Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
101
Ш САФІЙКА ПОЛАЦК. РОАНЫ КРАЙ
Псалтыра 1517 г. (адзіны ўва ўсім свеце экзэмпляр) знаходзіцца ў Маскве (да рэвалюцыі быў у бібліятэцы Мікольскага адзінаверчага манастыра). Перакладаў ён свае кнігі з царкоўнаславянскіх тэкстаў і чэшскай Бібліі. Мова яго перакладаў не ўва ўсіх кнігах аднакавая; у большасці кніг Бібліі — зусім блізкая да народнай; у кнігах царкоўных, з увагі на традыцыю, толькі выпраўленая на народны лад у забытых і незразумелых ужо царкоўнаславянскіх формах. Для характарыстыкі Скарыны і яго працы маюць значэнне прадмовы, змешчаныя да выданых ім кніг. Маючы шырокі светагляд і высокую адукацыю, добра пазнаўшы заходнееўрапейскае жыццё і набраўшыся новых ідэй, якія разліваліся цяпер у гэтым жыцці шырокімі хвалямі, Скарына найперш надае належнае значэнне асвеце, так патрэбнай у яго роднай малакультурнай старонцы. Але даступных яму спасабоў падняць асвету ў краі не вельмі шмат. Ен не магнат, не архірэй, каб мог шырыць асвету ў буйным размаху. I не магнаты ці архірэі йдуць на спрыянне ў яго думках і жаданнях. Віленскія мяшчане, спаміж якіх ён з удзячнасцю ўспамінаў Багдана Онькава, сына мястовага радцы, і Якуба Бабіча, мястовага бурмістра, пасабляюць яму коштамі ў выданні такіх кніг, што могуць пайсці ў продаж і разам шырыць асвету. I Скарына прызначае выданне Псалтыра «детем малым», як «пачаток всякое доброе наукы, грамоты, еже добре честі1 і мовіть учіть». Усе пісьменныя людзі вучыліся тады зазвычай па рукапісным славянскім Псалтыры, і Скарына друкуе Псалтыр у царкоўнаславянскай мове, выкідаючы з яе словы, якіх даўно няма ў жывой народнай мове, і ўводзячы народныя словы, асабліва ў тлумачэннях на палях, аб чым піша гэтак: «Положіл есмі на боцех некоторыі слова для людей простых рускім языком, што которое слово знаменуеть». I з такога ж боку практычнаасветнае карысці глядзіць ён на ўсе свае выданні. У прадмове да кнігі «Премудрості Ісуса, сына Сірахова» ён піша: «Еліко2 крат в ней будеші честі, по кажном чтеніі нового нечто научішся, чего ж есь пред тым не умел. Вся бо Соломонова і Арестотелева, божественная і жітейская мудрость в сей кнізе краткімі словы замкнена ест». Вось для тагота, кажа ён «...для посполітого доброго3 і размноженія мудрості, уменія, опатреності, разуму, і наукі пріложіл есм працу — выложіті кнігу сію на рускій язык». Бо кнігі, на яго пагляд: «пожітэчны суть всякому человеку, мудрому і безумному, богатому і вбогому, младому і старому, наболей тым, оні же4 хотят іметі добрые обычае і познаті мудрость і науку». I навукі ён дзеліць на практычныя і адцягненыя (абстракцый
1 Чытаць.
2 Колькі.
3 Агульнанароднага дабра.
4 Якія.
