• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

    тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 336с.
    Мінск 2009
    76.5 МБ
    У кангэксце I і II паўднёваславянскіх уплываўу дылогіі , услед за рускімі даследчыкамі, даецца далейшае аргументаванне пытання аб Ш славянскім уплыве з вызначэннем у ім трох хваляў айчыннага ўнёску ў сусветную культуру. На самай аддаленай у часе з іх — рассяленні ў VI стагоддзі з палескай прарадзімы македонскіх дрыгавітаў — мне, па родзе сённяшніх навуковых зацікаўлянняў хочацца спыніцца асобна. Прапанаванае ў дылогіі вырашэнне скаладаных праблем у рэчышчы некалькіх сумежных навук, несумненна, мае сваю будучыню. Тут ёсць нямала нішаў, якія належыць запаўняць, таму любая спроба выпрацаваць тэарэтычныя асновы гэтага міждысцыплінарнаі а інтэграцыйнагапрацэсузаслугоўваеўвагі і падгрымкі.
    Асабіста мне як лексіколагу і тапанімісту імпануюць тыя раздзелы ў дылогіі, у якіх разглядаюцца складаныя сыходжанні і камбінаныі у кулыуры старажытнага славянскага насельніцтва на праславянскім узроўні, а таксама тыя. якія прысвечаны канкрэтнаму аналізу духоўнай
    спадчыны славян з выхадам на паўднёваславянскі філолага-культурны арэал.
    Сёння кожная галіна гуманітарнай навукі мае нямала дасягненняў. Але вывады. зробленыя на вузкагаліновым матэрыяле, не могуць прэтэндаваць на канчагковае або блізкае да таго рашэнне. Звычайна на аснове вузкаўзроўневага матэрыялу даводзінна задавольваццатолькі, як правіла, гіпотэзамі, версіямі.
    Дастаткова прыгадаць у гэтай сувязі вопыт вырашэння праблемы прарадзімы славян, для чаго ўжо сёння прыцягнуты вялікі моўны масіў, шматлікія факты старажытных летапісаў, архіваў з многіх славянскіх моў. Аднак навагу межах рознааспектных лінгвістычных фактаў вучоныя прыходзяць да розных вывадаў. Пацверджаннем гэтаму з’яўляецца наяўнасць некалькіх гіпотэзаў прарадзімы славян: віслаодэрская, сярэднедняпроўскабугская, карпатская, данская. Кожная з іх падтрымана археолагамі. Тым не менш далей гіпотэз у вырашэнні гэтай важнай праблемы мы не пайшлі. Зусім правамерна выказвалася думка. што праблему прарадзімы славян нельга вырашань ізаляванаадусёй праблемы славянскагаэтнагенезу. ГІрактыка паказвае, што гутвыключную ролю адыгрывае рэтраспектыўнае вывучэнне моўнай і філолага-культуралагічнай спадчыны на вялікіх часавых глыбінях, а таксама на падставе анамастычных фактаў, якія ўзыходзяць да пары праславянскага моўнага адзінства. Менавіта туды, у глыбіню праславянскай эпохі скіраваны даследніцкі позірк Алены Галубіцкай-Яскевіч. Можа, дзякуючы нашым агульным міждысцыплінарным намаганням, нарэшце ўдасца развязаць Палеска-Балканскі вузел і пераконліва абгрунтаваць сярэднедняпроўскабугскую гіпотэзу прарадзімы славян, якую налетапісным магэрыяле заснаваў выдатны лінгвіст Фядот Пятровіч Філін.
    Апрача шмаглікіх лексічных паралелей, выяўленых у палескіх дыялектах і паўднёваславянскіх мовах, з тэрыторыі Беларусі на Балканы цягнецца мноства агульных ізаглос. Шмат агульнага ў нашых і.мёнасловах (як у беларусаў, так і ў харватаў, сербаў і іншых паўднёвых славян. што не прозвішча, то на -іч: Брозавіч, Караджыч. Мілошавіч).
    На славянскім поўдні гэтак жа шчыльна, як і ў Палескай зоне Беларусі, сканцэнтраваны старажытнейшыя агульнаславянскія назвы на -ічы. Іх шмаг у Босніі, Герцагавіне. Харвагыі і Чарнагорыі.
    Маса агульных рысаў у мове, антраііаніміі, тапаніміі — з’яваневыпадковая. Гэтамогуць быць сляды былой моўна-кулыурнай агульнасці, сведчанне пэўных этапаў гісторыі славянства, стадыі раздзялення славянскай агульнасці.
