Сафійка. Полацк. Родны край
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 287с.
Мінск 2017
Куфар, аднак, быў такі бяздонны, што змяшчаў не толькі друкі, рукапісы, але і напісаныя прыгожымі лацінскімі літарамі на белым
123
Л^^==^^^^^=====^^^==^==^^^=САФІ^АЛІОЛАЦКЛЮДНЫКРАЙ== пергаменце прывілеі. Першы раз убачыўшы бацькавы прывілеі, Францішак зразумеў, што доктарам вызваленых навук ён не стане, пакуль не вывучыць лаціну. Бацька яго ведае лаціну, Сімяонка ў Карлавым універсітэце вывучае лаціну. На лацінскай мове пішуць каралі і па лацінскіх кантычках моляцца ў касцёлах пражане. Нецярплівілася Францішку: і калі гэта ён сам вывучыць тую лаціну?! I таму ён пачаў настойліва ўпрошваць Сімяонку, каб той растлумачыў яму, што ж напісана ў лістах Прускага герцага Альбрэхта, што ў Каралеўскіх указах караля Жыгімонта. Лістоў Прускага герцага Альбрэхта было тры: два — ад 16 мая 1530 года і адзін ад 18 мая таго ж года.
Кракаўскіх каралеўскіх граматаў — таксама дзве: абедзве лістапада месяца 1532 года. Тое, што пачуў малы Францішак з прывілеяў, перакладзеных яму Сімяонкам, вельмі ўразіла хлопчыка.
Падданы
Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага
Бацькавы прывілеі поўнасцю змянілі жыццё малога Францішка. Ён цяпер зразумеў, што на свеце акрамя гадоў і гарадоў ёсць і дзяржавы. I здарылася гэта якраз перад прыгодай каля «Вальдштэйнскай гасподы». Сімяонка перакладаў малому Францішку змест бацькавых прывілеяў з мовы лацінскае на мову чэшскую. У кватэры ксяндза Яна з Пухава ўсе гаварылі пачэшску. Пачэшску гаварыў сам ксёндз, пачэшску гаварыла кухарка Магдалена, якая была ў сям’і каралеўскага садоўніка за поўную гаспадыню. Пачэшску гаварыў на Градчанах і ў Багемскай каморы бацька малога Францішка і Сімяонкі. 3 каралём жа Фердынандам I бацька іх гаварыў панямецку і на лаціне. Бо кароль Фердынанд I паважаў толькі нямецкую мову і ўсё нямецкае. Чэшскае мовы кароль Фердынанд I не мілаваў. Тым больш кароль Фердынанд I не мог мілаваць мовы, на якой былі кнігі і рукапісы, што ляжалі ў куфры бацькі малога Францішка. Але пра куфар кароль нічога не ведаў, як не ведаў ён і таго, што Францыск Скарына найперш навучыў сваіх сыноў мове і грамаце беларускай, якую называў рускай, бо рускі народ на той час у Полацку і Вільні называлі маскавітамі, a рускую мову маскоўскай.
Колькі, аднак, моваў ведаў бацька малога Францішка? Мноства! Ведаючы простую, бяседную беларускую мову свайго часу, ведаў і кніжную, якую называў славенскай, а мы называем стараславянскай. Стараславянская мова была кніжнай і культавай1 мовай беларусаў
1 Культавая мова — мова богаслужэння ў царкве ці касцёле.
124
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
праваслаўнага веравызнання. Кніжнай жа і культавай1 мовай беларусаў рымскакаталіцкага веравызнання стала мова лацінская. Лаціна ўвогуле ў сярэдневяковай Еўропе і ў часы Адраджэння была мовай і навукі і літаратуры. Як вучоны муж, доктар навук вызваленых і лекарскіх бацька малога Францішка лацінскую мову ведаў выдатна. Але ён увогуле ведаў і ўсе простыя, народныя мовы, якія ў яго час называліся вульгарнымі. У якіх краінах ні бываў Францыск Скарына, моваю народа кожнае краіны валодаў. Такім чынам, бацька малога Францішка ведаў мовы: польскую, нямецкую, італьянскую, якую тады называлі ўлошскай, чэшскую, якую тады называлі багемскай, старабеларускую, стараславянскую. Малы Францішак таксама хацеў усе тыя мовы, якімі валодаў бацька, ведаць. Але пакуль што ён ведаў толькі мову полацкую, размоўную і тую пісьмовую, на якой вучыў яго Сімяонка грамаце, а таксама чэшскую. Крыху разумеў малы Францішак панямецку, пачаў вучыць ужо і лацінскую. Але прывілеі бацькі на лацінскай мове сам прачытаць яшчэ не мог. Дзякуй Сімяонку! Гэта ён перакладаў яму і «Падарожную грамату» герцага Прускага Альбрэхта, і Указы караля Жыгімонта. Дзяржаўныя дакументы, здавалася малому Францішку, робяць і яго самога чалавекам дзяржаўным. Але якое дзяржавы ён чалавек? Якое дзяржавы падданы ён і яго бацька?
