Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Як жабрак з торбай, ходзіць і ходзіць у Багемскую камору майстра Францыск. А дома зноў чакае кухарка пані Магдалена. Ды зноў і зноў не стае паперы, чарніла: Скарына піша, перапісвае вечарамі, начамі да раніцы стосы паперы. Без грошай як прадоўжыць справу сваю друкарскую, так надоўга перапыненую? Чатырнаццаць гадоў ужо не стаяў Францыск за друкарскім варштатам. Ад Вільні не стаяў. Ад 1525 года. За гэты час памёр яго брат Іван, памерла Маргарыта. Скарына быў сакратаром і лекарам віленскага біскупа Яна. Ен ездзіў па ўсяму Вялікаму Княству Літоўскаму, па ўсёй Польскай Кароне. Справа з новымі друкамі вадзіла яго ў Кракаў і Дрэздэн, у КрулявецКёнігсберг і Маскву. 3 кім ён ні сутыкаўся тады на свеце: з Жыгімонтам I і яго жонкаю Бонай Сфорцай, якія прыязджалі ў Вільню на ўзвядзенне свайго сына Жыгімонта Аўгуста на пасад вялікага князя літоўскага. 3 Жыгімонтам I — на Вавелі, калі атрымліваў ад яго свае прывілеі 1532 года. Божа! Усё ягонае жыццё перад ім як на далоні. Усе яго здабыткі і страты, радасці і засмучэнні. А чаго больш?..
Сёння тут, на Градчанах, відаць, больш засмучэння. Скарыне часта нават і не верыцца, што і вясёлае, бесклапотнае, як у светлага воблака ў блакіце, было ў яго жыццё. Бо сапраўды, ці ж такое маленства, як у малога Францішка, было ў яго самога ў родным Полацку над Дзвіной, над Палатой, што дала назву Полацку? Бацька Францыск любіў і Дзвіну і Палату, а яшчэ і прыток Палаты Чарсвятку. Любіў і возера Чарсвята, з якога Чарсвятка выцякала. Вось якімі былі рэкі і азёры яго маленства! Рэкі, поўныя чараў, рэкі, як свята прыгажосці роднай Полаччыны, Белай Русі! Ен вельмі любіў свой родны Полацк з яго шасцю пасадамі, з сотнямі і канцамі, як называліся дзяльніцы і вулкі пасадаў, замошчаныя бярвёнамі, гулкімі ад крокаў людзей і ад конскіх падковаў. Вабіў колісь будучага каралеўскага садоўніка Верхні горад з Сафійкаю — саборным храмам, ружовым, як зара, бо з ружовай плінфы ён быў выбудаваны, з сямю цыбулістымі, узнятымі высока ў неба купаламі. I была ў тым храме галубніца — пакой пры застрэшшы, дзе Францішак колісь упершыню пазнаваў грамату — узорыстую вязь кірыліцы: «аз», «букі», «ведзі»... А круглыя, як сонейкі, літары лацінскай азбукі ён стаў вывучаць у бернардзінаў — манахаў каталіцкага веравызнання, на касцёле якіх на лацінскай мове ззяў пазалотай надпіс: «Area Caeli» — «Брама Неба». Сапраўды, на сёмым небе
136
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК W
ад радасці быў калісьці Францыск, навучыўшыся чытаць. To цэлымі днямі прападаў ці на язычніцкім капішчы каля возера Валоўяга, што за Палатой, ці на Прасмужыцы, Уродзе, Лучне — урочышчы каля манастыра Міколы, a то і далей — дападаў да Савінага ручая ці падаваўся аж у Бельчыцы — былы летні двор полацкіх князёў XII— XIII стагоддзяў. Калі ж навучыўся грамаце, не задзіраў ужо падоўгу галавы, каб слухаць птушыны грай з найвышэйшай Краснай башты — адзінай каменнай вежы сярод іншых шасці драўляных, што ўзвышаліся на валах панад абарончымі сценамі... Кніга стала забіраць увесь вольны час Францішка. Ен чытаў удзень і вечарам. Чытаў бы і ноччу, каб бацька дазваляў, каб не гасіў каганец, як толькі ўдарвалі ў Полацку ў званы на гашэнне лазняў і каганцоў.