102
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
ныя), паказваючы заўсёды, аб якіх і дзе можна нешта знайсці ў яго выданнях. Напрыклад, з практычных навук — прыродазнаўства ёсць у прыпавесцях Саламонавых: «Размолвеніе о пріроженіі древ і былін, зверей, птіць, гадов і рыб». Ён пільнуе, каб даць чытачам у сваіх перакладах па магчымасці больш пазнанняў гістарычных, геаграфічных і інш. «Ашчэ лі же1 коханіе імаші2 ведаті о военных а о богатырскіх делех, чті кнігі Судей ілі кнігі Махавеев; более і справедлівее в ніх знайдеш, нежелі во Александріі ілі во Троіі. Пак лі же3 вократце сведаті хошчеші много тысешчей лет летопісець4 чті кнігі Параліпоменона». У пачатку кнігі Юдзіф ён дае кароткі нарыс, у добра зразумелай народнай мове, аб Асырыйскім, Мідыйскім і Перскім царстве. A гаворачы аб Ханаанскім і Юдзейскім краі, змяшчае геаграфічнае апісанне. Зварочвае ўвагу на тое, што ў кнігах можна пазнаёміцца і з тымі «законамі і правы, імі же люде на землі справоватіся імають». Навук адцягненых («вызволеных») Скарына лічыць сем і зазначае, што для ўсіх іх у патрэбе можа быць надрукаваны ім пераклад Бібліі. 1) Калі патрэбна ўмець «граматіку ілі по рускы говорячы грамоту», можна карыстацца, як мы ўжо бачылі, Псалтыром. 2) Каб наўчыцца «лоікі, она же учіть з доводом разознаті правду от крівды, чті кнігу Іова ілі Посланія апостола Павла». 3) «Ашчэ лі же помысліші уметі ріторіку, еже есьть красномовность, чті кнігі Соломоновы». Гэтыя тры навукі, што «суть трі наукі словесные», значыцца — граматыка, логіка і рыторыка, у 17 веку зрабіліся асноўнымі ў нашых школах. 4) Наўчыцца «музыкі, то ест певніцы» можна было па вершах і песнях, якіх асабліва многа ў Псалтыры і Песні Песень. 5) «Арітмэтыку, еже вократце а неомыльне лічіть вучіть», 6) «геометрію, еже по рускі сказуется землемереніе» і 7) астраномію Скарына раіць таксама шукаць у тым ці іншым месцы Бібліі. Ужо гэтым самым, смешным цяпер для нас пералічэннем «навук», ён вучыў сваіх цёмных чытачоў, якія тады і не маглі мець для наўчання сабе якіх іншых кніг. I не толькі расшыраў ён іх светагляд, але й даваў замест дарагой, недаступнай беднаму чалавеку рукапіснай кнігі, лягчэйшую для набыцця кнігу друкаваную. Ен жа першы ў нас даў спробу пісаць вершам, у якім то перакладаў месца з Бібліі, то выкладаў свае ўласныя думкі, напрыклад, у зробленым ім вывадзе з гісторыі Эсфіры і Мардахея з Аманам:
He копай под другом своім ямы — Сам ввалішся в ню:
1 Калі ж.
2 Маеш.
3 Ці йзноў жа.
4 Летапіс, кроніку
103
''^САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
He став, Амане, Мардохею шыбеніцы — Сам повіснеш на ней.
У другіх яго вершах ёсць і рыфмы: «славе — похвале», «светіті — чтіті» і інш. У духу гуманістычных поглядаў Скарына вучыць людзей быць добрымі, шанаваць людзей, любіць свой родны край, прычым патрыятызм яго з’яўляецца як бы дакорам фальшываму патрыятызму тагачасных магнатаў, любіўшых сваё гаспадарства толькі для сваіх асабістых карысцей, а не клапаціўшых аб дабры народа і не дбаўшых аб развіцці свае народнае культуры. «Люді, ікгде зроділіся,— кажа Скарына,— к тому месту велікую ласку імають». Але — не толькі самі сабе нарадзіліся на свет, а для «посполітого доброго». I вось «абы братія моя русь, люді посполітые, чтуті моглі лепей разуметі», «понеже1 не толіко докторове а люді вченые в ніх разумеють, но всякій человек простый і посполітый чтучі іх ілі елухаючі можеть поразуметі», перакладаў і друкаваў ён кнігі ў мове тых народных гушч, з якіх выйшаў сам. Праца яго мела, аднак, значэнне не толькі для свайго краю: кнігі яго пайшлі ў Маскоўшчыну, Галіцыю, к паўднёвым славянам, іх перадрукоўвалі і перапісвалі, а яго друкарскую тэхніку бралі сабе за ўзор не толькі краёвыя пазнейшыя друкарні, але й друкары 16га веку ў Цюбінгене. Біблія Скарыны займае ў гісторыі друкаванага пісьменства трэцяе месца (першая друкаваная Біблія была нямецкая, другая — чэшская, а трэцяя — Скарыны).
1924
1 Таму што, паколькі.
Алег
ЛОЙКА
Скарына на Градчанах
Аповесць
Прыгода каля «Вальдштэйнскай гасподы»
Дзіўная прыгода адбылася ў канцы снежня 1539 года каля «Вальдштэйнскай гасподы»1 ў Празе. Уся Еўропа лічылася тады хрысціянскай, бо верыла ў Хрыста, лічачы яго сынам Бога. Вера ў Бога рабіла людзей рэлігійнымі, вера ў Хрыста — хрысціянамі. Дзень Хрыстовага нараджэння быў для хрысціян найпершым святам. Вось напярэдадні гэтага свята — у пятніцу вечарам — хлопчык гадоў дзесяці, па імені Францішак, празываны сынам Руса, стаў нечаканым сведкам падзей, што адбыліся каля «Вальдштэйнскай гасподы», паблізу Пражскага крамля, які пражане называюць Градчанамі.
