Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 336с.
Мінск 2009
Лінгвістычны эксперымент — праверка ўмоў функцыянавання таго ці іншага моўнага элемента для вытлумачэння яго характэрных асаблівасцей, межаў магчымага ўжывання, аптымальных варыянтаў выкарыстання. «Такім чынам, у мовазнаўства ўводзіцца прынцып эксперымені а. Дапусціўшы якое-небудзь меркаванне аб сэнсе таго ці іншага слова, той ці іншай формы, тым ці іншым правіле слова — ці формаўтварэння і г. д., грэба паспрабаваць, ці магчыма сказаць шэраг разнастайных фраз (які можна бясконца множыць), прымяніўійы гэтае правіла. Станоўчы вынік пацвярджае правільнасць пастулага... Але асабліва павучальныя адмоўныя вынікі: яны указваюць ці на недакладнасць пастуляванага правіла, ці на неабходнасць нейкіх абмежаванняў, ці на гое, што правіла больш няма, а ёсць толькі факты слоўніка і г. д.» (Л.В.Шчэрба). Неабходнасць выкарыстання лінгвістычнага эксперыменга, асабліва ў галіне стылістыкі, адзначалі Л. В. Шчэрба, A. М. Пяшкоўскі, A. Н. Гвоздзеў.
Ліраэпіка — адзін з чатырох родаў літаратуры, у творах якога мастацкі свет чытач назірае і ацэньвае з боку як сюжэтнае апавяданне, але адначасова падаеі і персанажы атрымліваюць эмацыянальную ацэнку апавядальніка.
Лірыка — адзін з чатырох родаў літаратуры, які адлюстроўвае жыццё праз асабістыя перажыванні чалавека, яго пачуцці і думкі. Віды лірыкі: песня, элегія, ода, дума, пасланне, мадрыгал, стансы, эклога, эпіграма, эпітафія.
Лірычны верш (у гірозе) — від мастацкай літарагуры, які эманыянальна і паэтычна адлюстроўвае пачуццё аўтара.
Літаратурная моіза — нармалізаваная мова, якая абслугоўвае разнастайныя кулыурныя патрэбы народа, мову мастацкай літаратуры, публіцыстычных твораў, перыядычнага друку, радыё, тэатра, навукі, дзяржаўных устаноў, школы і г. д.
«Падзел мовы на літаратурную і народную значыць толькі тое, што мы маем, так бы мовіць, «сырую» мову і апрацаваную майстрамі» (Горкі). Унармаванаснь літараіурнай мовы заключаецца ў тым, што склад слоўнікаў ім адабраны з агульнага лексічнага багацця агульнанароднай мовы, значэнне і ўжыванне слоў, вымаўленне і правапісанне іх рэгламентаваны, форма— і словаўтварэнне падпарадкуюцца агульнапрынятым узорам. Літаратурная мова супрацьпастаўляецца дыялектам, прастамоўю, жаргонам. У залежнасці ад мэтаў і ўмоў зносін у літаратурнай мове вылучаюць асобныя стылёвыя віды (стылі). Літараіурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую.
Беларуская літаратурная моваў працэсе свайго складвачня зазнала ўплыў розных груп дыялектаў У перыяд фарміравання старабеларускага пісьменства разнастайныя грамадскія і культурныя палрэбы народа стала абслугоўваць літарагурнаапрацаваная мова, заснаваная налепшых здабытках кожнага з дыялектаў. Пісьмовыя помнікі сведчаць аб багацці яго лексікі, гнуткай для таго часу сістэме і раматычных і стылёвых правілаў, аб разнастай-
насці выкарыстаных выяўленчых сродках. Вядомую ролю ў станаўленні моўнай структуры адыграла стараславянская мова старабеларускай рэдакцыі. Безумоўна, у гісторыі станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы гэты уплыў прысутнічаў праз кондавыя дыялектызмы, фактычна сыйшоўшыя ў побытавую сферу царкоўнаславянізмы. У «залаты век» еўрапейскай і агульнаславянскай вядомасці, калі старабеларуская мова побач са старачэшскай лічылася мовай еўрапейскага этыкету мова не толькі ўзбагачала лексіку і граматычны строй суседзяў, але і ўласную праз шматбаковыя эканамічныя, палітычныя, культурныя сувязі з іншымі народамі, што тлумачылася знаходжаннем беларускіх зямель і ВКЛ (дзяржавы ў якой старабеларуская мова была афіцыйнай) у цэнтры Еўропы, на памежжы Усходу і Захаду.
