Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Мы ў сваім саўгасным пасёлку трымалі карову, я бегаў у школу з сынам конюха Васькам Малашэнкам і байструком вясёлай Зінкі Мішкам Багатыровым і выглядаў у вачах разважлівага і іранічнага дзядзькі Фолі, пэўна, нейкім дзіўным стварэннем: ні гарадскім, ні вясковым, з беларускімі словамі, якія яму нязвыкла было чуць ад чарнявага кучаравага хлопчыка, зусім не падобнага на тых, хто жыў на полацкай ускраіне.
Дарэчы, школы ў цэнтры Полацка былі рускімі і тады, калі яшчэ ў Полацку вадзілася паратройка беларускіх школ, і тыя, хто жыў на праспекце Карла Маркса ці на Камуністычнай, выразна пасмейваліся з нашых «дзеравенскіх» слоў.
Паход у цэнтр быў для майго бацькі цэлым рытуалам. Папершае, мы ішлі ў лазню. Нейкім дзіўным чынам і па сённяшні дзень на яе будынку вялікімі літарамі выкладзены надпіс «Лазьня» — з мяккім знакам, па якім можна без памылкі вызначыць час яе пабудовы.
Я ў лазню хадзіць не любіў, бо ў чарзе трэба было правесці не менш як дзве гадзіны. Здаецца, увесь Полацк па суботах збіраўся сюды, каб сустрэцца, пагаварыць, адхвастаць адзін аднаго духмяным венікам, а потым узяць па сто грамаў у буфеце, запіўшы півам і заеўшы чырвоным ракам. Гэта сёння рак — далікатэс, а тады ў буфеце каля лазні ракі не пераводзіліся.
На гэта ўсё ішло ў нас з бацькам гадзіны тры. Бывала, што і больш, гэта калі бацька, патраціўшы свае два рублі, якія мама давала яму на лазню, нарываўся на шчодры пачастунак былога аднакласніка ці хаўрусніка па даваеннай печнікоўскай прафесіі. Тады ста грамамі ўжо не абыходзілася, і я, памятаючы наказ мамы, цягнуў бацьку за рукаў і скуголіў бо ён пачынаў ужо курыць «беламорыну» адна за адной, махаць сваёй адзінай здаровай рукой, якой ён мог і ўрэзаць па фізіяноміі таму, з кім уступаў у гарачую спрэчку.
Але гэта здаралася не заўсёды, і часцей за ўсё пасля «балявання» мы ішлі на базар. Базар тады ў Полацку быў у самым цэнтры горада. Тут прадавалі мяса і свежую рыбу, гародніну і бульбу, рамантавалі боты і гадзіннікі, мянялі рэчы. На базары бацька таксама сустракаў знаёмых, яны курылі і гаварылі, а я стаяў, трымаючыся за бацькаву руку, і цікаваў за мажнымі цёткамі са скуранымі фартухамі, якія прапахлі рыбай, чырванашчокімі мяснікамі, якія на акрываўленых драўляных калодках разбіралі вялікія тушы.
Тут жа, на базары, была швейная майстэрня, куды бацька прывёў мяне аднойчы да старога закройшчыка, які пашыў мне з яго старога шыняля выдатнае паліто, якім я так ганарьгўся перад тымі ж Васькам і Мішкам.
177
Ш САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОАНЫ КРАЙ
Потым, ужо надвячоркам, бацька заходзіў да сваёй старэнькай маці, сівой бабулі, якая карміла мяне фаршыраванай рыбай і смачнымі піражкамі.
У цэнтры горада, на цэнтральнай плошчы, стаяў увесь пашчэрблены ад бамбёжак магутны гмах з вежамі. Гэта быў кадэцкі корпус, дакладней, яго цэнтральная частка — сабор, пад якім, як казалі, былі падземныя хады.
А яшчэ ў цэнтры была бібліятэка — маленькі двухпавярховы дамок са скульптурай Льва Талстога ў двары. Гэта цяпер палачане ведаюць, што гэты дамок пабудаваны спецыяльна для Пятра I, які бываў у Полацку, а тады я ведаў толькі, што гэта бібліятэка, куды мне вельмі хацелася запісацца.
I я аднойчы асмеліўся. 3 Васькам і Мішам мы селі на аўтобус ад прыпынку «Лясны тэхнікум» (гэта і была славутая «караедня») і даехалі да плошчы. А там спусціліся да Дзвіны, і я праз масіўныя, аздобленыя драўлянымі фігуркамі дзверы зайшоў у таемнае і вабнае царства кніжак.
