Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
A. A. Галубіцкая-Яскевіч
Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
(тэрміна-культуралагічны кампендый)
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ [НСІЫТУТ ІНАВАЦЫЙНАЙ 1 ІНВЕСТЫЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ, МЕНЕДЖМЕНТУ 1 АРГАНОМІКІ
АКАДЭМІЯ ПАСЛЯДЫПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ
A. А. Галубіцкая-Яскевіч
Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
(тэрміна-культуралагічны кампендый)
ЧасткаІІ
Санкт-Пецярбург
200?
УДК 002.2(476)(091)+882.6.09+808.26-023
ББК 81.2Бен+83.3(4Бен)
Г 81
Нав. рэдашар: доктар філалагічных навук, праф А. Я. Міхневіч.
Галубіцкая-Яскевіч A. А.
г 81 Скрыжалі духоўнасці і адраджэння (тэрміна-кулыуралагічны кампендый). Ч. II. — СПб.: Феннкс-Славян, 2009. — 336 с. + 4 іл.
Другую частку склалі каментарыйны тэрміна-культуралагічны тэзаўрус і іншы ілюстрацыйны матэрыял аб’екту даследавання, які ахоплівае IX—XVIII Стагоддзі айчыннага пісьменства і кніжнасці.
УДК’ 002.2(47б)(091)+882.6.09+808.26-023
ББК 81.2Бен+83.3(4Бен)
© Галубіцкая-Яскеівіч A. А., 2009
© Макетаванне. Мастацкае афармленне, Янчук L, 2009
ПРАДМОВА
IX—ХУШ стагоддзі — неахопны кантынент айчыннага пісьменства, знамянальны сваімі вяршыннымі сусветнавядомымі духоўна-культурнымі дасягненнямі! Незвычайная шматаспектнасць гісторыка-культуралагічнай праблематыкі пры рознаўзроўневым аналізе ў пераважнай большасці новаўведзенага матэрыялу: распрацоўка цэласна-іерархічнай метадалогіі, прасочванне працэсу айчыннага адраджэння ў архетыповых постацях родапачынальнікаў і асветнікаў, складвання ўласнай школы біблеістыкі і гіеракладу Святога Пісання як вызначальнага фактару старабеларускай кніжнасці, станаўлення літаратурнай традыцыі (унікальная гімнаграфічная і рытарычная культура, высокаапалагетычная палемічная літаратура, пераходныя формы самабытнай паэзіі), знакаміты «залаты век» (XIV—XVI стагоддзі) старабеларускай філалогіі (чатыры пакаленні лексіконаў і шэсць пакаленняў граматык) як паказчык узорнага развіцця старабеларускай лі таратурнай мовы і аўтарытэту беларускай кнігі на міжнародным рынку ( з паметай «пераклад з беларусінскага») і, нарэшце, далейшае абгрунтаванне на нацыянальных фактах канцэпцыі III славянскага ўплыву з вызначэннем трох этапаў беларускага ўнёску ў агульнаславянскую і сусветную культуру, — усё гэта вымагала неабходнасці паралельнай каментарыйнай часткі, якая ўвабрала б у сябе, паводле фігуральнага выразу, падводную глыбіню айсберга нашага даследавання тысячагадовага перыяду беларускай кніжнасці ў яе непарыўным усходнеславянскім кантэксце.
Вядома, не без уплыву анталагічна біблейскага разумення лексікона як «наймення свеіу па алфавіце» аўтар для другой часткі даследавання выбрала форму тэрміна-
культуралагічнага слоўнікавага кампендыя. Бо ў першую чаргу тэрміналагічны тэзаўрус (этымалогія самога тэрміна паходзіць ад рымскага бажаства землямерных межавых знакаў) сваёй дакладаай акрэсленасцю ведаў у кожнай навуковай галіне ў стане ўзнавіць размаітую жывую панараму тысячагадовай айчыннай духоўна-культурнай спадчыны. Пры крутой змене аддаленых эпох (першанастаўнікаў славенскіх, усходнеславянскага Сярэднявечча і праваслаўнага духоўнага Рэнесанса. трагічных падзей уніі, рэлігійнай вайны і дэнацыяналізацыі) менавіта тэрмінакультуралагічны слоўнікавы тэзаўрус-кампендый павінны паслужыць своеасаблівым правадніком ў адпаведны кулыурна-гістарычны перыяд, засцерагаючы ў першую чаргу ад мадэрнісцкага рэдукцыянізму самога даследчыка і дапамагаючы псіхалагічна аўтэнтычнаму ўспрыйманню часу з боку зацікаўленага рэцыпіента-чытача як нацыянальна свядомага носьбіта культуры.
