Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

Выдавец: Лімарыус
Памер: 612с.
Мінск 2018
123.36 МБ
417	Маецца на ўвазе Навукова-даследчы інстытут педагогікі БССР, утвораны ў 1929 г. (цяпер Нацыянальны інстытут адукацыі).
418	«Беглыя нататкі для памяці» друкуюцца па аўтографе, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 14. На форзацы ў верхнім полі рукой П. Мядзёлкі пазначана: «Копія» і дата 29.1.73. Да сшытка прыкладзены ліст Л. В. Гарэцкай наступнага зместу: «17.III.90. Вельмі паважаны Яўген Іванавіч! Дакладна не памятаю, калі зусім пакінула Паўліна Вікенцьеўна Менск, прыкладна гэта быў 1970-1972 год. У гэты дзень я зайшла да яе развітацца. Яна вельмі спяшалася, я доўга не затрымлівалася. I калі я ўжо была ля дзвярэй, яна падышла да мяне з 2 сшыткамі і кажа, што дае мне іх, ведае, яны не згубяцца. У апошнюю хвіліну кажа: “Праз 25 гадоў пасля маей смерці аддай іх Максіму Танку”. Я, ведама. прачытала гэтыя сшыткі яе ўспамінаў — многа цікавага ў іх, успамінаіцеся і Вы. Ужо прайшло многа часу, сшыткі так і ляжаць у мяне. 125 гадоў хоць і не прайшлі, але я зразумела, што зараз і мне пара паклапаціцца аб іх, і зразумела, што пара аддаць іх Максіму Танку, які лепш зразумее, як і што рабіць з імі далей, што зараз і раблю. Таму і званіла Вам, каб Вы самі зайшлі па іх. <...> Усяго Вам найлепшага. Ларыса Гарэцкая». Упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» за 1993 г., № 2—5, з прадмовай У. Калесніка, падрыхтоўка да друку А. Федарэнкі.
419	Фотаздымак і цяпер захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. В. Іваноўскі ў беларускай світцы і з барадой.
420	Сучасны г. Валгаграду Расіі.
421	В. Іваноўскі загінуў у выніку тэрарыстычнага акта 7 снежня 1943 г.
422	Раман Івана Шамякіна, упершыню выдадзены ў 1964 г.
423	Сучасная вул. Кастрычніцкая. Ад 1920-х і да 1961 г. насіла імя К. Я. Варашылава.
424	Савецкая і расійская грамадска-палітычная газета, заснавана ў сакавіку 1917 г. У СССР — афіцыйны орган Вярхоўнага Савета СССР і іншых кіруючых органаў улады.
425	«Грамада» — Беларуская сялянска-работніцкая грамада, рэвалюцыйнадэмакратычная арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гг.
426	Саюз пісьменнікаў СССР.
427	Шырокая — сучасныя вул. Куйбышыва. Вул Набярэжная ў 1920-я гг. атрымала назву Пралетарская, была знішчаная ў гады вайны, пасля вайны не аднаўлялася.
428	Пабудавана ў 1932-1935 гг. па праекце архітэктара Л. Савельева, разабрана ў 2004 г. Фрагменты інтэр’ера, звязаныя з памяішю пра Я. Купалу, у 2004 г. перададзены Літаратурнаму музею Я. Купалы ў Мінску і цяпер знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі.
429	Будынак па вул. Энгельса, у якім да 1975 г. месціўся Саюз пісьменнікаў БССР, аў 1950—1959 гг. — Літаратурны музей Янкі Купалы.
430	На гэтым завулку знаходзіўся дом Уладзіславы Францаўны Луцэвіч.
431	Вайсковыя могілкі на сучаснай вул. В. I. Казлова.
432	Музычны сінтэтычны спектакль БДТ-1, пастаўлены Е. А. Міровічам па аднайменнай драме М. Чарота, музыка У. Тэраўскага.
433	У 1925—1939 гг. «Беларуская крынша», штотыднёвая газета Беларускай хрысціянскай дэмакратыі выдавалася ў 1917—1940 гг. на беларускай мове лацінкай і кірыліцай.
434	А. Станкевіч быў арыштаваны 7 снежня 1944 г. органамі Н КУС, але неўзабаве адпушчаны. 13 красавіка 1949 г. арыштаваны другі раз. П. Мядзёлка магла сустрэцца з ім толькі да гэтай даты. А. Станкевіч памёр у Азярлагу Іркуцкай вобл. 29 лістапада 1949 г.
