Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
«Зялёны Штраль», кавярня ў Вільні, названа па прозвішчы Штраль — уладальнікаў дома і кавярні: Карла, Юзефа, Казіміра, Даната. Амаль побач былі яшчэ «Белы...» і «Чырвоны Штраль».
163	Тут зроблена купюра эпізодаў здарэння з «юнкепрам» і «англійскім джэнтльменам», якія адбыліся ў «Зялёным Штралі». Пазней іх аўтарка ўключыла ў маш. варыянт у раздзел «Вільня, 1912—1914 гг.», які далей і друкуецца па маш. варыянце.
164	Бацька Магдалены Радзівіл Ян Завіша (1822—1887) валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні маёнткам Кухцічы (в. Жорнаўцы, Верайцы, Кухцічы, Гарадзянец і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны палац у Варшаве. Пасля смерці бацькі ўся маёмасць была падзелена паміж дочкамі Магдаленай і Евай. Магдалена валодала Кухцічамі і інш. Мікалай Радзівіл (1880-1914) быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла, у 1906 г.
пабраўся шлюбам з Магдаленай, жыў у Кухцічах. У 1914 г. пайшоў на фронт, 30 лістапада 1914 г. загінуў ва Усходняй Прусіі.
165	Ад слоў «Княгіня Магдалена ніколі не сядзіць на адным месцы...» — закрэслена простым алоўкам.
166	Ад слоў «каб магла падтрымаць гутарку з ёй...» — закрэслена простым алоўкам.
167	Ад слоў «вам трэба адрасціць валасы...» — закрэслена простым алоўкам.
168	Агульнарасійская арганізацыя ліберальных памешчыкаў і буржуа, створаная ў жніўні 1914 г. у Маскве на з’ездзе гарадскіх кіраўнікоў для дапамогі ўраду ў забеспячэнні арміі зброяй і амуніцыяй.
169	Магдалена Радзівіл у гэты час пастаянна жыла ў Мінску, арандавала сем пакояў першага паверха ў даходным доме Абрампольскага. Цяпер раён пл. Незалежнасці, побач з Чырвоным касцёлам.
170	Ад слоў «Даякой ступені...» — закрэслена простым алоўкам.
171	У красавіку 1882 г. гр. Марыя Магдалена Завіша ўзяла шлюб з польскім графам Людвікам Юзафам Красінскім (1833—1895), які быўна 29 гадоўстарэйшы за яе.
172	3 Мікалаем Радзівілам княгіня пазнаёмілася ў Вялікабрытаніі падчас падарожжа па Еўропе яшчэ пры жыцці мужа.
173	Артыстычная кавярня на Захар’еўскай, месца сустрэч багемнай інтэлігенцыі Мінска, дзе арганізоўваліся мастацкія выставы і мініспектаклі.
174	I. Серада працаваў ветэрынарам у Мінскай губерні з 1907 да 1911 г. Старшынёй БНР I. Серада быў абраны ў 1918 г.
175	Сказ закрэслены простым алоўкам.
176	Ад шлюбу з Л. Красінскім Магдалена Радзівіл мела сваю адзіную дачку Марыю Людвіку (1883—1958), якая была замужам за князем Адамам Людвікам Чартарыйскім (1872—1937). Княгіня жыла ў Каўнасе з 1918 г.
177	Ад слоў «Міколітэ наведваалася даяе...» — закрэслена простым алоўкам.
178	3 1932 г. Магдалена Радзівіл жыла ў Фрайбургу на захадзе Швейцарыі, дзе і памерла.
179	Друкуецца па аўтографе, які заховаецца ў БДАМЛМ у архіўным фондзе Паўліны Мядзёлкі: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 6.
У маш. варыянце дадзены раздзел складае чатыры самастойныя раздзелы са значнай праўкай: IV — «Пецярбург. Пастаноўка “Паўлінкі”», V — «Вільня. 1912—1914 гг.», VI — «Ваенныя 1914-1917 гады» з эпіграфам «Наўзбярэжжы над ракою / Шэпчуць вербы з асакою: / — Што-то будзе, што-то будзе, / Штось трывожны свет ілюдзі. Я. Купала», VII — «У першым Таварыстве драмы і камедыі».
Раздзел «Пецярбург. Пастаноўка “Паўлінкі”» ў маш. варыянце мае наступны пачатак:
«Восень 1912 года. Глыбоцкі аптэкар Аўгустоўскі сам запранаваў мне пазыку, каб я магла паехаць далей вучыцца. I вось я ў Пецярбургу.