    Прычым, натэрыторыі Беларусі гэтых рэліктаў стала намнога меней у параўнанні са старажытнымі перыядамі (у прывагнасці, XV—XVI стст.), а на Балканах іх па-ранейшамузахоўваеццашмаг, і яны не ўбываюць. Калі прыняць пад увагу заканамернасць, што любая старажытная з’ява найлепш захоўваецца на перыферыі (у эпіцэнтры яна з часам размываецца), то гэтым яшчэ раз пацвярджаецца сярэднядняпроўскабугская гіпотэза. Для таго, каб знайсці ключ да гэтых загадак, вельмі неабходна аб’яднанне ўсіх магчымых аргументаў, усёй сукупнасці фактаў, у тым ліку і фактаў славянскіх рэлігійнакультурных з’яў.
    Докпшр філалагічных навук, прафесар, В. П. Лемцюгова.
    20.	У апошнія дзесяцігоддзі XX ст. дзякуючы тытанічным намаганням прызнаных літараіуразнаўцаў М. Грынчыка, А. Коршунава. М. Лазарука адбылося вяртанне ў
    беларускую духоўную айкумену па сутнасці невядомага дагэтуль легендарнага культурнага мацерыка сіарабеларускай кніжнасці, які ледзь не стаў для нас назаўсёды страчанай нацыянальнай Атлантыдай.
    Даследаванне паважанай Алены Аляксандраўны актуалізуе выключна важную ролю старабеларускай літарагуры ў захаванні духоўнага энергетычнага патэнцыялу, без якога немагчыма існаванне не голькі айчыннага мастацкага слова, але і нашага грамадства ва ўласным нацыянальньм менталітэтным полі. Разам з тым духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці, адзін з глыбінна-сутнасных элементаў жыцця беларускага этнасу, упершыню ў айчыннай навуковай практыцы з’яўляецца прадметам і рунтоўнага навуковага. комплекснага аналізуз пазіцыі філалагічнай цэласнасні. Такая канцэпцыя даследавання дазволілаяго аўтару, прааналізаваўшы ўласналітаратурныя, філасофскія, сацыя-культурныя, этнасофскія, тэасофскія, эстэтычныя, лінгвістычныя, псіхалагічныя і інш праблемы, стварыць стэрэаскапічную карціну фармавання нацыянальнага духоўнага субстрагу, калі старабеларуская кніжнасць прайшла шлях: ад эпохі славянскіх хрысціянскіх першанастаўнікаў да часу яе ўзыходжання насусветныя культурныя вышыні. У акрэслены перыяд айчыннае кніжнае слова стала носьбітам духоўных памкненняў і дасягненняў, якія сёння набылі статус родавых якасней беларускай духоўнай традыцыі.
    Шырокі ахоп фактычнага матэрыялу айчыннага пісьменства IX—XVIII стст., арганічнае спалучэнне дыяхранічна-сінхранічнага, экзэгез ыка-герменеўтычнага, сістэмнага, параўнальна-тыпалагічнага і канкрэтна-аналітычнага метадаў на аснове выпрацаваных аўтарам даследавання прынцыпаў цэласна-іерархічнай метадалоді дазволілі A. А. Галубіцкай-Яскевіч дастагкова поўна, до-
    казна, з высокай ступенню навуковай верагоднасці падысці дараскрыцця акрэсленага кола праблем і паспяхова вырашыць пастаўленыя задачы.
    Усе асноўныя палажэнні шмагаспектнай дылогіі матываваныя. У іх адстойваюіша: а) новы погляд наадметнасці станаўлення нацыянальнай літаратурнай традыцыі, на асаблівасці гімнаграфіі, палемічнай літаратуры, пераходныя формы паэзіі; б) пытанне аб III славянскім уплыве і парытэтным унёску айчыннай кніжнасці ў скарбніцу сусветнай кульгуры.
    У раздзеле «ГІралегаменныя аспекты вывучэння старажытнай кніжнасці» А.А. Галубіцкай-Яскевіч доказна сцвярджае навуковую перспектыўнасць для сучаснай медыевістыкі агульнафілалагічных падыходаў. Сінтэз літаратуразнаўства і лінгвістыкі, а таксама зварот да здабыткаў філасофскай думкі, і історыі. тэалогіі дазволіў аўтару ў наступных раадзелах аўтарытэтна і цэласна прааналізаваць сярэдневяковыя кніжныя помнікі.
