Сарока на шыбеніцы
Альгерд Бахарэвіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 354с.
Мінск 2009
4.
С. 110. Lingua — язык (лац.)
С. 121. « Fischer-Weltalmanach » — альманах-штогоднік, які выпускае нямецкае выдавецтва «Фішэр».
С. 126. ICE — сетка хуткасных цягнікоў кампаніі Deutsche Bahn.
С. 127. «...добрыялюдзі з Сэзуана...» — «Добры чалавек з Сэзуана» (правільней: з Сычуані) — п’еса Бэртольда Брэхта (1898—1956).
С. 128. «Creedence Clearwater Revival» — амэрыканскі рок-гурт 60ых гадоў.
5.
С. 163. «Гэты паэт назваў сьмерць «маўклівым гардэробшчыкам»...» — маецца на ўвазе швэдзкі паэт і тэатральны дзеяч Ялмар Гулбэрг (1898—1961).
6.
С. 203. Манаманія — у псыхіятрыі: навязьлівае захапленьне адной ідэяй або суб’ектам.
С. 208. Гіпэркапнія — атручаньне вуглякіслым газам.
Плямы Тардзьё— дробныя кровазьліцьці на паверхні лёгкіх,якія часта знаходзяць пры ўскрыцьці ў загінулых ад мэханічнай асфіксіі.
Плеўра — абалонка, якая пакрывае лёгкія і сьценкі грудной поласьці чалавека.
7.
С. 210. «...Партатыўны мужчынскі заасад...» — цытата з раману Уладзіміра Набокава (1899—1977) «Глядзі на арлекінаў».
С. 219. Карас — адзін з ключавых паняткаў баканізму, рэлігіі, выдуманай (раман «Калыска для коткі») пісьменьнікам Куртам Вонэгутам (1922—2007) — гурт людзей, сабраных разам для выкананьня божай волі без свайго ведама і згоды.
С. 219—220. «...Куранём... мэджлісам, хурулданам...» — курэнь — вайсковае падраздзяленьне казакоў, таксама іхняе жытло; мэджліс — парлямэнт у некаторых мусульманскіх краінах; хурулдан — дзяржаўны орган у Манголіі.
С. 220. «...Сьнедае ў цені якога-небудзь сьляпуча-белага нзкропалю...» — алюзія на раман Іржы Грошака «Лёгкі сьняданак у цені нэкропалю».
С. 224. Дысторшн, хэдлайнэр — дысторшн — эфэкт перагрузу ў ігры на электрагітары, часьцей за ўсё выкарыстоўваецца ў хард-року і панк-року; хэдлайнэр — «цьвік праграмы», рок-гурт, які выступае
напрыканцы.
С. 227. «...Apex linguae... radix linguae... donum linguae...» — адпаведна вярхушка языка, корань языка, сьпінка языка.
С. 233. Бухштабаваньне — ад нямецкага «buchstabieren», называць шэраг імёнаў, зь першых літараў якіх складваецца імя, якое неабходна правільна запісаць.
8.
С. 248. «...Жыцьцё ёсьць спосабам існаваньня бялковых целаў...» — вызначэньне жыцьця паводле Фрыдрыха Энгельса.
«...Гліхалітычнаму тыпу абмена...» — адзін з тыпаў абмену рэчываў у чалавечым арганізме.
С. 262. «...» ich-Weiss-nicbt»-russland...» — гульня словаў: «ich weifi nicht» — «я ня ведаю» і «WeiSrussland» — Беларусь (нямецк.).
С. 264. DB — Deutsche Bahn, нямецкая кампанія, асноўны чыгуначны апэратар.
«...Дэмпфавальную прахладку...» — пракладка ў колах цягніка, якая зьмяншае вібрацыю.
С. 266. Пэтзр Каменнае Сэрца — Пэтэр Мунк — галоўны пэрсанаж казкі В. Гаўфа «Халоднае сэрца».
С. 267. Лярэлея — німфа, якая, паводле легенды, жыла на Рэйне. Сваімі песьнямі зачароўвала маракоў, і іхныя караблі разьбіваліся аб скалы. Лічыцца, што вобраз Лярэлеі быў створаны нямецкім пісьменьнікам Клеменсам Брэнтана (1778—1842).
77лўлгЛлэльё(правільней I Іаўлу Куэлью) — бразільскі пісьменьнік (нар. у 1947).
Obrigado — дзякуй (партуі.'.
Бхагават-Гіта — клясычная кніга крышнаізму.
С. 268. Чумак й Кашпіроўскі — савецкія экстрасэнсы, якія карысталіся шалёнай папулярнасьцю ў апошнія гады існаваньня СССР.
Сант’яга-дэ-Кампастэла — горад у Гішпаніі, дзе захоўваюцца мошчы сьвятога Якава; разам з Рымам і Ерусалімам — адно з самых папулярных месцаў хрысьціянскага паломніцтва.
С. 269. «Veronica beschliejst zu sterben» — нямецкая назва раману П. Каэльё «Вераніка вырашае памерці».
