Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Пажару сляза не гасіць. Да вечара гарэлі дамы Жыцецкага, Мікулаша Кульгавага, ксяндза Яна з Пухава і іншых. Пажар на Малай Стране быў такі заўзяты, што тры дні нага чалавечая не магла ступіць на разгарачаны прысак, што засыпаў сабой маластранскія брукаваныя вуліцы і завулкі. Толькі на чацвёрты дзень дайшоў да Старага Места Сімяонка — да зглішчаў, што дыміліся яшчэ на месцы дома ксяндза Яна. Сімяонка не даваў веры таму, што агонь забраў яго меншага браціка, што ў агні загінула гаспадарлівая, заўсёды абачлівая кухарка Магдалена. Сімяонка ўсё спадзяваўся, што яны знойдуцца. Калі ж яго спадзяванні не спраўдзіліся, дзве жалобныя імшы на памінанне душ малога Францішка і кухаркі пані Магдалены заказаў ён у касцёле Святога Віта на Градчанах.
147
\> САФІЙКА ПОЛАЦК РОДНЫ КРАЙ
Сам Сімяонка вывучыўся, скончыў Пражскі ўніверсітэт, стаў лекарам і садоўнікам і пэўны час жыў у паўдзённай Чэхіі — у Крумлёве і Інджыховым Градцы. Затым ці ён, ці ягоныя ўжо нашчадкі пераехаў ці пераехалі ў Югаславію, з Югаславіі — у Амерыку Нядаўна ў Польшчы друкаваліся сенсацыйныя звесткі аб нібы прапраўнуку Сімяона Скарыны, двойчы доктару навук, які жыве ў Канадзе...
Ці аплакаў бацька Францыск страту свайго любімага сына, невядома. Бо дакладна невядома, ці дажыў ён да чэрвеньскага пражскага пажару 1541 года. Але пражане, якія ведалі каралеўскага садоўніка Францыска Скарыну, доўгадоўга ўспаміналі пра яго светлагаловага сына. Асабліва вясной, калі на схілах Градчан квітнеў златы дэшт.
Натхнёныя
Полацкам е
СЯРГЕЙ
Панізнік
Брамы Полацка
Перш чым стукацца ў старажытную браму Полацка, угледзімся ў левае крыло нашай прыдзвінскай літаратурнай калыскі, дзе здаўна нараджаліся і зыбаліся ў салаўінай лубушачцы таленты матухныБеларусі.
А вось і чуецца голас аднаго з сыноў Ушач
чыны: Крывіч I зямляк Скарыны, 3 краплінаю балцкае крыві, Я з краю таго, з краіны, Дзе пасвяцца зор гаі. Губіў я прадонны гарнец — Дасюль галава гудзе. Маланкай кшчоны паганец, Малюся агню й вадзе.
Калі гукнецца слова «Ушаччына», адразу згадваецца імя паэта, хто штодня нашча моліцца агню і вадзе роднай Бацькаўшчыны. Імя Рыгора Барадуліна, народнага паэта з хутара Верасоўка (цяпер вёска Гарадок Ушацкага раёна). Яго зямляк, польскі пісьменнік Антон
150
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ
Асандоўскі, успамінаючы аблокі Ушаччыны, напісаў за сваё жыццё 90 кніг. Рыгор Барадулін, мусіць, напісаў не менш. I любоў у яго была, ёсць і будзе не толькі да аблокаў:
Бацькаўшчына,
Дзедзіна,
Вырай смутку — спадчына, Доляю адведзена, Злом пералапачана.
«Якая радзіма паэта — такі і сам паэт»,— гэта сказаў наш філосаф Рыгор Барадулін. Сказаў пра Полаччыну, намякаючы на Генадзя Бураўкіна з Расоншчыны. Але і на самога сябе, і на сваіх землякоў — Петруся Броўку, Еўдакію Лось, Васіля Быкава, Сяргея Законнікава... «Полаччына — цемя нацыі, цемя Беларусі,— прадаўжаў Р Барадулін. — Гэта яна захавала крынічначыстую беларускую мову вякам наступным...»
