• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

    Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 612с.
    Мінск 2018
    123.36 МБ
    Прачытала Ваш урывак, што мне перадала тая «акадэмічка» (апошні раздзел з успамінаў — «Беларуская Дзяржаўная Гімназія ў Дзвінску». — П. М.)
    I яшчэ больш Вас палюбіла...
    ...Школа, Ваша настаўніцтва апісана цудоўна, суд — выдатна. Адзінае, што прыдзецца падкараціць, гэта самы пачатак. А так рэдактар («Маладосці». — П. М.) чытаў, я чытала, яшчэ Юрэвіча папрашу, каб прачытаў і — з богам! Недзе, можа
    ў 11 ui 12 нумар. Гэта недалёка, улічваючы, што мы здалі ўжо ў друк —дзевяты».
    Р. S. Александровіча, як угледжу, папрашу, каб не марудзіў вельмі з кніжкай Вашай. Ён чалавек добры і пойдзе Вам насустрач».
    Дык вось якія мае справы.
    № 16500
    У Сакратарыят праўлення Саюза пісьменнікаў БССР ад Засл. дзеяча культуры БССР Паўліны Мядзёлкі
    У 1966 г. я перадала Саюзу пісьменнікаў БССР рукапіс сваіх успамінаў «Сцежкамі жыцця» з просьбай даць аб’етыўную і аўтарытэтную ацэнку кнігі.
    Толькі праз тры гады я атрымала ад Сц. Александровіча TaKyra рэцэнзію.
    Паколькі Зам. Старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР тав. Клімаў I. Ф. у свой час чытаў мой рукапіс і ведаў яго сумную гісторыю (кніга знята з плана выдавецтва на 1965 г.), я паслала яму да ведама рэцэнзію Сц. Александровіча.
    10 ліпеня 1969 г. я атрымала з прыёмнай Прэзідыума Вярх. Савета БССР паведамленне (№ мн/50), што Дзярж. Камітэт па друку разам з сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў разгледзелі пытанне аб маей кнізе і даручылі Сц. Александровічу падрыхтаваць рукапіс да друку.
    «После завершення тов. Александровнчем С. X. работы над рукопнсью н сдачн её в нздательство будет решён вопрос о её выпуске» — так заканчваецца гэта паведамленне (падкрэслена мной).
    Аднак пры спатканні з тав. Сц. Алек-чам у мінулую восень я зразумела, што ён і не пачынаў працы над падрыхтоўкай рукапісу да друку.
    Неўзабаве канчаецца восьмы дзесятак майго жыцця, а пры сучасным стане майго здароўя і пры такіх «тэмпах» справы
    з выданнем маёй кнігі я не спадзяюся дачакацца выхаду яе з друку. А ўсё ж хочацца ведаць, які лёс чакае маю кнігу. Каля няма надзеі на яе выданне, дык хацелася б сама яшчэ пры жыцці распарадзіцца рукапісам, самой здаць яго ў якісь архіў.
    Вельмі прашу паведаміць мне пра лёс майго рукапісу.
    19 сакавіка 1971 г.
    Будслаў, Мінская вобл.
    Зялёная, 10
    Паўліна Мядзёлка
    № 17501
    29.04.71
    Будслаў
    Глыбокапаважаны Яўгені Іванавіч!
    Калі прачытала ў ЛіМе рэпартаж пра нараду ў рэдакцыі «Полымя» і Ваша выступленне аб мемуарнай літаратуры, у мяне зацеплілася надзея, што і мае ўспаміны крануцца з мёртвага пункту. Але, як відаць з ліста С. Ал[ександрові]ча, справа з выданнем маей кнігі безнадзейная. А таму прашу параіць мне з ласкі сваей, што рабіць з маім рукапісам, каб ён не застаўся ў прыватных руках. Можа мне забраць яго і здаць на схоў ў які-небудзь архіў? Аднак, паколькі я свой рукапіс не Ал[ександрові]чу аддала, а ў Саюз пісьменнікаў, то можа запатрабаваць мне ад СП вярнуць мне рукапіс?
    Лепш бы я не пачынала пісаць гэтых успамінаў, чымся перажываць столькі гадоў праз іх!
    № 18502
    1 верасня 71
    Дырэктару Дзяржаўнага выдавецтва «Беларусь» таварышу Матузаву 3. П.
    Паважаны Захар Пятровіч!
    20 жніўня 1971 года на пасяджэнні Прэзідыума СП БССР абмеркаваны выдавецкі план 1973 /рэдпадрыхтоўка 1972 года/.
