Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
«Польскае камандаваннеўзмове з беларускай буржуазіяй стварыла Беларускую вайсковую камісію, на чале якой стаў нацыяналіст Паўлюк Аляксюк. Камісія ставіла сабемэтай стварыць буржуазна-нацыяналістычныя вайсковыя часці для змагання супраць Чырвонай Арміі. Аднак, гэтая камісія здолела набраць толькі свой штат, але ахвотнікаў для свайго “войска” не знаходзіла.
Масавыя арышты, асабліва членаў падпольных камуністычных арганізацый, не маглі спыніць паўстанчага руху. Белапольскі тэрор быў накіраваны не толькі супраць камуністаў, але і супраць іншых груповак, якія спачувалі народнаму паўстанню. Мой муж Тамаш Грыб, прадстаўнік Беларускай партыі эсэраў, імкнуўся да ўзгоднеых дзеянняў камітэтаў розных груп падпольных груповак, што вялі работу супроць белапалякаў. Ён пайшоў насустрач ініцыятыве падпольшчыка камуніста Лявона ў справе аб’яднання дзеянняў/у перагаворах яшчэ ўдзельнічаў ад левых эсэраў Студня/, узяў на сябе арганізацыйныя справы і склаў інструкцыю, якая павінна была быць зацверджана аб’яднаным тайным паўстанчым камітэтам. Але з гэтага нічога не выйшла, бо яшчэ не скончаны былі перагаворы, як мой муж і я былі арыштаваны ў нас на кватэры, куды па справах заходзілі падпольшчыкі. Памятаю, што Тамаш толькі паспеў стварыць сваю тройку, у якую ўваходзілі Трафімаў, Бернік, Бялькевіч. Яны бывалі ў нашым доме.
...Хто ж такі Лявон... у Мінску... жыў на нелегальным становішчы пад відам купца, прадстаўніка нейкай замежнай фірмы. Па паходжанню ён быўні то аўстрыяк, ні то румын, вельмі дрэнна гаварыў на рускай мове, элегантна апрануты, у візытцы і белым саламяным капялюшу, са зграбнай палачкай у руцэ. Ён часта прыходзіўу наш дом да Тамаша, але прозвішча я яго не ведала.
У другі раз сустрэлася я з ім у Берліне два гады пасля свайго арышту. He памятаю, ці то была выпадковая сустрэча, ці ён мяне знайшоў у Берліне, дзе я пражывала разам з Жылуновічам у Знешторгу СССР па выдавецтву беларускіх падручнікаў і мастацкай літаратуры. У Берліне Лявон быў пад прозвішчам Нэйман. Яледзь пазнала яго: акалечаны твар, у скроні каля вока глыбокая дзюрка, нерухомае зрэнка левага вока апушчана ўніз, вусны крыху скрыўлены, а каля правай шчэнкі рубец.
Тады ён расказаў мне прычыну свайго калецтва.
Пасля нашага арышту ў Мінску, ён там знаходзіўся да апошніх дзён польскай акупацыі. Уапошні дзень перад адступленнем польскай арміі з Мінска 10-га ліпеня 1920 г. яго арыштавалі разам з яго таварышам. Пры ім знайшлі вялікую суму грошай рознай валюты. Афіцэр польскай дэфензівы, які іх дапытваў, відавочна, з мэтай прысвоіць сабе яго грошы, не турбаваў сябе складаннем пратакола і без цырымоніі рашыў самавольна з імі расправіцца. Выхапіўшы рэвальвер выстраліў у аднаго, пасля другога. Лявон не памятае, як доўга ён ляжаў у непрытомнасці, але пачуўшы, што нехта топае каля стала, прастагнаў, папрасіўшы піць. “Ах, ты жывеш яшчэ?” — крыкнуў афіцэр і выпусціў па ім зарад рэвальеера. На раніцу прышлі людзі прыбраць трупы. Адзін з іх ужо застыў у смяротным сне, а Лявон яшчэ падаваў адзнакі жыцця. Шякога начальства ўжо не было, каб спытаць, што з ім рабіць, і цяжка раненага аднеслі Лявона ў бальніцу. Адна куля ад левай скроні прайшла наўскос каля вока, выбіла зубы і выйшла пад правай шчэнкай, a 4 кулі зрашацілі бок і плечы. Нейкім цудам ёнусё ж такі застаўся жывым.
