Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
80	Апошняя частка сказа закрэслена простым алоўкам. У маш. варыянце пакінута і зноў выкраслена.
81	Ад слоў «А чаму ёнунейкім намордніку?..» — закрэслена простым алоўкам. У маш. варыянце ад слоў «А чаму ў яго павязка...» закрэслена, пакінуты толькі адрэдагаваны радок «Я змоўкла, бо ўвайшоў Купала.
82	У маш. варыянце пасля слоў «Атутраптам — звычайныхлопец...», частка сказа зменена на «які вядзе не надта сур’ёзную гутарку». Наступны сказ закрэслены і зверху напісана «Такое было маё першае ўражанне ад Купалы».
83	У маш. варыянце гэты сказ аўтарка паправіла: «12 лютага 1910 г. у зале клуба чыгуначнікаў на Херсонскай вуліцы мелася адбыцца першая ў Вільні беларуская вечарына. He памятаю, хто мне даў білет на гэту вечарыну». Вечарына была арганізавана А. Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Наша Ніва». Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (пастаноўка А. Бурбіса, сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага на словы Я. Купалы), «Чаму ж мне не пець» і іншыя беларускія народныя песні (дырыжор Л. Рагоўскі); народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага).
84	Словы «песні, якой суджана да 1917 году стаць гімнам беларускага народу» — закрэслены чырвоным алоўкам.
85	Радкі абведзены чырвоным алоўкам і закрэслены.
86	На адваротным баку с. 25 заўвага П. Мядзёлкі: «Да т.т. рэдактараў. Нажаль, немаюпадрукой першага выдання “Жалейкі”, кабправерыцьтэкст верша “А хто там ідзе”. Аднак добра памятаю, што другая страфа ў друкаваных нотах музыкі Рагоўскага была ў такой рэдакцыі: “А што яны нясуць на худых плячах, на ў лапцях нагах, на ў крыві руках ?”. У гэтакай рэдакцыі тэксту ў мяне захаваліся нотымузыкі Рагоўскага». У маш. варыянце абзац закрэслены простым алоўкам, пакінуты толькі словы «Замест воплескаў, увесь зал плакаў, не хаваючы слёз».
87	Сказ закрэслены чырвоным алоўкам. Зверху над «Карольця» надпіс простым алоўкам «Стэфаноеічанка».
88	Частка тэксту ад слоў «Пасля спектаклю выпускае...» — закрэслена простым алоўкам. У маш. варыянце аўтарка прыпісвае ад рукі дзейных асоб і выканаўцаў, дзе ўдакладняе выканаўцу ролі бабы — Стэфанавічанка. Зноў закрэслены простым алоўкам.
89	У маш. варыянце на ніжнім полі старонкі заўвага аўтаркі: «гл. “Наша Ніва”№9 — “Віленскія газеты аббеларускай еечарынцы”».
90	Частка тэксту ад слоў «Стройны, шырокаплечы...» — закрэслена простым алоўкам і на палях с. 29 рукапісу чырвоным алоўкам надпіс «трэба скараціць гэту вечарынку», а ніжэй простым алоўкам «аднавіць». У маш. варыянце аўтарка гэты эпізод пакідае, які рэдактар зноў моцна крэсліць.
91	Тут, відавочна, аўтар мае на ўвазе Беларускі музычна-драматычны гурток. «Наша Ніва» — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку, якая выдавалася ў Вільні з 1906 г.
92	У маш. варыянце гэты абзац пачынае раздзел, які аўтарка пазначыла эпіграфам «Без мукі няма навукі (народная прыказка)» — закрэслены апростым алоўкам. У сказе «Гэтай жа вясной 1909 года» папраўлена на 1910 г.
