Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
Паважаная Паўліна Вікенцьеўна, не думаеце, што я прыдзіраюся. Я разумею Вас. У Вас ёсць свой погляд на пэўныя падзеі і рэчы, ёсць блізкія і дарагія людзі, але ўсё ж такі нельга забываць, што быў, ёсць і доўга будзе пракляты біч усіх аўтараў — цэнзура. Далей, факты патрабуюць адбору. Добра было б, калі б Вы перачыталі «Нашу Ніву», газета можа што-небудзь падказала Вам, напомніла забытае. Некаторыя факты варта падмацаваць спасылкамі на «Нашу Ніву» (гэта Вы часам робіце, але можна было б часцей рабіць). Гэтае самае зрабіце і з раздзелам, прысвечаным Дзвінскай гімназіі. У Рызе ж выдаваліся газеты і часопісы, дзе асвятлялася школьнае і грамадскае жыццё беларускіх асветніцкіх устаноў. Чаму так мала гаворыце пра Я. Райніса? Мне здаецца, варта сказаць пра яго болып.
Пакуль усяго найлепшага!
3 сяброўскім прывітаннем і найлепшымі пажаданнямі
Сцяпан Александровіч.
Мой адрас:
Мінск, 26 Вуліца Пляханава,19, кв. 4.
т. 4-26-83
№ II494
Зліста да Максіма Танка
14.11.68
Масква
Глыбокапаважаны і дарагі, дарагі наш Яўгені Іванавіч!
He памятаю, ці гаварыла я Вам, што Ул. Караткевіч забраў у мяне першы варыянт, рукапісны, маей 1-й кнігі ўспамінаў. 2-гі з праўкамі Шарахоўскага я перадам Арсеню Лісу, бо ў Караткевічу я расчаравалася — яго рэдка калі можна бачыць цвярозым, а ў апошні прыезд пісьменнікаў з выступленнямі ў Будславе — цяжка ўспомніць без горычы і сораму. Адзін толькі Аўрамчык трымаў сябе з годнасцю.
№ 12495
Зліста да Зоські Верас
22.02.1969 Даражэнькая Зоська Верас!
Вам Юля Б.496 пэўна, казала аб тым, што я напісала свае ўспаміны «Сцежкамі жыцця». Вельмі скарочаны варыянт іх друкаваўся яшчэ ў 1959 у №№ 5,6 і 7 «Полымя». Кніга была ўжо ў выдавецкім плане на 1965 г., але шызафрэнік рэдактар (Янка Шарахоўскі) так яе знявечыў, што я не магла дапусціць да друку знявечаную кнігу. Нарэшце, у злосці на мяне ён напісаў такую аблыжную рэцэнзію ў духу даносаў 30-х гг., што выд-ва зняло з плана кнігу.
Гады тры таму я здала рукапіс у Саюз пісьм. разам з заявай, у якой прасіла даць аўтарытэтную і аб’ектыўную ацэнку маей кнігі, а калі па тых ці іншых прычынах яна не можа быць надрукавана — вярнуць мне рукапіс. Рукапіс быў перададзены на рэцэнзію Сц. Александровічу.
Уся перашкода, як пазней мне казалі і Сц. Александровіч і М. Танк, у тым, што яшчэ не выяснена, як ацэньваць «Нашу Ніву» і ўвесь нашаніўскі перыяд — ці як прагрэсіўны і патрэбны ўтой час, ці як буржуазны і шкодны. Авыкінуць з кнігі ўсё, што адносіцца да «Н. Н.» — кніга страціць сваю галоўную вартасць. Другая перашкода ў тым, што сустракаюцца прозвішчы бел. культурных дзеячоў, якіх ужо на свеце няма і якіх нашы сучасныя рэдактары не ведаюць, і таму баяцца, каб ім «не ўсыпалі», калі яны прапусцяць у друк гэтыя прозвішчы.
I вось праз тры з лішнім гады Сц. Александровіч прыслаў мне сваю рэцэнзію, якую я перапісала і пасылаю Вам з гэтым лістом для азнаямлення. М. Танк казаў мне, што на аснове адпаведнай рэцэнзіі сакратарыят СП будзе дамагацца аднавіць у выдавецкім плане маю кнігу. Пажывем-пабачым, што з гэтага выйдзе.
№ 13497 Ліст da Ф. I. Клімава
Дарагі, дарагі наш Іван Фролавіч!
Паколькі Вы ўжо знаёмы з першым варыянтам майго рукапісу «Сцежкамі жыцця» і яго сумнай гісторыяй, адважваюся заняць Ваш дарагі час працягам гэтай гісторыі.
