Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
3 павагай	(I. 3. Шарахоўскі)
№ 5487
Выдавецтва «Беларусь»
Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў Беларускай ССР па друку Адрас: Мінск, Ленінскі праспект, 79.
№439	ад7мая 1965 г.
Паважаная Паўліна Вікенцьеўна!
У рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь» уважліва азнаёміліся з Вашым рукапісам «Сцежкамі жыцця». Акрамя таго, намі атрымана разгорнутае пісьмо-рэцэнзія пісьменніка Івана Захаравіча Шарахоўскага, якому было даручана рэдагаванне Вашай кнігі.
На падставе гэтага пісьма і абмену думкамі паміж таварышамі, якія чыталі рукапіс, рэдакцыя мастацкай літаратуры прыйшла да вываду, што ў такім выглядзе, у якім рукапіс цяпер знаходзіцца ў нас, выдаваць яго нельга.
На вялікі жаль, Вы не ўлічылі слушных заўваг, зробленых у свой час рэцэнзентам Васілём Уладзіміравічам Івашыным. He палічыліся Вы і з патрабаваннямі рэдактара Івана Захаравіча Шарахоўскага, вярнуўшы яму рукапіс без якіх-кольвек істотных змен.
Галоўным недахопам Вашага рукапісу з’яўляецца, што падзеі і факты жыцця падаюцца ў ім без належных палітычных ацэнак і адбору.
Ваш жыццёвы шлях складаўся так, што Вам вельмі часта даводзілася быць побач з людзьмі буржуазна-нацыяналістычнага светапогляду, — віленскім нацыяналістам-радаўцам Душэўскім, гродзенскімі радаўцамі Алексюком, Вернікоўскім, беларускім і ўкраінскім нацыяналістам Краскоўскім, эсэрам Тамашом Грыбам і інш. Ацаніць па-сапраўднаму дзейнасць гэтых людзей Вы не змаглі, а яны праходзяць праз увесь рукапіс, і нават ствараецца ўраджанне, што некаторых з іх Вы імкнецеся абяліць.
He здолелі Вы выбраць для сваіх запісак найбольш важнага з перажытага, такога, што мела б цікавасць для сённяшняга чытача; часта запаўняеце старонкі другарадным матэрыялам, які ўяўляе цікавасць толькі як біяграфія самога аўтара. Дарэчы, непрыемнае ўраджанне пакідае самалюбаванне, якім прасякнуты ўвесь рукапіс.
Ад Вас, паважаная Паўліна Вікенцьеўна, рэдакцыя чакала ўспамінаў пра беларускіх пісьменнікаў, з якімі Вы былі знаёмы асабіста, — успамінаў пра Янку Купалу, Цётку, Ц. Гартнага, Каганца і інш. Аднак такога матэрыялу ў рукапісе вельмі мала, ды і той падаецца без належнага адбору. Паасобныя эпізоды, згаданыя Вамі, могуць выклікаць нават непрыхільные ўраджанне пра Я. Купалу, Цётку.
Мушу сказаць, што ў рукапісе ёсць і факты, якія ўяўляюць бясспрэчную цікавасць для сённяшняга чытача. Матэрыялу такого малавата, яго збярэцца, можа, аркушаў на шэсць-сем. Аднак і яго трэба сур’ёзна выверыць, адрэдагаваць.
Улічваючы, што такая работа патрабуе значнага часу, у выдавецтве прынята рашэнне: з плана 1965 года рукапіс выключыць.
Калі Вы пагодзіцеся з заўвагамі выдавецтва, зніміце непатрэбны матэрыял, дапрацуеце свае ўспаміны, дасцё належную ацэнку з’явам і фактам тагачаснага перыяду, асобам, аб якіх пішаце, выдавецтва гатова вярнуцца да пытання аб уключэнні Вашай кніжкі ў план. Аднак пры ўмове, калі рукапіс будзе адпавядаць патрабаванням, якія сёння ставяцца да мемуарнай літаратуры.
Нам вядома, што Вы працуеце над другой часткай кнігі «Сцежкамі жыцця». Магчыма, матэрыял першай часткі варта
дапоўніць матэрыялам з другой, каб атрымалася адна цікавая для сённяшняга чытача кніга ўспамінаў. Але гэта Вы павінны самі вырашыць.
Пасылаем Вам копію заключэння I. 3. Шарахоўскага і Ваш рукапіс.