ТЭЗАЎРУС
Абсіда (апсіда) — паўкруглы, прамавугольны ці гранёны выступ у плане будынка, перакрыты паўкупалам ці самкнутым паўзводам; аналагічная паформе часткаўнутранай прасторы будынка, якая часта перакрываецца кохаю; у хрыстіянскіх храмах — алтарны выступ, з’арыентаваны на ўсход.
Аб'явенні — лірычныя творы маральна-дыдактычнага зместу з пафасам выспавядання. Гэты жанр узнік на сумежжы тэургічна-гімнаграфічнага роду літарагуры і фальклорных лірніцка-багамольскіх песень. Заходнія даследчыкі выводзяць жанр аб’явенняў з вершаваных павучанняў, добрапрыстойныхразважанняў, ліра-эпічных водгукаў на падзеі свецкага жыцця з элементамі інтэрпрэтацыі Біблейскіх сюжетаў, паэзіі рэдэрэйхераў (калі ў час ланд-ювелаў, сярэдневяковых літарагурных спаборніцтваў публічна дэкламаваліся рэлігійныя і маральна-павучальныя вершы), таксама з літургічнай паэзіі, алегарычнай драмы, маралітэ (калі лірычныя героі — увасабленне, сімвалы даброт, вартасцей чалавечых), французскага міракля, іспанскага аўта. англійскай містэрыі (што нясе ў сабе спадзяванне на цуд. актыўнае ўмяшальніцтва нябесных сіл у чалавечы лёс). Усходнеславянскія даследчыкі бачылі вытокі жанра ў традыцыі лямангаў, плачаў (Плач Багародзіцы ля Крыжа, Плач Рахілі па чадах, Плач Давіда над Саулам і Іанафанам), у творах старабеларускай палемічнай літараіуры (М. Сматрыцкі, А. Філіповіч, П. Бярында, I. Ужэвіч, Л. Барановіч, Дз. Растоўскі, С. Полацкі і інш.).
Ава (авва), г. з. «айцец, ойча», слова яўрэйскага паходжання, якое прыйшло да хрысціян часткова як звычай-
ны зварот да Бога, часткова для абазначэння ганаровых тытулаў духоўных асобаў. У Заходняй царкве лацінская форма гэтага слова «Abbas» (адсюль франц. Авве, англ. Abbot, італьянск. Abbate, ням. Abt, ужываецца пры звароце да настаяцеля манастыра, тады як на Усходзе, а менавіта ў коптскіх і сірыйскіх цэрквах, гэта слова захавалася як адпаведнае сану епіскапа ці пастыра царквы. У Абісініі старэйшынаэфіопскай царквы імянуеццаЛ^г/ш, г. зн. «ойча наш».
Агапы (ад грэч. ауалр —любоў), ці вячэры любові. У першыя часы Хрысціянства Еўхарыстыя правілася не ў дзённым богаслужэнні, але асобна, і — у падабенства пагаемнай вячэры Іісуса Хрыста — вечарам і ядналася з агульнай вячэраю. Такім чынам, падобныя сходы хрысціян уяўлялі сумоўе з Богам і братняе паміж сабою. Гэта былі адначасова вячэры Гасподнія і вячэры любові. Кожны з удзельнікаў прыносіў ежу з сабою. Агапы былі адлюстраваннем настрояў першахрысціян, якія жылі ў чаканні блізкага прышэсця Хрыста, нібыта «адно сэрца і адна душа». Першахрысціяне ўвесь час трымаліся літары вучэння апосталаў, у саборным адзінстве. прэламленні хлеба і малітвах (Дзеян.2:42). Спалучэнне агапаў з еўхарыстыяй надавала ім богаслужбовы характар. Узровень духоўнага жыцця хрысціян паступова зніжаўся. Супраць такой еднасці выступалі апостал Павел, Клімент Александрыйскі, Грыгорый Багаслоў, блажэнны Аўгусцін. Саборы Лаадзікійскі (каля 363 г.) і Трульскі (канец VII ст.) забаранілі здзяйсняць агапы. Рэшткі агапаў захаваліся ў благаславенні хлябоў пасхальнага артаса, памінальных трапез.
Агіяграфія (ад грэч. ауюст — святы і урафы — пішу) — раздзел гісторыі літаратуры, які вывучае жыццядзейнасць святых.