9.
С. 276. «...Блад, Хорар, Кэпгрын Дэс...» — прозьвішчы літаратараў, утвораныя ад ангельскіх словаў «blood» (кроў), «horror» (жах), «death» (сьмерць).
С. 281. Брэйгель Мужыцкі — Пітэр Брэйгель Старэйшы атрымаў TaKyra мянушку, бо ў сваёй творчасьці часта зьвяртаўся да сюжэтаў зь сялянскага жыцьця.
С. 282. Брэйгель Аксамітны — мянушка сына П. Брэйгеля Старэйшага мастака Яна Брэйгеля Старэйшага (таксама вядомы як Ян Брэйгель Кветачны).
Брэйгель Пякельны — мянушка мастака Пітэра Брэйгеля Малодшага, другога сына П. Брэйгеля Старэйшага.
«...Гішпанцы забаўляліся з чужой крывёй...» — у часы Пітэра Брэйгеля Старэйшага Нідэрлянды фактычна належалі Гішпаніі, войскі якой тэрарызавалі мясцовае насельніцтва.
С. 283. «Schones Wetter» — добрае надвор’е (нямецк.)
«She is your death» — «яна твая сьмерць» (ангельск.)
С. 284. «...»Ja, ich bin fertig», — прамовіў я голасам Грэгара Замзы...» — Грэгар Замза — галоўны пэрсанаж навэлы Франца Кафкі «Псратварэньне»; «bin schon fertig» — «я ўжо гатовы» — так дакладна гучаць словы Грэгара ў навэле.
С. 285. «...Пасьля інтэрвію часопісу «Gabel»...» — Назва часопіса перакладаеццаяк «відэлец».
«гер Швайгештыль» — пэрсанаж раману Томаса Мана «Доктар Фаўстус». Прозьвішча ўтворанае зь нямецкіх словаў «schweige» і «still» («маўчу», «ціха»).
« Wes Brot ich ess', des Lied ich sing'!» — «чый хлеб я ем, таго і песьню пяю», нямецкая прымаўка.
Капітаны Гранты — капітан Грант — пэрсанаж кнігі Жуля Вэрна «Дзеці капітана Гранта».
С. 286. «Дрозд цебечет в шевелюре кйпарйса» — радок зь верша Іосіфа Бродзкага (1940—1996) «Лісты рымскаму сябру».
10.
С. ЗО1!). Дона Флёр — гераіня раману бразільскага пісьменьніка Жоржы Амаду « Дона Флёр і два яе мужы».
С. 309. Севяранін — Ігар Севяранін — расейскі паэт (1887— 1941).
С. 310. «Нідэрляндзкія прымаўхі» — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага.
С. 311. «...Ці бяру я з чужога верацяна...» — адна з праілюстраваных Пітэрам Брэйгелем Старэйшым нідэрляндзкіх прымавак на прыгаданай вышэй карціне. Сэнс прымаўкі: карыстацца плёнам чужой працы, каб зрабіць сваю.
11.
С. 314. «...Менавіта сюды, у Скотлэнд-Ярд, зьвярнуўся ў чзрвені 1910 году чалавек...» — гісторыя заснаваная на рэальных падзеях.
С. 317. Гіясцын — расьлінная атрута.
С. 324. «Мне казалі прыяцелі, што калі я наведаю магілу сяброўкі, маераны загояцца» — радкі зь верша арабскага паэта XI ст. Ібн Заята, эпіграф да навэлы Э. А. По «Бэрэніка».
12.
С. 344. «...Шарыкамі кугэльбану...» — кугэльбан — нямецкая дзіцячая гульня.
Літаратурна-мастацкае выданьне
Альгерд БАХАРЭВІЧ
САРОКА НА ШЫБЕНІЦЫ
Раман
Рэдактар:
Карэктар:
Вёрстка:
Дызайн вокладкі:
Фота:
Сяргей Шупа
Віка Трэнас
Ся ргей Кандраценка
Сяргей Ждановіч
Akash
Падпісана ў друк 15.11.2008 г. Фармат 84x108 1/32. Гарнітура «OfficinaSans». Ум. друк. арк. 18,6. Улік.-выд. арк. 18,8. Наклал 300 ас. Замова N 489.
Выдавец I. П. Логвінаў.
АВ 02330/013307 ад 30.04.2004 г.
ГІр-т Незалежнасці, 19-5, г. Мінск, 220050.
logvinovpress@mail.ru
Паліграфічнае выкананьне:
сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Медпсонт».
ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.04.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
"...Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысысткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, і працуе ва ўправе каНцэнтрацыйных лягероў...
...Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна "Сарока на шыбеніцы" -гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная слародненасьць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышэйшуютворчую плянку..."
Ян Максімюк
"...Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысысткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, і працуе ваўправе каНцэнтрацыйныхлягероў...
...Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна "Сарока на шыбеніцы" гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная спародненасьць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышэйшуютворчую плянку..."
Ян Максімюк