Бацькавы прывілеі навучалі малога Францішка многаму. Ды найперш яны перад ім настолькі ўзвялічвалі ягонага бацьку, што малы Францішак проста не верыў, што ён сапраўды сын такога бацькі. Малы Францішак не мог не верыць пісанаму, не мог не верыць герцагу Прускаму, які пісаў: «Не так даўно прыбыў пад нашу ўладу выдатны і шматвопытны муж Францыск Скарына з Полацка, доктар прыгожых мастацтваў і медыцыны, даравіты выкладчык, найслаўнейшага горада Вільні грамадзянін». Бянтэжыла адно: «Чаму пад сваёй уладай лічыць герцаг Прускі падданага «найслаўнейшага горада Вільні грамадзяніна»?» А каго падданы яго бацька на Градчанах?
Вельмі хваліў герцаг Прускі бацьку Францішка: «Сапраўдны і дзівосны талент...», «Найвышэйшае майстэрства... дэманструе са здзіўляючым бляскам і вопытнасцю...», «Прыпісваем яго да ліку і кола сваіх “падданых і верных мужоў”». Тое ж самае ў «Падарожнай грамаце» як пра «выдатнага мужа непараўнальнага розуму і мастацкага дару, светлага лекарскага таленту і слаўнага вопыту». А ў лісце да Віленскага сената князь Альбрэхт Прускі ўвогуле пісаў пра бацьку як пра «нашага падданага двараніна і любімага намі вернага слугу». Сімяонка ж казаў што іх бацька — сын полацкага купца, дзеда Лукаша. Значыць, годнасць двараніна, шляхціца надаў яго бацьку князь Альбрэхт Прускі? Але такога не магло быць, бо тады меў бы бацька і рыцарскі меч і
1 Культавая мова — мова богаслужэння ў царкве ці касцёле.
125
САФІЙКА ПОЛАЦК. РОДНЫ КРАЙ
срэбныя шпоры і быў бы прыпісаны да радавога герба. А Сімяонка казаў, што ў бацькі іхняга як друкара ёсць толькі свой друкарскі, прафесійны знак — сігнет.
На сігнеце тым — сонца ў промнях, а пры сонцы — сярпок маладзіка. Бацька, напэўна, расказаў бы Сімяонку, як яго пасвячалі ў дваране, калі б пасвячалі. Але бацька ганарыцца адно сваімі доктарскімі тытуламі. Хоць родам ён — купец, месціч, але, з’яўляючыся доктарам навук, ён па няпісаных правах прыраўноўваецца да шляхецкага саслоўя, да дваран. I таму мае права быць каралеўскім сакратаром ці каралеўскім лекарам. I расказваў Сімяонка Францішку, што іх бацька быў і сакратаром караля аднаго з еўрапейскіх каралеўстваў і сакратаром і лекарам віленскага біскупа Яна, сына самога караля польскага Жыгімонта I.
— To бацька наш — падданы і караля Жыгімонта, і біскупа Яна, і Альбрэхта Прускага, і яшчэ невядомага караля невядомага каралеўства? — спытаўся малы Францішак.
Сімяонка адказаў:
— Якога невядомага? Мы цяпер — падданыя Фердынанда I.
— Як і Грыспек? — спытаў Францішак.
— Як і Грыспек,— адказаў Сімяонка.
— А чаму Грыспек каралеўскі сакратар Багемскай каморы, а бацька — толькі каралеўскі садоўнік?..
Падобных пытанняў у малога Францішка стала яшчэ больш, калі Сімяонка пераклаў яму «Граматы ў абарону доктара Францыска Скарыны» польскага караля Жыгімонта I. 3 іх малы Францішак даведаўся, што ў яго быў родны дзядзька — брат яго бацькі, які называўся Іванам. У дзядзькі Івана быў сын Раман. Жыве Раман недзе ў Гданьску. Сімяонка бачыў яго ў Вільні, памятае яго.
