Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Усе гэтыя падзеі супадаюць па часе з арыштам у Латвіі П. Мядзёлкі і інш. Яна амаль год чакала суда і сваю будучыню. як і многія іншыя, пад уплывам знешніх сілаў, звязвала з БССР. У гэты час і з’явіўся адкрыты ліст у віленскай газеце (газета не ўстаноўлена), на які вельмі негатыўна адрэагаваў Т. Грыб, і П. Мядзёлка атрымала ад яго з Прагі вельмі абуральны ліст. Пра гэта сведчаць лісты прыяцелькі П. Мядзёлкі В. С. Краскоўскай да сваёй дачкі Людмілы ў Прагу (ЦНБ НАН. Ф.16, воп. 1, адз. зах. 122).
377	Радок з верша A. С. Пушкіна «Вновь я посетнл...».
378	Друкуецца па аўтографе, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 13. Сшытак П. Мядзёлка перадала на захаванне Л. В. Гарэцкай з даручэннем перадаць праз 25 гадоў па яе смерці Максіму Танку (гл. каментар 413). На тытуле рукой аўтара: Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. ІІ-я кніга. (Чарнавік). Аўтограф, як у першай кнізе, на раздзелы не падзяляўся, не мае
купюр і адбіткаў рэдактарскай працы. Рукапіс чытаўся некім з блізкіх сяброў П. Мядзёлкі, пра што сведчыць некалькі заўваг-парадаў. Усе яны паказаны ў каментарах у адпаведных месцах тэксту. Упершыню «ІІ-я кніга» надрукавана ў часопісе «Полымя» за 1993 г., № 2—5, з прадмовай У. Калесніка, падрыхтоўка да друку А. Федарэнкі.
379	Сучасная вуліца Захарава; да 1947 г. частка сучаснай вуліцы ад перакрыжавання з вул. Румянцава і да чыгункі на Смаленскай.
380	Цяпер фотаздымак захоўваецца ў БДАМЛМ у асабістым фондзе Паўліны Мядзёлкі: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 73.
381	Цяпер гораду Магілёўскай вобл., адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна.
382	Штодзённая грамадска-палітычная газета, выходзіла з 01.02.1920 да 1933 г., спачатку ў Смаленску, а пасля ў Мінску. Маецца на ўвазе прапагандысцкі артыкул 1.1. Краскоўскага «Адзіны фронт» за 11.08.1925, у якім аўтар супрацьпастаўляе жыццё ў Савецкай Беларусі буржуазным Латвіі і Польшчы.
383	БДТ-1 — папярэднік сучаснага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
384	Горад на рацэ Друць. Адміністрацыйны цэнтр Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобл.
385	Пастаяннае прадстаўніцтва ўрада БССР (з 1921 г. пры ўрадзе РСФСР, з 1924 г. пры ўрадзе СССР) — спецыяльны орган забеспячэння непасрэднай сувязі паміж урадам рэспублікі і ўрадам СССР. Вядома, што адказным сакратаром паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры СНК СССР у той час працаваў паэт У. Дубоўка. Да каго дакладна была скіравана П. Мядзёлка, устанавіць не ўдалося.
386	Спецыяльная вышэйшая навучальная ўстанова ЦК ВКП(б) для падрыхтоўкі ідэалагічных кадраў партыі і выкладчыкаў грамадскіх навук у ВНУ.
387	У лісце В. С. Краскоўскай да дачкі ад 3 жніўня 1925 г. (ЦНБ АН. Ф. 16, воп. 1, адз. зах. 122, с. 61) ёсць такія радкі: «Мы можем нметь самое большое 4 комнаты, еслм будет пять, то прндется отдать Паше. Она проснт. У Макарыча малое для его семьн помеоденне н она спнт в столовой н трудно заннматься». 3 гэтага вынікае, што П. Мядзёлка жыла нейкі час разам з сям’ёй Краскоўскіх у кватэры У. М. Ігнатоўскага, так як «Макарыч [Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі] накануне выехал с Мяшкой на юг в 3-х нед. отпуск. По его распоряженню остановнлнсь у ннх на квартнре, т. к. его все на даче».
388	«Жалейка» — першы зборнікЯнкі Купалы, выдадзены на пачатку 1908 г. у Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца», дзе былі надрукаваны 95 лірычных вершаў 1905—1907 гг. і паэма «Адплата кахання»; «Шляхам жыцця» — трэці зборнік вершаў Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1913 г. у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца». Янка Купала прысвяціў зборнік доктару Аляксандру Ярэмічу, які выдаў кнігу Купалы на свае ўласныя сродкі.