3 глыбокай павагай
Галоўны рэдактар
выдавецтва «Беларусь»	I. Казека
№ 6488
У Прэзідыум Саюза пісьменнікаў БССР Ад Паўліны Мядзёлкі
Заява
У 1962 годзе я здала ў выдавецтва «Беларусь» рукапіс сваёй аўтабіяграфічнай кнігі «Сцежкамі жыцця», скарочаны варыянт якой друкаваўся ў №№ 5,6 і 7 «Полымя» за 1959 год. У мінулым 1965 годзе рэдагаванне кнігі выдавецтва даручылапазаштатнаму рэдактару т. Я. Шарахоўскаму. Пасля неаднаразовай дапрацоўкі мая кніга была ўключана ў выдавецкі план на 1965 год з тыражом у 12 аркушаў.
Пасля, здавалася, канчатковай рэдакцыі — пры падліку аркушаў — у рукапісе аказалася звыш 17 арк. Выдавецтва зноў вярнула рукапіс т. Шарахоўскаму для скарачэння яго да запланаваных 12-ці аркушаў.
Я не супраць патрэбных скарачэнняў малаважных фрагментаў, аднак не магла пагадзіцца з выкрэсліваннем (дарэчы без майго ўдзелу ў гэтым) амаль цэлых раздзелаў і асобных, на мой погляд, істотных фрагментаў і стылістычных правак, якія часам скажаюць думку і абядняюць мову. Кніга атрымалася скалечанай, з чым цяжка было мне змірыцца.
Пакуль я раздумвала, ці даваць згоду на друк знявечанай кнігі, ці самой зняць яе з выдання, т. Шарахоўскі напісаў на імя тав. Матузава пісьмо з забойчай рэцэнзіяй, у выніку чаго выдавецтва зняло з плана выдання маю кнігу.
Далучаючы да гэтага 2ГІ экз. рукапісу «Сцежкамі жыцця», прашу Прэзідыум пісьменнікаў разабраць гэты канфлікт з выдавецтвам і даць аўтарытэтны адказ, ці запраўды мая кніга як з літаратурнага боку, так і з грамадзянска-палітычнага, не мае ніякай вартасці для друку.
Коратка хачу зазначыць, што пішучы свае ўспаміны я не мела на мэце шырокага асвятлення гісторыка-літаратурных ці грамадска-палітычнах падзей 1906—1920 гг., а мела на ўвазе сваіх вучняў, сучасную моладзь, якой не ведамы цяжкі шлях нараджэння беларускай інтэлігенцыі і яе лёс.
Паўліна Мядзёлка
23 лістапада 1965 г.
Мой часовы адрас (да лютага 1966 г.):
Мінск-2, Б-р Шаўчэнкі 4, кв. 39.
Сталы адрас:
Будслаў, Мінскай вобл.,
Зялёная 10.
№ 7489
3 ліста да Л. У. Чарняўскай-Гарэцкай
Мінск 26.11.65
Даражэнькая Леаніла Усцінаўна
А ў мяне няўдача з маей кнігай «Сцежкамі жыцця», скарочаны варыянт якой друкаваўся ў №№ 5-6 і 7 «Полымя» ў 1959 г. Поўны тэкст пад настойлівай парадай Максіма Танка і Глебкі здала ў выдавецтва яшчэ ў 1962 годзе. У выдавецкі план кніга была ўключана на 1965 г. з тыражом у 12 арк. А як падлічылі рукапіс пасля, здавалася б, усіх рэдакцый, там аказалася звыш 17-ці арк. Выдавецтва вярнула рукапіс свайму пазаштатнаму рэдактару Янку Шарахоўскаму для скарачэння да запланаванага памеру ў 12 арк. Калі я глянула на свой рукапіс пасля гэтага скарачэння — дарэчы, без узгаднення са мной — у мяне валасы падняліся дыбам, і сэрца замёрла. — Выкраслены цэлыя
раздзелы нават з тых, што ўжо друкаваліся ў «Полымі», асобныя фрагменты, якія маюць значэнне для гісторыі развіцця беларускай культуры, асобныя сказы, дзе толькі рэч ідзе аб роднай мове і г. д. Кніга атрымалася скалечанай, якую сорамна было паказаць людзям на вочы. Рэч вядома, я моцна паспрачалася з рэдактарам. I пакуль я размышляла, ці даць згоду на выпуск знявечанай кнігі, ці самой яе зняць з вытворчасці, Шарахоўскі паспяшаўся напісаць ліст дыр-ру выд-ва, адмаўляючыся ад рэдагавання, і даў такую забойчую рэцэнзію ў духу даносаў 30-х гадоў, у выніку чаго выд-ва зняло кнігу с плана выдання.
Цяпер Янка Брыль і іншыя пісьменнікі з «Полымя» параілі мне напісаць заяву ў Саюз пісьменнікаў з просьбай разабраць гэты канфлікт з выд-вам і даць аўтарытэтную ацэнку маей кнігі.
