Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка
Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
328 Друкуецца па аўтографе, які заховаецца ў БДАМЛМ у архіўным фондзе Паўліны Мядзёлкі: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 8.
У маш. варыянце раздзел мае нумар XII з назвай «Ну чужыне» і эпіграф: «Нават страціўшы зрок, /Абыйду я паўсвету, /А да родных мясцін / ІПлях заўсёды знайду. / П. Броўка». Раздзел пачынаецца ад слоў «За Бугам цягнік без перашкод ішоў шпарка...». Першая частка раздзела ў маш. варыянце часткова ўвайшла ўраздзел «Ваенныя 1914—1917 гг.».
329 Сказ закрэслены. «У1914 г.» перанесена ў пачатак наступнага сказа.
330 «Садоводство н огородннчество» («Прогресснвное садоводнмчество н огородннчество») — часопіс практычнага садаводства і агароднштва. Выдаваўся ў Пецярбургу з мая 1904 г., у напаўненні якога актыўны ўдзел прымаў I. У. Мічурын.
331 Папярэдні сказ і частка гэтага закрэслены простым алоўкам.
332 Папярэдні сказ і частка гэтага закрэслены простым алоўкам.
333 Парцэляцыя — драбленне зямельнага пляца на малыя надзелы.
334 Сказ закрэслены простым алоўкам.
335 Выключана 16 старонак тэксту, які падае аўтарка як успамін з заключнай фразай: «Вось аб усім гэтым думала і часткай расказвала па дарозе ў Варшаву», што цалкам паўтарае ў нязначнай рэдакцыі машынапісны варыянт раздзела «Ваенныя 1914—1917 гады» ад слоў «Вясной 1915 года наша сям’я пераехала ў Даўгінава».
336 У маш. варыянце ад слоў «Глядзіце, — гукнула першая...» — закрэслена сінім чарнілам.
337 Цэнтральны камітэт камуністычнай партыі Полыпчы.
338 У маш. варыянце сказ закрэслены сінім чарнілам.
339 Друкаваны орган ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі, існавала ў 1948—1990 гг.
340 У маш. варыянце сказ закрэслены сінім чарнілам.
У маш. варыянце два сказы закрэслены сінім чарнілам.
342 Песня ў маш. варыянце адсутнічае.
343 Словы з «Інтэрнацыянала» — міжнароднага гімна, таксама гімна камуністычнай партыі, сацыялістаў і анархісгаў. Афіцыйны гімн РСФСР у 1919—1944 гг., СССР у 1922—1944 гг. і інш. Тэкст належыць французскаму паэту Эжэну Пацье.
344 Глядзіце, глядзіце, бальшавікоў вядуць.
345 У маш. варыянце абзац заканчваецца словамі: «Пазней даведаліся, што такую ж расправу ўчынілі і ў іншых вагонах. Былі сярод нас пабітыя, акрываўлеыя...». Ад слоў «Як толькі выйшла з вагона першая група...» (у маш. варыянце ў крыху змененай рэдакцыі) — абзац закрэслены простым алоўкам.
346 У маш. варыянце ад слоў «Умяне быў цененькі сшытак...» — закрэслена сінім чарнілам.
347 Польская і руская рэвалюцыйная песня. Рускі пераклад тэксту песні Вацлава Свянціцкага (1848—1900), яктрадыцыйна лічыцца, зрабіў Г. М. Кржыжаноўскі (1872—1959). Як песня стала папулярнай і атрымала назву «Варшавянка» ў 1905 г.
348 У маш. варыянце ад слоў «Пасля касцельнай службы...» — закрэслена сінім чарнілам.
349 Значыць графскай, польскае hrabia — граф.
350 Канцэнтрацыйны лагер блізу вёскі Стшалкова ў Вялікапольскім ваяводстве. Заснаваны нямецкімі уладамі, з 1915 да 1918 г. утрымліваліся ваеннапалонныя рускай арміі. У канцы 1918 г., пасля абвяшчэння Польшчай незалежнасці, перайшоў да польскіх улад. У лагеры ўтрымліваліся палонныя чырвонаармейцы, быў месцам інтэрнавання белагвардзейскіх і ўкраінскіх падраздзяленняў. Ліквідаваны ў 1924 г.
351 У маш. варыянце ад слоў «Аднак нядоўга я прыносіла таварышам весткі з канцылярыі...» — закрэслена сінім чарнілам.
352 У маш. варыянце абзац закрэслены простым алоўкам.