Яшчэ ў Вільні чула я, што там ёсць студэнцкія арганізацыі, якія дапамагаюць бяднейшым студэнтам знайсці заробак, а ў цяжкую хвіліну і грашовую пазыку даць. Шукаць гэтыя арганізацыі трэба ў студэнцкай сталовай на Забалканскім праспекце, 20. Да часу спыніўшыся ў знаёмых, я з Кляўдысям Душэўскім паіішла шукаць гэтую сталоўку.
3раздзявальнімы трапіліў вялікі зал, сцены якога былі пабелены вапнай. Уздоўж сценрасстаўлены простыя сталы, кожны на 10—12 асоб. На пярэднім плане пакрыты сукном доўгі стол с газетамі і часопісамі на рускай, польскай, літоўскай і беларускай мовах. Направа ад гэтага стала — буфет і кухня, дзе еыдаюць абеды па талонах, купленых у касе, і за 15 капеек тут можно сытна паабедаць, а хто мае грошы, можа пазволіць сабе абед не горшы, як у добрым рэстаране.
Сталовая была арганізавана студэнцкай касай узаемадапамогі, членамі якой былі большасць палякоў, меншасць складалі беларусы ілітоўцы. Па палітычных поглядах уся студэнцкая моладзь была вельмі рознашэрстнай: тут былі і прадстаўнікі “залатой моладзі”, белападкладачнікі і польскія эндэкі, і хрысціянскія дэмакраты і сацыялісты. Калі адбываліся выбары праўлення касы і сталовай каміссіі, то на другі дзень студэнты, нікога не пытаючыся, а толькі глянуўшы прыўваходзе на супрацьлеглую сцяну, ведалі, якая палітычная групоўка ўзяла верх: калі там вісіць вялікі крыж — значыцца, кіраўніцтва захапілі эндэкі і хрысціянскія дэмакраты, няма крыжа — значыцца, на чале стаяць сацыялістычныя групоўкі. Аднак, якая б групоўка ні стаяла на чале, адзін член праўлення быў нязменны. Гэта быў вечны студэнт Кміта.
Ужо немалады, невялічкага росту, худзенькі, крывабокі — адно плячо вышэй другога на цэлую галаву — Кміта быў вядомым сярод студэнтаў дзеячом па дапамозе бедным студэнтам. Калі б ні прыйшоў у сталовую, яго заўсёды пабачыш на адным ітым жа месцы. To ён запісвае нешта ў сваю кніжачку, вядзе рахункі, то бегае дробнымі крокамі паміж сталоў і перагаеарвае то з адным, то з другім.
Усе яго паважалі за яго чулае сэрца, за лагодны, спакойны тон, за няўтомную дзейнасць. He было ніводнага сярод студэнтаў, якому б ён не знайшоў працу, ці не аказаў грашовую дапамогу. Праз некалькі дзён і мне знайшоў урок у багатай удавы, купчыхі Елісеевай, за пакой і ранішнюю і вячэрнюю гарбату з булачкай. Наколькі ён быў дбайны аб сваіх падапечных, сведчыць наступны прыклад.
У зімовыя канікулы апусцела сталовая, большасць студэнтаў раз’ехалася. Убачыўшы мяне ў сталовай, Кміта падбег і спытаў, чаму я не еду дамоў. Я адказала, што не маю грошай на дарогу. На другі дзень ён выдаў мне са студэнцкай касы 25 рублёў і загадаў зараз жа выязджаць.
У першыя дні я са сваёй міскай садзілася за стол, за якім бачыла сваіх сяброў па нелегальным гуртку ў Вільні ці студэнтаў-беларусаў. Але аднаго разу, не пабачыўшы нікога з іх, я села на першае еольнае месца, якое трапіла на вока. Праз хвіліну падыходзіць да мяне якісь хлопец і кажа:
— Чаму вы селі за гэты стол ?
— Як гэта чаму? — здзіўлена адказваю. — Вольнае месца, я і села.
— Вы, наколькі я заўважыў, — не належыце да нарадовай дэмакратыі?
— He. А чаму вас гэта цікавіць ? — падазрона пытаю.
— Бо я вас бачыў перш за сталом сацыялістаў, пасля сярод хрысціянскіх дэмакратаў, а цяпер за сталом эндэкаў. Ці вы так часта мяняеце свае погляды, ці наогул беспрынцыпны чалавек?
— Я мяняю не свае погляды, а стол, за якім ёсць вольнае месца, — адказваю ўжо злосна, думаючы, што шпік мяне выпытвае. — I наогул, якая вам справа да таго, дзе я саджуся ?