Бацька быў для будучага майстра на Градчанах, як і кожны бацька для кожнага дзіцяці, самым найлепшым. I маці для яго была самай найлепшай. Суседкі казалі, што яна падобная тварам да Ефрасінні Полацкай,— асабліва брывамі, вачыма. Усіх, хто хіліў свае набожныя галовы перад маляўнічымі вясёлкавымі фрэскамі з абліччам Святой Ефрасінні ў Сяльцоўскай цэркаўцы Святога Спаса, асабліва ўражвалі якраз вочы Ефрасінні. А бацька Лукаш ні да кога не быў падобны: полацкі купец, які прадаваў скуры. Тыя скуры, напэўна, бацька і дзяды яго яшчэ і апрацоўвалі, перш чым прадаваць: скарынілі, тупікамі ачышчалі ад поўсці, дубілі, рабілі таварам. Адсюль і прозвішча пайшло: Скарынічы, Скарыны, Скарына...
У летапісах пра купцоў не пісалі. Да нашага часу Полацкі летапіс не дайшоў увогуле, але што ў Полацку было летапісанне і што Полацкі летапіс існаваў — гэта вядома. I першым чытаннем будучага садоўніка на Градчанах было, напэўна, не толькі «Жыціе Ефрасінні Полацкай» — твор аб падзвіжніцтве манашкі, якая стала першай кніжніцай, першай асветніцай на Полацкай зямлі, перапісваючы кнігі і сама ствараючы іх. Першым чытаннем будучага асветніка Францыска Скарыны быў, напэўна, і Полацкі летапіс — кніга пра Усяслава Полацкага, празванага Чарадзеем і апетага ў «Слове пра паход Ігаравы», пра жонку Аляксандра Неўскага — палачанку, пра палачаніна Якуба, які славу волата займеў на Лядовым пабоішчы, абараняючы родныя землі ад тэўтонаў. Ды кніг гэтых замала стала Францішку. Яго вабілі кнігі ўсяго свету. Як прагнуў ён пабольш даведацца, пабачыць, пазнаць! «Радзіма там, дзе святло, дзе кніжная мудрасць»,— гаварылі вучоныя мужы першых універсітэтаў у Еўропе XIV—XV стагоддзяў — Парыжскага, Балонскага, Аксфордскага, Кембрыджскага, Падуанскага, Кракаўскага. I будучы беларускі першадрукар пакідаў родны Полацк, каб стаць студэнтам Кракаўскага ўніверсітэта, каб стаць доктарам у лекарскіх навуках у Падуанскім універсітэце. I нібы ўся Еўропа стала яго радзімай.
137
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
Хросным бацькам у навуцы стаў яму дэкан філасофскага факультэта Кракаўскай акадэміі магістр Леанард. Добразычлівы магістр Леанард апаніраваў на дыспуце, калі Францішак Скарына атрымліваў сваю першую навуковую ступень бакалаўра. Як найчулейшы бацька сустрэў Скарыну ў Падуі і дастойны віцэпрыёр Святое Калегіі мастакоў і медыкаў прафесар Падуанскага ўніверсітэта Тадавус Мусаці.
Сённяшні Францыск сам адно паціхеньку задаволена ўсміхаецца, калі нібы нанова чуе пад выгінастымі скляпеннямі падуанскага касцёла Святога Урбана голас самога прафесара Тадэвуса Мусаці: «...Есць тут адзін вельмі вучоны ўбогі юнак, доктар навук, што прыбыў з вельмі далёкіх краёў — ад нас адлеглых за чатыры, а можа, і болей тысяч міляў...» «Якія чатыры тысячы,— тады ўжо ў душы здзіўляўся прэтэндэнт на яшчэ адну доктарскую ступень з Полацка,— Полацк жа зусім блізкі ад Італіі, ад Падуі: перайдзі Альпы, міні Вену, Кракаў, Бярэсце!..» Даўно ўжо не юнак ён! Вельмі вучоны? Так! I, на жаль, з міласці сакратара Багемскай каморы ўсё ўбогі!..
«Але ж тады — тады, так даўно, даўно,— думае Скарына,— то сапраўды былі ці не першыя і апошнія проста трыумфальныя дні яго жыцця — у італійскай Падуі, у лістападзе 1512 года. 6га, 9га лістапада. У першы дзень яго дапускалі да доктарскага зкзамена. I перад яго экзаменатарамі стаялі дзве урны — зялёная і чырвоная. У зялёную экзаменатары апускалі шары, калі не ўхвалялі адказы таго, каго экзаменавалі, у чырвоную, калі ўхвалялі. Ды ў першы дзень усе чатырнаццаць экзаменатараў, якія экзамен у юнака прымалі, апусцілі шары свае ў чырвоную урну. Усе! Бо ўсе ўхвалілі яго славу вучонага — славу дня першага. I наступіў затым дзень другі, калі ўжо не ў касцёле Святога Урбана, а ў самім Падуанскім біскупскім палацы аж дваццаць чатыры дактары навук прымалі ад яго канчатковы экзамен на годнасць доктара медыцыны. Ен цяпер усіх прозвішчаў тых дактароў не памятае, але памятае, што той яго экзамен чуткай аб незвычайным госцю з далёкага Полацка сабраў таксама і шматлікіх студэнтаў і проста мяшчан Падуі і Фларэнцыі. Такога натоўпу вакол яго ў жыцці больш не было ніколі! Адзін, адзін...»
