• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

    тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 336с.
    Мінск 2009
    76.5 МБ
    Княжаты — 1) Нашчадкі заможнага князя удзельных часоў; у XV—XVI стст. Сыны радавітагатытулаванага магнага; з пачатку XVII ст. —уплывовага шляхціча, які меўтытул князя. 2) Заможныя князі некагорых еўрапейскіх краін.
    Колер — 1) Уласцівасць магэрыяльных аб’ектаў выпраменьваць і аддюстроўваць светлавыя хвалі пэўнай часткі спектра. 2) Каляровы тон, які вызначае своеасаблівасць і прыроду кожнага дадзенага каляровага адцення разам са светласцю, яркасцю і насычанасцю колера.
    Кормчая кніга — зборнік царкоўных і часткова грамадзянскіх законаў і правілаў.
    Краўчы ганаровая пасада і прыдворны чын з Kan­na XV да пачатку XVIII ст., магнаг, які загадваў царскім, калеускім сталом. Абавязкі краўчага былі ў тым, каб падаваць стравы царю (каралю) і асобамяго сям’і і назіраць за стольнікамі і чашнікамі.
    Крашаніны — усе каляровыя тканіны на землях усходніх славян.
    Краязнаўства — дапаможная гістарычная дысцьтліна, якая ўключае сукупнасць ведаў пра пэўны край, вывучэнне яіо прыроды, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, побыту, архітэктуры і г. д.
    Крэмль (да XIV ст. — дзяцінец, горад)-— ядро, цэнтральная частка ўсходнеславянскіх гарадоў, абнесеная крэпаснымі сценамі з вежамі; комплекс абарончых паланавых і царкоўных збудаванняў; вызначае планіроўку і сілуэт горада.
    Крэмль — унуграная гарадская крэпасцьустаражытных усходнеславянскіх гарадах.
    Крэпасць— 1) Умацаваны пункт, падрыхтаваны да кругавой абароны і доўгага змагання ва ўмовах асады. 2) Акт, абавязак, дакумент пра куплю і продаж нерухомай маёмасці.
    Крыніца — прадмет, які нясе ў сабе звесткі аб мінулым. Крыніцы: пісьмовыя, археалагічныя, этнаграфічныя, геаграфічныя. лінгвістычныя і інш.
    Крыніца пісьмовая — дакумент, на аснове якога будуецца і істарычнае даследаванне.
    Крыніцазнаўства — спецыялычая гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае метады вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц, у асноўным пісьмовых.
    Крытычны рэалізм — напрамак у мастацтве Еўропы і Амерыкі, што ўзнік у сярэдзіне XIX ст., арыентаваны на непасрэднае адлюстраванне паўсядзённагажыцця людзей. Буйнейшыя прадстаўнікі: А. Дамте, ГІ. Гаварні, Г. Курбэ, Ж. Ф. Міле, К. Менье, А. Менцаль, М. Мункачы.
    Куколь — галаўны строй манаха ў выглядзе капю-
    шона.
    Кульмінацыя — эпізод літарагурнага твора, у якім канфлікт дасягае крытычнай кропкі свайго развіцця.
    Культура мовы — 1) Раздзел філалагічнай навукі, якая вывучае моўную культуру грамадства ў пэўную эпоху (пункт погляду аб’ектыўна-гістарычны) і ўстанаўлівае на навуковай аснове правілы карыстання мовай як асноўным сродкам зносін людзей, сродкам фарміравання і выражэння думак (пункт погляду нарматыўна-рэгулюючы). Супастаўленне розных форм вуснай і пісьмовай мовы, раскрыццё норм літарагурнай мовы наўсіхузроўнях моўнай сістэмы (вымаўляльны бок, лексіка-фразеалагічны матэрыял, грамагычныя канструкцыі) дазваляе не толькі выяўляць тэндэнцыі яс развіцця, але і аказвае ўздзеянне на гэты працэс, спрыяе рэальнаму ўвасабленню ў моўнай практыцы норм літарагурнай мовы, праводзіць мэтанакіраваную моўную палітыку. 2) Нарматыўнасць мовы, яе адпаведнасць патрабаванням. што прад’яўляюцца да мовы ў дадзеным моўным калектыве ў пэўны гістарычны перыяд, захаванне нормаў вымаўлення, націску, словаўжывання, формаўтварэння, набудовы словазлучэнняў і сказаў. Нарматыў мовы ўключае ў сябе таксама такія якасці, як дакладнасць, зразумеласць, чысніня. Крытэрый дакладнасці мовы — яе адпаведнасць думкам прамоўцы ці пісьменніка, правільны адбор моўных сродкаў для адэкватнага выражэння зместу выказвання. Крытэрый зразумеласці мовы — яе даходлівасць і зразумеласцьтым, каму яыа адрасавана. Крытэрый чысціні мовы — яе незасмечанасць пазалітарагурнымі элементамі (дыялектнымі словамў прастамоўнай лексікай, вузкапрафесійнымі выразамі), дарэчнасць выкарыстання пэўных сродкаў у канкрэтнай сітуацыі моўных зносін, захаванне «пачуцця сувымернасці і адпаведнасці» (A. С. Пушкін). У шырокім сэнсе слова культурнай з’яўляецца мова, якой ўласцівы
    не толькі названыя вышэй якасці, а таксама багацце слоўніка, разнастайнасць граматычных канструкцый, мастацкая выразнасць, лагічная сувымернасць. Наіуральнае патрабаванне да мовы у яе пісьмовым афармленні — захаванне норм арфаграфіі і пунктуацыі.
