Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Перакладзены на пачатку 1950х на рускую мову і выдадзены ў 1954 г., раман, несумненна, быў выяўленнем тагачасных палітычных зносін Кітая і Савецкага Саюза. Нават у Беларусі ў 1950 — на пачатку 1960х гг. пабачыў свет добры тузін кітайскіх кніг у перакладзе на беларускую мову. Следам ішло доўгае пахаладанне ў адносінах Кітая і Савецкага Саюза. Але прарыў быў настолькі магутным, што вырасла ці не пакаленне цікаўных да Кітая перакладчыкаў, даследчыкаў.
Уладзімір Панасюк назаўжды звязаў сваё жыццё з кітайскім усведамленнем свету. Акрамя «Трохцарства», наш зямляк пераклаў на рускую мову «Выбранае» Сыма Цяня (Масква, 1956), «Сон у чырвоным цераме» Сюэціня Цао ў 2х тамах (Масква, 1958). Дарэчы, апошні са згаданых пісьменнікаў таксама досыць высока цэніцца ў Кітаі. «Сон у чырвоным цераме» — з той жа «чацвёркі» лепшых класічных кітайскіх раманаў. У рамане «Сон у чырвоным цераме», у адрозненне ад больш ранніх буйнамасштабных твораў кітайскай прозы, выкарыстоўваецца дакладная сюжэтная лінія, стройная кампазіцыя.
Гэта першы раман, дзе аўтар дэталёва выпісвае перажыванні галоўных герояў, змену іх настрояў. Напісаны «Сон...» не класічнай кітайскай мовай, а побытавай. Дыялогі — на пекінскім дыялекце. Дарэчы, якраз пекінскі дыялект і ляжыць у аснове сучаснай літаратурнай кітайскай мовы путунхуа. Асноўная сюжэтная лінія — падарожжа разумнага каменя, яшмы, які згубіла багіня Нюйва. Камень напрасіўся да даоскага манаха, каб той узяў яго з сабою паглядзець свет. Яшма
165
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
атрымала шанц даведацца пра людзей, пераўтварыўшыся ў чалавечае аблічча. У рамане — дзясяткі галоўных герояў. I болей як 500 — другасныя... Упершыню на еўрапейскія мовы раман быў перакладзены ў XIX ст. У 1980 г. у сістэме адукацыі Кітая быў створаны нават спецыяльны інстытут «Сну ў чырвоным цераме»...
Далейшая ўсходазнаўчая кар’ера нашага земляка была звязана ў асноўным з грунтоўнымі заняткамі кітайскай мовай. Праўда, у 1955 г. Уладзіміра Андрэевіча Панасюка прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі ў 1954—1964 гг. Уіадзімір Панасюк выкладаў у Ваенным інстытуце замежных моў. Затым болей дваццаці гадоў працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР. Памёр ураджэнец Полацка 14 студзеня 1990 г. Кола навуковых інтарэсаў У Панасюка вызначылася ад тэмы дысертацыі — «Ужыванне модальных дзеясловаў ў сучаснай кітайскай мове і іх класіфікацыя». Вучоны — аўтар болей 60 навуковых работ. У сааўтарстве з В. Суханавым выдаў «Вялікі кітайскарускі слоўнік» (Масква, 1983). I цяпер зробленае Уладзімірам Панасюком запатрабаванае. А сам прыклад яго жыцця — узор сапраўднага вучонага і сапраўднага майстра мастацкага перакладу.
На вялікі жаль, прозвішча ўраджэнца Полацка — паза ўвагай беларускіх энцыклапедый. Магла б у нас (чаму, напрыклад, не ў серыі «Нашы славутыя землякі») з’явіцца і асобная кніга пра Уладзіміра Андрэевіча Панасюка. Мо з часам гэтыя прабелы, такое занядбанне будуць ліквідаваны?.. Давайце ж спадзявацца на лепшае. Тым болей што першы крок ужо зроблены. Артыкул пра У Панасюка з’явіўся ў энцыклапедыі «Культура Беларусі». Што ж, пачатак — з малога...
