Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
Паздзееў Васіль Пятровіч (1887-1937), рэвалюцыянер, у 1930-я гг. начальнік транспартнага ўпраўлення Наркамата цяжкай прамысловасці СССР, брат А. П. Паздзеевай. У 1937 г. быў рэпрэсаваны і расстраляны — 375
Палтаран Вера Сямёнаўна (па мужу Ляпеская; 1919—1989), беларускі празаікнарысіст. 3 1973 г. працавала загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура» — 536, 541, 585
Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч (1902-1984), беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант — 485, 486
Папікайтэ Міколітэ, бухгалтар у лясніцтве ў Жорнаўрцы ў 1917 г., знаёмая Паўліны Мядзёлкі — 134, 147
Паўлаў С. (П.?), дырэктар Будслаўскай сямігадовай школы, дзе працавала Паўліна Мядзёлка — 426, 427, 429
Паўловіч Альберт (1875-1951), беларускі паэт-гумарыст, драматург — 211
Паўлоўскі, камуніст, які наймаў пакой у Райцэсаў у Мінску, за што сям’я апошніх была арыштавана польскай дэфензівай у 1920 г. — 237
Пацы — старажытны магнацкі род у Беларусі і Літве — 365
Пацёмкін Уладзмір Пятровіч (1874-1946), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, гісторык, педагог, дыпламат, военачальнік, з 1940 г. — наркам асветы РСФСР 414
Перасвет-Солтан Марыя, жонка прафесара Горы-Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, знаёмая Паўліны Мядзёлкі — 365, 366
Пігулеўскі Уладзімір (1889-1958), беларускі і латышкі пісьменнік, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч — 322, 327, 329, 330, 457, 574, 575, 587
Пікус Соня, жыхарка Мінска, зняволеная польскай дэфензівай у мінскай турме ў 1920 г. 243, 244, 247, 279
Пілсудскі Юзаф (1867-1935), польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы — 479
Платонаў Барыс Віктаравіч (1903—1967), беларускі акцёр, народны артыст СССР 164, 347
Пола Вера Мікалаеўна (1901-1989), акгрыса, народная артыстка Беларусі — 347
Пракулевіч Уладзімір Міхайлавіч (1887-1938), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст — 363, 380
Прашковіч Мікалай Іванавіч (1932—1983), беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык — 501
Промык Казімір (сапр. Конрад Прушынскі; 1851-1908), польскі дзеяч асветы, пісьменнік, выдавец. Ураджэнец г. Мінска, сын вядомага мінскага фатографа Станіслава Антона Прушынскага, аўтар некалькіх лемантароў, у т. л. «Elemetarz na ktorym nauczsz czytac w 5 albo 8 tygodni» (1875, 32 strony). 3 1881 г. выдаваў тыднёвік «Gaseta Swiateczna» — 6, 139, 542
Прус Баляслаў (сапр. Аляксандр Главацкі; 1847—1912), польскі пісьменнік, публіцыст — 29
Прышчэпаў Дзмітрый Філімонавіч (1896— 1940), беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч — 388, 447
Пуроўскі Канстанцін Васілевіч (1894—19656), беларускі спявак (тэнар), фалькларыст, лібрэтыст — 464
Пуцятоўская Зося, аднакласніца Паўліны Мядзёлкі па Прыватнай жаночай гімназіі К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер у Вільні — 94, 95
Пушкін Аляксандр Сяргеевіч (1799—1837), рускі пісьменнік, пачынальнік новай рускай літаратуры, заснавальнік сучаснай рускай літаратурнай мовы — 117, 542, 550, 575, 581
Пяледа Лаздзіну — агульны псеўданім дзвюх літоўскіх пісьменніц-сясцёр Сафіі (1867—1926) і Марыі (1872—1957) Іванаўскайце. Марыя была жонкай Вацлава Ластоўскага — 66, 602
Пяркоўскі, студэнт Віленскай польскай гімназіі, удзельнік гуртка «MlodzieZy postQpowo-niepodleglosciowej» — 94, 96
Пяршай Еўдакія Антонаўна, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» —