Дапрацаваўшы і дапоўніўшы свой рукапіс, я здала 2-гі варыянт яго ў Саюз пісьменнікаў разам з заявай, у якой, выказаўшы пратэст супраць тэндэнцыйнай рэцэнзіі Шарахоўскага, прасіла даць аўтарытэтную і аб’ектыўную ацэнку маіх успамінаў. Рукапіс быў пераданы на рэцэнзію Сцяпану Аляксандровічу.
Праз тры гады пасля гэтага толькі нядаўна атрымала такую рэцэнзію, копію якой прыкладаю пры гэтым для Вашага ведама.
Сакратарыят СП на аснове гэтай рэцэнзіі абяцае дамагацца аднаўлення ў выдавецкім плане маёй кнігі. Аднак, калі спатрэбілася аж тры гады чакаць гэтую рэцэнзію, дык не маю ніякай надзеі дажыць да выхаду ў свет сваёй кнгі (калі наогул гэта можа быць), бо мне ж ужо 76-ты год, ды і здароўе не дазволіць дачакацца.
Да канца жыцця ўдзячна Вам за добрае сэрца і заступніцтва за мяне ў мінулым.
Паўліна Мядзёлка
5 .V.69 г.
Будслаў
Рэцэнзія
на рукапіс кнігі Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця»
На маю думку, кніга ўспамінаў Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця» — з’ява вельмі цікавая, вартая ўвагі і выдання асобнай кнігай. Гэта вельмі жывыя замалёўкі жыцця Беларусі пачатку XX стагоддзя, калі з народных глыбінь пацягнулася да асветы беларуская моладзь, гэта яскравы малюнак вучнёўскага побыту, шчырая споведзь чалавека, які многае бачыў, сустракаўся з выдатнымі беларускімі дзеячамі — літаратарамі, артыстамі і кампазітарамі.
Тут, у гэтым рукапісе, у пэўнай ступені жыцця, наглядная гісторыя беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя з усімі яе прагрэсіўнымі бакамі, а таксама і тымі плынямі і тымі асобамі, якія збочылі ў балота нацыяналізма. Аўтар паказвае ў большасці выпадкаў іх сапраўдны твар і іхнія нацыяналістычныя «справы». Таму я лічу, што пры некаторых скарачэннях, асабліва ў раздзеле «У лапах белапольскай дэфензывы», можна даваць і тыя старонкі, дзе гаворка ідзе пра нашаніўскае асяроддзе і пра В. Ластоўскага, I. Луцкевіча і А. Луцкевіча.
Хачу асобна адзначыць, што кніга П. Мядзёлкі асабліва каштоўная сваімі яркімі і жывымі рысамі і дэталямі пра першыя беларускія вечарынкі і пастаноўкі ў Вільні, Пецярбурзе беларускіх п’ес. П. Мядзёлка — выканаўца ролі Паўлінкі ў першай пастаноўцы аднайменнай купалаўскай камедыі, тут добра
перададзена тая непаўторная атмасфера, якой жылі Я. Купала і артысты, рыхтуючы твор да сцэнічнага жыцця. Аўтар сустракаўся з многімі дзеячамі беларускай культуры: К. Каганцом,
3. Бядулем, Ядвігіным Ш., Ц. Гартным, Ф. Ждановічам.
Некаторыя старонкі ў рукапісу патрабуюць пэўнай рэдакцыйнай праўкі, часам скарачэння, але кнігу трэба выдаць абавязкова. Бо тут цікавейшы фактычны матэрыял, успаміны і ўражанні чалавека, які не проста быў гледачом, а жывым і непасрэдным удзельнікам нараджэння беларускага прафесійнага тэатра, беларускай школы.
Хачу выказаць і такую думку. Каб не навязваць аўтару свае ацэнкі і характарыстыкі, варта, каб хто-небудзь з вядомых беларускіх пісьменнікаў зрабіў невялічкую прадмову і адзначыў суб’ектыўны погляд аўтара. Гэта з тым разлікам, каб аўтару прышлося паменш скарачаць і выкідваць цікавае і жывое.
[подпіс С. Аляксандровіча]
Рэзалюцыя I. Ф. Клімава на звароце П. Мядзёлкі ад 5.05.1969 г.
тов. М. Танк (Скурко Е. й.) тов. Коновалов Е. В.
Мое мненне: Как можно быстрее нздайте эту кннгу. Надоело ей ждать этого светлого дня в ее жнзнн.
16.V. П. Клнмов
№ 14498
Пратакол № 10 пасяджэння сакратарыята Саюза пісьменнікаў БССР ад 28 мая 1969 г.