Літота — вобразны выраз, у якім змяшчаецца празмернае памяншэнне памераў вагі і значэння нейкагапрадмета, з’явы.
Ліцэй (з грэч.) — аднафакулыэтная сярэдняя і вышэйшая навучальная ўстановауніверсітэцкагатыпу, створаная для падрыхтоўкі вышэйшага чынавенства.
Лубок — род графічнага мастацтва, малюнкі, надрукаваныя з доскаў. Адрозніваўся лаканізмам выявы, простай кампазіцыяй. 3 XVII ст. — народныя малюнкі, што змяшчаліся на асобных лістах з адпаведным тлумачальным тэкстам.
Магістр (ад лац. magister — кіраўнік, настпаўнік) — у Расійскай імперыі да 1917 г. і ў шэрагу краін — другая акадэмічная ступень, якая надаеццаасобам, што скончылі універсітэт і прыроўненае да яго ВЫУ і маюць ступень бакалаўра. гірайшлі дадатковы курс на прашігу 1—2 гадоў, здалі спецыяльны экзамен і абаранілі дысертацыю.
Магістр — 1) Вучоная ступень у вышэйшай школе, a таксама асоба, што мае гэтую ступень. 2) Тытул кіраўніка сярэднявечнага манашаскага ці рыцарскага ордэна.
Maric трат — орган выбарнага гарадскога кіравання, які займаўся судова-адміністратыўнымі і падатковымі справамі. Галоўны магістрат займаўся забеспячэннем кіраўніцтва выбарамі, выдаваў уставы і інструкцыі, спрыяў выкананню адміністратыўна-паліцэйскіх і судовых функцый, аховай саслоўных прывілеяў гараджан, абаронай гандляроў і рамеснікаў ад крыўдаў і уціску, садзейнічаў развіццю рамёстваў і гандлю. Члены галоўнага магістрата (бургамістры, ратманы) прызначаліся царом (каралём). 3 XVIII ст. замест бургамістраў прызначаліся гарадавыя. Бургамістры і рагманы абіраліся двумагільдыямі «рэгулярных» гараджан («грамадзянамі першаартыкулынымі, добрымі, пажытачнымі і разумнымі»), Ніжэйшы склад гарадскога насельніцтва з наёмных і чорнарабочых абіраў сваіх старастаў і дзесяцкіх, якія павінны былі адстойваць іх інтэрэсы. Крымінальны і грамадзянскі суды, паліцэйскія, фінансавыя, гаспадарскія справы, казённыя зборы, гільдыі. цэхі знаходзіліся ў падпарадкаванні магістрату. Магістраты размяшчаліся ў ратушах.
Магнат (ад ср.-лац. magnatus — заможны, выбітны. знакаміты чалавек) — а) буйны феадал; б) прадстаўнік буйнога прамысловага і фінансавага капітала.
Мадальнасць — граматыка-семан іычная катэгорыя, якая выражае адносіны прамоўцы да выказвання, яго ацэнку адносін паведамлення да аб’ектыўнай рэальнасці. Змесз паведамлення можа мысліцца як рэальны ці нерэальны, магчымы ці немагчымы, неабходнае ці вераемнае, пажаданае ці непажаданае і г. д. Мадальныя значэнні разам са значэннямі часу і асобы ўтвараюць катэгорыю прэдыкагыўнасці. Мадальнасць вырагжаеіша граматычнымі і
лексічнымі сродкамі (формамі ладоў мадальнымі словамі і часціцамі, інтанацыяй).
Мадальнасць аб’ектыўная выражэнне адносін паведамлення да рэчаіснасці (рэальнасць ці нерэалынасць, магчымасць ці немагчымасць, неабходнасць ці вераемнасць і г. д.). Граматычнымі сродкамі выраження аб’ектыўнай мадальнасціз’яўляюцйакатэгорыі ладу, часу, розныя тыпы інтанацыі (інтанацыя паведамлення, інтанацыя пытання) і інш.
Мадальнасць суб’ектыўная — выражэнне адносін асобы прамоўцы да паведамлення (упэўненасць ці няўпэўненасць, згода ці нязгода, экспрэсіўная ацэнка). У складзе сказа іх сінтаксічныя функцыі: а) ужыванне ў ролі слова-сказа, часцей у дыялагічнай мове. — Вы набудзеце гэтую спадніцу? — Безумоўна. б) ужыванне ў якасці уводнага слова з мадальным значэннем. Вам да мяне, напэўна, спраў няма.