    Купал — прасторавае пакрыццё будынка ў форме сегмента шара, парабалоіда.
    Курган — высокі насып над старажытнай магілай.
    Ку рсіў (ад лац. cursiva liter a — скорапіс) — малюнак друкарскага шрыфта, блізкі ад рукапіснага, які выкарыстоуваецца для выдзялення часткі друкаванага тэксту з асноўнага тэксту набранага звычайным шрыфтам.
    Кцітар (грэч. — будаўнік) — чалавек, які прадставіў неабходныя сродкі на адбудову храма ці яго рамонт, таксама забяспечыў яго неабходнымі прыналежнасцямі і ўпрыгожваннямі.
    Лагічны выказнік (лагічны прэдыкат) — сэнсавы выказнік, г. зн. інфармацыя ў сказе пра каго-небудзь, можа выражацца: а) усёй групай выказніка: Канваліі і ружы таялі ў празрыстым тумане вакол нашай лодкі. Лагічны выказшк: «таялі ў празрыстым тумане вакол нашай лодкі»; б) формай слова, якая з пункту погляду сінтаксічнага выконвае іншую функцыю. У сказе: Да маці прыехаў — суб’ект выказвання «прыехаў», прэдыкаг (сутнасць паведамлення) «да маці».
    Лагічны дзейнік (лагічны суб’ект) — тое, пра што гаворыццаў сказе. У адрозненні ад граматычнага дзейніка, г. зн. дзейнікаваўласным сэнсе словалагічны дзейнік можа выражацца: а) усім складам (групай) дзейніка, бо логіка не адрознівае залежных членаў (у складзе меркавання маюцца толькі суб’ект, прэдыкат і звязка). У сказе:
    ГІраз хвіліну высокая жанчына ў блакітнай шляпцы ўвайшла ў пакой. Лагічным дзейнікам з?яўляецца весь выраз «гіраз хвіліну высокая жанчына ў блакітнай шляпцы»; б) словам у форме ўскоснага склона: «Чаму мне так цяжка». Лагічным дзейнікам з’яўляецца займеннік «мне», у давальным склоне, бо ў сказе гаворка ідзе пра «мяпе».
    Лагічны націск— выдзяленне пры вымаўленні аднаго са слоў сказа для ўзмацнення яго сэнсавай вагі.
    Ландшафтная архітэктура — мастацтва гарманічна спалучаць натуральны ландшафт з асвоенымі тэрыторыямі. населенымі пунктамі, архітэктурнымі збудаваннямі і комплексамі.
    Ласкальныя імёны — назоўнікі, якія маюць у сваім складзе суфікс, што надае слову экспрэсіўнае адценне ласкальнасні, пяшчотнага гіачуцця.
    Лаўра — значны мужчынскі манастыр, асяродак асветы і духоўнасці, падначалены непасрэдна вышэйшай царкоўнай уладзе.
    Лаўра — буйны, важны па сваім становішчы манастыр. Лаўра Гроіца-Сергіева (у Сергіевым Пасадзе), Кіева-Пячэрская (у Кіеве), Аляксандра-Неўская (у СанктПецярбурзе), Жыровіцкая (у в. Жыровічы, ля Слоніма) і г. д.
    Лацінізм (ад лац. latinus — лацінскі) — слова ці выраз, запазычаныя з лацінскай мовы, якія ўспрымаюцца як чужародны элемент.
    Легенда — у фальклоры вуснае, народнае апавяданне, у падмурак якога лакладзена цудадзейнае здарэнне ці вобраз.
    Лексема (ад ірэч. lexis — слова. выраз) — 1) Слоўная адзінка. якая разглядаецца ва ўсёй сукупнасці сваіх
    суадносных і ўзаемазвязаных форм і значэнняў; 2) Слова як структурны элемент мовы.