Агіясма (ад грэч. agiadma — святыня). Усякі святы прадмет можа быць названы апясмаю. Гэіую назву, у прывагнасці, мае вада, што асвячаецца ў праваслаўных цэрквах ў свяга Богаяўлення ці Хрышчэння Хрыстова.
Агнец (ягня, баранок) — першынец у стагку, якога выкарыстоўвалі як ахвярную жывёлу. У хрысі ііянстве ўжываецца выраз «агнец Божы», што мае на ўвазе Іісуса Хрыста, Які прынёс Сябе ў ахвяру і тым выкупіў грахі людзей. У Апакаліпсісе, у малітвах і абрадах Іісус прадстаўляецца чыстым агнцам. а на раннехрысціянскіх фрэсках Ён малюецца пастухом з япіяткам на плячах (увасабленне добрага пастыра). Агнцам называецца таксама вынутая на праскамідыі частка прасфары.
Агульнаславянская лексіка — словы, запазычаныя з мовы-асновы, якая існавала да V—VI стст. на тэрыторыі, заселенай у дагістарычны час славянскімі народамі. Агульнаславянскія мовы ўтвараюць значны пласт у кандовай беларускай лексіцы, з’яўляюцца прыналежнасцю іншых славянскіх народаў. Да агульнаславянскай лексікі адносяцца назвы сваяцкіх адносін (маці, сын, брат, сястра, дзед і г. д.), прадукгаў харчавання (квас, мёд, сала, сыр), дрэў (бяроза, дуб, ліпа, сасна і інш.).
Агульнаўжывальная міжстылёвая лексіка — словы, якія выкарыстоўваюцца незалежна ад стыля мовы і не маюць стылістычных сінонімаў Да такіх адносіцца значная частка назоўнікаў, прыметнікаў дзеясловаў, усе лічэбнікі, займеннікі, большасць [ірыслоўяў іірыназоўнікаў, злучнікаў.
Аданай — адна з назваў Бога, перакладаецца словам «Гасподзь».
Адзігітрыя (грэч. Пуцевадзіцельніца) — адзін з самых распаўсюджаных тыпаў Божай Maui з Дзіцяткам
Хрыстом, які сядзіць на руках Царыцы Нябеснай, правай рукою благаслаўляе, а ў левай трымае світак. радзей кнігу. Паводле крыніц, сама назва «Адзігітрыя» з’явілася не paHeft IX ст. Сама першая ікона Адзігітрыі была напісана евангелістам Лукою, і прывезена са Святой Зямлі Еўдакіяй, жонкай імператара Феадосія ў V ст. і змешчана ва Улахернскім храме, паводле іншых крыніц ў храме манастыра Адзігон, адкуль і пайшла яе назва. Некаторыя даследчыкі лічаць, што выява Адзігітрыі вылучылася зтыпалагічна блізкай раннехрысціянскай кампазіцыі «Пакланенне валхвоў». Тып Адзігітрыі вельмі ўіпаноўваўся на Беларусі, асабліва іконы Мінская, Чанстахоўская, Бялыніцкая, Цэсарска-Бароўская, Віленская, Рудзенская, Баркалабаўская, Крупецкая, Дубенская і інш.
Адцягненая (лац. abstractus — адцягнены, аддалены) лексіка — сукупнасць слоў з адцягненным значэннем якасці, уласцівасці, стану, дзеяння. Звычайна ў гэты лікуключаюццатолькі адцягненыя назоўнікі, якія маюць аднаведнае граматычнае выражэнне кагэгорыі (пэўныя словаўгваральныя суфіксы, адсутнасць, як правіла, формы множнага ліку, неспалучальнасць з колькаснымі лічэбнікамі). Бляск. Вучэнне. Сутнасць. Цішыня. Энтузіязм. У шырокім сэнсе, у адпаведнасці з семантычным прынцыпам, даадцягненайлексікі можнадалучыць і словы іншых часцін мовы. Да ліку адцягненай лексікі напежаць прыметнікі, што азначаюць знешнія матэрыялізаваныя прыкметы, якія ўспрымаюцца пачуццёва: круглы, сіні, салодкі, духмяны, ці прыметнікі, утвораныя ад адцягненых назоўнікаў, безумоўна, з большай ступенню праявы гэтай якасці: добры, шчыры, вопытны, сумленны, разумны, сумны, лянівы.
У шырокім сэнсе да ліку адцягненых можна аднесці дзеясловы, што выражаюць пачуцці, унутраны стан: любіць, ненавідзець, весяліцца, сумаваць, спадзявацца. У
апошні час тэрмін «адцягненая лексіка» ўжываецца ў пашыраным сэнсе.