Да ліку мадальных не адносяцца: а) уводныя словы, якія выражаюць эмацьіянальныя адносіны да фактаў рэчаіснасці (на жаль, на шчасце, да здзіўлення, як не сумна і г. д.); б) словы са значэннем удакладнення, тлумачэння, абмежавання (у прыватнасці, дарэчы і г. д.); в) словы, якія ўказваюць на сувязь думак, парадак іх выкладання, спосаб афармлення, блізкія па функцыі на злучнікаў): папершае, нарэшце, насупраць, наадварот, словам, гак бы мовіць і г. д. Модныя сродкі выражэння суб’ектыўнай мадальнасці — парадак слоў інтанацыя (воклічы, радасць, сум, жаль, здзіўленне, упэўненасць, іронія і г. д.), лексічныя паўторы, мадальныя словы і часціцы, выклічнікі, уводныя словы і словазлучэнні, уводныя сказы.
Мадальныя дзеясловы — дзеясловы са значэннем хмагчымасці, павіннасці, жадання, г. зн. дзеясловы, якія
выражаюць адносіны гаворачага да зместу выказвання: магчы, імкнуцца, жадаць, спадзявацца і г. д.
Мадальныя словы — лексіка-граматычны разрад слоў пры дапамозе якіх гаворачы ацэньвае сваё выказванне ў цэлым ці асобныя яго часткі з пункту погляду іх адносін да аб'ектыўнай рэчаіснасці. Мадальныя словы выражаюць: а) лагічную ацэнку выказвання, рэальнасць паведамлення: сапраўды, безумоўна, бясспрэчна, відавочна і г. д.; б) магчымасць, вераемнасць паведамлення, меркаванні, сумненні ў яго дакладнасці: відаць, здаецца, напэўна і г. д. Мадальныя словы пазбаўлены намінагыўнай функцыі, яны не з’яўляюцца членамі сказа і грамагычна не звязаны са словамі.
Мадонна (ад іт. Madonna — Mia donna — мая ўладычыца, панна, гаспажа) — назва ў каталіцкай традыцыі Багародзіцы, а таксама выявы Прачыстай у жывапісе ці скульптуры.
Мадрыгал — лірычны твор жартаўліва-кампліментарнага ці кахальнага зместу.
Мадэль (з франц. models ад італ. modello —узор) — схема ці ўзор якой-небудзь моўнай адзінкі, якія паказваюць паслядоўнасць размяіпчэння састаўных частак. Мадэль сказа. Мадэль словазлучэння.
Мадэрн — стыль у Еўропе і Амерыцы канца XIX — пачатку XX ст. (іншыя назвы — ар нуво, югендстыль, сецэсіён, ліберці, мадэрнізм). Непадзельнасць жанраў і відаў мастацтва ў межах мадэрна прыводзіла да адноснай несамастойнасці жывапіса, графікі і скулыггуры, да адраджэння тыпа мастака-універсала. Жывапісу мадэрнізма ўласцівы арнаментальнасць з уключэннем у тканіну твора ілюзіяністычных і натуралістычных дэталяў. Скуль-
птура мадэрнізма вылучаецца працягласцю формаў і вычварнасцю сілуэта. Асаблівае распаўсюджанне агрымалі кніжная і часопісная графіка. У стылі мадэрн працавалі ўдзельнікі групы «Набі», «Свет мастацтва» і інш. Буйнейшыя прадстаўнікі: М. Дэні, П. Бонар, 3. Вюйар. П. Серуззэ, Г. Кпімт, М.А.Урубель, В. М. Васняцоў, К. А. Каровін, Э. Мунк. Ф. Ходлер.
Мажор (ад франц. major — вялікі, іт. maggiore > лаг. major — значны) — 1) Муз. лад, акорд якога мае бадзёрую, жыццярадасную афарбоўку (супрацьласт. мінор); 2) Перан. бадзёры, жыццярадасны настрой.
Мажарытарны (ад фрац. majoritaire < majorite — большасць < лац. major — буйны, болыйы} — той, хто адносіцца да большасці, засноўваецца на большасці; мажарьггарная выбарчая сістэма — сістэма выбарчага права, пры якой абраным лічыцца кандыдат, хто агрымаў большасць галасоў.
Майоліка (ад лац. maiolica < Majolica) — мастацкая кераміка з каляровай гліны, пакрытая непразрыстай глазур’ю; мастацкія вырабы, прыгатаваныя такім кштаптам.