• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сафійка. Полацк. Родны край

    Сафійка. Полацк. Родны край


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 287с.
    Мінск 2017
    86.41 МБ
    О, як плакаў малы Францішак, пакідаючы Вільню!.. Бацька нёс яго на руках. Зараз ён таго не памятае. Выходзілі з Вільні праз Крэўскія вароты. Сімяонка — подбегам за бацькам. Коні, запрэжаныя ў фуры, наладаваныя пад самую парусіну — да дугаў, чакалі за недалёкім ад гарадскіх сценаў пералескам. Вільню пакідалі крадком. Фура нагадвала цыганскую буду. Чаму скрытна пакідалі горад, у якім Сімяонка і малы Францішак прыйшлі на свет, дзеці не ведалі. Чаму іх сям’я станавілася падобнай да цыганскай, таксама не ведалі. Ды калі аднойчы Сімяонка сказаў, што, як цыганы, яны пакідалі Вільню, бацька, як, можа, ніколі, зазлаваў:
    — Якія цыганы?! He цыганы мы: падрасцяце, зразумееце!..
    I дзеці ў сям’і каралеўскага садоўніка на Градчанах сапраўды падрасталі, бо вельмі ж хацелі ўсё на свеце зразумець.
    Каршун становіцца ўпыром
    Hi ў пятніцу, ні ў суботу ўвечары ніхто ламаць саджанцы ў Градчанскі сад не прыйшоў. Тым не менш бацька малога Францішка і ў ноч з пятніцы на суботу, і з суботы на нядзелю саджанцы пільнаваў. Бачачы тое, кожны добры чалавек мог пераканацца, як рупіцца за іх каралеўскі садоўнік майстра Францыск, як душой перажывае. Але таго не заўважаў адзін толькі каралеўскі пісар Грыспек. Заўжды ганарлівы ў сваім чырвоным каптане баварскага рыцарства, пісар Грыспек,
    1 Златы дэшть (чэшск.) — залаты дождж.
    111
    САФІЙКА. ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    убачыўшы на першы дзень Каляд майстра Францыска ў яго доктарскай мантыі з пачырванелымі пасля начных старажоўстваў вачыма, падумаў: «Зноў, гультаіна, ночы недасынаючы, бадзяўся з гэтым збродам!.. Мантыю ўздзеў!.. Вучоны знайшоўся!..»
    He любіў Грыспек каралеўскага садоўніка, ой, не любіў! Выскачкам лічыў бязроднага майстра, яго рыцарскаму баварскаму роду і ў падноскі нявартым.
    — Самазванец з Белай Русі... Выгнанец, а не прызнаецца! Выгнанец, бо чаму не вяртаецца ў сваё Вялікае Княства Літоўскае?.. — бурчэў Грыспек.
    Кожную раніцу спяшаўся майстра Францыск у свой батанічны сад на Градчаны. Добразычлівы ветрык раскрыльваў крыссе яго доктарскай мантыі, а Грыспек цадзіў скрозь зубы:
    — Вельмі наробіш у такім сарафане рыдлёўкай ці віламі. Толькі фларэны сып і сып яму на ўтрыманне!.. I што знайшоў Яго Каралеўская Вялікасць у гэтым русічы?!.
    ТТТто ж!.. Кожны чалавек у нянавісці лютай шмат чаго разумець на свеце перастае...
    О, каб ведаў Грыспек, каго яму прышле з Крэмса ў садоўнікі Фердынанд I, ніколі не прасіў бы наймаць садоўніка. Сам узяўся б за рыдлёўку, хоць знакам рыцара спрадвеку была не рыдлёўка, а меч. Аднак нашчадак баварскага рыцарскага роду спрытна валодаў не мячом, а пяром, ведаючы пра майстра Францыска куды больш, чым хто іншы. Так, напрыклад, Фларыян Грыспек ведаў, што Францыск Скарына быў у маладосці каралеўскім сакратаром. Праўда, ён дакладна не ведаў, у каго майстра Францыск быў каралеўскім сакратаром: ці ў караля Даніі, ці ў караля Валахіі? Але галоўнае — быў! Калі ж быў, то ці не захоча змяніць пасаду каралеўскага садоўніка на пасаду каралеўскага сакратара Багемскай каморы? Вось пра што ўвесь час думаў Фларыян Грыспек, калі пісаў каралю Фердынанду I свае бясконцыя на майстра Францыска нагаворы!.. Мяняцца пасадамі з Францыскам Скарынам Фларыян Грыспек не хацеў.