ІРЫНА
Багдановіч
Полацкай Сафіі
Ля Полацкай Сафіі прыпынюся, Сустрэне строгім выглядам яна. Я Полацкай Сафіі пакланюся — Прытулку, дзе ўладарыць даўніна. Калісьці намаганнямі Усяслава Сафія свой зазнала зорны час. У галубцы выводзіла Прадслава Па літарцы свяшчэннапісу вязь. I летапісец дбайна і натхнёна Тутэйшай мовай, так, як вымаўляў, Пра недарод, князёў паходы, войны На аркушах, прывезеных здаля, Паведамляў і даты занатоўваў Як сведка слаўных дзён і дзён благіх. О, колькі б тайнаў нам адкрыла слова, Знайшоўся б гэты летапіс калі б! Да неба вежы белыя узняты, Нібы для ўсіх вымольвае яна Палёгкі там, дзе дух зламалі страты, Відушчасці, дзе праўда не відна. Ля Полацкай Сафіі прыпынюся. Дзвіна свае калыша берагі.
167
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Я гаварыць і дыхаць тут баюся, Бо тут гавораць, дыхаюць вякі. Паслухаць іх — з нас кожнаму спяшацца, Пакуль сцяжына памяці бяжыць. Таму я тут, што душам дакранацца, Маёй і часу, Трэба — з тым, каб жыць.
1985
Рыгор
Барадулін
Сафійка
Не скажуць у Полацку: — Сафійскі сабор. Тут яго называюць ласкава:
— Сафійка...
Так партызаны сваіх сувязных называлі. Так гукаў я калісьці дачку суседскую.
Храм святое Сафіі — Сафійка...
Цягне ў неба рукі, як дзве тапалінкі сухія, просіць, каб не ўдарыў пярун па заготзярноўскіх засеках.
Хлеб надзённы — ячмень і жыта — яна засланяе ад лютых ліўняў. На абкутых дзвярах вуха прабою адцягвае замок пудоваю завушніцай.
169
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Васпаватая ад асколкаў і куль, на свет Сафійка глядзіць вачыма цнатлівымі.
Здалёку, з адзінаццатага стагоддзя, вечарам сон да яе прыходзіць і аж да раніцы сніцца.
Пахам нязвыклым
вецер дыхне з Нафтаграда — прачнецца Сафійка: стаіць незнаёмец, ад нафты бліскучы, як грак на праталінцы.
Дзе яна, доўга Сафійка не разумее, здалёку ў раніцу гэту вяртаецца. I толькі такі ж ружаваты, як дзевяць стагоддзяў назад, туман над Дзвіной разамлелай...
* * *
Аплакалі вырай совы Пад Полацкам, Знаеш, Падуя,
Узлеску ў прыпол верасовы Ліст перажоўклы падае.
Раздолле туроваму рыку — Над змоўклымі нетрамі плавае. Чаўны бласлаўляе ў Рыгу Сафія залатаглавая.
Даверыцца снегу полаз, Загурбяцца весяў весніцы,— У світцы марознай Полацк Вачыма сінімі весніцца.
Па граю першыя
Тужаць
Праталіны белабрысыя,
170
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Ведаюць гнёзды птушкі, I рыбы чуюць віры свае.
Да скону сэрца скарыла Чароту гаворка картавая.
3 выраю
Доктар Скарына,
Я к драч, дадому вяртаецца...
У Полацкай
СпасаЕфрасіннеўскай царкве
Перад спакойнай веліччу замры. Насельніцтва славянства маладога Плячыма грэе стылы я муры, Кароцячы вачыма шлях да Бога, He на пякельным — на жывым жвіры Святыя, як ратаі, басанога Стаяць, хоць штовякова пласт сыры Кладзе на іх абліччы асцярога. Душы і фрэсцы хочацца раскрыцца. На ветры часу стыне веры крыца. Красой падзольнай думку расцвялі. У крыжакрылай келлі Ефрасінні Згадаецца акрайчык неба сіні I посах, што падаўся ў бабылі.
Геналзь
Бураўкін
* * *
He шукайце красы за морамі, Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,— Прыязджайце да нас на Полаччыну, Пахадзіце яе прасторамі.
Тут азёры, як неба, сінія, У чаротах чароды гусіныя, А на дне Млечным Шляхам свецяцца Трапяткія гурты язіныя.
Навальніцы грымяць над кручамі, 3 гор бягуць ручаі грымучыя, Тут ля Дрысы сасонкі звонкія, Над Дзвіною бары пявучыя.
Тут вясёлкай сонца акружана, Усміхаецца з кожнай лужыны. Тут на кожнага закаханага Салаўёў па чатыры тузіны.
Тут дзяўчаты ўсе — чарнабровыя, На палях ільны двухметровыя...
Тут пад кожным курганам і каменем — Ці быліна, ці казка чароўная...
172
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Полацкая балада
Я люблю тваю чуйную зімнюю ціш, Мой абсыпаны зоркамі горад.