353 Лявон Дубейкаўскі з 15 чэрвеня 1919 г. працаваў на пасадзе консула беларускага ўрада БНР у Польшчы. У 1919 г. ён ініцыянаваў стварэнне Беларускага камітэта ў Варшаве, выконваў абавязкі яго старшыні.
354 У маш. варыянце ад слоў «я заглянула ў Беларускі нацыянальны камітэт...» — закрэслена сінім чарнілам.
355 Апошняя частка гэтага раздзела ад слоў «УЛодзі я знайшла сваю сяброўку па сцэне Мальвінку...» друкуецца па маш. варыянце, якая адсутнічае ў рукапісе (ф. 403, воп. 1, адз. зах. 12, с. 29-49). У канцы тэксту рукой П. Мядзёлкі запіс «Канец першай кнігі» (закрэслены сінім чарнілам) і подпіс аўтаркі.
356 Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у польскім войску ў 1919—1921 гг. У канцы старонкі каментар П. Мядзёлкі: «Арганізацыя беларускіх буржуазных нацыяналістаў».
357 «Лагер інтэрнаваных № 1» існаваў з 1914 да 1923 г. у аднайменным раёне Кракава.
358 У маш. варыянце ад слоў «У наступны раз мне ўдалося перадаць нават літр спірту...» — закрэслена сінім чарнілам.
359 У маш. варыянце ад слоў «УДомбе аказалася і Бася Басінская...» — закрэслена простым алоўкам.
У канцы старонкі рукапісу каментар П. Мадзёлкі: «Гэта песня была надрукавана з ноталіі на паштоўцы ў 1921 г. у Берліне са змененай без майго ведама рэдакцыяй некаторых радкоў і распаўсюджана ў Заходняй Беларусі. Паштоўка гэта знаходзіцца ў музеі Янкі Купалы, а ў 2-і том зборніка беларускіх народных песень Рыгора Шырмы песня запісана як народная з іншай мелодыяй».
Асобнік паштоўкі захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 1, арк. 1. Mae заштрыхаванае, але чытэльнае, прысвячэнне Т. Грыбу:
3 гарачай душою ўсе лепшыя сілы,
Што выйшлі з народу, з сялянскай сям ’і, — Адных ужо крыюць курганы-магілы, Другія у муках за кратай турмы.
У Познань і Кракаўу далё'ку чужыну
Сасланы ў няволю, як быццам навек...
Бацькоў старых кінуў і мілу дзяўчыну, А сам церпіць голад, і холад, і зьдзек.
Ітварам зьбялелым прынікшы да краты, Шукае ён зоркі на небе глухім — Каб думкі занесла да роднае хаты, Каб кліч перадала сабрацьцям сваім:
— «Змагайся, мой браце, з тыранам народу, 3 наезьнікам панскім змагайся, як можаш, Змагайся за лепшую долю й свабоду, Хоць цяжка змаганьне — аўсё-ж такі зможаш!»
Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай
Пры зборы ўсіх нас тут — прысягу даём: Ня зломяць нас віхры ў бітве няроўнай! За зьдзек нашых брацьцяў мы помсту нясём!
Паўлінка
360 Беларуская вайсковая камісія.
361 У маш. варыянце сказ закрэслены.
362 У маш. варыянце ад слоў «Мне хацелася пабачыцца з Бронісем Тарашкевічам...» — закрэслена сінім чарнілам.
363 Далей адна старонка маш. тэксту страчана.
364 У канцы старонкі пераклад П. Мядзёлкі: «Бывай, дзяўчо, здарова!Айчына мяне кліча. Іду змагацца за сваю краіну сярод сваіх землякоў». Польская патрыятычная салдацкая песня. Аўтар невядомы.
365 Жонкай Л. Дубейкаўскага была Юліяна Мэнке (1886-1970), беларускі мастацтвазнавец, паходжаннем з віленскіх немцаў.
366 У маш. варыянце ад слоў «Сярод беларусаў-эмігрантаўу Каўнасе...» — закрэслена сінім чарнілам.
367 3 ням. «Замежнік, замежнік».
368 Беларускі аддзел Міністэрства асветы Латвіі быў створаны пры падтрымцы Яна Райніса ў 1921 г. як аддзел для кіраўніцтва беларускімі школамі. Узначальваў С. Сахараў. Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі. Існавала ў 1922-1938 гг. у Даўгаўпілсе (да 1920 г. Дзвінск) на вуліцы Варшавас (Варшаўскай). Адкрыта 3.12.1922 дзякуючы намаганням сяброў беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі I. Краскоўскі (1922-1925), С. Сахараў (1925—1932), выкладчыкі У. Пігулеўскі, П. Мядзёлка (Грыб), А. Якубецкі, Я. Гайлевіч і інш. Двухмесячныя настаўніцкія курсы былі арганізаваны летам 1921 г.