Лявон прасіў мяне наладзіць яму суеязь з кім-небудзь з Заходняй Беларусі. Праз якісь час мне гэта ўдалося зрабіць. У Берлін прыехаў з Вільнюса Карабач, і я пазнаёміла яго з Лявонам. Якія ў іх былі гутаркі — мне не вядома. Карабач хутка зноў выехаўу Вільнюс.
1) He памятаю, дзе і калі я пазнаёмілася з Карабачом, не ведаю, ці належыў ён да якой партыі. У пачатку 50-х гадоў я зноў з ім сустрэлася на вуліцы Вільнюса. У гэты час ён працаваў у рэдакцыі газеты, якая выходзіла на рускай мове ў Літоўскай Савецкай рэспубліцы».
262 У маш. варыянце ад слоў «параіла ісці да ракі...» — закрэслена сінім чарнілам.
263 У маш. варыянце сказ закрэслены простым алоўкам.
264 Журавінкай Паўліну Мядзёлку называў Тамаш Грыб.
265 Ад пачатку раздела тэкст рукапісу закрэслены простым алоўкам.
266 Ад слоў «над чацвёртым паверхам...» — закрэслена простым алоўкам.
267 Ад слоў «Гляньце, пане, паручніку, Троцкі...» — у маш. варыянце закрэслены сіпнім чарнілам.
268 Ад слоў «Гэта ж там, у пярэдняй, паліто...» — у маш. варыянце закрэслена сінім чарнілам.
269 Ад слоў «Шторабіць?Што цяперрабіць...» — у маш. варыянце закрэслена чырвоным алоўкам і сінім чарнілам.
270 У маш. варыянце аўтарка дае беларускі адпаведнік: «А нухадзі, птушка, хадзі пан сюды... Вось ты якая птушка!».
271 Два апошнія сказы закрэслены простым алоўкам.
272 Два апошнія сказы дыялогу закрэслены простым алоўкам.
273 «Беларускага Націянальнага Камітэта» — закрэслена простым алоўкам.
274 Два сказы дыялогу закрэслены простым алоўкам.
275 Сказ закрэслены простым алоўкам.
276 Ад слоў «Каб дома не трымаць...» — закрэслена простым алоўкам.
277 Ад слоў «Дзеўвас складзік ?» — умаш. варьіянце закрэслена сінім чарнілам.
278 Ад слоў «Пан, — шэпча Антон...» — закрэслена простым алоўкам.
279 У маш. варыянце абзац закрэслены сінім чарнілам.
280 Алслоў «сунуларукуўкішэнь...» — умаш. варыянцезакрэсленасінімчарнілам.
281 Ад слоў «сунула руку ў кішэнь..— у маш. варыянце закрэслена сінім чарнілам.
282 Ад слоў «пакуль запалілі загашаную ўжо было свечку...» — закрэслена простым алоўкам.
283 У маш. варыянце ад слоў «Выйшлі ўжо на вуліцу...» — закрэслена сінім чарнілам.
284 Ад слоў «Двое дзвярэй — насупраць...» — закрэслена простым алоўкам.
285 У маш. варыянце ад слоў «Паклічце Каську...» закрэслена сінім чарнілам.
286 У маш. варыянце рукой аўтаркі ў канцы старонкі зроблены каментар: «Гэта была фельчарыца Брадоўская, якая перадавала партызанам і перапраўляла за фронт чырвонаармейцам лекі і перавязачныя матэрыялы».
287 Радкі з верша Францішка Багушэвіча «Быў у чысцы»; «Але і ёсць там народу, аж цьма! /1 роду ўсякага, і стану, і веку, / Хто не жыў на зямлі — таго тут няма».
У маш. варыянце ад слоў «Мы ж ведаем...» — закрэслена сінім чарнілам.
288 У маш. варыянце адслоў«Усуботу 29мая...» — закрэслена сінім чарнілам.
289 Часткатэксту ад слоў «Раніцай я бачыла ў гэтай камеры сцяну...» (7 старонак рукапісу) — закрэслена простым алоўкам.
290 Сказ закрэслены простым алоўкам.
291 У маш. варыянце «плютановы Вуйцік...» — закрэслена сінім чарнілам. «Плютановы» — узводны.
292 У маш. варыянце ад слоў «На хвілінку спыніўся на гэты голас...» закрэслена сінім чарнілам.
293 Ад слоў «Пасля ранняга “шпацыру”...» — закрэслена простым алоўкам.
294 Сказ закрэслены простым алоўкам.
295 Ад слоў «...поўныя, сінія, якмайскаенеба...» — закрэслена простым алоўкам.
