Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Пішы мне аб усім, аб усім. Будзь здарова, бадзёра, вясёла / шчасліва, мая цудоўная дзетачка! Моцна абнімаю цябе і моцна-моцна цалую.
Твая Дуня.
Р. S. Па-братэрску цісну руку Мані Рэўкоўскай. He знаючы яе, я люблю яе за тое, што ты яе любіш. што яна харошы чалавек, што яна твой друг.
111 Апошняя частка раздзела разам з лістом Д. Мірман закрэслена простым алоўкам.
112 Гэты раздзел рукапісу ад пачатку закрэслены простым алоўкам. У маш. варыянце раздзел аўтарка пакінула, які зноў быў закрэслены. У маш. варыянце раздзел мае назву «У гімназіі» з эпіграфам «Калі ў школе з матчынай гаворкі насмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца» — народная прыказка». Эпіграф закрэслены простым алоўкам.
113 Шлафрок — хатні халат.
114 У маш. варыянце да гэтага абзаца на ніжнім полі старонкі аўтарка зрабіла заўвагу: «у 1912—1914 гг. я часта бачыла М. Недзялкоўскага ў студэнцкай сталоўцы
ў Пецярбургу. У гэты час ён кіраваў польскай сацыялістычнай арганізацыяй студэнтаў, аднак ніў грамадскай працы, ні наогул пасля гэтага язімне сустракалася».
115 Палітычная моладзевая арганізацыя, утвораная ў сакавіку 1910 г. у Льежы па ініцыятыве ППС — фракцыі рэвалюцыйнай. Налічвала да 600 сяброў з ліку студэнцкай і гімназічнай моладзі.
116 Польская сацыялістычная партыя (Polska Partia Socjalistyczna', PPS) — польская палітычная партыя, заснаваная ў лістападзе 1892 г. як Загранічнае згуртаванне польскіх сацыялістаў (Zwiqzek Zagraniczny Socjalistow Polskich), падрымлівала ідэі незалежнасці і сацыялізму, адна з наймацнейшых у Польшчы палітычных сіл да 1948. У часы ПНР дзейнічала на эміграцыі. Газета «Работнік» («Robotnik») выходзілаз 1894 да 2003 г. Рэдактарам газеты М. Недзялкоўскі стаў ў 1927 г.
117 Частка тэксту ад слоў «Будучы ўжо студэнткай...» (12 старонак рукапісу) — закрэслена простым алоўкам. На с. 14 заўвага чырвоным алоўкам: «трэба выясніць з Недзялкоўскім». У маш. варыянце адсутнічае частка тэксту ад слоў «Наўрокухіміі...» да «...выкладчыка рускай літаратуры».
118 Французская рэвалюцыя пачалася ў 1789 г. са склікання Генеральных штатаў і ўзяцця Бастыліі і скончылася ў 1799 г. дзяржаўным пераваротам Напалеона Банапарта. У 1792 г. была ўтвораная Першая Рэспубліка.
119 Сказ закрэслены простым алоўкам.
120 «Нсторня государства Росснйского» — мнагатомнае сачыненне М. М. Карамзіна (1766—1826), упершыню выдадзенае ў 1803-1826 гг.
121 Гаворка пра 4-ы этап Лівонскай вайны (1558—1583), які гісторыкі называюць першай руска-польскай вайной, што цягнулася з 1577 да 1583 г.
122 Унізе старонкі рукапісу тлумачэнне аўтаркі: «Прагматызм — тэорыя гістарычнага пазнання, якая разглядае гістарычны працэс, як ланцуг паасобных падзей у іх прычынна-выніковай сувязі, але без іх асвятлення з пункту гледжання агульных гістарычных законаў».
123 Верш рускай паэтэсы Галіны Галінай (сапр. Глафіра Адольфаўна Рынкс; 1870—1942), напісаны ў 1901 г.
Лес рубят — молодой, нежно-зелёный лес...
А сосны старые понурнлнсь угрюмо, й полны тягостной неразрешнмой думы... Безмолвные, глядят в немую даль небес... Лес рубят... Потому ль, что рано он шумел? Что на заре буднл уснувшую прнроду?
Что молодой лнствой он слншком смело пел
Про солнце, счастье н свободу?
Лес рубят... Но земля укроет семена;
Пройдут года, н моіцной жнзнн снлой
Подннмется берёз зелёная стена —
й снова зашумнт над братскою могнлой!..