540, 541
Пясэцкая, аканомка ў доме Браніслава Эпімах-Шыпілы ў Пецярбургу ў 1912— 1913 гг. 150, 151
Пятлюра Сімон Васілевіч (1879—1926), украінскі ваенны і палітычны дзеяч. У свой час працаваў у Маскве бухгалтарам страхавой кампаніі — 212
Рагоўскі Людамір Міхал (1881—1954), польскі кампазітар і дырыжор — 11, 63, 67, 548
Радзівіл Марыя Магдалена (з дому Завіша, у першым шлюбе Красінская; 1861—1945), дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка — 17, 18, 128, 129, 130, 134,135, 147, 517, 555, 556, 602, 608
Радкевіч Павел Аляксандравіч, настаўнік у Прыватнай жаночай гімназіі К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер у Вільні — 104
Радкевічанка Пэля, сяброўка Паўліны Мядзёлкі ў Мінску ў 1920 г. — 484
Ражкоўскі Стафан Міхайлавіч (1864-1937), святар, ур. м. Вузлы Вілейскага пав., апошняе месца святарства — Афонская царква ў Ленінградзе. Арыштаваны 02Л0Л937, расстраляны 10.11.1937 — 553
Райніс Ян (сапр. Пліекшанс Яніс; 1865—1929), латышкі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзея, народны паэт Латвіі — 318, 325, 363
Райцэсы, маці і дачка, жыхары Мінска, зняволеныя польскай дэфензівай у 1920 г. 237, 247, 252
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (1885—1938), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог — 432
Раманоўская Ядзвіга Юльянаўна (1920-2011), беларускі дзеяч культуры, музеязнавец, пляменніца Янкі Купалы — 461, 463
Раманоўская, работніца ў маёнтку Магдалены Радзівіл у Жорнаўцы ў 1917 г. —
141, 142
Раманоўскі Іван Юльянавіч (1928-1974), беларускі мастак, пляменнік Янкі Купалы — 448
Раманоўскі Стась, вучань Віленскай гімназіі, сусед Мядзёлкаў у Глыбокім, які вучыў матэматыцы Вінцэнта Мядзёлку, бацьку Паўліны — 30
Распуцін Рыгор Яфімавіч (1869-1916), селянін сяла Пакроўскае Табольскай губ., містык, прыбліжаны да сям’і цара Мікалая II — 204
Ржэцкая Лідзія Іванаўна (1899—1977), беларуская актрыса, народная артыстка СССР 164, 347, 463
Родзевічы, Чэслаў Іванавіч (1889—1942), беларускі грамадскі і тэатральны дзеяч; Леапольд Іванавіч (1895-1938), драматург, празаік, публіцыст — 68, 369, 445, 548, 554, 566
Розенберг Мадзя, вучаніца віленскай польскай гімназіі, удзельніца гуртка «Mtodziezy postQpowo-niepodlegloSciowej» — 96
Ромер Тадэуш (1894—1978), польскі дыпламат і палітык — 469
Рубінштэйн, жыхар Мінска, зняволены польскай дэфензівай у мінскай турме ў 1920 г. 245, 247
Русак Васіль Максімавіч (1896—1954), беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец, прадпрымальнік — 496, 497, 581
Рушчыц Фердынанд (1870—1936), жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар, педагог — 97, 129, 196
Рызэнка, выканаўца ролі Ульяны ў спектаклі «Хам», пастаўленым у Вільні ў 1913 г. па п’есе Элізы Ажэшкі — 162
Рэйсмілер Эрых Фёдаравіч, педагог, грамадскі дзеяч, дырэктар і выкладчык прыродазнаўства ў Віленскім сямікласным прыватным жаночым камерцыйным вучылішчы К. П. Няздзюравай, Прыватнай жаночай гімназіі К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер, іншых гімназіях Вільні — 12, 74, 75, 98, 100, 549
Рэйсмілер Наталля Іванаўна, выпускніца філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, выкладчыца французскай мовы Віленскага прыватнага жаночага камерцыйнага вучылішча К. П. Няздзюравай, з 1911 г. — выкладчык і дырэктар Прыватнай з правамі ўрадавых жаночай гімназіі К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер — 12, 70, 549, 555, 587, 589, 591, 593, 595, 598, 599, 600, 601, 602, 604, 605, 606, 609