«Адзін? He, не адзін,— папраўляе сам сябе Францыск Скарына,— бо не адзін жа ён пачаў справу свайго жыцця — пераклад і друк Бібліі, напісанне прадмоў і пасляслоўяў...»
I бачыць Скарына віленскіх сяброў сваіх, мецэнатаў — апекуноў сваіх, памагатых грашыма і шчыраваннем — віленскага бурмістра Якуба Бабіча, віленскага радцу Багдана Онкава, віленскага купца Юрыя Адверніка. Пра Юрыя Адверніка найцяжэй расказаць яму сваім сынам, найбольш балюча. Іх маці была яго жонкай. Удавіцай па Юрыю Адверніку ўзяў ён сабе ў жонкі Маргарыту Адвернік. А сам ён быў сяб
138
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
рам Адверніка. Адну дзяўчыну яны пакахалі. Каб ён, Францішак Скарына, не пайшоў у свет па веды, па мудрасць, можа, адразу яго жонкай стала б Маргарыта. А пайшоў у свет, і не дачакалася падарожнага чалавека Маргарыта — за яго лепшага сябра Юрыя Адверніка выйшла замуж. Але ці мог лічыць пасля гэтага Францішак сваім лепшым сябрам Юрыя? Ці ў радасць было яму сустракаць замужнюю Маргарыту? I таму ён не спяшаўся з дарог сваіх назад — у Вільню. Наадварот, сваё вяртанне ў Вільню зацягваў як мог. Балазе і справа была: ён друкаваў у Празе Біблію.
Скарына паціху ўсміхаецца, калі ўспамінае, як Сімяонка навучаў малога Францішка грамаце і гісторыі, як яны даставалі з яго куфра гады, нібы бавячыся і яго кнігамі і гадамі: 1517, 1518, 1519. Але тое, што цяпер для яго сына — забаўка, яму ж самому было жыццём, подзвігам. Ен свой подзвіг здзейсніў працай. Праца яго зрабіла слаўным.
«Спачатку,—успамінае сам сабе Скарына,— яму найбольш дапамагаў грашыма Багдан Онкаў. I ў шасці першых кнігах яго, друкаваных у 1517 годзе, ён рабіў уласнай рукою прыпіскі: “А то ся стало накладом Бог дана Онкава сына, радці мкта Внленского”...» Ды і Онкаў і Бабіч былі ўсё ж далёка — у Вільні. За друкарскім варштатам на Старым месце ў Празе ў друкарні найшаноўнейшага Паўла Севярына Францыск Скарына бачыць зараз толькі аднаго сябе. Аднаго. Адзін ён і перакладаў тэкст Бібліі. Адзін і пісаў да розных раздзелаў Бібліі прадмовы і пасляслоўі, адзін і гравіраваў, і зарыхтоўваў малюнкі, шрыфты, паперу. Былі ў яго, вядома, і чаляднікі — пры варштаце, пры дрэварытах. Але і сам адзін ён вельмі часта друкаваў, а таму часта і аднатоўваў у сваіх пасляслоўях да кніг, што яны «повіленнем, працею м выкладом ученого мужа в навуках вызволеных н в лекарстве доктора Францнска Скорнны пз славного града Полоцька» дакананыя ёсць.
Божа! Якім маладым, прыгожым, магутным, радасным часта бачыць сябе Скарына 6 жніўня 1517 года. У Празе ён скончыў друкаваць сваю першую кнігу Псалтыр. Прыгожы, бо малады. Радасны, бо, як напісаў у прадмове да Псалтыра, «к пожытку доброго» кнігу сваю над сабою, як сцяг, уздымае. Радасны, бо, як у той жа «Прадмове» піша, «наболей с тое прнчнны, што выдрукаваў кнігу сваю на мове, з якое яго «мнлостнвый бог... на свет пустнл». А што магутны ён, то таму доказ — яго тытанічная праца. Крыху менш чым за два гады ім выдадзена 24 кнігі Бібліі! У 1518 годзе аж 702 старонкі аддрукаваны! А колькі гравюр нарыхтавана, заставак, віньетак, якія прыгожыя буквіцы вялікія літары пачынаюць асобныя раздзелы кніг! Адных віньетак — больш за трыццаць. Буквіцаў жа столькі, колькі літараў у кірыліцы. Ды яшчэ і больш, бо і варыянты ёсць асобных буквіцаў.