    У працы паняцце «культура» атаясамліваеццаз хрысціянствам. I не дзіўна, што аўгар столькі ўвагі надае вызначэнню адметнасцей хрысціянскага светабачання, светаразумення і светаадчування. Духоўную і філалагічную культуру старабеларускай кніжнасці разглядае ў кантэксце і ісі арычных шляхоў славянскага эквіваленту хрысціянскай артадоксіі—праваслаўя. Таму не выглядае «іншародным» у філалагічнай працы глыбокае асэнсаванне даследчыкам разам з маральнымі імператывамі праваслаўя ў якасці ідэалагічнага падмурку сярэдневяковай літаратуры, і фундаментальных быційных праваслаўных каштоўнасных арыенціраў.
    Крыніцы прыярытэту маральнасці ў спалучэнні з высокім агульнафілалагічным ўзроўнем нацыянальнай паэтычна-драматургічнай і лексікографа-граматычнай
    спадчыны A. А. Галубіцкая-Яскевічадшукваеўтрадыцыях візантыйскай культуры і таму небеспадстаўна сцвярджае, што «дамінантная ў славістыцы канцэпцыя I і II паўднёваславянскіх уплываў паграбуе больш анталагічнага паглыблення, сваімі вытокамі яны маюць найудзячную візантыйскую крыніцу, і таму пад першым з іх павінны падразумявацца візантыйска-паўднёваслвянскі змест і кантэкст». У сферы уплываў бясспрэчную цікавасць выклікае пастаноўка і аргументацыя пытання аб ІП славянскім уплыве з вылучэннем у ім грох паслядоўных этапаў беларускага ўнёску ў сусветную культуру. Калі першы з іх (зыход з палескай нрарадзімы у VI ст. македонскіх драгавітаў), на наш погляд, усё ж даволі апасродкаваны, го два іншыя (уплыў на ўсходнеславянскі свет старабеларускага пісьменства і асветніцкая рэформа П.Магілы) дазваляюць гаварыць аб прамым акумуляванні сусветнай культурнай думкай вяршынных дасягненняў айчыннай кніжнасці.
    Адным з цэнтральных палажэнняў працы стаў пераглядтрадыцыйнай канцэпцыі РэнесансаЯ. Буркхарта. На аснове вывучэння факталагічнага матэрыялу і з улікам дасягненняў сусвеінай медыевістыкі А.А. ГалубійкаяЯскевіч знаходзіць у Адраджэнні першапачатковыя візантыйскія духоўныя карані, засвоеныя гатычнай культурай — забытыя ў Заходняй Еўропе ў пазнейшыя часы, але захаваныя на праваслаўным Усходзе. Таму даследчыца вылучае ў Адраджэнні два «амаль супрацьлеглыя напрамкі» — духоўны і прагматычна-свенкі. Такі погляд дазваляе разглядаць духоўную і філалагічную культуру старабеларускай кніжнасці ў кантэксце працэсу Адраджэння на славянскіх землях.
    Зараджэнне, станаўленне і развіццё старабеларускай мастацкай традыцыі А.А. Галубіцкая-Яскевіч даследуе на высоканавуковым тэарэтычным і гістарычна-літаратурным узроўні. A. А. Галубіцкая-Яскевіч адзначае экзэгетыка-алегарычны характар прытчавых твораў К. Тураўскага і слушна заўважае: «Цыкл прытчаў св. Кірыла яскрава паказвае, што беларуская і ў цэлым ўсходнеславянская школа экзэгетыкі складвалася ў падкрэслена алегарычным напрамку, які ўзыходзіць да раннехрысціянскіх яе ўзораў».
    Вызначэнне родава-жанравых адметнасцей гімнаграфіі, акафіста, канона праведзена ў працы бездакорна. Адзначым і арыгінальную трактоўку A. А. ГалубіцкайЯскевіч гімнаграфічнай спадчыны Ф. Скарыны, дзе, як доказна сцвярджае аўтар дылогіі праявілася выключна высокае ры гарычнае майстэрства асветніка. Шлях ускосна-тэарэтычнай здабычы фактаў дапамагае даследчыку нетолькі па-належнаму ацаніць Скарынавыя «чыційныя» біблейскія пераклады, але і выявіць ролю Ф. Скарыны ў стварэнні кананічнага перакладу Бібліі, здзейсненага ўжо яго паслядоўнікамі.