Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
186 Ад слоў «Але вось заўважаецца стомленнасць...» — закрэслена простым алоўкам.
187 Ролю Агаты выконвала Клара Эпімах-Шыпіла.
188 Ад слоў «Размеркаваліролі...» — закрэслена простым алоўкам.
189 Александрынскі тэатр — тэатр у Санкт-Пецярбургу, заснаваны ў 1756 г., адзін з найстарэйшых драматычных тэатраў Расіі, які захаваўся да нашага часу. Сучасная назва — Расійскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя A. С. Пушкіна (Александрынскі).
190 Радкі з верша Янкі Купалы «3 кутка жаданняў» 1912 г.
191 Ад слоў «Вечарам прыйшоў дамяне Янка...» — закрэслена простым алоўкам.
192 Ад слоў «і таму шмат хто з публікі...» — закрэслена простым алоўкам.
193 Сказ закрэслены простым алоўкам.
194 Два апошнія сказы закрэслены простым алоўкам.
195 Ад слоў «Спяваем “А хто там ідзе”»...» — закрэслена простым алоўкам.
196 Угэтайчастцымаш. варыянтапачынаеццараздзелУ«Вільня. 1912—1914гг».
У 1913 г. п’еса «Паўлінка» была пастаўлена спачатку Першым беларускім драматычным таварыствам у Вільні, прэм’ера адбылася 27 студзеня 1913 г. у рабочым клубе «Сокал». Прэм’ера Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў у Пецярбургу, дзе ролю Паўлінкі і выканала Паўліна Мядзёлка, адбылася 9 лютага 1913 г.
197 У маш. варыянце тут заўвага аўтаркі: «Гл. допіс Я. Купалы аб святкаванні Купалля: “Наша Ніва”№ 26за 1912г.».
198 Паўліна Мядзёлка паступіла на студэнцкую практыку на склад сельскагаспадарчых машын і прылад, якім кіраваў В. Іваноўскі (гл. раздзел «Варшава — Вронкі»).
199 У маш. варыянце ад слоў «У наднёманскай вёсцы жыве пажылы ўжо селянін...» — закрэслена чырвоным алоўкам.
200 У маш. варыянце абзац закрэслены чырвоным алоўкам.
201 У маш. варыянце ад слоў «30лістапада 1913 г. у зале “Сокал ”» — закрэслена чырвоным алоўкам.
202 У маш. варыянце першая частка сказа выкраслена чырвоным алоўкам.
203 Магчыма, аўтарка мела на ўвазе аўстрыйскага кампазітара Франца Ёзэфа Гайдна (Haydn; 1732-1809).
204 У маш. варыянне ад слоў «Псавала ўражанне неакуратнасць дэкарацыі...» — закрэслена чырвоным алоўкам.
205 Частка тэксту ад абзаца «У гэтым часе у Вільні існаваў Беларускі музыкальна-драматычны кружок...» (15 старонак рукапісу) — закрэслена простым алоўкам. Нязначныя часткі тэксту абведзены алоўкам 1 пазначаны надпісам «аднавіць». У маш. варыянце гэтая ж частка тэксту закрэслена чырвоным алоўкам. Апошні абзац у маш. варыянце адсутнічае.
206 Спектакль быў адным з першых у пастаноўцы Таварыства драмы і камедыі, якое ўзнікла па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча, I. Буйніцкага, У. Фальскага. Адкрыта 23.04.1917 спектаклямі «Паўлінка» па п’есе Янкі Купалы і «У зімовы вечар» па п’есе Элізы Ажэшкі ў будынку Мінскага гарадскога тэатра.
Першы з’езд салдацкіх дэпутатаў Заходняга фронту адбыўся ў Мінску 2030.04.1917 у будынку Мінскага гарадскога тэатра, прысутнічала 850 дэлегатаў.
207 Ад слоў «На вялікай сцэне было дзе разгарнуцца...» — закрэслена простым алоўкам.
208 Паўліна Мядзёлка, магчыма, мае на ўвазе 3. Ф. Жылуновіча (Цішку Гартнага), з якім сустрэлася ўвосень 1921 г. у Каўнасе і які запрасіў яе да працы ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне.
209 Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Мінску ў будынку былога Амерыканскага клуба было ўтворанае тэатральна-музычнае таварыства з традыцыйнай назвай «Беларуская хатка» паводле ідэі Ф. Ждановіча.
210 Ад слоў «і з іх вымотваўусе жылы...» — закрэслена простым алоўкам.
2011 П’еса М. Крапіўніцкага 1910 г.
212 Ад слоў «Некаторыя навічкі траціліся на сцэне...» — закрэслена простым алоўкам.
213 Двухактавая драма Ф. Аляхновіча 1917 г.