1 Гаспода (чэш.) — карчма.
105
САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
А Градчаны, трэба ведаць,— непарушнае сэрца Прагі — горада, здавён славутага не толькі ў Чэхіі, але і ва ўсёй Еўропе. Жылі напачатку на Градчанах князі, пасля — каралі. I высіліся на высокім Пражскім грудзе — леваруч рэчкі Влтавы — напачатку каменны каралеўскі палац, а пасля — спічастыя вежы касцёла Святога Віта і шматпавярховая, шматаконная Багемская камора — каралеўская канцылярыя са шматлікімі каралеўскімі пісарамі. Колькі вокнаў, столькі, здавалася малому Францішку, і пісараў у той Багемскай каморы, пра якую дома, можа, сотню разоў на дзень успамінаў яго бацька.
Бацьку ж малога Францішка таксама звалі Францішкам, хоць часцей менавалі «майстрам Францыскам». Малы Францішак пры гэтым звычайна думаў, што калі ён, як тата, стане вусатым, то і яго стануць называць Францыскам. Ды пакуль што меншага сына Скарыны звалі малым Францішкам. А перад вокнамі Багемскай каморы ён бываў таму, што яго любіў браць з сабой на Градчаны бацька.
Па ўсёй Празе адчувалася набліжэнне свята. Плошчы і вулкі былі падмецены і пасыпаны ад галалёдзіцы пяском. 3 ранняга вечара ўсе вокны свяціліся — асабліва акенцы кухняў. Абсыпаныя шалфеем і цынамонам смажаныя парасяты з рысавай кашай ці гусак з яблыкамі, поліўкі з брушкоў, кнэдлікі' ў тлустых шкварках або ў смятане шматабяцальна засмажваліся ў печах толькі для тых, хто жыў у чыстых святліцах. Для тых жа, хто начаваў у чорных прадсёнках, на цёмных паддашшах, у памыйных падваротнях, адзін толькі водар печанага яблыка забіваў дух. I таму ўсе думкі непрытульнага люду скіроўваліся да аднае: хоць бы адзін печаны яблык куснуць падчас дня нараджэння Хрыстовага, хоць бы адным кухлем піва спаласнуць галодныя кішкі, хоць бы адным фларэнам ці гульдэнам на тое разжыцца!.. Любая надзея на якуюнебудзь спажыву збірала пражскую валацужную хеўру ў адну купу проста імгненна.
Малы Францішак, вяртаючыся са Старога Места ў памяшканне свайго бацькі на Малай Стране, пачуў каля «Вальдштэйнскай гасподы» такое, ад чаго ён адразу прыпыніўся. Бацька яго заўсёды ганьбіў падслухоўванне і падглядванне як учынкі, недастойныя чалавечай годнасці. Але малы Францішак, хоць і памятаў і заўсёды выконваў усе бацькавыя наказы, раптам пра іх нібы забыўся. Ён хоць і быў малы, ды імгненна зразумеў, што нешта надзвычайнае ўчыняецца каля «Вальдштэйнскай гасподы».
Спачатку малы Францішак чуў, як па бруку, глуха стогнучы, каціліся бочкі. Потым іх ставілі дыбарам і выкалочвалі верхнія днішчы — пад шматлікія задаволеныя воклічы. Тады пачулася, як нешта налівалася
1 Чэшская нацыянальная страва.
106
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
і пералівалася: з бочак — у вёдры, з вёдраў — у кубкі. Пітво, пэўна, было вясёлае, бо ўсё весялейшымі станавіліся воклічы. Сярод іх вылучаліся і такія, па якіх малы Францішак пачаў здагадвацца, каму яны належаць. Верхаводзіў над усімі голас з прысвістам бяззубага Вярзідлы. Глухавата басіў ці не аднаногі Боцян, які з грукатлівай сваёй драўлянай кульцяпай тым не менш на Старамесцкім рынку быў увішны, як вавёрка. У нос гундосіў напэўна страхапудлівы Гарбун, што паперадзе ўсіх жабракоў бываў ля ўсіх касцёлаў Прагі, выцягваючы доўгую кашчэістую руку. Чуцён быў выразна і заікасты крык Заікі — нізкага, як грыбок, звычайна памаўклівага тачылыпчыка нажоў і пілаў.