Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Чытаць малому Францішку было лёгка, бо чытаў ён тое, што паўтаралася, на памяць, цяпер ужо разумеючы, што бацька ягоны — доктар, вучоны муж з навуковай ступенню доктара, ды яшчэ і не з
1 Паспаліты (старабел.) — прыналежны да паспольства, да ўсяго насельніцтва сярэдневяковага горада ў яго дэмакратычнай частцы — без феадалаў баяраў.
119
^ САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
адной ступенню, а з дзвюма — доктара вызваленых навук1, доктара медыцынскіх навук. Цяпер стала зразумела малому Францішку, чаму бацька, будучы ў добрым гуморы, абдымаючы Сімяонку і яго, радасна охаў:
— Ох, ох! Распалавінілі доктарствы мае, жэўжыкі: адзін — у лекарстве, не нахваляцца ім у Карлавым універсітэце; а гэты, да куфра не дарос, а кнігу доктару вызваленых навук падавай!..
Малы Францішак яшчэ не ведаў, што такое вызваленыя навукі, але калі бацька радаваўся, то і ён усміхаўся і прадаўжаў з ахвотай чытаць адны толькі кароткія «Пасляслоўі». I тады Сімяонка прымяніў чарговы метадычны прыём навучання. Ен аб’явіў свайму меншаму браціку, што цяпер з бацькавага куфра яны будуць даставаць не літары, а гарады. Гарады, канечне, было даставаць з куфра куды цікавей, чым літары.
— А ведаеш,— пытаўся Сімяонка ў малога Францішка,— як называлі паўночныя суседзі край, дзе бацька наш нарадзіўся?
Малы Францішак не ведаў.
— Гердарыкэ! — усклікваў Сімяонка. — Гердарыкэ — Край гарадоў!..
— Гарадоў? — пытаўся малы Францішак, не ведаючы яшчэ, што на свеце гарадоў вельмі многа.
Таму і пачаў Сімяонка даставаць з бацькавага куфра гарады. Спачатку ён паказваў малому Францішку ў «Прадмовах» і ў «Пасляслоўях» месцы, дзе той вычытваў:
«У старым месце Пражскім...»
«У слаўным старым месце Пражскім...»
«У вялікім старым месце Пражскім...»
— To ж мы ў месце Пражскім жывём! — узрадаваўся нарэшце малы Францішак. — Жывём у доме ксяндза Яна з Пухава... У Празе...
А Сімяонка звяртаў увагу брата ўжо на іншыя сказы. I малы Францішак чытаў:
«Доктара Францыска, Скарыніна сына... з Полацка... Скарыніна сына са слаўнага горада Полацка...»
— Ну!.. — падахвочваў Сімяонка.
— Ну!.. — нукаў малы Францішак.
— 3 Полацка,— падказваў Сімяонка.
— Сполацка,— чытаў Францішак, тут жа пытаючыся ў брата: — A што такое «сполацка»?
— He «сполацка»,— тлумачыў Сімяонка,— а з Полацка. Полацк — асобна. 3 Прагі, з Полацка. Цяпер жывём мы ў Празе, а наш бацька жыў «у Полацку».
— To наш бацька жыў і «ў Вільні»,— ажывіўся малы Францішак, звяртаючыся да Сімяонкі.
1 Так тады называліся дактары філалогіі, філалагічных навук.
120
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК 'Ш
— Глядзі, Сімяонка,— прадаўжаў Францішак,— вось кніга дык кніга — «Зовемая Апостол». А пасляслоўе тут — усім пасляслоўям пасляслоўе! Самае вялікае! «Доконана ест сія кннга, зовемая Апостол... прн держаннн наласкавшего господаря Жыкгымонта Казнмнровнча, короля полского н влнкого князя лнтовьского, н рускаго, н жомонтьского н нных во славном мсте Внленском...»
— У слаўным месце Віленскім,— паўтарыў малы Францішак. — Вільня, Полацк — таксама гарады. Зразумеў! — радаваўся малы Францішак, прыгаворваючы: — Цяпер, калі захачу, любы горад выцягну з бацькавага куфра! Але што гэта за найласкаўшы гаспадар Жыгімонт Казіміравіч, што за кароль, за вялікі князь? Бо не кароль жа Фердынанд, пра якога наш бацька штодня цяпер успамінае?