Спачатку са мной гутарыла сухенькая, у акулярах, бабулябібліятэкарка. А потым прыйшла прыгожая і злая маладая загадчыца і сказала:
— Табе рана яшчэ ў бібліятэку запісвацца. Ты, відаць, і чытаць яшчэ не ўмееш.
I хоць мне было сапраўды сем гадоў і яшчэ не паспеў пайсці ў першы клас, я страшэнна пакрыўдзіўся:
— Як не ўмею? Дайце любую кнігу, прачытаю.
Ад маёй нечаканай нават для самога сябе смеласці Васька з Мішкам шухнулі за дзверы, а я стаяў бясстрашны і злы, як Давід перад Галіяфам (пра іх я, вядома, даведаўся значна пазней).
Я перамог, даказаўшы сваё ўменне гучнай выразнай чыткай, і стаў чытачом бібліятэкі, куды адхадзіў шмат шчаслівых гадоў.
Дык пра што гэта я? Пра шыкоўны і бліскучы полацкі цэнтр, дзе гарадскія хлопцы маглі адабраць у нас апошнюю капейку, дзе каля чыгуначнага вакзала і «Блакітнага Дуная» часта ўзгараліся гарачыя бойкі, калі з каламі наперарэз ішлі сцяна на сцяну гарадскія і ўскраінныя — грамоўскія, задзвінскія, себежскія...
У нас была Палата і Запалоцце, дзе мы ныралі ў жоўтую ваду і пераплывалі хуткую рэчачку шырынёй пяцьшэсць метраў, а ў цэнтры горада была Дзвіна, пераплыць якую нам было ўжо не пад сілу — шырокая і павольная, з высокай выспай, на якой высіўся Сафійскі сабор.
Я памятаю магазіны, поўныя дарагіх заляжалых прадуктаў, бо каўбасу, ікру ці марскую рыбу купіць ніхто ў нашым пасёлку не мог, як, дарэчы, і ўвесь наш раён, які жыў на бульбе і бураках, яшчэ на сале і малаку, бо кожны з ускраінных трымаў парсючка і кароўку.
178
НАТХН Ё Н ЫЯ ПОЛАЦКАМ ^^
3 бібліятэкі я заўсёды ішоў пешшу. Ад плошчы — уніз, па брукаванай вуліцы, паўз вал Івана Грознага, які заставаўся леваруч, на Чырвоны мост, міма педвучылішча, па чыгуначным пераездзе, а там — налева, па лініі (так у нас называлі чыгуначнае палатно) і, не даходзячы да тупіка,— направа, праз бярозавы гаёк,— у наш «Пітомнік», пасёлак прыгараднага саўгаса, дзе працавала маці ў канторы. Я вяртаўся ад бруку, людзей і машын на пыльную вясковую вулку, дзе корпаліся куры ў пяску, дзе скідвалі смецце проста на дарогу, дзе за нашай хатай прасціралася шырокае поле...
Я вяртаўся да асалоды чытання ў прахалодным палісадніку, да вечаровага рыку кароў, да сілуэта СпасаЕфрасіннеўскай царквы, якая ў добрае надвор’е была як свечачка, што свеціцца ў сінім вечаровым паўзмроку.
Гэта быў мой выток, мой Полацк, пра які я магу сказаць толькі тое, што хачу гаварыць і гаварыць пра яго, бо іншага ў жыцці ў мяне было столькі мала, што Полацк і сёння са мной у маёй мінскай кватэры, у маім рабочым кабінеце, у вачах маіх сына і дачкі, ва ўспамінах пра бацьку і маці, далёкіх сяброў дзяцінства...
Там — усе мае сюжэты і ўсе мае радкі. Полацк я заўсёды сніў і ў душнай ташкенцкай ночы, і ў сібірскай гасцініцы, і на балгарскім чарнаморскім узбярэжжы, і яшчэ ў многіх гарадах, куды заносіў мяне лёс.
А вось пажыць у цэнтры роднага горада так і не давялося. Цяпер пра гэта ўжо амаль не шкадую.
* * *
Веі замружу, і ўбачыцца вечар — Белая цэркаўка тоненькай свечкай. Гнёзды шпачыныя над Палатой. Цені дубоў над халоднай вадой.
А за стагоддзямі ў прыцемку сінім Вочы зямлячкі маёй, Ефрасінні.
Цьмяна бялее на кнізе рука, Б’ецца аб шыбу агонь матылька.
Полацк драўляны. Малінавы звон...