Захавальнікам спадчыннай моцы роднай зямлі ёсць і Генадзь Бураўкін з вёскі Шулякі (цяпер Тродавічы) на Расоншчыне, які так выказаўся пра свайго сябра і паплечніка на сенакосе Жыцця: «I на паэтычнай карце Беларусі зашумела дзятлінкай і аерам малая Рыгорава радзіма — партызанская, буравая Ушаччына. Вядома ж, не была яна абдзелена сардэчнай увагай і ў творчасці Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось, але ніколькі не крыўдзячы слаўных старэйшых паэтаў, сцверджу, што найбольш адкрыў яе для цэлага свету Рыгор Барадулін». I сапраўды: чытаеш Рыгоравы вершы «Заінелая Ушаччына», «Трэба дома бываць часцей», «На Ушаччыну», «Ушацкі снег»... — і зайздросціш яго высокай любові да радзіннага, хатняга, каранёвага... Маці Акуліна, бабуля Марушка з Вечаллем і Завечаллем, Задаброццем і Забалоццем, Увалокамі і Забароўнамі дзякуючы ўшацкаму Баяну — Рыгору Барадуліну — назаўсёды застануцца пазначанымі на скрыжалях планеты. I не абернуць святыя імёны і назовы пад іржавы дзірван аніякія меліяратары, ні выграбленніўзбуйненні «неперспектыўных» — вёскі, мовы, народа.
Ва Ушацкім раёне, у Пуцілкавічах, стаіць хатамузей Петруся Броўкі — галоўная сядзіба паэта, з акон якой бачны яму быў цэлы свет, бо толькі адтуль усё было відно. I можна было праз незамгнёныя далягляды выгукнуць:
Былога быліны, старога паданні Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны, Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны. Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
151
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Гамоняць пра гэта барыбайкары, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы, I Турава сцены, і шум Белавежы, I роднага Мінска сівыя муры.
Пятру Усцінавічу (Петраку Юстынёнку) «званілі штодня зпад Ушачы крыніцы». Родная Ушаччына была Броўку «як павелічальнае шкло, праз якое бачыцца ўся Радзіма з яе клопатамі і поспехамі, з яе радасцю і смуткам ёміста, велічна, чыста» (Р. Барадулін).
Памяць пра Петруся Броўку будзе трывалай і доўгай. Акрамя хатымузея ў Пуцілкавічах Муза паэта мае прапіску і па такім адрасе: Літаратурны музей у Мінску (дом № 30 па вуліцы К. Маркса, дзе жыў Пётр Усцінавіч). Для студэнтаўфілолагаў БДУ ўстаноўлена стыпендыя яго імя. Імя Броўкі носяць выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», калгас «Новае жыццё», Велікадолецкая сярэдняя школа ва Ушацкім раёне, дзе адкрыты музей народнага паэта. У Мінску, Віцебску, Полацку і ва Ушачах яго імем названы вуліцы.
Помнік маці П. Броўкі стаіць на месцы той хаціны, дзе прайшло маленства будучага паэта.
У маім блакноце засталіся радкі, задуманыя на яго радзіме:
Час пазнаецца не навобмацак: ідзём — за першымі — услед... Ён гаварыў заўсёды «Полацак», бо з палачанаў быў паэт.
Каб вершы будучыню выйгралі,— быў кожны дзень на вечы слоў. ...Ды птушкі не пяюць у выраі: ля Полацка зацішна зноў.
Гукні ж ты, цётухна з Пуцілкавіч, на аканічны Броўкаў дом, як старшыні: — Здароў, Усцінавіч! Давай Купалле запяём!
А як вызначала па зямной кулі сваю радзіму Еўдакія Лось? У вершы «Продкі», прысвечаным П. Броўку, ёсць такія радкі:
Мая радзіма —
Дзе зза бору
Узыходзіць месяц уначы,
Дзе ў братнім ладзе, Ў дружным зборы Жылі калісьці крывічы...
Як хочацца гушкаць кожнае слова яе верша і самому ўздымаццараскалыхвацца над вадасцёкам Леты: «Над Звонню — звон, ля Звоні —
152
НАТХНЁНЫЯПОЛАЦКАМ Л
сінь: званочкі ладзяць карагоды...» «Еўдакія — ушацкая мадонна...» — пісаў Рыгор Барадулін. Гэтае «блакаднае дзяўчо» нарадзілася ў вёсцы Старына і так заўчасна пакічула гэты свет, як і яе сяброўка Жэня Янішчыц, якая паспела напісіць свой верш «Памяці Еўдакіі Лось»:
Анямела ве іарэюць
Вочы руж і хрызантэм.
А да старас ц яшчэ Вам —
Столькі вершаў і паэм!
Краскі б вы знайшлі якія
Ды наткалі б палатна, Доня, Дуня Еўдакія 3 ціхай вёсі:і Старына!..
А Валянціна Пчолка ва "шанаванне паэтэсы Прыдзвіння склала верш пад назваю «Вуліца Еўдакіі Лось у Віцебску»:
Удалячынь лядзіць сасна, Прад ёю го >ад на далоні, А мне здаег ца, то — Яна 3 вятрамі, сонейкам гаворыць.