ПРЫСУТНІЧАЛІ: М. Танк, М. Ткачоў, I. Шамякін, I. Мележ, П. Панчанка, Я. Брыль, Т. Хадкевіч, Ул. Шахавец, Я. Казека, I. Грамовіч, Н. Пашкевіч, М. Чавускі, Хв. Жычка, А. Міронаў, старшыня камітэта па друку — Канавалаў Р. В., Н. Гілевіч, А. Кулакоўскі, А. Есакоў, ад выдавецтва «Беларусь» — В. М. Міхайлава.
СЛУХАЛІ: заяву Паўліны Мядзёлкі з рэзалюцыяй т. Клімава I. Ф. — /нам. старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР/ аб выданні яе кнігі «Сцежкамі жыцця».
ПАСТАНАВІЛІ: Па дамоўленасці з Камітэтам па друку — Канавалавым Р. В. кніга П. Мядзёлкі ўключана ў план рэдакцыйнай падрыхтоўкі на 1970 год. Прасіць пісьменніка С. Александровіча адрэдагаваць рукапіс кнігі і перадаць выдавецтву «Беларусь».
Першы сакратар Праўлення СП БССР /Максім Танк/
№ 15499
Зліста да Зоські Верас
19.07Л969 Мілая, любая Зоська!
У 1964 г., калі, дзякуючы Шарахоўскаму, знялі з выдавецкага плана маю кнігу, мне давялося па будслаўскіх грамадскіх справах пайсці на прыём да нам. Старшыні Савета міністраў тав. Клімава. Ён вельмі прыхільна мяне прыняў, пасля гутаркі аб будслаўскіх справах пачаў распытвацца, як жыву, што раблю, і я расказала аб няўдачы з маей кнігай. Ён зацікавіўся і папрасіў даць яму мой рукапіс, каб пазнаёміцца. На другі дзень я праз яго сакратара перадала 2-гі экз. рукапісу, які ён цэлае лета «ўважна чытаў», як сказаў мне яго сакратар.
Пасля атрымання апошняй рэцэнзіі на маю кнігу Сц. Александровіча мне ў Маскве раілі і асабліва настойвала Вера Палтаран паслаць тав. Клімаву гэту рэцэнзію. Сказала пра гэта пры спаткані з М. Танкам, на што ён мне адказаў, што тав. Клімаў не мае ніякага дачынення да друку, і гэта не дапаможа. Аднак я ўсё ж паслала копію гэтай рэцэнзіі, далучыўшы кароткі ліст, у якім напісала, што паколькі ён чытаў мой рукапіс і ведае яго сумную гісторыю, пасылаю яму да ведама копію рэцэнзіі Сц. Александровіча. Я ні аб чым яго не прасіла. Толькі ў канцы ліста сказала: калі аж тры гады спатрэбілася на тое, каб атрымаць такую рэцэнзію, то не маю надзеі дажыць да таго часу, калі б і была калісь надрукавана мая кніга.
I вось 11-га г/м атрымліваю вялікі канверт.
«Кіраўніцтва справамі прэзідыума Вярх[оўнага] Савета БССР урадавае»
Спужалася не на жарт! Якая яшчэ бяда на маю галаву крыецца ў гэтым канверце? Доўга не магла адважыцца адкрыць яго. Нарэшце дрыжачымі рукамі выцягнула адтуль паперку са штампам «Прыёмная Прэзідыума Вярх. Савета БССР». У ёй паведамляецца, што па даручэнню Зам. Старшыні Прэзід[ыума] Вярх[оўнага] Савета БССР тав. Клімава Дзярж[ўны] Камітэт па друку разам з Сакратарыятам Саюза пісьм[еннікаў] БССР разгледзеў пытанне аб выданні кнігі «Сцежкамі жыцця» і паведаміў у Прэзід[ыум] Вярх[оўнага] Савета, што Сакр-т СП даручыў падрыхтоўку рукапісу да выдання крытыку Сц. Александровічу. Пасля заканчэння тав. Ал[ександрові]чам працы над рукапісам і здачы яго ў выдавецтва будзе вырашана пытанне аб яе выпуску.
Як відаць з гэтага паведамлення, не Сакратарыят СП па сваёй ініцыятыве ўзняў пытанне аб выданні кнігі, а «па даручэнні тав. Клімава К-т па друку паставіў перад Сакр-там СП гэта пытанне.
Такім чынам тав. Клімаў яшчэ раз дапамог мне.
Учора разам з Вашым лістом атрымала і ад Веры Палтаран. Перапісваю яго Вам з невялічкім скарочаннем.
«Мілая, нястомная мая Мядзёлачка!
Вельмі рада за Вас — “урадавае гэта як раз тое, што трэба. Добра, што паслалі тады Фролавічу. Я цяпер разумею Коласа і яго вельмі шчырую перапіску з гэтым чалавекам: “высотнае паветра, дзякуй богу, не ўсім кружыць галаву”».