Хто ты? Ці мроя, ці ява, ці сон? Можа, твой майстар на холад муроў Выплеснуць здолеў гарачую кроў,
179
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Позірк праменны, дыханне надзей, Каб засталося святло для людзей?
Што ты хацела на роднай зямлі? Ды цішыня. I стагоддзі прайшлі.
Толькі вось цэркаўкі белы пажар.
Толькі аблокаў павольных цяжар. Толькі прымроіцца ў прыцемку сінім Позірк зямлячкі маёй, Ефрасінні.
Старадаўні афорт
Асенні надвячорак. Цішыня.
Чародкі купалоў пад шэрым небам. Сабак бяздомных пільная гайня.
Люстэркі лужын перад першым снегам...
На голых дрэвах чорныя крукі, Нібы бяды і жудасці прарокі...
I бабы паглядаюць зпад рукі На гарызонт, трывожны і далёкі.
А ў келлі цеснай сцішаны спакой.
Тут бледны твар, пергаменты і свечка. To горад мой, то даўні продак мой, Святло паходні над сярэднявеччам.
Сімяон Полацкі. Вясна 1664 г.1
Цені блукаюць у змрочных дварах, Бруд і адчай, адзінота і голад...
Што ты там пішаш, маўклівы манах, Што для Радзімы пратрубіць твой голас?
1 Вясной 1664 года С. Полацкі назаўсёды пакінуў родны горад.
180
НАТХН Е НЫЯ ПОЛАЦКАМ
Брацкая школа прыстанкам тваім Болей ніколі, напэўна, не будзе, I адляцяць у нябыт, нібы дым, Твары і людзі.
I на расстайным гадоў скразняку Будзеш, як клён той, маўклівы і голы. Бачыш, услед уздымае руку Родны твой Полацк?
Каб сярод царскіх раскошных палат Раптам у горкую хвілю адчаю Ціха прымроіў, як кліча назад Дзвінская чайка.
Ведай, не дома сустрэнеш свой скон, Знікнуць і неба, і краскі, і бусел...
Моўчкі у вечнасць глядзіць Сімяон: — Потым вярнуся.
Александр
Гугнмн
Оттепель
Огромные стан ворон над Святой Евфроснньей.
Но это лншь оттепель. Снмвол напрасно нскать. Февраль наступнл. Небосвод ослепнтельно снннй — II снег оседает. I I в сердце осела тоска.
Н капает с крыш. Н грачн уж давно разленнлнсь На юг улетать н смешалнсь давно с вороньем.
Снннцы окрестных лесов с человеком обжнлнсь Н ждут подаяннй, порхая с утра под окном.
Меняется всё: человек н зверье, н прнрода.
Н всё нензменно: прнрода, зверье, человек.
Понять эту связь невозможно — она, как погода, Капрнзна, нзменчнва н — нензменна вовек.
Мы все, как вороны, кружнмся в просторах Вселенной, Н мерзнем, н каркаем в меру отпуіценных дней.
Н радость, н грусть посеіцают нас попеременно, Как суть мнрозданья, как сумма нзвечных ндей.
Прннять эту суть н раскрыть, как цветок, эту благость — Вот смысл нашей жнзнн, вот труд ежедневный в тншн. Кто понял, тот счастлнв, прнгоршнямн черпая радость В нсканьях, в бореньях, в страданьях бессмертной душн.
Валянцін
ЛУКША
Калі пакліча лёс...
Калі пакліча лёс круты за дзверы, Ашчодрыць свет і сэрцам, I душой,— Цнатлівым, Чыстым аркушам паперы Дарога паплыве перада мной.
Яна мяне нястомнасці навучыць, Яна мяне навучыць дабрыні, Да таямніц нязведаных далучыць, Да прагі вышыні I глыбіні.
Яна мне шмат раскажа I падкажа, Па казачных краінах правядзе, Калі сляпым не буду, Безразважным, Ад тых не адвярнуся, Хто ў бядзе.
Але ў канцы вандровак запытае, Ці нездарма адолеў доўгі шлях,
183
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Ці, можа, з сэрца выпала святая, Адзіная
Бацькоўская зямля.
Ці мо скруціла слізкая спакуса, Перасцярога рукі апляла
I абяцанак прывідным абрусам Даверлівых сабрала да стала.
Я наталюся песнямі
Iз часам
Іх людзям перадам, удзячны, зноў.
I калі стане свет на хвілю шчасны,
Я,
Значыць,
Нездарма у свет прыйшоў.
Гэтым трэба даражыць
Адданы мы зямлі сваёй адзінай.
Яна для нас —