389	«Не дае гуслярам сказу золата цвет...» — радок з паэмы Янкі Купалы «Курган», часткі 7-й.
390	Савецкая грамадска-палітычная абаронная арганізацыя, якая існавала ў 1927—1948 гг., папярэднік ДТСААФ. Руская абрэвіатура ОСОАВНАХНМ — Обіцество содействня обороне, авнацнонному н хнмнческому стронтельству.
391	Новая эканамічная палітыка. У перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі савецкі ўрад праводзіў палітыку «ваеннага камунізму». На змену яму ў 1921 г. пачаўся пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). НЭП павінен быў забяспечыць значны ўздым эканомікі краіны.
392	1 2—16 студзеня 1925 г. Другая Усебеларуская канферэнцыя, якая праходзіла ў Берліне, прызнала адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі Мінск, але рашэнні яе не былі прызнаны Прэзідыумам Рады БНР, і старшыня Рады БНР П. Крачэўскі і яго намеснік В. Захарка не прызналі Савецкую Беларусь.
393	Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі арганізавана Інстытутам беларускай культуры ў Мінску 14—21 лістапада 1926 г.
394	Камінтэрн — міжнародная рэвалюцыйная арганізацыя ў 1919—1943 гг., якая аб’ядноўвала кампартыі розных краін. Створана ў сакавіку 1919 г. па ініцыятыве РКП(б).
395	У канцы старонкі заўвага П. Мядзёлкі: «Гл. газету “Вольная Беларусь” № 27 ад 24/VIII1918 г. Гэты факт не згаджаецца з тым, што пісаў Арсень Ліс у сваёй кнізе “Браніслаў Тарашкевіч” (с. 156) Чыя праўда? Бо я добра памятаю гэту гутарку з Тарашкевічам».
396	На пачатку восені 1933 г., дзякуючы намаганням ваяводскага ўрача Адольфа Наркевіча, Ф. Аляхновіч быў абмяняны ля памежнай станцыі Коласава на зняволенага ў Польшчы Б. Тарашкевіча. Успаміны «У капцюрох ГПУ» ўпершыню надрукаваны ў польскай віленскай газеце «Stowo»; рускі пераклад успамінаў апублікавала парыжская газета «Возрожденне». У 1935 г. у Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове пад назвай «Siedem lat w szponach G. P. U.» Беларускае выданне пабачыла свет у 1937 г. На пачатку вайны Ф. Аляхновіч рэдагаваў газету «Беларускі голас».
397	У канцы старонкі заўвага П. Мядзёлкі: «Гэта фота знаходзіцца ў музеі імя Якуба Коласа».
398	У канцыстаронкізаўвага П. Мядзёлкі: «У№... за 28ЛХ.67г. ЛіМазмешчаны ўспаміны Зоські Верас (Сівіцкай) пра Максіма Багдановіча. Там яна расказвае падобны эпізод з жыцця М. Багдановіча. Магчыма, яна забылася, што гэта здарылася з другім Максімам — Гарэцкім, а не Багдановічам».
Ал слоў «Ванда працавала ў рэдакцыі газеты “Вольная Беларусь”...» — закрэслена сінім чарнілам. На левым полі старонкі знізу ўверх надпіс: «Чаму выкінуць?Людвіся [Людвіка Антонаўна — Зоська Верас] пісала, што ведае і пра гэта, але і з Багдановічам перапісвалася».
399	Гаворка пра верш Янкі Купалы «Перад будучыняй», напісаны ў 1922 г.: «Аграбленыя з гонару й кашулі, / 3 свайго прыпыну выгнаныя вон, / Мы дзякуем, што торбу апранулі / На нас ды з нашых нітак-валакон».
400	У канцы старонкі каментар П. Мядзёлкі: «Прозвішча Улашчыка я першы раз пачула і доўгія гады не магла ўспомніць гэтага “чацвёртага члена ” чацвёркі. I толькі ў 1965 ці 1966 годзе пазнаёмілася з Міколам Улашчыкам».