У грамаце караля Жыгімонта I дзядзька Іван Скарына называўся слаўным віленскім грамадзянінам, што вельмі цешыла малых яго пляменнікаўпражан, хоць было ім і сумна, што слаўны іх дзядзька памёр. Пра бацьку ў першай «Грамаце» было таксама сказана «выдатны і слаўны Францыск Скарына з Полацка», а ў другой гаварылася пра яго «незвычайную вучонасць у мастацтве медыцыны, вопытнасць і ўменне», пра каралеўскае жаданне «адарыць яго асаблівай нашай ласкай». Ласкай! Каралеўскай! Божа мой! «Але чаму ж тата не застаўся пад той ласкай, калі яна была такая асаблівая, каралеўская?» — пытаўся ў самога сябе і ў Сімяонкі Францішак.
Найлягчэй, вядома, было б хлопцам звярнуцца з усімі гэтымі пытаннямі да бацькі свайго. Але нават малы Францішак разумеў, што падобнымі пытаннямі ён не абрадуе бацьку, які не любіць успамінаць мінулае: маўчыць. Напаміны пра Вільню, самыя бяскрыўдныя, адразу
126
АД СКАРЫНЫ ПАЧАТАК
хмураць яго чало, робяць вочы сумнымі. He! Звяртацца да бацькі, каб ён нешта тлумачыў, яны не будуць. Відаць, найлепш ім усё растлумачыў бы іх стрыечны брат Раманка, які жыве ў Гданьску. Гэта ж ён дабіваўся ў польскага караля Жыгімонта I у Кракаве аўдыенцыі'. Вось падрасце яшчэ крышку ён, малы Францішак, і абавязкова з’ездзіць у Гданьск да Раманкі і ў Кракаў — да караля Жыгімонта.
Сапраўды, чаму б малому Францішку не з’ездзіць у Кракаў? Грамата ж караля Жыгімонта як бы і на яго імя. Бо ці бацьку Францішку, ці малому Францішку, у ёй не сказана. А вунь жа як гучыць слова караля польскага і вялікага князя літоўскага:
«...Аказваючы доктару Францішку такую ласку, мы адказваем за яго поўную бяспеку і бярэм яго пад нашу ахову і апеку з тым, каб з іх дапамогай ва ўсіх месцах нашага Каралеўства, Вялікага Княства Літоўскага, ён быў абаронены ад насілля з боку розных асоб...»
«Татачка! — хацеў бы тут спытацца малы Францішак у бацькі. — To ж і ад Вярзідлы, і ад ШэрШарыдлы, і ад Грыспека — ад усіх, ад усякага насілля абаронены ты гэтай граматай? Чаму ж ты не пакажаш яе ні Вярзідлу, ні Грыспеку?..»
I ўжо здаецца малому Францішку, што гэта не голас Сімяонкі, a самога польскага караля ён чуе, калі Сімяонка даходзіць да новых каралеўскіх пажаданняў: «I няхай прыгаданы доктар Францыск у тым горадзе і ў тым месцы, якія ён сабе выбера для жыхарства, будзе вызвалены і свабодны ад усякіх павіннасцей і гарадскіх службаў!»
«Дык Прага ж, татачка, не той горад, дзе быў бы ты вызвалены і свабодны,— хоча зноў запярэчыць малы Францішак. — Тут жа ў цябе — служба, і то пад Грыспекам! Пад Грыспекавай лаянкай!..»
Але пярэчанне не зрываецца з языка малога Францішка. А высокі голас Сімяонкі прадаўжаў гучаць:
— Мы вызваляем яго ад грамадскіх павіннасцей, а таксама зпад юрысдыкцыі і ўлады ўсіх і кожнага паасобку — ваяводаў, кашталянаў, старостаў і іншых саноўнікаў, ураднікаў і ўсякіх суддзяў...
Дайце названаму доктару Францыску, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць вышэйпрыгаданымі правамі, ільготамі і прывілеямі і абыходзьцеся з ім з захаваннем іх.
He смейце наогул умешвацца ў яго справы, якія б ні былі яны важныя ці нязначныя... пад страхам кары адпаведна нашаму меркаванню...
— А божа! — зрываецца з языка малога Францішка гучнае божканне. — Хачу ў Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае! Хачу ў любы іх гарадок, у любое мястэчка! А ты, Сімяонка, не хочаш?.. Hi