• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

    тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 336с.
    Мінск 2009
    76.5 МБ
    Іконнік — іканапісец, мастак.
    Ілюстрацыя — від мастацтва, у асноўным графікі, што маюць мэтай суправаджэннг і вобразнае тлумачэнне тэксту.
    Імператыў (лац. modus imperativus — загадны лад} — тое ж, што і загадны лад.
    Імперфект (лац. imperfectum — 'незакончанае) — часова-станавая форма дзеяслова ў старабеларускай мове, якая абазначае дзеянне як працяглы ці неаднойчы паўтораны працэс у мінулым, безадносна да таго, было дзеянне завершана ці не. Форма імперфекта прысутнічае ў сучасных заходнееўрапейскіх і паўднёваславянскіх мовах.
    Імпліцытны (ад франц. implicite — які маецца на ўвазе, які тайна прысутнічае, ад лац. implicitum) — невыяўлены, неразвіты, падсвядомы.
    Імправізацыя — стварэнне твораў без папярэдняй падрыхтоўкі.
    Імпрэсіянізм — напрамак у мастацтве 1860 — пачатку XX ст. Яго прадстаўнікі імкнуліся аб'ектыўна і натуральна занатаваць навакольны свет і паўсядзённае жыццё ў іх рухомасці і зменлівасці, перадаваць свае імгненныя ўражанні. Буйнейшыя прадстаўнікі: Э. Манэ, К. Манэ, А. Рэнуар, А. Сіслей, К. Пісаро, П. Сезан, Э. Дэга, Б. Марызо, А. Гійамен, Э. Будэн, Дж. Уістлер, М. Ліберман, Л. Карынт, К. А. Каровін. I. Э. Грабар, П. П. Трубяцкой.
    Інак (ад стараславянскага «йнь» — адзін) — агульная назва манахаў у праваслаўнай царкве незалежна ад іх сана.
    Інверсія (лац. inversio — перастаноўка. пераварочванне) — размеркаванне членаў сказа ў асаблівым парадку, які парушае звычайны (прамы) парадак, з мэтай узмацніць выразнасць мрвы. Інверсія адносіцца да ліку стылістычных фігур.
    Інверсія звязанане толькі са змяненнем становішча суадносных членаў сказа між імі, але і месцам слова ў сказе. У найбольш внйгрышным становішчы аказваецца той член сказа, які вяносіцца на яго начатак (калі толькі гэтае месца не з’яўлулася для яго звычайным) ці, наадварот. адсоўваейца на іанец сказа, асабліва калі ў абсалютным канцы сказа паіедамляецца нешта новае. Інверсія шырока выкарыстоўзаецца ў мове мастацкай літаратуры як выразны стылёвы сродак.
    Інда-еўрапейскя мовы (інда-еўрапейская сям’я моў) — яна ўтварае пэраг галінаў. важнейшыя з іх: 1) Індыйская група (мовн бенгальская, пенджабская, урду, хіндзі, мёртвыя: санскрыт, пракрыт), 2) Іранская група (мовы персідская, афгаі ская, курдская, таджыкская, асецінская, мёртвая скіфскгя і інш.); 3) Славянская група; 4) Балтыйская група (мовылітоўская, лагышская, лаггальская, мёртвая пруская); 5) Германская група; 6) Раманская група; 7) Кельнкая група (ловы ірландская. шатландская, брэтонская, мёртвая гальская); 8) Грэчаская група (новагрэчаская мова і мёртвая старажытнагрэчаская і візантыйская); 9) Албанская мош; 10) Армянская мова; 11) Мёр гвыя мовы хецкая і тахаоская і г. д.
    Індыкатыў (лан. modus mdicativus) —тое ж, што і абвесны лад.
    Індыкты (лац.) — спосабпадліку часўякі выкарыстоўваўся ў Маскоўскай дзяржаве і Вялікім Княстве Літоўскім, быў запазычаны з Ввантыі. Індыггам называецца парадкавы нумар года ў б/гучым 15—гадовым цыкле. Пачатковай кропкай індык^авага адліку бярэцца «ад сатварэння свсіу». Змена індкета адбываласяз пачаткам візантыйскага года— 1 верасня. Індыкт года ьызначаецца дзяленнем даты ад сатвар^ння свету на 15 паводле ве-
    раснёўскага каляндарнага стылю. Вынік такога дзялення і роўны індыкту года. Калі ж вынік дзялення будзе 0, го індыкт года будзе 15. Дадзены спосаб можа быць скарыстаны толькі для вераснёўскага летазлічэння, якім карысталіся ва ўсходніх славян з канца XV ст. да 1700 г.