369 Раздзел друкуецца паводле выдання : Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця / Пад рэдакцыяй A. С. Ліса. Мінск, 1974. С. 208-231. У рукапісным варыянце гэты раздзел адсутнічае.
370 «Бацькаўшчына» — арганізацыя, створаная вясной 1921 г. у Дзвінску па ініцыятыве К. Езавітава, I. Харлапа (старшыня), С. Сахарава, М. Шчорса і інш. Летам 1921 г. пры садзейнічанні Міністэрства асветы Латвіі арганізавала ў Дзвінску 2-месячныя беларускія настаўніцкія курсы, стварыла іх філіялы ў Індры. Краслаўцы, Люцыне, Рэжыцы і Старой Слабадзе. 3 пашырэннем сваёй дзейнасці дзвінская сядзіба арганізацыі ператварылася ў Цэнтральнае ўпраўленне культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Латвіі, якое дзейнічала да 1925 г.
371 Шэвіёт — тканіна, якая выраблялася з таннага ваўнянага прадзіва.
372 «Ваяцкі марш» Тэраўскага — гімн БНР. Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 г. у газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Макара Краўцова. Музыка Уладзіміра Тэраўскага.
373 Літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя» пачаў выходзіць у снежні 1922 г. у Мінску.
374 Паўліну Мядзёлку арыштавалі ў канцы траўня 1924 г.
375 Судовы працэс цягнуўся 2—4 красавіка 1925 г. У зборніку матэрыялаў «Беларускі працэс у Латвіі», выдадзеным ў 1925 г. Таварыствам беларусаўвыбаршчыкаў у Дзяржаўны Сойм, павятовыя, гарадскія і валасныя самаўрады ў Латвіі паведамлялася: «Першым прыводзюць гр. К. Езавітава, затым пры-
ходзіць рэшта 7 абвінавачаных, што былі на воле пад закладам: вучыцель Дзьвінскае беларускае гімназіі Валадзімер Корці, заступнік Дырэктара Люцынскае беларускае гімназіі — Валадзімер Пігулеўскі, былы Дырэктар Дзьвінскае беларускае гімназіі — Ян Краскоўскі, вучыцель Дзьвінскае гімназіі і пачатковае школы — Андрэй Якубецкі, вучыцелька гэтай-жа гімназіі — Паўліна Мядзёлка-Грыб, вучыцель тэй-жа гімназіі — Парфіры Жэрдзі і вучыцель спеваў Люцынскае беларускае гімназіі — Міхаіл Іваноў».
376 Сяброўства П. Мядзёлкі ў БПСР пацвярджаецца архіўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў НАРБ (ф. 459, воп. 1, адз. зах. 3, арк. 106) і БДАМЛМ (ф. 403, воп. 1, адз. зах. 43, арк. 9). Аўтарка ўспамінаў была таксама ўдзельніцай скліканай Замежным Бюро ЦК БПС-Р у Празе ў верасні 1921 г. Усебеларускай канферэнцыі, што пацвярджаюць яе лісты родным з Берліна.
У канцы 1920 — пачатку 1921 г. афіцыйныя савецкія структуры пачалі ўжываць сілавыя прыёмы барацьбы супраць БПС-Р. У лютым 1921 г. АДПУ арыштавала 860 актыўных членаў БПС-Р. Хоць усе арыштаваныя былі пазней выпушчаны і перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, над партыяй навісла сур’ёзная пагроза. Развіццё рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі прывяло да таго, што частка беларускіх эсэраў, якія працавалі ў падполлі, пачала збліжацца з Камуністычнай рабочай партыяй Польшчы і, стварыўшы Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, у 1924 г. улілася ў Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ).
Пад націскам ЦК КП(б)Б 8 чэрвеня 1924 г. у Мінску пачаўся з’езд былых членаў БПС-Р. Усяго з’ехалася каля 40 дэлегатаў. Агульны настрой дэлегатаў і кірунак працы вызначыў У. Ігнатоўскі, раней таксама эсэр, які выступіў з прывітальным словам ад КП(б)Б: «Камуністычная партыя спадзяецца, што вы далей будзеце працаваць пад сцягам Кампартыі». 9 чэрвеня з’езд прыняў заключную рэзалюцыю. Адзначыўшы «поўны раскол Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і бессэнсоўнасць яе існавання», былыя эсэры пастанавілі лічьшь сваю партыю ліквідаванай.