93	Паводле «Памятных кніжак Віленскай губ.», у 1905—1911 іт. у Вільні існавала Віленскае сямікласнае прыватнае жаночае камерцыйнае вучылішча Кацярыны Платонаўны Няздзюравай, дзе выкладчыка.мі працавалі К. П. Няздзюрава і, некаторы час, дзве яе дачкі Наталля Іванаўна і Марыя Іванаўна Няздзюравы. У 1910-1911 гг. у кніжках значыцца адначасова з Віленскім сямікласным прыватнам жаночым камерцыйным вучылішчам К. П. Няздзюравай Прыватная жаночая гімназія К. П. Няздзюравай і Н. I. Рэйсмілер з правамі для навучэнцаў, з 1911/12 навучальнага года — Прыватная з правамі ўрадавых жаночая гімназія К. П. Няздзюравай і Н. 1. Рэйсмілер. Абедзве навучальныя ўстановы знаходзіліся на Вострабрамскай, 29. Заснаванне К. П. Няздзюравай жаночай гімназіі, відавочна, стала магчымым пасля заканчэння Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і вяртання ў Вільню Наталлі Іванаўны Няздзюравай-Рэйсмілер, якая стала дырэктарам і выкладчыкам французскай мовы ў гімназіі. Яе муж, Эрых Фёдаравіч Рэйсмілер, ад 1909 г. быў выкладчыкам, а пазней выконваў абавязкі дырэктара камерцыйнага вучылішча, адначасова выкладаючы і ў гімназіі. Зазначым, што і Паўліна Мядзёлка далей называе выкладчыка прыродазнаўства «немца Рэйсмілера» «зяцем начальніцы». Гімназія праіснавала да 1917 г.
94	У маш. варыянце выкраслена значная частка тэксту ад слоў «На Вострабрамскай сядзела жабрачка...». На палях пасля слоў «На другі ж дзень я пайійла на Вострабрамскую вуліцу 9 у прыватную жаночую гімназію Няздзюравай і Рэйсмілер» аўтарка запісала і стрэлкамі паказала сказы: «Я самастойна падрыхтавалася да экзаменаў і здала іх. Радасць была бязмежная!». Гэтыя два сказы замяняюць выкрасленую частку тэксту.
95	Азёры Кагальнае і Вялікае, якія разам з ракой Бярозаўка (Беразвеч), падзяляюць Глыбокае на дзве часткі.
96	Песня «Слушай» на словы I. Гольц-Мілера (рускі рэвалюцыйны паэт; 1842—1871), музыка П. П. Сакальскага (1830—1887), была папулярнай у студэнцкім і рэвалюцыйным асяродку.
97	Частка сказа ад слова «але» закрэслена простым алоўкам.
98	У машынапісным варыянце з гэтага абзаца аўтарка абазначае раздзел эпіграфам «3 агня ды ў полымя (народная прымаўка)», закрэслены простым алоўкам.
99	Ад слова «але» частка сказа закрэслена простым алоўкам.
100	Апошнія два сказы закрэслены простым алоўкам.
101	Частка тэксту ад слоў «Перад тым я заходзіла ў катэдру...» — закрэслена простым алоўкам.
102	У маш. варыянце ад слоў «Перад ад’ездам з дома бацька мне сказаў...» — закрэслена простым алоўкам.
103	Горад недалёка ад Вільні, цяпер раён Вільнюса.
104	У гэтай частцы рукапісу П. М. Мядзёлка запісала два лісты Дуні Мірман
да яе.
Глыбокае. 14/8-1910
Мілая, дарагая Поля!
Твой кароценькі, але змястоўны ліст я толькі што атрымала і спяшаюся зараз жа табе адказаць.
Мне вельмі балюча, што тыў такім адчаі. Праўда, табе на першых жа кроках твайго жыцця становяцца перашкоды, але ў наш час жыццё без барацьбы не можа лічыцца жыццём. I цябе чакае змаганне за жыццё. Дарагая мая! He падай духам! Тое, што ты возьмеш сваімі сіламі, табе будзе шмат разоў даражэй. У цябе будуць веды, вопыт і жыццё само — усё, усё сваё. Ты не будзеш нічым абавязана другім, ты зможаш сказаць: «Я сама сабе наладзіла сваё жыццё і магу ім распараджацца, як яхачу. Нашто чорныя хмары абляглі тваю душу? Чаму табе страшна? Тымаладая, поўная сілы і энэргіі, ты працы не баішся, а твой труд дарма не прападзе! Пасля гэтых чорных дзён заззяе сонца ярка, асляпляюча ярка! Перад табой жа за ўсім гэтым ёсць мэта, ты да яе павінна пайсці цвёрдым крокам, смела разбураючы ўсе перашкоды; а там ты, такая смелая, светлая, пойдзеш па шляху жыцця з высока паднятым, ярка запаленым светачам праўды! 0, я ў гэта веру. Ты павінна / выйдзеш цэлай з барацьбы! Дык не падай жа духам!