    Інтанацыя (ад лац. intonare — вымаўляецца ўголас) — рытміка-меладычны бок мовы, якая служыць у сказе сродкам выражэння сінтаксічньтх значэнняў і эмацыяналына-экспрэсіўнай афарбоўкі. Структура інтанацыі складаецца з наступных элементаў:
    1)	мелодыка мовы ажыццяўляецца павышэннем і паніжэннем голаса ў фразе (вымаўленне апавядальных і пытальных сказаў);
    2)	рытм мовы, г. зн. чаргаванне націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў (мова празаічная і мова паэтычная);
    3)	інтэнсіўнасць мовы. г. зн. сіла і слабасць вымаўлення, звязаныя з узмацненнем і паслабленнем выдыхання (размова ў хатніх абставінах і выступленне на плошчы);
    4)	тэмп маўлення, г. зн. хуткасць ці загіаволенасць працякання мовы ў часе і паўзы паміж моўнымі адрэзкамі (мова запаволеная і хуткая);
    5)	тэмбр мовьт, г. зн. гукавая афарбоўка, піто надае мове тыя ці іншыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні (тэмбр «вясёлы», «сумны», «жартаўлівы» і г. д.);
    6)	фразавы і лагічньі’ націск служыць сродкам вылучэння моўных адрэзкаў ці асобных слоў у фразе.
    Інтанацыя з’яўляецца істотнай адзнакай сказа, адным са сродкаў выражэння яго граматычнай аформленасці (інтанацыя завершаная і незавершаная), выражэння сінтаксічных адносін паміж часткамі склада (інтанацыя пералічэння, супастаўлення, тлумачэння і г. д.; інтанацыя
    клічная, інтанацыя ўводнасці), указанні на эмацыянальную афарбоўку (інтанацыя клічная) і г. д.
    Інтаніраванне — інтанацыйнае афармленне выказвання.
    Інтрыга — развіццё дзеяння ў складаным сюжэце твора.
    Інтэрвакальны (лац. inter — паміж + vocalis — галосны) — зычны. Зычны, які знаходзіцца паміж двума галосныміь з чым могуць быць звязаны яго фанетычныя ўласцівасці і тэндэнцыі развіцця ў некаторых мовах.
    Інтэрмедыя — невялічкая п’еса, якая выконваецца паміж актамі драмагычнага ці опернага спектакля; уводная сцэна.
    Інтэрнацыянальная (адлац. inter — паміж + natio, nacionis — парод) лексіка — словы агульнага паходжання, існуюць у шэрагу моў з адным і тым жа значэннем, але звычайна афармляюцца ў адпаведнасці з фанетычнымі і марфалагічнымі нормамі дадзенай мовы. Асноўную частку інтэрнацыянальнай лексікі складаюць тэрміны з галіны навукі і тэхнікі, грамадска-палітычнага жыцця, эканомікі, літаратуры і мастацтва. Да інтэрнацыянальных слоў адносяцца і такія, якія звычайна ў нязменным выглядзе запазычваюцца шмаглікімі мовамі з мовы народа, што стварыў гэтыя словы разам з адпаведнымі прадметамі ці з’явамі.
    Інфінітыў (ад лац. modus infinitivus — неазначальны спосаб) — першапачатковая форма дзеяслова, што абазначае дзеянне па-за сувязі з суб'ектам, г. зн. безадносна да твора, даты, часу і залога. Па сваім паходжанні інфінітыў уяўляе сабой аддзеяслоўны назоўнік са значэннем дзеяння.
    Інфінітыў залежны — інфінітыў у састаўным дзеяслоўным выказніку.
    Інфінітыў незалежны — інфінітыў у функцыі дзейніка ці выказніка двусастаўнога сказа і ў функдыі галоўнага члена аднасастаўнога (інфінітыўнага) сказа.
    Інфінітыў аб’ектыўны— прыдзеяслоўны нфінітыў, які ўказвае на дзеянне іншай асобы больш, чым той, да каго адносіцца падпарадкаваны дзеяслоў; у сказе выступае ў функцыі дапаўнення.
    Інфінітыў суб’ектыўны — прыдзеяслоуны інфінітыў, які адносіцца да таго ж суб’екта дзеяння, што і падпарадкаваны дзеяслоў; у сказе з’яўляецца чжткай састаўнога дзеяслоўнага выказніка. Радзей суб’ектыўны інфінітыў выступае ў функцыі дапаўнення — утых выпадках, калі ён абазначае дзеянне, якое здзяйсняецца сумесна асобай, што выконвае роль дзейніка і другой асобай (другімі асобамі), ці калі абазначае дзеянне як аб’ект, куды накіравана іншае дзеянне.