296 Ад слоў «...і як вам не сорам...» — закрэслена простым алоўкам.
297 Абзац закрэслены простым алоўкам.
298 «Сербіяй» называлі жаночую турму Павяк (Pawiak), размяшчалася ў двухпавярховым будынку ваеннага шпіталя, заснавана ў 1835 г., закрыта ў 1965 г., цяпер у будынку музей. Вронкі — горад у Полыпчы ў Вялікапольскім ваяводстве, 48 км на паўночны захад ад Познані, турма заснавана ў канцы XIX ст. і з’яўляецца самай вялікай у Польшчы.
299 Ад слоў «Гэта была лагодная, чыста жаночая натура...» — закрэслена простым алоўкам. У маш. варыянце закрэслена сінім чарнілам.
300 Польск. — ваенна-палявым судом.
301 «Сільва» — аперэта Імрэ Кальмана, напісаная ў 1915 г., якая адразу набыла папулярнасць. «Мы кузнецы...» — рэвалюцыйная песня на словы Піліпа Шкулева, напісана ў 1905—1906 гг. «По морям, по волнам» — руская народная песня.
302 Ад слоў «Прыйшоў чарод і на Соню...» — закрэслена простым алоўкам. У маш. варыянце пакінуты і выкраслены толькі 4-ы абзац.
303 У маш. варыянце абзац закрэслены сінім чарнілам.
304 Абзац закрэслены простым алоўкам.
305 Паліцэйскі агент, сышчык.
306 У маш. варыянце тры сказы закрэслены сінім чарнілам.
307 Ад слоў «Ведайце, што пад маім загадам...» — закрэслена простым алоўкам. Апошні сказ у маш. варыянце закрэслены сінім чарнілам.
308 Ад слоў «Патрэбна ахвяра?..» у маш. варыянце закрэслена сінім чарнілам.
309 Сказ у маш. варянце закрэслены сінім чарнілам.
310 Эндэкі — ад пачатковых літар польск. Narodowa Demokracja — нацыянальная дэмакратыя, назва звязаных ідэйна польскіх нацыяналістычных арганізацый.
311 Радкі з песні на словы паэта A. А. Мікульчыка, якая была напісана на пачатку XX ст. і мела папулярнасць як «беларуская марсельеза», хоць і спявалася на іншую мелодыю. Мела варыянтнасць некаторых радкоў.
У маш. варыянце: ад слоў «Аказалася, штолёс наш залежаў...» — закрэслена простым алоўкам; словы песні — сінім чарнілам; пасля слоў песні — радок, які адсутнічае ў рукапісным варыянце — «3 гэтай песняй падышлі мы да брамы турмы».
312 У маш. варыянце словы Марты закрэслены сінім чарнілам.
313 У маш. варыянце імя Марта заштрыхавана і зверху напісана «жанчына».
314 У маш. варыянце сказ закрэслены простым алоўкам.
315 У маш. варыянце абзац закрэслены простым алоўкам.
316 У маш. варыянце дыялог і апошні абзац закрэслены простым алоўкам.
317 У маш. варыянце сказ закрэслены простым алоўкам.
318 У маш. варыянце мае рэдакцыю «Мы не прасілі бараніць нас».
319 У маш. варыянце ад слоў «і мы здзівіліся...» — закрэслена сінім чарнілам.
320 У маш. варыянце ад слоў «Яшчэ ў дэфензіве ў першыя дні арышту...» — закрэслена (4 старонкі) сінім чарнілам.
321 У маш. варыянце ад слоў «Iяк жа я пазайздросціла крыміналістам...» — закрэслена сінім чарнілам.
322 4 ліпеня 1920 г. ударная група Заходняга фронту разбіла польскае войска каля Полацка, 11 ліпеня заняла Мінск. Да канца ліпеня 1920 г. савецкія войскі падышлі да Варшавы.
323 У маш. варыянце гэтыя словы дыялогу выкраслены сінім чарнілам.
324 У маш. варыянце ад слоў «Навокал нас салдаты...» — закрэслена простым алоўкам, ад слоў «Абудзіў мяне адгэтай задумы...» — сінім чарнілам.
325 У маш. варыянце ад слоў «Я схапіў нечыя чужыя штаны...» — закрэслена сінім чарнілам.
326 У маш. варыянце абзац дапісаны радком: «Пагаварыць нам не дазволілі». Радок закрэслены сінім чарнілам».
327 На палях апошняй старонкі рукапісу надпіс чырвоным алоўкам «канцоўку дапісаць».