214 «Чырвоны сцяг» — «Чырвоны знак» — пераклад на беларускую мову польскай песні «Czerwony sztandar». У 1881 г. словы песні напісаў польскі паэт і рэвалюцыянер Баляслаў Чарвенскі на ўзор песні парыжскіх камунараў. На беларускую мову, па версіі гісторыка А. Сідарэвіча, пераклаў В. Іваноўскі ў 1906-1907 гг.
215 Ад слоў «Рысь, Рысь тут!..» — закрэслена простым алоўкам.
216 Пасля гэтых радкоў у маш. варыянце аўтарка дадала яшчэ некалькі наступных абзацаў:
«Вясной 1918 г. дабіліся новага тэатральнага памяшкання на Ляхаўцы. Там адкрылі Народны дом імя Максіма Багдановіча. 19мая ў гэтым доме адбылося святкаванне гадавіны Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. У сваёй прамове Фл. Ждановіч сказаў, што голоўнай мэтай таварыства ставіла развіццё беларускага нацыянальнага тэатра. “Нам, сучаснікам, трудна ўявіць сабе, які цяжар еытрымала Т-еа на сваіх плячах за год цяжкай працы для пашырэння і ўмацавання беларускага тэатра”, — пісала газета “Вольная Беларусь” /№ 19 за 26.V-18 г./. I сапраўды, адсутнасць належнага памяшкання, матэрыяльных сродкаў, беднасць рэпертуару... А колькі клопатаў было, каб атрымаць дазвол ад нямецкай, а пазней ад польскай улады на пастаноўку той ці іншай п’есы. У пошуках рэпертуару Ф. Ждановічу даводзілася сцэнізаваць апавяданні, рабіць пераклады з іншых моў /“У зімовы вечар”, “Цыганка Аза”, “Цётка з Бразіліі” і інш./. (Частка абзаца да слоў “нам, сучаснікам трудна...” закрэслена простым алоўкам.)
Таварыствам ставіліся наступныя п'есы: “Пашыліся ў дурні", “Як яны ажаніліся”, “Міхалка”, “Модны шляхцюк", “Хам”, “Узімовы вечар”/“Рысь’/, “Цыганка Аза”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Антось Лата”, “Апошняе спатканне”, “Бязвінная кроў”, “Пісаравы імяніны", “Цётка з Бразіліі”іінш.
У гэту гадавіну ставілася п ’еса Галубка “Бязвінная кроў ” і выступаў хор Тэраўскага, які зрабіў на публіку вялікае ўражанне. Хор спяваў беларускія народныя песні ў апрацоўцы Тэраўскага. Упершыню былі выкананы песні Манюшкі “Каля хацінкі”/пераклад Я. Купалы/ і “Ды ляцелі саколікі”, у якіх пад акампанеменш хору заспяваў сола цудоўны алып хлопчыка Язэпкі і лірычнае сапрана Алесі Александроеіч. Асаблівае ўражанне зрабіла Алеся Александровіч /сястра Андрэя Александровіча/, праспяеаўшы з хорам вясельную песню “Дыляцелі гусанькі”.
Кіраўнік хору Тэраўскі чамусьці выступаў у грыме, у сівым з лысінай парыку, апрануты ў белую світку, падперазаную шырокім чырвоным поясом; выходзіў на сцэну моцна кульгаючы, хоць на самай справе ногі яго былі зусім здаровыя. Для многіх была незразумелай такая містыфікацыя кіраўніка хору.
Вось што пісаў аб гэтым хоры Ясакар /Зм. Бядуля/у сваім артыкуле “Штрыхі аб беларускай культуры
“Побач з тэатрам трэба казаць і аб беларускім хоры пана Тэраўскага. Можна адзначыць, зусім не хвалячыся, што гэткім знамянітым хорам магла 6 гардзіцца любая нацыя, болей культурная за нашу. I не дарэмна п. Тэраўскі нажыў сабе славу і папулярнасць сваім хорам — ён гэта заслужыў вялікай і кемнай працай
Пан Тэраўскі — мастак-самародак. Чары і гармонія беларускіх народных песняў захапілі яго душу. Добра ведаючы дух нашых мелодый, ён іх стылізуе так, як лепей не трэба. Апроч таго ён сам вельмі ўдачна піша ноеыя песні ў беларускім характары».
/«Беларускае жыццё» № 2 за 28.1.20г./.
Унаступным № 3-м гэтай жа газеты змешчаны наступныя звесткі пад загалоўкам «Беларускіхор»:
«Беларускі хор пад кіраўніцтвам Тэраўскага пачаў сваю працу яшчэ ў студні 1915 г. Уліку 15-ці асоб пяўцоў аматараў ён пачаў выступаць у мінскіх шпіталях для хворых ваякаў, маючы ў сваім рэпертуары не болый 10-ці беларускіх народных песен.