    На пасяджэнні былі выказаны наступныя просьбы, якія просім улічыць пры ўдакладненні плана 1973 года:
    6	. Выдаць кнігу ўспамінаў П. Мядзёлкі /кнігу на грамадскіх пачатках узяўся адрэдагаваць Ул. Караткевіч/.
    Намеснік старшыні праўлення
    Саюза пісьменнікаў БССР	I. Мележ
    № 19503
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Рэдакцыя, крытыкі, драматургіі
    ВЫДАВЕЦКІДАГАВОР
    НА ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІЯ ТВОРЫ 189/73
    Гор. Мінск	«25» ліпеня 1973
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура», якое называецца ў далейшым «Выдавецтва», у асобе дырэктара Ткачова Мікалая Гаўрылавіча, які дзейнічае на падставе статута Выдавецтва, з аднаго боку, і Мядзёлка Паўліна Вікенцьеўна, якая называецца ў далейшым «Аўтар», з другога боку, заключылі гэты дагавор аб наступным:
    1.	Аўтар перадае... Выдавецтву для выдання... свой твор пад назвай «Сцежкамі жыцця» (выданне № першае), напісаны на беларускай мове, аб’ёмам да 11 аўтарскіх аркушаў (уключаючы дадаткі і ілюстрацыі), лічачы ў аркушы 40 000 друкаваных знакаў... тэрмінам на тры гады з дня ўхвалення рукапісу Выдавецтвам або з дня падпісання дагавору, калі ён заключаны на твор, які ўжо напісаны. <„.>
    2.	Твор павінен задавальняць наступным умовам:
    а) успаміны, літаратуразнаўства
    3.	Рукапіс указанага ў артыкуле твора, ілюстрацыйны і іншы матэрыял да яго Аўтар абавязваецца прадставіць Выдавецтву камплектна ў прыгодным для друку выглядзе ў двух экзэмплярах, надрукаваных на машынцы праз два інтэрвалы на адным баку стандартнага аркуша (30 машынапісных радкоў па 57— 58 знакаў у радку, лічачы прамежкі паміж словамі) не пазней «	» здадзены 1973 года.
    25.	Адрас Ввідавецтва: г. Мінск, вул. Савецкая, 19
    Адрас Аўтара: Мінская вобл. Мядзельскі раён, с. Будслаў, вул. Зялёная, 10. Аб змене адрасу бакі абавязваюцца пісьмова паведаміць адзін другому. Спрэчкі па гэтаму дагавору разглядаюцца па ўстаноўленай законам падсуднасці.
    Дырэктар выдавецтва:	Аўтар:
    подпіс	подпіс
    № 20504
    27.07.1973 План мерапрыемстваў
    выдавецтва «Мастацкая літаратура» па выкананню Загада Дзяржкамвыдата БССР «Аб мерах па паляпшэнню прапаганды кнігі»
    Рыхтаваць
    8.	Радыёперадачу па кнізе П. Мядзёлкі «Сцежкаміжыцця» — пра нараджэнне беларускай нацыянальнай кулвтуры. 3 удзелам аўтара і рэдактара Е. Пяршай.
    № 21505
    Ліст рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Еўдакіі Антонаўны Пяршай
    31.01.1974 г.
    Дарагая Паўліна Вінцэнтаўна!
    Карэктуры Вашага рукапісу пакуль што няма. Чакаем з тыдня на тыдзень. Кніга павінна выйсці ў другім квартале бягучага года506. Будзем старацца, каб яна выйшла як мага хутчэй.
    Вера Сямёнаўна507 хварэе. Прыйдзе на работу на наступным тыдні. Жадаем Вам усяго найлепшага. 3 шчырай павагай Е. Пяршай.
    Каментары
    1	Успаміны захаваліся ў рукапісным і машынапісным варыянтах. Тытульны ліст машынапіснага варыянта мае шматлікія надпісы: асабісты подпіс П. М.; адрасы: Мінская вобл., Крывіцкі р-н, Будслаў, Зялёная, 10, Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка і Крапоткіна, 10, кв. 4, Мядзёлка; Дзяржаўнае выдавецтва БССР, рэдакцыя мастацкай літаратуры, Мінск, 1962; рэдактарскую заўвагу простым алоўкам: «У Я. Коласа (таксама як і ў Вас) хтось, штось, якісь. Неабавязкова папраўляць на хтосьці, штосьці. Зроблена аўтабіяграфія-ўспаміны. Трэба, мусіць, на першым плане — не аўтабіяграфія.
    2	Раздзел друкуецца па аўтографе, які захоўваецца ў БДАМЛМ у архіўным фондзе Паўліны Мядзёлкі: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 2.