— Вы не гневайцеся. Бачу, што яшчэ не ведаеце найіых тут звычаяў. Кожная палітычная групоўка мае свой стол і ніхто не садзіцца за чужы стол. Белападкладачнікі могуць вас прыняць, а могуць і пакрыўдзіць, ды і свае могуць глянуць на вас коса, думаючы, што вы перакінуліся да іх. Я проста хацеў вас папярэдзіць, і прабачце, калі няўдала гэта зрабіў.
— Дзякую вам! 1 вы прабачце мой тон. Сапраўды, я не ведала гэтага. Я даела суп стоячы каля свайго стала.
Гэта сталовая была своеасаблівым студэнцкім клубам, дзе вяліся цікавыя гутаркі, гарачыя спрэчкі на палітычныя, навукоеыя тэмы, аб мастацтве. Тут пачуеій навіны з жыцця грамадска-палітычнага, тут апавяшчалася аб месцы і часе сходаў, лекцый. Тут паўставала ініцыятыва стварэння новых арганізацый, суполак; тут час ад часу адбываліся вечары танцаў, дзе юнакі спаборнічалі паміж сабой у розных замыславатых фігурных мазурках, а дзяўчаты ў наладжванні арыгінальных значкоў для катыльона».
180	Ад слоў «Яно было болый яркае...» — закрэслена простым алоўкам.
181	Польскія гурткі самаадукацыі пад назвай «Sp6jnia» («Еднасць») у канцы XIX — пач. XX ст. існавалі ў Кракаве, Вільні, Пецярбургу і інш. Суфражысткі (ад фр. suffrage — выбарчае права) — удзельніцы руху за выбарчыя правы жанчын, супраць дыскрымінацыі жанчын у палітычным і эканамічным жыцці.
182	Пад знакам * заўвага аўтаркі: «Ад лацінскага слова “bibare” — піць».
183	Ад слоў «і з жаночым пытаннем...» — закрэслена простым алоўкам.
184	Язэп Драздовіч у кватэры Б. Эпімах-Шыпілы ўпершыню з’явіўся толькі ў пачатку 1917 г. 3 1910 г. ён служыў у войску ў Саратаве, а пасля ў Вольску на Волзе.
185	Тут у маш. варыянце ёсць наступны эпізод: «Усе мы з нецярплівасцю чакалі прыходу Янкі Купалы /заняткі на курсах канчаліся позна і ён часам з’яўляўся а гадзіне 10—11 еечара/. He вельмі гаваркі ў часе шумных спрэчак, заўсёды сур’ёзны, уважна прыслухоўваўся да выказаных думак, час ад часу падаючы кароткія і трапныя заўвагі; вясёлы, гарэзлівы ў часе застольнай бяседы. Сапраўдным святам і асалодай для нас быў момант, калі ён чытаў нам новыя вершы, якія пазней увайшлі ў зборнік “Шляхам жыцця Роўным, спакойным голасам — хоць і не надта важны быўзяго дэкламатар — чытаўКупала паэму “Курган”. Гневам супроць паноў і ксяндзоў палаюць нашы вочы і адначасова гордасцю поўніцца душа з свайго гусляра-званара, “песня-дума ” якога “хапала за сэрца А калі чытаў свайго
“Прарока ”, дык мне здавалася, бачу нейкі арэол вакол яго галавы. Кожнае слова яго вершаў так глыбока западала ў душу. такія струны ў ёй чапляла, што яны гучэлі ўрачыстым гімнам, клятвай аддаць усе свае сілы, усё жыццё свайму абяздоленаму народу, збудзіць яго да барацьбы за волю, за лепшую долю. А сам аўтар вырастаў у нашым уяўленні ў волата-прарока, які сваім палымяным словам, звонам гусляў зваў за сабой.
“Кяснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця, К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям...
Даўно змоўк Купала, а ніхто не варушыцца і голасу не падае. Хто сядзіць, твар схаваўшы ў далоні, хто сумна ў няясную даль глядзіць, у каго рашучасцю гараць вочы...
— Э-эх!.. — хтосьці ўголас ўздыхае, коратка выказваючы ўзнятыя пачуцці.
Толькі цяпер усе схамянуліся, абудзіліся ад чараў і загаманілі разам, імкнучыся перадаць свае думкі. Мы вучыліся змагацца, мы верылі, што зляціць сон з павек працоўнага народа, паўстане ён, як волат, скіне з плячэіі сваіх ярмо царска-панскай няволі і пачне будаваць новае, вольнае, шчастлівае жыццё».