У1916—17 г. хор даў шмат канцэртаў у Юбілейным доме. У1917 г. хор далучыўся да Першага т-ва беларускай драмы і камедыі, іяго праца пайшла ў шырокім маштабе.
Хор павялічыўся да 50чалавек... Iцяперрэпертуаряго абдымае болыйза 200беларускіх песень, гарманізаваных Тэраўскім, частка ж уласнай яго музыкі.
У1920 г. я зноў спаткалася з калектывам Першага т-ва, але ўжо пры іншых умовах, аб чым гутарка будзе ніжэй».
217 П’есы адпаведна: першыя дзве М. Крапіўніцкага ў апр. Н. Чарноцкага, далей К. Каганца, У. Галубка, Я. Купалы, Э. Ажэшкі, камедыя англійскага драматурга Брэндана Томаса «Цётачка Чарлея» (магчымы пераклад Н. Чарноцкага).
218 Два апошнія сказы закрэслены простым алоўкам.
219 Большасць радкоў гэтага абзаца выкраслены, пакінуты толькі тры сказы.
220 У маш. варыянце абзацам ад слоў «УГродне, на вуліцы Ажэшка...» пачынаецца раздзел X (без назвы) з эпіграфам:
«На цябе, наша моладзь, надзея
Нашай сумнай забранай зямлі;
Твой арліны палёт цьму развее
I запаліць веквечны агні.
Я. Купала».
На верхнім полі старонкі заўвага простым алоўкам: «Усё напісана ў нацыяналістычным духу, без класавага падыходу, толькі — беларуса».
Раздзел у рук. і маш. вар. цалкам перакрэслены простым алоўкам. Абзацы ў маш. варыянце размешчаны ў крыху іншым парадку, а таксама прысутнічаюць старонкі, якіх няма ў рукапісе. Перад абзацам «Наведваў наій клуб адзін чалавек...» наступныя абзацы:
«14 кастрычніка 1919 г адбыўся 2-гі агульны сход Грамады беларускай моладзі, на якім перавыбралі новае кіраўніцтва ў такім складзе: П. Мядзёлка — старшыня, Салошык — Сакратар і Дзекуць-Малей — скарбнік. Пастанавілі наладжваць суботнікі, на праграму якіх кожная секцыя павінна была падрыхтаваць даклад, дэкламацыю вершаў ці прачытаць урывак з мастацкай прозы, даць музыкальны нумар. спеў хорам ці сола, наладзіць нацыянальныя гульні і інш.
У газеце “Беларускае жыццё” (Ns 19 за 1 лістапада 1919 г.) паявіўся допіс пад загапоўкам “Беларускі тэатр”. Там, між іншым, было сказана: “Грамада моладзі шчыра працуе на славу роднага тэатральнага мастацтва, ладзячы час ад часу беларускія спектаклі, якія маюць велізарны ўспех. Паміж публікі чуваць нават і польскую гутарку. Тым болей трэба падчыркнуць культурную работу нашай
моладзі, што яна дае грашовую падмогу розным грамадзянскім і дабрадзейным установам...
...Рэжысерыя спачывае ў руках Паўліны Мядзёлка
У гэтыя ж дні ў Вільні адбылося пасяджэнне ініцыятыўнай групы Грамада беларускай моладзі, на якім выбрана кіраўніцтва з 5-ці асоб: “Старшыня — П. Мядзёлка, віцэ-старшыні I. Бялькевіч і М. Тулоўскі, сакратар — Л. Катавічанка і скарбнік — М. Катовіч.
Г. Б. М. мае на мэце духоўнае і фізічнае развіццё сваіх сяброў, шырэнне беларускай свядомасці і кулыпуры паміж беларускай моладдзю і стварэнне з яе стойкіх кіраўнікоў за Адраджэнне беларускага народа / дзяржавы.
(“Беларускае жыццё”, № 17 за 17 кастрычніка 1919г.)
3 дня ў дзень да нас даходзілі весткі аб тым, як гаспадараць польскія паны ў найіым краі. У Беластоцкім і Бельскім паветах польскія інспектары заявілі беларускім настаўнікам, што ў школы могуць быць назначаны толькі тыя настаўнікі, якія скончылі польскія настаўніцкія курсы. У Сакольскім павеце пазакрывалі ўсе беларускія школы, а настаўнікам-беларусам сказалі: “Едзьце ў сваю Беларусь, калі яна дзе ёсць, а тут не дазваляем вучыць дзяцей беларускай мове У Будславе закрылі беларускую гімназію. Дайшла чарга і да беларускай школы ў Гродна на Сафійскай вуліцы.