Адказваць малому Францішку на такія пытанні Сімяонка не спяшаўся. I, можа, першай прычынай было тое, што ён, Сімяонка, не навучыў яшчэ свайго меншага браціка даставаць з куфра лічбы гадоў. А навучанне даставаць з куфра лічбыгады праходзіла ў кватэры ксяндза Яна з Пухава так: трэба было таксама чытаць пасляслоўі да паасобных кніг, але вылучаць у іх не назвы гарадоў, а лічбы, або даты, якія абазначалі год, у які тая ці іншая кніга друкавалася. Пры гэтым малы Францішак упершыню і даведаўся, што самую першую кнігу бацька ягоны надрукаваў у месце Пражскім у 1517 годзе, 6 жніўня. Самую першую кніжку ў Вільні ён надрукаваў у 1522 годзе, назваўшы «Малой падарожнай кніжкай». У 1525 годзе ў Вільні была ім надрукавана кніга з самым вялікім пасляслоўем — «Апостал, або Дзеянні Апостальскія». I тут стала малому Францішку зразумела, што не першы раз жыве ў Празе яго бацька Францыск, што ён жыў тут і раней, калі ні яго, малога Францішка, ні нават Сімяонкі на свеце яшчэ не было. Даведаўся малы Францішак і пра тое, што, каб палічыць, колькі гадоў прайшло, як першы раз бацька ягоны прыехаў у Прагу, трэба ад года 1539, у якім яны цяпер жывуць, адняць год 1517, у якім бацькам ягоным у Празе была надрукавана першая з кніжак Бібліі — Псалтыр. Так малы Францішак навучыўся не толькі даставаць гады з бацькавага куфра, але яшчэ такому арыфметычнаму дзеянню, як адыманне, пачаўшы лічыць сябе з гэтага часу ледзь не Архімедам.
Радаснае, цікавае настала жыццё ў малога Францішка. Калі ён засынаў, то з думкай пра новы ранак і новыя таямніцы, якія ён дастане з куфра. А кожнае раніцы малы Францішак пачынаў чакаць вечара, бо ўвечары яго чакалі цікавыя размовы, бяседа. 3 кожным новым вечарам малы Францішак пераконваўся, што гадоў на свеце да яго нараджэння было вельмі многа. Іх нават больш, чым 1539, бо Бібліі, напрыклад, першай кнізе чалавецтва,— пяць ці шэсць тысяч гадоў. Яму ўсяго 10 гадоў, а Бібліі — у 500—600 разоў болей!
121
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
«I што было на свеце тады, калі не было Бібліі?» — запытаў аднойчы сам у сябе малы Францішак, але адказаць не змог. Што было дзесяць гадоў таму назад, гэта Францішак ведаў больш пэўна, бо быў ужо на свеце ягоны старэйшы брат Сімяонка. I была маці малога Сімяонкі, якая стала і мацерай малога Францішка.
Як прыгожа называлася іх маці! Маргарыта! А ён жа, Францішак, не помніць, каб вымаўляў гэтае прыгожае слова. Ён ні разу ў жыцці не сказаў нікому: «Мама!»
Сімяонка — шчаслівы. Ен бачыў маму. Ён помніць маму. Ён сніць яе. А малы Францішак ніяк не можа прысніць яе, бо ні разу ў жыцці не бачыў.
— Быў пажар,— апавядае Сімяонка. — Быў вялікі пажар. Гарэла Вільня...
У Вільні, як даведаўся ад Сімяонкі малы Францішак, ён нарадзіўся. Нарадзіўся пасля пажару. Каб не пажар, яго мама, можа, і не памерла б пад павеццю на пажарышчы, у куродыме кастроў, якія віленцы палілі ад «маравога паветра», так называючы чуму...
«Расказвай, Сімяонка, расказвай!.. Можа, я прысню хоць магілку мамы,— думае малы Францішак. — Магілкі ж усе падобныя, як крыж падобны да крыжа, каменная пліта да каменнай пліты».