    I ён пісаў Фердынанду I: «3 фруктаў няма яшчэ нічога... Мы непакоімся, што ў гэтага зброду мала іх застанецца...» Пісаў гэта Грыспек 27 чэрвеня — на пачатку лета. Рана прыходзіць вясна на Градчаны; рана прыходзіць лета. Але і пачатак лета — гэта яшчэ не час, каб фрукты выспелі, а тым больш, каб іх ужо градчанская абслуга ўсе паела, каб іх мала засталося. Ды ў Грыспека было сваё на ўме. Каварны і хітры быў каралеўскі пісар у сваёй нянавісці! Ды якім каварным і хітрым ён ні быў, вельмі, аднак, азадачаным аказаўся, калі справа са знішчэннем батанічнага саду абярнулася нечаканым бокам: саджанцы на Градчанах не былі ні паламаны, ні вырваны. A
    112
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
    данос з Прагі ў Крэмс — у каралеўскую рэзідэнцыю Фердынанда I пра тое, што яны і паламаны і вырваны, пайшоў. Атрымаўшы данос, Фердынанд I быў страшэнна разгневаны. Гнеў яго падаў на Грыспека, бо атрымлівалася, што той знарок не паведаміў каралю пра нягоды з так пеставаным каралём дзецішчам — батанічным садам. Чытаючы гнеўнае каралеўскае пасланне, Грыспек аж за галаву хапаўся: «Што сталася?!. Хто выдумаў?!. Хто, апрача яго, падкопваецца пад прыблудусадоўніка?!.»
    Каралеўскі пісар, каб выгарадзіць сябе перад Каралеўскай Вялікасцю, 6 лютага 1539 года з Багемскай каморы ў Крэмс пісаў: «Мы не толькі нічога не ведалі пра злачынства — знішчэнне скульптур ці маладых дрэў, як напісана ў лісце, але і нічога не чулі пра гэта да атрымання загаду Вашай Вялікасці, таму і не маглі нічога данесці ці паведаміць пра гэта Вашай Вялікасці. Праўда, некалькі тыдняў таму назад прыйшоў да нас майстар Паола дэ ла Стэла разам з некалькімі сваімі сябрамі і паведаміў, што ноччу з іх домікаў у садзе былі ўкрадзены і вынесены інструменты і жалязякі, якімі яны карыстаюцца ў працы, і што яны зза недахопу такіх жалязяк менш будуць працаваць, а больш бяздзейнічаць, пакуль не будуць зроблены новыя жалязякі».
    Як мала, аднак, ведаў пра ўсё тое, што адбылося ў батанічным садзе, пісар Грыспек! А можа, ён ведаў больш, ды не хацеў усяго, што ведаў, расказваць каралю?..
    3 першай жа хвілі, як малы Францішак адчыніў дзверы ў дом ксяндза Яна з Пухава і, задыханы, ледзь выдушыў з сябе: «Ттатта... Ттам твае... саджанцы збіраюцца... ламаць...», каралеўскага садоўніка таксама апанавала пытанне: «Хто ж падбухторваў?..» I ніхто не ведаў — ні каралеўскі садоўнік, ні Грыспек, што ж папраўдзе ўчынілася на Градчанах і чаму саджанцы былі не паламаныя, а пра тое, што яны паламаныя, данос каралю пайшоў?..
    Відаць, той, хто каля «Вальдштэйнскай гасподы» падбухторваў бадзяжны люд, быў не скупы, як Грыспек. Відаць, шчодрай жменяй сыпануў ён бесхатульнай хеўры дукатаў, падпаіўшы іх з агромністых бочак. Глытнуўшы на галодныя кішкі дармовага пачастунку, кампанія так перапілася, што не тое, каб дайсці да якоганебудзь батанічнага саду, але і дапаўзці не магла, дзе стаяла, там падала. Адным словам, аж на тры дні і ночы зацягнулася гульбішча каля «Вальдштэйнскай гасподы». Зацягнулася б і на чацвёрты дзень, але той чацвёрты дзень быў панядзелкам. I то праўду людзі кажуць: панядзелак — дзень цяжкі. Цяжкі ён быў і для шэршарыдлаўскай дружыны,— асабліва для тых, хто прачнуўся ранкам у панядзелак без ніводнага гроша ў кішэні. А такіх было найболей. Бо хоць шчодры быў падбухторшчык, грошы, лотрамі ад яго атрыманыя, сплылі як вада. I зноў кішкі марш ігралі,
    113
    САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
    а галовы балелі. Асабліва ж балела галава ў Вярзідлы: балела ад таго, што ўсе хаўруснікі Вярзідлы чакалі ад яго падказкі, дзе і як зноў чымкольвечы разжывіцца.
    —	I хоць бы адзін паламаны грош заваляўся ў гэтым дзіравым лахмане! — гаварыў аднаногі сябар Вярзідлы Боцян, трасучы сваімі махровымі матузамі заношаных сподняў і будучы перакананы, што адно толькі ягоныя дзіравыя кішэні вінаватыя, што ніводзін грош не затрымаўся ў іх.
