госцем Мінска быў кітайскі пралетарскі паэт Эмі Сяо. У канцы 1950х Кітай наведаў Максім Танк. У Паднябеснай гасцявалі беларускія пісьменнікі Янка Брыль, Лідзія Арабей, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Міхась Шэлехаў, Навум Гальпяровіч...
Але велізарны пласт ва ўсходазнаўстве, кітаістыцы распрацавалі нашы зямлякі, якія, нарадзіўшыся ў Беларусі, працавалі ў Маскве, СанктПецярбургу і ў іншых гарадах Расіі. Як прыклад — творчы, навуковы лёс перакладчыка, мовазнаўцы, літаратуразнаўцы Уладзіміра Панасюка, якому сёлета споўнілася б 90 гадоў...
Перакладчыкаў згадваюць, як правіла, тады, калі непасрэдна патрэбна іх праца. Мо нават, чытаючы Маркеса, мала хто звяртае ўвагу на тое, што сярод яго праваднікоў на рускую
164
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ '^
моўную прастору і нашы землякі — Валянцін Тарас і Карлас Шэрман. Альбо ці ўсе ведаюць Язэпа Семяжона, чытаючы пабеларуску «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча?.. «Перакладчык служыць справе дружбы народаў, іх узаемнаму ўзбагачэнню ў галіне культуры. Уся яго праца і ўсе яго прафесійныя навыкі вызначаюцца гэтай асноўнай яго мэтай»,— пісаў некалі Мікалай Забалоцкі, які, між іншым, частку свайго таленту аддаў перакладчыцкай справе.
Уладзімір Андрэевіч Панасюк, які нарадзіўся ў Полацку напрыканцы лютага 1924 г., ужо ў трыццаць гадоў завяршыў працу свайго жыцця — пераклад з кітайскай мовы рамана Ло Гуаньчжына «Трохцарства». Варта, сказаць, што ж гэта за твор. Раман быў напісаны ў XIV ст. і належыць да ліку чатырох асноўных класічных кітайскіх раманаў. Аўтар — Ло Гуаньчжын (каля 1330—1400), які выканаў сваю высокамастацкую працу па летапісных запісах прыдворнага гісторыка Чэнь Шоу. Аповед — пра III ст. н. э., пра тое, якім яно было для Кітая. Якраз у той час Паднябесная распалася на тры часткі — Вэй, Шу, У. He ўсё ў рамане адпавядае рэчаіснасці, але так ужо склалася, што давер чытача ўсіх наступных пакаленняў настолькі высокі, што гісторыю Кітая вывучаюць якраз па «Трохцарстве», часам ігнаруючы дакументальныя крыніцы. Такая ўжо сіла ў сапраўднага мастацкага слова!..