124 Унізе старонкі рукапісу тлумачэнне аўтаркі: «Выгнаць з воўчым білетам — г. зн. без права паступлення ў іншую гімназію».
125 У маш. варыянце ад слоў «А отметка?..» — закрэслена сінім чарнілам.
126 У маш. варыянце сказ закрэслены.
127 У маш. варыянце апошняя частка сказа закрэслена.
128 У маш. варыянце два апошнія сказы закрэслены.
129 У маш. варыянце апошняя частка сказа закрэслена.
130 3 польск. «Хоць цябе не бачыць, аднак моцна любіць».
131 3 лац. «Права першай ночы».
132 Паводле «Памятных кніжак Віленскай губерні» на 1910 і 1911 гг. Закон Божы ў гімназіі ў той час выкладалі прат. Стафан Міхайлавіч Ражкоўскі (18641937), прат. Васіль Васілевіч Знаменскі (1857 — не раней 1929), кс. Станіслаў Смялоўскі.
133 У маш. варыянце сказ закрэслены.
134 У маш. варыянце сказ закрэслены.
135 Сказ закрэслены простым алоўкам.
136 Дзве апошнія часткі сказа закрэслены простым алоўкам.
137 Гаворка, магчыма, пра дачку і сям’ю Аляксандра Аляксандравіча Муіпнікава (1849-1909), рускага ваеннага юрыста, вучонага-прававеда, педагога і ваеннага пісьменніка. 3 1901 г. працаваў ваенным суддзёй Віленскага ваеннаакруговага суда.
138 На паляхрукапісу гэты эпізод пазначаны знакам «?» простым алоўкам.
139 У 1911—1913 гг. «Наша Ніва» месцілася ў доме на рагу вул. Завальнай, 7 і Малой Пагулянкі (сёння Pylimo, 5 — Kalinausko, 2), тамсама месцілася кнігарня, якой з 1914 г. загадваў В. Ластоўскі.
140 Маецца на ўвазе кафедральны касцёл Св. Станіслава і Св. Уладзіслава, пабудаваны ў XIV ст.
141 Магчыма, аўтарка памылілася і гэта Балдзіні — італьянскі мастак рэлігійнай тэматыкі. Жыў у XIX ст.
142 Ад слоў «Кіраўніком музейнай справы быў Іван Луцкевіч...» у маш. варыянце закрэслены простым і чырвоным алоўкам.
143 У маш. варыянце гэты эпізод аўтарка ад рукі дапоўніла сказам «Свае допісы і апавяданні ў Нашай Ніве падпісваў псеўданімам “Дзядзька Карусь
144 Змітрок Бядуля. «Абразкі» / «Abrazki» Pb., 1913 (на вокл. 1914).
145 У маш. варыянце ад слоў «3 вялікім здзіўленнем я спаткала ў кнігарні...» закрэслена чырвоным алоўкам і сінім чарнілам.
146 Алесь Бурбіс нарадзіўся ў сям’і Лаўрэнція Адамавіча Бурбіса, пра якога «Памятныя кніжкі Віленскай губ.» за 1890-1913 гг. сведчаць, што ён атрымаў пачатковую медыцынскую адукацыю (закончыў курсы пры Маскоўскай ваеннай
фельчарскай школе), каталіцкага веравызнання, меў чыны калежскага сакратара, тытулярнага саветніка, калежскага асэсара, быў узнагароджаны ордэнам св. Станіслава, медалём у памяць руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг., ад 30.01.1889 і да 1913 г. служыў у 3-м сапёрным батальёне інжынерных войскаў, раскватараваным у Вільні, у якасці справавода па гаспадарчай частцы, а пасля казначэя.
147 А. Бурбіс у 1909 разам А. Пашкевіч (Цёткай) і братамі Леапольдам і Чэславам Родзевічамі стварылі беларускі народны тэатр і хор, які ў 1911 г. стаў Віленскім беларускім музычна-драматычным гуртком. У 1912 г. гурток уліўся ўтэатр I. Буйніцкага.