Мілая мая, напішы мне ўсё, усё падробна, як ты ўстроілася, што робіш?.. Сягоння мяне так узрадаваў твой ліст, што я ледзь не паехала ў Вілейку, туды, дзе ты пісала мне свой ліст. Яяк вар’яіка шалёна цалаеала твой ліст...
Учора была ў цябе дома. Мама ўжо супакоілася крыху. Бацька твой, браты і мама — усе здаровы.
Будзь здарова, бадзёра і вясёла, мая дарагая. Цісну тваюруку і цалую цябе моцна-моцна.
Твая Дуня.
15/8—1910.
Толькі што хацела адправіць табе свой ліст, як атрымала ад цябе. Я пачула тваю песню сонцу, і душа памчалася разам з тваёй туды, далёка, к гэтаму светламу сонцу на ўсходзе. Прэч ад гэтых шэрых хмар! Туды, хутчэй туды, к святлу! He ўнываць!Прыйдзе і наша napa! He трэба песень болю і смутку — нам патрэбны смелыя, грамавыя песні волі!Хай плачуць аджылыя, нам трэба жыць! He звяртай увагі, мая дарагая, на драбніцы. Усё гэта мінецца. Пройдзе дажджлівая восень і суровая зіма. А наперадзе вясна!
Цалуюцябе. ТваяДуня.
105	Сквер у Вільні побач з кафедральнай плошчай. Да 100-годдзя з дня нараджэння A. С. Пушкіна быў дадаткова ўпарадкаваны і названы Пушкінскім. У 1900 г. устаноўлены помнік паэту.
106	Сказ закрэслены простым алоўкам.
107	Польская паэтэса Гінальская Антаніна.
108	Ад слоў «Угэты ж дзень...» — закрэслена простым алоўкам.
109	Адслоў«Згодназзавяшчаннембіскупа...» — закрэсленапростым алоўкам.
110	У гэтай частцы рукапісу П. Мядзёлка запісала наступны ліст Д. Мірман да яе:
Глыбокае 25/8—1910
Дарагая мая, мілая Полечка!
He можаш сабе ўявіць, колькі радасці прынёс мне твой апошні ліст. У ім столькі агню, столькі сілы, столькі жыцця! Так, міленькая, захавай свой агонь — будзе светла, захавай сваю сілу для барацьбы — і перамога за табой! Ніколі, ніколі не кажы «не варта», плюнь у вочы тым, хто гэта асмеліцца сказаць у нікчэмнасці душы сваёй і падары крыху агню таму, хто гэта скажа адупадку духу. Мы, кожны з нас, — кропля прыгнечанага акіяна, якірвецца на волю. 1 няўжо мы адмовімся ахвяраваць сабой дзеля яго ? Мілая мая, хароійая Полечка, сонейка маё светлаеІЯ перад табой вінавата. Ты мяне сагрэла сваім цяплом, а я, такая гадзіна, не пісала табе так доўга!Даруй мне, мая слаўная! Кожны дзень садзілася табе пісаць і ўсётакі не магла нічога напісаць. Умяне быў такі настрой, што рука не падымалася табе пісаць. Каб напісала табе, дык азмрочыла б тваю светлую душу. Сягоння мне крыху весялей. Сонейка выглянула, так светла ўсміхнулася. 3 мацярынскаю пяшчотнасцю абнялі мяне яго праменні. Захацелася даверліва прытуліцца да яго і засмяяцца вясёлым дзіцячым смехам. Ах, Поля, кабты была пры мне.'Як мне цябе нехапае! Мая дарагая, я думаю, ты не адмовіш нарэшце прыслаць сваю картачку? Мне столькі радасці прынесла б зноў пабачыць тваю мілую мордачку і твае харошыя, праўдзівыя вочы. Прышлі, Палюся, картачку!
Ад тваіх бацькоў даведалася, як ты ўстроілася. Мілая Польця, дарэмна ты так саромеешся. Я вельмі рада, што ты гэты час, які ты павінна была б патраціць для дабывання сабе самага неабходнага, зможаш спатрэбіць для сябе, і тое, што ты цяпер бярэш ад чалавека, ты аддасі людзям у тысячу разоў больш, а пакуль што запасай сілы і веды і не саромся, дазволь людзям рабіць дабро і сама паступай таксама з іншымі. Саромецца нечага! Ты ж нічога дрэннага не робіш.