    —	Паламаны грош!.. — выгукнуў рыжы бяззубы Вярзідла. — Паламаны грош, панове! Мы ж яшчэ ўсёй нашай чэснай кампаніяй не паламалі тое, што мусілі паламаць. Дык наперад!
    Заклік Вярзідлы пачулі ўсе, і паўтараць яго другі раз патрэбы не было. Усе рынуліся за Вярзідлам. Вялікая бяда насоўвалася на каралеўскі батанічны сад. А майстра Францыск перастаў ужо сцерагчы свае памяранцавыя саджанцы. Малы Францішак ціха спаў у сваім пакоіку ў доме ксяндза Яна з Пухава. А той, каго малы Францішак назваў у душы сваёй ШэрШарыдлам, убачыўшы, як на чале з Вярзідлам лотраўская кампанія рушыла на Градчаны, радасны і задаволены з удачы сваёй, прыткнуўшыся да канторкі ў «Вальдштэйнскай гасподзе», пісаў Яго Каралеўскай Вялікасці, што ўжо ад батанічнага саду і следу няма. А тым часам вось што адбылося на схілах Градчан.
    Ніколі да гэтага ў жыцці сваім памяранцавых саджанцаў, а тым болей фігавага дрэва, смакоўніц і туі не бачыў найвялікшы лотр Прагі рыжы Вярзідла. He чытаўшы Бібліі, не ведаў Вярзідла і таго, што туя — дрэва, на крыжы з якога Хрыста распялі. Але глянуў вялікі лотр на акуратныя радочкі памяранцавых саджанцаў, глянуў на зялёную прыгажосць туевых узорыстых лісточкаў, на якіх, як слёзкі, блішчэлі расталыя сняжынкі. I размягчылася яго сэрца. А расчуліўшыся, вялікі лотр ураз забыўся, што ламаць усё гэтае маленства ён на Градчаны бег. Ды яшчэ ён уцяміў тое, што ламай не ламай гэтыя акуратна дагледжаныя насаджэнні, ад таго ні грошыка ні ў кішэні яго, ні ў яго сяброў не прыбудзе. I глядзелі на аслупянелага вялікага лотра ўсе ўзначаленыя ім больш звычайныя і самыя малыя лотры, а вялікі лотр ужо глядзеў сваім спрактыкаваным вокам, ці няма чаго на адхоне Пражскага граду, што кепска ляжыць. I раптам убачыў, што і тут і там, дзе гаспадарылі каменячосы майстра Паолы дэ ла Стэлы з Мілеты, вычэсваючы з белага і чорнага мармуру барэльефы і статуі для Градчанскага парку, скрозь валяецца мноства жалязякаў.
    «Жывыя гульдэны!» — ураз падумаў вялікі лотр Вярзідла, шырокім жэстам паказваючы на жалязякі свайму лотраўскаму войску і мовячы толькі адно слова:
    — Вось!..
    114
    АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК Ш
    Угаворваць нікога не трэба было. Уся лахманная зграя ўраз ацаніла мудрасць свайго важака, накінуўшыся хто на рыдлёўку, хто на кірку, хто на долаты, свярдзёлкі, пілкі, пілы, зубілы і рашпілі.
    Магчыма, Вярзідла чуў погалас, як пан Грыспек гультаямілежабокамі бясконца лае каменячосную каманду маэстра Паолы дэ ла Стэлы з Мілеты. «Калі ўсе гэтыя італьянцы сапраўды лежабокі, то яны, пазбаўленыя сваіх жалязяк, толькі абрадуюцца выгадзе лішнюю гадзінку паляжаць на лаўцы ці пад лаўкай у якойнебудзь гасподзе»,— думаў вялікі лотр Вярзідла. «Ды, мусіць, і лішнія італьянцам усе гэтыя інструменты, калі яны абыяк валяюцца на Градчанах...» — у заключэнне падумаў Вярзідла. Так што з цалкам спакойным сумленнем павалок ён з Градчан з тузін жалязяк, усім сэрцам прадчуваючы, што нямала фларэнаў адлічыць яму любы ліхвяр за градчанскае дабро.
    I тут трэба сказаць, што з інструментаў каралеўскага садоўніка майстра Францыска нічога не было ўкрадзена. А ўсё толькі таму, што любы інструмент у яго ляжаў не як у майстра Паолы дэ ла Стэлы — пад голым небам, а ў будках і будачках, замкнёных на замкі і замочкі. I зноў жа адносіны майстра Францыска да сваіх інструментаў цалкам маглі паказаць пану Грыспеку, што за пільны і акуратны быў майстра Францыск Скарына. Але ўвогуле не да таго было і на гэты раз Грыспеку.