    3	Эпіграф з A. С. Пушкіна ў маш. варыянце закрэслены простым алоўкам. Рукой П. М. прыпісаны наступны: «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца радзіма» (Кузьма Чорны).
    4	Папулярна-асветны тыднёвік, які выдаваўся у Варшаве ад 1881 да 1939 г.
    5	Ад слоў «Знайшоўшы ў іншым месцы» закрэслена простым алоўкам.
    6	Магчыма, гэта быў лемантар К. Промыка «Elemetarz na ktorym nauczsz czytac w 5 albo 8 tygodni». Ад гэтага сказа i да слоў «Так я навучылася чытаць папольску» абзац мае варыянт-укладку, па якой тут і друкуецца. Апошняя частка абзаца закрэслена простым алоўкам.
    7	Радкі з паэмы A. С. Пушкіна «Палтава».
    8	Ад слоў «1 толькі праз некалькі год, рыхтуючыся да ўступных экзаменаў...» — закрэслена сінім чарнілам. 3 рэдактарскамі купюрамі аўтарка не пагадзілася і пакінула іх у маш. варыянце. У маш. варыянце з’явіліся новыя купюры.
    9	Ад слоў «пасля дыктоўкі ніколі не аналізаваліся памылкі» — закрэслена простым алоўкам.
    10	У маш. варыянце ад слоў «рашаючы нейкую цяжкую задачу...» (у рукапісным варыянце «трудную») — закрэслена простым алоўкам. Абзац мае некаторыя адрозненні ад рукапіснага. У маш. прысутнічае ў дужках заўвага пасля слова «вучылішча»: «трэба зазначыць, што ў тыя часы папы, ксяндзы распалялі антаганізм паміж праваслаўнай і каталіцкай часткай беларусаў». Перад абзацам «Не было больш дзе далей вучыцца...» ёсць наступныя радкі: «I так вясной гэтага ж года я закончыла ўвесь курс царкоўна-прыхадскога вучылішча, на што звычайна адводзілася тры гады, а былі іхлопцы, якія там вучыліся па 5 год». Радкі выкраслены простым алоўкам.
    11	Польская грамадская арганізацыя, якая была заснавана ў 1905 г. і дзейнічала ў Мінску і на тэрыторыі Мінскай губерні Расійскай імперыі да 1917 г. Задачай было выхаванне жыхароў у духу польскасці.
    12	«Жабраваць каляду» — народны звычай падчас калядных святаў, калі група людзей апраналася у розных дзіўных чароўных істот і хадзіла (ездзіла на возе) па вёсцы ці вёсках. Яны спыняліся ля кожнага двара і кожны гаспадар павінен быў запрасіць іх у хату, інакш на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. Гаспадар выносіў калядоўнікам хлеб, мяса, садавіну і інш. Усё гэта калядоўнікі забіралі з сабой.
    13	Ад слоў «Далей не было дзе вучыцца...» — закрэслена простым алоўкам.
    14	У маш. варыянце ад слоў «Але з матэматыкай самастойна немог даць сабе рады...» — выкраслена чырвоным і простым алоўкам. Перад абзацам «УГлыбокім жылі дзве паненкі...» у маш. варыянце аўтарка дадала наступны эпізод: «Казалі, што мой бацька ў юнацтве быў вельмі набожны, але я ўжо не памятаю яго такім. Наадварот, часта, калі бывала збяруцца да нас у хату суседзі і бліжэйшыя сябры, заводзілася гутарка аб моцы боскай, бацька даводзіў, што ніякага бога няма. — He бог стварыў чалавека, а чалавек бога, — казаў ён. — Спачатку павыдумвалі шмат розных багоў, якім пакланяліся, а пасля, на манер самадзяржаўнага царабацюшкі, сталі прызнаваць аднаго ўсемагутнага бога. А ў яго ж, як і цара, павінны быць розныя міністры — анёлы, святыя. Перш верылі, што бог Пярун пасылае гром і маланку, пасля яго замяніў святы Ілля, які быццам бы раз ’язджае ў сваёй калясніцы па небе і кідае вогненные стрэлы на зямлю, а цяпер мы ведаем, што гэта разрады электрыкі ў прыродзе. Ніякага бога няма, ёсць толькі прырода.
    — А Хрыстус?
    — Хто яго ведае, можа і быў такі чалавек, які заступаўся за бедных, але вось вучоны чалавек Рэнан ясна даводзіць, што Хрыстос ніколі не існаваў. У гісторыі няма ніякіх доказаў, што ён калісьці жыў. Аб Хрысце выдумалі такія ж байкі, я і нашы казкі аб лесунах, русалках і іншых істотах, якіху прыродзе няма.