148 У маш. варыянце апошні сказ абзаца дапісаны аўтаркай ад рукі «а да Бурбіса стала адносіцца з яшчэ большай павагай». Гэты ж абзац аўтаркай дапоўнены радкамі, якія былі выкраслены чырвоным алоўкам: «Значна пазней я даведалася, што тады існавала Беларуская сацыялістычная грамада, да якой належылі Бурбіс, А. Уласаў, Іван і Антон Луцкевічы. К. Каганец, Цетка /Алаіза Пашкевіч/ і іймат іншых. У БСГуваходзілі людзі розных палітычных напрамкаў, адценняў, аб’яднаныя на нацыянальньш грунце і нічога дзіўнага, што праграма БСГ немела цвёрдай, яснай палітычнайлініі, не было еднасці сярод членаў гэтай партыі. Такая партыя немагла быць трывалай. Нічога дзіўнага, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі члены БСГ аказалісяўрозных, часам процілеглых палітычных партыях. Так, напрыклад, Бурбіс уступіў у Камуністычную партыю, а Антон Луцкевіч стаў на чале Буржуазнага ўраду БНР і кланяўся Пілсудскаму. Так што ўжо ў самім пачатку ў БСГ існавалі рознагалоссі ў палітычных поглядах і грызня паміхяе членамі.
Аднак мы ўсяго гэтага не ведалі. Члены БСГчамусьці не пасвячалі нас, юнакоў, аб сваіх партыйных справах».
У канцы старонкі заўвага рэдактара: «Дробнабуржуазная партыя, найбольшую актыўнасць праявіла ў гады першай рускай рэвалюцыі».
149 Паўліна Мядзёлка ўспамінае сваю аднакласніцу Марыю БарзабагатуюВазніцку (1894—1943?), у будучым вядомую польскую мастачку. Ад слоў «Дайшла да вушэй Клачкоўскай...» — закрэслена простым алоўкам. На палях надпісы чырвоным алоўкам «карацей». Эпізод у маш. варыянце пакінуты з нязначнай аўтарскай праўкай.
150 Сказ закрэслены простым алоўкам.
151 Сказ закрэслены простым алоўкам.
152 Сказ закрэслены простым алоўкам.
153 Юрак — дачка Віленскага фатографа Аляксандра Юрашайціса (18591915). Трымаў уласную студыю на Георгіеўскім праспекце. Адзін з першых літоўскіх кінарэжысёраў.
154 У маш. варыянце ад слоў «I Юрак пачынае...» — закрэслена сінім чарнілам, зверху надпісана «сапраўды гаварыла тое, што абяцала нам гаварыць».
155 У маш. варыянце ад слоў «Калі так, адказвайце па-руску...» — закрэслена сінім чарнілам.
156 Віленская прыватная жаночая гімназія М. М. Вінаградавай працавала ў 1910—1916 гг. Магчыма, аўтарка памылілася, бо як сведчаць «Памятныя кніжкі Віленскай губ.» за гэты перыяд, выкладчык матэматыкі Іван Эдуардавіч Гульбін працаваў адначасова ў Віленскім сямікласным жаночым камерцыйным вучылішы К. П. Няздзюравай і Прыватнай жаночай гімназіі К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер.
157 «Песня» закрэслена простым алоўкам.
158 Апошняя частка сказа закрэслена.
159 У маш. варыянце ад слоў «Сярод гасцей у доме Скарунскіх быў вучыцель матэматыкі...» і да канца закрэслена простым і чырвоным алоўкам.
160 Друкуецца па аўтографе, які заховаецца ў БДАМЛМ у архіўным фондзе Паўліны Мядзёлкі: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 5.
У маш. варыянце гэты раздзел мае нумарацыю VII і носіць назву «У княгіні Магдалены Радзівіл» з эпіграфам «Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог / Б’е ад сцен цэгел лёдам зімовым; / Сэрца маеш як гэты цагельны парог, /I душу, як скляпоў гэтых сховы. Янка Купала. Аўтарка некаторыя заўвагі рэдактара ўлічыла. Раздзел поўнасцю перакрэслены простым алоўкам.
161 Аўтарка не дае дакладную назву курсаў, на якіх вучылася. Гэта маглі быць Вышэйшыя камерцыйныя курсы М. В. Пабядзінскага пры таварыстве па распаўсюдзе камерцыйных ведаў. Курсы мелі статус вышэйшай навучальнай установы, былі платнымі, мелі аддзелы камерцыйны, рахункаводаў, чыгуначны. Тэрмін навучання 2 гады, студэнты праходзілі практыку на фабрыках, заводах, складах. П. Мядзёлка праходзіла практыку ў бухгалтарскім аддзеле складоў Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі, дзе кіраўніком быў В. Іваноўскі.
162 Гэты эпізод П. Мядзёлка паўтарыла ў змененай рэдакцыі ў раздзеле «VI. Вільня. 1912—1914 гг.» ад слоў «Вечарамі амаль уся віленская інтэлігенцыя збіралася ў цукерні “Зялёны Штраль