3 вёскі Ранькава — гісто]>ык, публіцыст Уладзімір Якутаў, з вёскі Красная Горка — літаратуразв аўца Валерый Атрашкевіч. Расце і новая літаратурная змена: Галіна Варатынская нарадзілася ў вёсцы Ваўчо. Усіх адразу і не згадаеш...
Але вернемся на стрыжань Дзвіны. Перад намі — выспа? Перад намі — Полацк, амаль непрыкметны астравок каля берагоў Антарктыды. У ПаўднёваШатландскім архіпелагу побач з Полацкам размясціліся выспы: Бярэзіна, Смаленск, Бардзіна, Малаяраславец, якія названы на ўспамін аб вайне 1812 года...
А як пачувае сябе Полацк, летапісны «Полтеск»? У заводскім пасёлку, амаль на ўскрайку гэтага горада, жыў школьнік Генадзь Бураўкін. Пазней ён прамовіў: «Часта ў горкім роздуме дакараю я сам сябе і сяброўлітаратараў за лайдацтва наша, за незразумелае раўнадушша да сівой даўніны і забытай славы. У адным Полацку «спіць» цэлая бібліятэка гістарычных раманаў. Ды якіх!..» Што тут адказаць аўтару? Ад сябе дадам:
Бераг знямеў.
Перакулены ўсе пласкадонкі. Пад гільяцінаю — вежы, званіцы, крыжы...
153
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Полацак!
Ты — крутабокі і звонкі: памяці кроны свае ўскалышы! На крыжака прабіраешся воўчаю сцежкай, злюбамішлюбамі
лучыш падзвінскі прастор...
Полацак!
Ты і нашчадкаў усцешыў: ордам жахлівым даваў ты адпор. Веча гудзе.
Адраджаецца Полацка вера.
Князьчужачок
сігануў з гарадзішча, як стрыж.
Полацак!
Ты радаводны наш бераг.
Вечны, як наш Ефрасіннеўскі крыж!
Што ж распавядзе, куды павядзе полацкі радаводны бераг? Асцярожна ступаем на яго, ловячы насцярожаным слыхам рэха стагоддзяў...
«Дзе мой край?» — пытаўся Уладзімір Караткевіч у вершы «Беларуская песня». I адказваў: «...Дзе Сафія плыве над Дзвіною нібы карабель...» Генадзь Бураўкін смела запрашаў на Полаччыну, бо адчуваў яе веліч і хараство:
He шукайце красы за морамі, Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі,— Прыязджайце да нас на Полаччыну, Пахадзіце яе прасторамі.
У гэты анталагічны агляд так і просяцца вершы «Шлях Полацка даўно відзён усім» Петруся Броўкі, «О велічных гукаў Прыдзвінне!» Дануты БічэльЗагнетавай, дзе пераплятаюцца між сабою шчырыя словы любові.
У вершы «Пісьмёны на камені» Данута БічэльЗагнетава прамаўляе:
Беларусь!
Палачанкай глядзіш зпад рукі, абцугамі цябе абнімаюць вякі.
Густы на думкі, глыбокі па змесце і сэнсе полацкі сшытак паэтэсы з Гародні меў свайго папярэдніка: у 1926 годзе (дапоўнены ў 1958 г.) вялікі цыкл «Полаччына» стварыў Алесь Звонак. У яго радкахакварэлях «ласкавае срэбрацца воды Дзвіны», «свежаю, новай ідзе баразною вольных палёў гаспадарчалавек». Паэт быў сведкам адраджэння, беларусізацыі краю, таму і змог напісаць:
154
НАТХНЁНЫЯ ПОЛАЦКАМ Ж
Сягоння на новых шляхах палачане, Сягоння на новых шляхах Беларусь! «Полацк», 1926.
Шчаслівы быў Алесь Звонак, упэўнены ў сваім народзе, яго будучыні, калі адзначаў:
Мякка час ідзе Па свету, Па Наддзвінню...
А сямнаццаць гадоў перад гэтым Янка Купала бачыў іншае:
Перайшло, мінула, Што калісь жыло. У курганах заснула, Зеллем зарасло. Войска Усяслава He ідзе ў паход На той бой крывавы За свой край, народ... «3 мінулых дзён», 1909.
Ды і сучаснік Алеся Звонака, Алесь Дудар, на год пазней за свайго цёзку перад тым, як выказаць бадзёрыя эпітэты пра «Зямлю Саветаў»,