435	1. Краскоўскі ў 1918 г. уваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР), быў паслом УНРу Грузіі. У 1920 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. 3 1922 г. дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). 3 лета 1925 г. у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце (потым БелАН). Старшыня сацыяльна-культурнай секцыі і член прэзідыума Дзяржплана БССР. 3 1930 г. у Дзяржплане СССР.
436	Польская патрыятычная песня кампазітара Яна Кашэўскага (1783—1845) на словы Алаізія Фялінскага ((1771—1820).
437	У канцы старонкі заўвага П. Мядзёлкі: «У Маскве я набыла пласцінку з запісам гэтай песні на італьянскай мове ў выкананні Зары Далуханавай».
438	Опера П. 1. Чайкоўскага (1840—1893). Гувернёр мсье Трыке ў сям’і Харлікава — герой рамана A. С. Пушкіна «Яўген Анегін», у доме Ларыных спяваў жартаўлівыя макаранічныя куплеты, чым весела пацяшаў публіку.
439	Тут аўтарка пярэчыць сабе, бо раней напісала, што на з’езд, «які адбыўся ў сакавіку ў нейкім будынку на Захараўскай вуліцы» прыехала непасрэдна з вандроўкі па яго арганізацыі. У перыяд працы ў Жорнаўцы яна магла прысутнічаць на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый ці вайсковым з’ездзе, якія праходзілі ў Мінску 15—20 кастрычніка 1917 г., што пацвярджае агульнае фота сяброў выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, на якім прысутнічае П. Мядзёлка.
440	Губернатарскі дом — Дом губернатара, ці будынак езуіцкай школы, будынак захаваўся, сучасны адрас: Мінск, пл. Свабоды, 7.
441	«Даводзіць» пра беларускія школы мог I. Метлін — адвакат, памочнік мінскага генерал-губернатара. На з’ездзе былі ўтвораны камісіі агітацыйна-палітычная, этнаграфічная, фінансавая, друку, земская, школьная. П. Мядзёлка была абрана ў склад сяброў этнаграфічнай каміссі і камісіі па друку, сакратакром першай стаў Б. Тарашкевіч, другой — 3. Жылуновіч.
442	Беларуская партыя эсэраў (БПС-Р) пачала фарміравацца ў красавіку 1918 г. Ініцыятарам стварэння была народнідкая група на чале з Т. Грыбам і П. Бадуновай, якая выступіла супраць правага крыла ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) за яго падтрымку германскай арыентацыі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і заявіла пра сваю аўтаномію ў рамках БСГ.
Прадстаўнікі групы выйшлі з Народнага сакратарыята БНР і ў маі 1918 г. заявілі аб стварэнні БПС-Р. Кіруючае ядро партыі склалі выхадцы з БСГ: М. Асвяцімскі. П. Бадунова, Т. Грыб, Л. Заяц, А. Карач, Я. Ладноў, Я. Мамонька. А. Маркевіч, С. Некрашэвіч, М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, Я. Чарапук, Ф. Шантыр, М. Шыла і інш. Пазней да іх прымкнулі В. Ластоўскі і А. Цвікевіч.
Мела друкаваныя органы: «Беларуская думка», «Грамадзянін» (Вільня), «Родны край» (Гродна), «Наша каляіна» (Слуцк), «Змаганне» (Мінск). У Мінску, Гродне і Вільні дзейнічалі губернскія камітэты БПС-Р. У ліпені 1920 г. налічвала болып за 20 тыс. членаў, у т. л. 5 тыс. партыйных функцыянераў. Кіравала дзейнасцю «Грамады моладзі» (10 тыс. членаў), «Сувязі беларускага сялянства» (20 тыс. членаў), кантралявала Усебеларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскую сялянскую раду.
Многіх з названых тут дзеячаў П. Мядзёлка ведала асабіста ці сустракала па працы, а таксама спрычынілася да выдання газеты «Родны край» і дзейнасці «Грамады моладзі».
443	П. Бадуновай было на той час 33 гады.
444	Адпаведна з лістком па ўліку кадраў, які захаваўся ў архіўным фондзе П. Мядзёлкі (БДАМЛМ. Ф. 403, воп. 1, адз. зах. 43, арк. 9), яна ўступіла ў БПС-Р у 1919 г. і з праграмай павінна была быць знаёмая.