    Лексіка (ад грэч. lexikos — слоўны, слоўнікавы) — 1) Слоўнікавы склад мовы. 2) Сукупнасць слоў, звязаных сасферай іх выкарыстання. Лексікагутарковай мовы. Размоўна-побытавая лексіка. Лексіка кніжна-пісьмовай мовы. Грамадска-публіцыстычная лексіка. Навуковая лексіка. Тэрміналагічная лексіка. Дыялектная лексіка. Прафесійная лексіка. Экзатычная лексіка. Акіыўная лексіка. Пасіўная лексіка. Састарэлая (архаічная) лексіка. 3) Сукупнасць слоў, звязанная з іх паходжаннем. Кандовая лексіка. Усходнеславянская лексіка. Запазычаная лексіка. Інтэрнацыянальная лексіка. 4) Адзін са стылёвых пластоўу слоўнікавым складзе. Нсйтральная лексіка. Эмацыянальная лексіка. Экспрэсіўная лексіка. Узвышаная лексіка. Паэтычная лексіка.
    Лексікаграфія (ад грэч. Іехікоп — слоўнік + graphd — пішў) — 1) Раздзел мовазнаўства, які займаецца пытаннямі складання слоўнікаў і іх вывучэння. 2) Збіранне слоў якой-небудзь мовы, сістэматызацыя і іх выданне ў выглядзе слоўнікаў. 3) Сукупнасць слоўнікаў агульнага ці спецыяльнага тыпу.
    Лексікалогія (ад грэч. lexikos — слоўны + logos — вучэнне) — раздзел мовазнаўс (ва, які займаецца вывучэннем слоўнага складу мовы. Лексікалогія гістарычная — лексікалогія, якая вывучае слоўны склад мовы ў яе развіцці (дыяхранічным аспекце). Лексікалогія апісальная — лексікалогія, якая займаецца пытаннямі значэння слоў, іх стылёвай характарыстыкай, аб’ёмам і структурай слоўнага складу ў сінхронным плане.
    Лексікон — 1) Тое, што і слоўнік (у састарэлым значэнні). «Лексікон славенароскі» Памвы Бярынды. 2) За-
    пас слоў, часцей у дачыненні да жаргонаў. Модны лексікон. У многіх вучняўбедны лексікон.
    Лексічнае значэнне слова — змест слова, г. зн. сувязь. якая ўсталёўваецца паміж нашым мысленнем, гукавым комплексам і прадметам ці з’явай рэальнасці, якія абазначаныя гэтым комплексам гукаў. Носьбітам лексічнага значэння з’яўляецца аснова слова.
    Лета — ва ўсходніх славян абазначэнне года.
    Летазлічэнне — сістэма вызначэння датаў і адрэзкаў часу адноснагістарычнай храналогіі, якая вядзе адлік ад якой-небудзь падзеі ці мо.манта. Ва ўсходніх славян была прынята візанзыйская сістэма летазлічэння. Да XV ст. год пачынаецца ў сакавіку, згодна славянскай традыцыі, потым — уверасні. Дата ад сатварэння свету пры адыманні 5508 гадоў дае дату ад Нараджэння Хрыстовага.
    Летапіс (з грэч. «хранограф») — у сярэднявечных усходніх славян пагадовызапіс гістарычных падзей, якія адбываюцца ў краіне, горадзе, мясцовасці.
    Летапісанне — I) Складанне летапісаў. 2) Сукупнасць летапісаў, складзеных у пэўны перыяд, у пэўным месцы. 3) Тое ж. што і летапіс.
    Лібералізм — ідэалагічны і грамадска-палігычны рух, які адстойвае волю, вольнадумства, права прывагнай уласнасці.
    Лігатура (сярэднявечналацін. — ligatura ад лац. ligare — звязваць) — літара, утвораная ад спалучэння элементаў дзвюх літар.
    Ліні вістыка (франц. linguistique ад лац. lingua — мова) — навука аб мове.
    Лінгвістычная геаграфія — раздзел дыялекталогіі, які вывучае тэрытарыяльнае размсркаванне дыялектных з’яў.
    Лінгвістычная стылістыка <— вучэнне аб стылях (відах, тыпах) мовы, якія вызначаюццаўмовамі. сітуацыяй, мэтамі гаворкі і адрозніваюцца ўжытымі ў іх моўнымі сродкамі і ступенню іх выкарыстання. Задачы лінгвістычнай стылістыкі заключаюцца ў вытлумачэнні спецыфікі кожнага са стыляў, іх размежаванні, устанаўленні ўмоў функцыянавання і ўзаемадзеяння паміж імі.