401	Бутырскі следчы ізалятар, вядомы як Бутырская турма ці «Бутырка» — следчы ізалятар у Маскве, адна з найстарэйшых і вядомых турмаў Расіі. Размяшчаецца на Новаслабадской вул. блізу Бутырскай заставы, ад якой і атрымаў сваю назву. Бутырскі турэмны замак быў пабудаваны па праекце архітэктара М. Ф. Казакова (1738—1812) у 1780-я гг.
402	Песні Міколы Равенскага (1886—1953) на словы Ц. Гартнага, Л. Геніюш, М. Багдановіча, апошняя песня — музыка і словы П. Мядзёлкі.
403	У 1924—1925 гг. былі выдадзены дзве кнігі.у якіх апісаны лёс Міхаіла Бейдэмана: раман П. Е. Шчогалева (1877—1931) «Таннственный узннк» і раман В. Д. Форш (1873—1961) «Одеты камнем». М. Бейдэман (1839—1887), рускі рэвалюцыянер, паручнік кавалерыі, быў зняволены ў 1861 г. у Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасці за нелегальную выправу ў 1860 г. у войска Дж. Гарыбальдзі. Да Італіі М. Бейдэман так і не змог дабрацца, скіраваўся ў Лондан, працаваў наборшчыкам у А. Герцэна. У 1861 г. вырашыў вярнуцца ў Расію. Пры пераходзе мяжы без пашпарта быў затрыманы і да канца жыішя застаўся зняволеным, памёр у Казанскім псіхіятрычным шпіталі.
404	Елабуга — (тат. Алабуга) горад у Рэспубліцы Татарстан Расіі.
405	У канцы старонкі заўвага П. Мядзёлкі: «Гл. кнігу А. Д. Сергеева “Нз запйсокматерй”. Учпедгйз, Москва, 1951 г.».
406	Маскоўскі авіяцыйны інстытут, будынак якога ў 1933 г. быў узведзены на развілцы Валакаламскай і Ленінградскай шашы, дзе асноўная тэрыторыя ВНУ знаходзіцца і сёння.
407	У канцы старонкі заўвага П. Мядзёлкі: «Вучань Ялтуноўскі. Вучань Ягораў. Вучань Піскароў за свой ціненькі галасок празваны “Пісклёй У кожным класе праседзеў па два гады.».
408	Маецца наўвазе Анна Пятроўна Паздзеева.
409	Газета «Правда» — савецкая і расійская газета, да 1991 г. — асноўны орган друку КПСС і самае ўплывовае друкаванае выданне. Заснавана ў 1912 г.
410	Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гг. у Вілейскай вобл. Цэнтр — в. Крывічы (з 1958 г. гар. пас.). 3 1944 г. — у Маладзечанскай, з 1960 г. — у Мінскай. Скасаваны ў 1962 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.
411	Маецца на ўвазе песня кампазітара Н. Сакалоўскага на словы М. Клімковіча, якая з 1955 г. стала гімнам БССР.
412	Маецца на увазе «Марш советской молодёжл» кампазітара С. С. Тулікава (1914-2004) на словы Я. А. Далматоўскага (1915-1994).
413	Песня «Журавлі», музыка і словы рускага паэта A. М. Жамчужнікава (1821—1908), была ў свой час вельмі папулярнай у выкананні А. Вярцінскага і П. Лешчанкі, лічылася гімнам смутку па страчанай радзіме. У песні, аўтар якой быў ураджэнцам Чарнігаўшчыны і некаторы час жыў у розных краінах Еўропы, ёсць і такія радкі:
Но не быть чудесам, журавлём я не буду, Здесь под небом чужнм остаюсь навсегда. Так летнте ж быстрей на мою Украмну, Передайте прнвет, журавлн, от меня.
Журавлн, мой прнвет передайте прошальный Укранне-земле н родной стороне.
414	Песня кампазітара В. П. Салаўёва-Сядога (1907—1979) насловы A. I. Фацьянава (1919—1959).
415	«Да здравствует наша держава» — песня кампазітара Б. А. Аляксандрава (1905—1994) на словы А. Шылава, саліста ансамбля песні і танца Чырвонай арміі. «Детн разных народов» — першы радок «Гнмна демократнческой молодёжн мнра» кампазітара A. Р. Новікава (1896-1984) на словы JI. I. Ашаніна (1912-1996).
416	Польская народная песня «Зязюлечка» ў выкананні Польскага дзяржаўнага нацыянальнага ансамбля песні і танца. Заснаваны ў 1948 г.