Рэнан Жазэф Эрнэст (1823-1892), французскі філосаф, пісьменнік, гісторык рэлігіі, семітолаг — 30, 543
Рэнард К. Г., вучоны ў галіне генетыкі, прафесар, выкладчык Горы-Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, загадчык кафедры агульнага земляробства ў 1928-1934 гг. -366, 367
Рэўкоўскія, Браніслаў і Марыя, жыхары Рыгі, а пасля Вільні, у доме якіх кватаравала Паўліна Мядзёлка — 9, 10, 11, 12, 40, 44, 45, 46, 48, 49, 53, 54, 56, 57, 62, 64, 65, 70, 72, 73, 81, 84, 86, 88, 90, 94, 101, 114, 119, 546, 547
Савіцкі Адам, пракуратар, кафедральны канонік, пробашч кафедральнага касцёла ў Вільні, магчыма, удзельнік паўстання 1862—1863 гг., бо П. Мядзёлка запісала са слоў бацькі: «Калі табе будзе вельмі цяжка ў жыцці, калі не знойдзеш сабе якога заробку, звярніся вось па гэтаму адрасу да ксяндза Савіцкага. Ён цяпер прэлатам у катэдры. Пэўна ж, мае шмат знаёмых і зможа знайсці для цябе якіясь урокі. Мяне ён павінен памятаць з тых часоў, калі пасля ссылкі ён яшчэ адбываў кару ў Будславе ў якасці вікарыя» — 82, 86, 112
Садоўская, урач, кіраўніца гуртка «Spojnia» ў Пецярбургу. У 1910-я гг. у жаночай гімназіі Г. А. Кебке ў Санкт-Пецярбургу працавала ўрачом Садоўская Соф’я Станіславаўна. Магчыма, гэта і ёсць «д-р Садоўская» — кіраўніца гуртка — 149
Садоўскі, дырэктар рускай гімназіі ў Дзвінску — 323
Саевіч Платон Васільевіч (1892-19956), дзяржаўны дзеяч БССР, у 19471951 гг. міністр асветы БССР — 438
Саколік, аўтар польскага падручніка па Законе Божым — 107
Салошыкі, браты, самадзейныя артысты, удзельнікі спектакляў Гродзенскага драматычнага гуртка — 177, 181, 562
Саннікаў Канстанцін Мікалаевіч (1896-1965), беларускі рэжысёр, акцёр і педагог, народны артыст БССР — 164
Сахараў Сяргей Пятровіч (1880—1954), беларускі культурна-асветны дзеяч, фалькларыст, этнограф, педагог — 318, 574
Сейфуліна Лідзія Мікалаеўна (1889-1954), руская савецкая пісьменніца, журналіст, аўтар аповесці «Вірынея» (1924) — 353
Серада Іван Мікітавіч (1879-1943), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст — 142, 556
Сікорскі — следчы ДПУ ў Мінску ў 1930 г., які дапытваў Паўліну Мядзёлку —
394, 395, 396, 403
Скарападскі, Паўло (1873—1945), украінскі арыстакрат, ваенны і дзяржаўны дзеяч, кансерватыўны лідар Украіны пасля 1917 г., заснавальнік дынастыі гетманаў і Гетман Украіны — 468
Скарунскія, сям’я аднакласніцы Паўліны Мядзёлкі па Прыватнай жаночай гімназіі К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер у Вільні — 123, 555
Скірмунт Раман Мар'ян Аляксандравіч (1868-1939), беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч, мецэнат — 17, 18, 209, 210, 300, 468, 566
Слівінскі Юзэф (1865—1930), польскі піяніст, педагог, дырыжор — 11, 63
Сметана Бедржых (1824-1884), чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор — 325
Смоліч Аркадзь Антонавіч (1891-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі — 133
Сталін (Іосіф Вісарыёнавіч Джугашвілі; 1879—1953), кіраўнік КПСС 1 Савецкай дзяржавы — 428
Сталыгва Уладзіслаў (1874—?), грамадска-палітычны дзеяч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху на пачатку XX ст. Паходзіў з Віцебшчыны. 3 успамінаў Зоські Верас сям'я Сталыгваў жыла ў Ажарове пад Варшавай у сваёй уласнай віле, якую праектаваў і будаваў архітэктар Лявон Дубейкаўскі, пасля ў Вільні — 443
Станкевіч Адам Вікенцьевіч (1892-1949), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, святар — 313, 314, 465, 466, 488, 580