Дык вось якія справы.
У Мінску прабуду да студзеня, а мо і даўжэй. Сардэчна цалую Вас.
№ 8490
28.01.1966
Дырэктару выдавецтва «Беларусь» тав. МатузавуЗ. П.
Паважаны Захар Пятровіч!
У выдавецкім плане за 1965 год знаходзілася, як Вам вядома, кніга Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця». 3 прычыны некаторых акалічнасцей, гэтая кніга не выйшла з друку і не засталася ў планах. Цяпер аўтар зноў узбуджае справу аб выданні сваіх успамінаў /копія яе пісьма дадаецца/.
Нам думаецца, што гэтую кнігу, Захар Пятровіч, трэба выдаць. К.ніга напісана цікавым чалавекам і пра тыя часы, тыя падзеі, якія маюць немалое значэнне ў гісторыі развіцця нашай культуры. Вядома, над рукапісамі давядзецца папрацаваць, каб дапамагчы аўтару. Улічваючы гэта, прзідыум нашага Саюза меў размову з пісьменнікам Сцяпанам Александровічам, каб ён дапамог на грамадскіх пачатках у працы аўтара над рукапісам. Тав. Александровіч згадзіўся і распачаў гэтую працу.
Просім Вас уключыць у выдавецкі план названую кнігу ў яе ранейшых памерах, а таксама даручыць рэдакцыі мастацкай літаратуры дамовіцца з пісьменнікам С. Александровічам адносна усіх неабходных канкрэтных захадаў у працы над рукапісам.
3	глыбокай павагай
Старшыня праўлення
Саюза пісьменнікаў БССР	/П. Броўка/
№ 9491
7 лютага 1966 г.
Старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР таварышу Броўку П. У.
На Ваша пісьмо ад 28 студзеня 1966 г.
Выдавецтва разгледзела Вашу прапанову адносна рукапісу П. Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця». У прыкладзенай да пісьма копіі заявы П. Мядзёлкі вельмі адвольна вытлумачаны матывы адхілення яе рукапісу.
7	мая 1965 года выдавецтва вярнула П. Мядзёлцы рукапіс «Сцежкамі жыцця» і паслала адначасова з гэтым копію заключэння рэдактара кнігі Я. Шарахоўскага і сваё пісьмо, у якім растлумачыла, чаму нелыа выпусціць у свет кнігу ў прадстаўленным аўтарам выглядзе. <...>492.
Паколькі С. Александровіч згадзіўся на грамадскіх асновах дапамагчы П. Мядзёлцы падрыхтаваць рукапіс да друку, выдавецтва гатова разгледзець гэты рукапіс пасля дапрацоўкі і ўключыць яго ў свой план, калі ён сапраўды будзе гатовы да выдання.
3	глыбокай павагай
Дырэктар выдавецтва «Беларусь»	3. Матузаў
№ 10493
4 лютага 1966 г. Паважаная Паўліна Вікенцьеўна!
Рукапіс Вашай кнігі я прачытаў уважліва. Кніга, вядома, ёсць. I цікавая кніга.
Праўда, напісана яна няроўна. Ёсць мясціны цікавыя, напісаныя жыва і ярка; ёсць старонкі слабейшыя, сыраватыя і нават лішнія. Пасля 20 лютага я вярнуся ў Мінск і тады, калі ласка, прыязджайце, і мы з Вамі пагаворым больш падрабязна.
Цяпер я толькі скажу, што лепшае ўражанне пакідае пачатак. Тут многа цікавага, але мне хацелася б, каб Вы тут больш (як толькі можна больш!) удзялілі увагі выдатным дзеячам беларускай літаратуры і культуры. Скажам на ст. 45 Вы ўпамінаеце А. Бурбіса і Ч. Радзевіча. Чаму б не сказаць пра іх больш, пра іх выгляд. Хацелася б больш пра Я. Купалу, 3. Бядулю, М. Багдановіча, К. Каганца, Ядвігіна Ш. і іншых. А вось пра некаторыя другарадныя асобы можна скараціць.
Значна слабей напісаны раздзел пра жыццё ў Царыцыне. Вельмі і вельмі многа ўвагі аддаецца знаходжанню ў лапах польскай дэфензывы (ст. 232—325). Гэтае месцатрэба скараціць, атаксама праясніць некаторыя моманты, так сказаць абысці падводныя камні. Чаму ні адным словам няма пра Кастрычніцкую рэвалюцыю, абвяшчэнне Савецкай Беларусі 1 студзеня 1919 г.?