    Інфінітыўны сказ — аднасастаўны сказ, галоўны член якога выражаны незалежным інфінітывам (пгр. безасабовы сказ, што мае ў складзе галоўнага члена залежны інфінітыў). Інфінітыўныя сказы могуць выражаць: 1) значэнне непазбезнасці дзеяння; 2) значэнне неабходнасці дзеяння; 3) значэнне немагчымасці дзеяння; 4) значэнне імператыўнасці; 5) умоўна-выніковыя адносіны.
    Да розных мадальных значэнняў інфінітыўных сказаў могуць далучацца значэнні эмацыянальныя (выражэнне моцнага жадання, здзіўлення. абурэння і г. д.).
    Інфінітыўны зварот — інфінігыў з залежнымі словамі, які сінтаксічна ўтварае пераходны выпадак ад члена сказа (акалічнасць мэты) да даданага сказа.
    Іншамоўныя словы — словы, запазычаныя з іншых моў Запазычанне з’яўляецца натуральным вынікам усталявання эканамічных, палітычных, кулыурных сувязей з іншымі народамі,калі разам зрэаліямі і паняццямі прыходзяць і словы. што іх абазначаюць. Запазычанне адбываецца двума шляхамі: вусным -праз гутарковыя зносіны, ва ўмовах кантактаз носьбітамі іншых моў, і пісьмовым — праз кнігі. перыядычную літаратуру, афіцыйныя дакументы і г. д. Запазычанне спрыяе ўзбагачэнню слоўнікавага складу мовьі-запазычальніцы; словы іншамоўнага паходжання. як п'разіла, падпарадкуюцца законам фанетыкі, граматыкі, сло»аўтварэння гэтай мовы, толькі ў нешмаглікіх выпацках застаюцца варварызмы. Аднакзлоўжыванне іншамоўнымі сдовамі, беспадстаўнае выкарыстанне іх без асаблівай паірэбы вядзе да засмечвання літаратурнай мовы.
    Іронія — троп, сутнасць якоіа ва ўжыванні слова ці выраза ў сэнсе зваротнымлітаральнаму з мэтай насмешкі.
    Ісіхасты (ад грэч. pGu/ia — спакой, бязмоўнасць, адрашэнне) — «безмолвнмкн, молчальннкн». Яны з’явіліся адначасова з манашаствам, іх подзвігі асабліва цаніліся ў цэнтры ўсіх праваслаўных хрысціян на Афоне. Росквіг ісіхазма прыпадае наХІУ ст. Палымяным абаронцаю ісіхазма быў Грыгорый Палама. На саборы 1341 г. ён асудзіў ерась Варлаама. і сфармуляваў асноўныя погляды ісіхастаў: Бог адзін, але ў Ім шмаг энергій, сярод іх благадаць Божая і Божае азарэнне, ікое існавала ў Адаме да грэхападзення, гютым яно было яўлена на Фаворы, каб мы ведалі, кім былі і кім будзем. Толькі азарэнне дае чалавеку магчымасць удасканальвацца па падабенству Божаму. Сапраўдным падзвіжнікам Боі падае багатворную благадаць, самабытнае святло, «брашна ангелаў», славу
    існасці Божай і прыгажосць века будучага. Яе можна бачыць цялеснымі вачыма.
    Кайнэ (ад грэч. коіпё з коіпё dialektos — агульная гаворка) — агульнанародная мова, якія ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі ў Ш—I стст. да н.э. іа базе агычаскага дыялекта, ппо выцясніў з ужытку ншыя дыялекты краіны. Кайнэ леглаў аснову развіцця сярэднеі новагрэчаскай моў. Сустракаецца ўжыванне тэрміна «кайнэ» ў значэнні «мова, што ўзнікла на базе адніго або некалькіх дыялектаў і служыць сродкам міждыялектных зносін рознадыялектных груп насельніцтва краіны».
    Кадыфікацыя (з лац.) — стварэнье адзінага дзяржаўнагазводазаконаў(кодэкса). Наіірыклад, Руская праўда, Статуты ВКЛ.
    Калафон — кароткае пасляслоўе ў рукапісных і старадрукаваных кнігах, якое перарастае часам у аповесш> пра падзеі, эпоху, выдаўцоў.