Малы Францішак не ведае, як не ведае таго і Сімяонка, што ў бацькавым куфры на самым дне ёсць у тугім кужэльным вузялку жменька чорнае зямлі з магілы іх маці Маргарыты. 3 1533 года гэты вузялок у куфры — з года, калі яны пакінулі Вільню. Сімяонка таксама памятае пра тое, як яны выязджалі з Вільні, хоць правільней сказаць не выязджалі, а выходзілі: праз Крэўскія вароты. На руках у бацькі быў малы Францішак. Выходзілі, каб не звяртаць на сябе ўвагі. Была бясснежная зіма — мокра, ветрана, зябка. Коні, запрэжаныя ў фуры, чакалі іх за другім ці трэцім пералескам. Коні — усе тры — былі белыя. У першай фуры, куды бацька пасадзіў Сімяонку і сам сеў з малым Францішкам на руках, быў і вялізны куфар — у квяцістым полацкім маляванні. Куфар, які бясконцаю таямніцай прадаўжае заставацца малому Францішку ў пражскай іх кватэры ў доме ксяндза Яна з Пухава.
Куфар бацькі Францыска быў сапраўды найдзівоснейшым куфрам. I гэта асабліва адкрыў для сябе малы Францішак, калі пачаў чытаць не кароткія пасляслоўі, а доўгія прадмовы. I вось ужо самую вялікую прадмову бацькі свайго чытае малы Францішак. Прадмова — самая першая ў пераплеценай бацькавай Бібліі. Называецца яна «Прадмова доктара Францыска Скарыны з Полацка ва ўсю Біблію беларускай мовы». Трэба сказаць, што любімымі прадмовамі малога Францішка
122
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК \Д
цяпер увогуле сталі самыя, самыя доўгія. Прадмова да Бібліі была самай доўгай, а таму яна стала і самай любімай.
3 прадмовы да ўсяе Бібліі малы Францішак асабліва любіў перачытваць вось якія мясціны:
«Хочаш ведаць граматыку або, пабеларуску кажучы, грамату, якая добра чытаць і гаварыць вучыць... чытай!..»
«З’явілася ў цябе любоў да пазнання логікі, якая вучыць з доказамі адрозніваць праўду ад крыўды,— чытай!..»
«...Задумаеш пасягнуць уменню рыторыкі, што панашаму называецца красамоўствам,— чытай!..»
Граматыка, логіка і рыторыка называліся ў прадмове трыма навукамі славеснымі. Але чытаць, аказваецца, трэба чалавеку на свеце не толькі для таго, каб пазнаць навукі славесныя, але і каб умець спяваць, лічыць, мераць зямлю, быць астраномам, падлічваючы ў небе зоркі, вывучаючы сонца і месяц. Так малы Францішак даведаўся, што акрамя трох славесных навук ёсць яшчэ чатыры іншыя — музыка, арыфметыка, геаметрыя і астраномія. I гэтыя сем навук ёсць навукі вызваленыя. Значыць, бацька яго, Францыск Скарына, пазнаў іх так дасканала, што быў названы іншымі дактарамі доктарам у вызваленых навуках. А колькі ж навук яшчэ пазнаў бацька Францыск, каб стаць доктарам і ў лекарскіх навуках? На гэтае пытанне адказу ў прадмове да ўсяе Бібліі малы Францішак не вычытаў. Ды было цяпер яму і без таго зразумела, чаму ўсе суседзі, усе пражане так шануюць яго бацьку, так паважаюць. Малы Францішак з таго часу таксама стаў вельмі хацець, каб і яго калісь людзі сталі шанаваць, як шануюць бацьку ягонага. Бацька марыць, каб Сімяонка стаў лекарам, а ён, малы Францішак, доктарам у вызваленых навуках. Ен абавязкова стане доктарам вызваленых навук. Так вельмі цвёрда вырашыў малы Францішак, у панядзелак стаўшы вучыць граматыку, у аўторак — логіку, у сераду — рыторыкукрасамоўства. Чацвер быў найвесялейшы дзень у малога Францішка, бо з самай раніцы ён спяваў. У пятніцу ён займаўся лічбамі, дадаваў і адымаў. У суботу — геаметрыяй: мераў вышыню бацькавага куфра, акон і дзвярэй — і ў вялікім бацькавым пакоі, і ў малым сваім. На астраномію дзён у тыдні не хапіла, таму на зоркі малы Францішак стаў паглядаць вечарам, найперш шукаючы ў вячэрнім небе зорку Палярную, сузор’і Мядзведзіцы — Малой і Вялікай, тады сузор’і Лебедзя, Рака, Скарпіёна. Цяжка было малому Францішку ў свае дзесяць гадоў станавіцца доктарам вызваленых навук, але калі ён якоенебудзь рашэнне прымаў, то не выконваць яго не мог. «Слова без справы мёртвае»,— любіў паўтараць бацька. Даўшы сабе слова, малы Францішак чытаў і чытаў...