Хто сказаў, што ты ноччу маўчыш?
Ты не спіш.
Ты са мною гаворыш.
Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой, Толькі вочы закрыць на хвіліну — I пачуеш дыханне далёкіх вякоў, Старадаўнія песнібыліны.
I не проста ўжо рыпнуў запознены крок
I дымком пацягнула ад фабрык — Гэта рыпнуў Скарыны друкарскі станок, Гэта пахне друкарскаю фарбай.
Рукавом выцер потны задумлівы твар, Стаў пад лютаўскім ветрам, ля сходак, 3 хрустам плечы расправіў стамлёны друкар, Мой разумны, няўрымслівы продак.
I не дуб недзе крэкнуў, парушыўшы ціш,— Зарыпелі ўладарна батфорты.
To ад Верхняга замка спяшае сюды ж Пётра Першы, суровы і горды...
Хто сказаў, што тут ноччу няма ні душы
I ўсё гэта — рамантыка, ўрэшце, Толькі снег зарыпіць, зазвіняць ледашы
I нікому з магіл не ўваскрэсці?
He, прыслухайся лепш:
не ільдзінкі звіняць — Гэта шаблі аб ківеры звоняць, Гэта цяжка даецца французам Дзвіна, Заіржалі трывожныя коні...
I таму я люблю слухаць зорную ціш, Твае казкі начныя, мой горад...
Хто сказаў, што ты ноччу маўчыш?
Ты не спіш.
Ты са мною гаворыш...
СТАНІСЛАЎ
Валодзька
Планета Скарыны1
Глядзіць Айчына добрымі вачамі, Спрадвечна ў бок той горнецца душой, Дзе сын яе славуты палачанін Прытулачак апошні свой знайшоў. Чаго ён за мяжой шукаў так доўга? Ці хлеб чужой зямлі смачнейшым стаў? Францыск Скарына з Божай дапамогай Там скарбы свайму люду здабываў. Падмуркам моцным кнігі яго сталі, Апірышчам часінаю любой, Каб з імі чалавек быў дасканальны, Каб светам валадарыла любоў2.
Набраныя у іх Францыска словы
1 Імем Скарыны названа малая планета ў Сонечнай сістэме.
2 Радкі верша пераклікаюцца з выказваннямі Скарыны:
«Хай дасканальны будзе чалавек і на ўсякую добрую справу падрыхтаваны»,
«Валадарыць светам любоў, бо яна самая дасканальная з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце».
174
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Зняверыцца, згубіцца не даюць, Яны, іскрынкізоркі роднай мовы, Нам асвятляюць шлях і саграюць. Як абярэг і новым пакаленням Скарыны герб: ля сонца маладзік. Яго планета ў Сонечнай сістэме He, не малая — велічна глядзіць. Таму і ў далячынь вякоў дарога Нас кліча сёння, — сцелецца радном. I чуецца парой: станком друкарскім Раскаціста грукоча ў небе гром...
3 удзячнасцю прыняўшы дар Скарыны, Упартага старацеля свайго, Да скону ім так любая, Радзіма Вялікую ласку мае да яго.
Нлвум
Гальпяровіч
Паміж цэнтрам і ўскраінай
Дзіўныя ўсётакі ў жыцці бываюць рэчы: зараз жыву ў цэнтры сталіцы, а вось у цэнтры роднага Полацка жыць так і не давялося, хаця пратопаў па вулках радзімага месца ад самага нараджэння больш за трыццаць гадоў, ды і потым, калі атрымаў кватэру ў суседнім Наваполацку, паранейшаму лічыў сябе полацкім жыхаром, бо там жыў бацька, да якога гарадскім маршрутам ад маёй наваполацкай хаты ехаць трэба было хвілін дваццаць.
У цэнтры Полацка жылі людзі вышэйшага саслоўя — вайскоўцыафіцэры, розныя начальнікі, дактары і настаўнікі. Быў там і вялікі яўрэйскі квартал, які насялялі гадзіннікавыя майстры, фатографы, музыканты і, вядома, цырульнікі.
Нават на нашай ускраіне паміж «караедняй» і цагельняй, дзе яўрэі амаль не сяліліся, у цырульні працавалі на пару дзядзька Фоля і цётка Хана, якія ведалі амаль кожнага наведвальніка па імёнах.
176
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
— Шшто, Гагагальпяровіч,— заікаючыся, гаварыў дзядзька Фоля,— мамка какароўку сёння даіла?