445	З’езд прадстаўнікоў беларускай грамадскасці, скліканы 9—10 чэрвеня 1919 г. па ініцыятыве групы беларускіх дзеячаў на чале з Б. Тарашкевічам. Прысутнічала 125 дэлегатаў.
446	Вось падноскі, дык падноскі!
447	Маецца на ўвазе Анатолія Бадунова, у замужстве Склязнёва. Жыла ў Маскве, маці героя СССР лейтэнанта Георгія Міхайлавіча Склязнёва, які загінуўу 1937 г. у Іспаніі.
448	3 1991 г. вул. М. Багдановіча.
449	Фабіян Абрантовіч у 1929—1938 гг. узначальваў каталіцкую місію Усходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі. У верасні 1939 г. быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі і болып за 5 гадоў правёў у зняволенні. Памёр у Бутырскай турме ў Маскве ў 1946 г.
450	— Нават за волас з галавы Грыба пан адкажа ўласнай галавой.
— Заўтра пан генерал можа мяне расстраляць, а сёння ўночы я яго расстраляю.
451	Гл. каментар 419.
452	Тэлеграма наступнага зместу: «Прыміце наш дарагі спявак самае гарачае прывітанне на роднай зямлі ад дачкі беларускага народа Паўліны Мядзёлкі». Захоўваецца ў БДАМЛМ у фондзе М. Забэйды-Суміцкага: ф. 293, воп. 1, адз. зах. 183.
453	Магчыма, Ермачэнка Іван Абрамавіч (1894—1970), палітычны дзеяч, публіцыст, у 1940 г.у Празе заснаваў камітэт самапомачы. Маецца на ўвазе мемарандум да Гітлера.
454	Дзень галоўнай ўрачыстасці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.
455	Галоўны ўніверсітэт Чэхіі, найстарэйшы ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і адзін з найстарэйшых універсітэтаў свету, быў заснаваны каралём Карлам IV у 1348 г.
456	Дакументальных пацверджанняў гэтага факта ў архіўным фондзе Саюза пісьменнікаў не выяўлена.
457	Гаворка пра М. К. Хайноўскую.
458	Ларыса Геніюш пераехала ў Прагу ў 1937 г.
459	Да вайны В. Рагуля (1879-1955) настаўнічаў. Арыштаваны 20 чэрвеня 1941 г. 3 пачаткам вайны ўцёкз-пад арышту. Быў прызначаны бургамістрам Дзятлаўскага раёна. 3 1944 г. у Германіі, потым у Бельгіі. У 1950 г. пераехаў у ЗША. Біяграфія У. Ф. Родзькі (1920—1946?) гэтаксама не звязана з Прагай.
460	«Літаратура і мастацтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета. Заснавана ў 1932 г. У 1957—1970 гг. выдавалася двойчы на тыдзень. У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла; «Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 г. Беларускім грамадска-культурным таварыствам; «Лнтературная газета» — савецкае і расійскае штотыднёвае літаратурнае і грамадска-палітычнае выданне, заснавана ў 1929 г.
461	Радыёстанцыя «Вольная Еўропа», створана ў Нью-Ёрку, з 1950 г. — у Мюнхене, вяшчала на краіны Усходняй Еўропы; радыёстанцыя «Голас Амерыкі» са штаб-кватэрай у Вашынгтоне, вяшчае з 1942 г. на 45 мовах.
462	Радкі з верша Ларысы Геніюш «Тры дарогі»,
463	У лісце да Зоські Верас ад 20.05.1969 П. Мядзёлка прызнаецца: «А ў Івана Л[уцкевіча] я была калісь амаль закаханая. Ён быў рыцарам маіх дзявочых летуценняў. 1 ён да мяне адносіўся цёпла, сардэчна» (БДАМЛМ. Ф. 318, воп. 1, адз. зах. 99, арк. 7).
464	Верш быў змешчаны ў № 5 за 1915 г., але без прысвячэння. Датаваны 3/1 1915.
465	На старонцы рукапісу заўвага П. Мядзёлкі: «Віталі Калечыц калісь належаў да партыі меншавікоў».
466	Другім мужам К. Буйло быў Барыс Мацвеевіч Ермакоў. Загінуў на фронце пры вызваленні Украіны 28 жніўня 1943 г.
467	Друкуецца па аўтографе, які захоўваецца ў БДАМЛМ у архіўным фондзе Паўліны Мядзёлкі: ф. 403, воп. 1, адз. зах. 15. Упершыню апублікаваны ў часопісе «Спадчына», № 3 за 1996 г., с. 95—97.