• Часопісы
  • Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

    тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 336с.
    Мінск 2009
    76.5 МБ
    Мова рухаў цела — выкарыстанне выразных жэстаў, рухаў цела ў якасці сродка зносін (кінетычная, ручная мова).
    Мова міжнацыянальных зносін — мова, якую выкарыстоўваюнь як сродак зносін прадстаўнікі родных нацыянальнасцей у межах адной краіны.
    Мовы банту — сем ‘я моў самая значная з якіх — мова суахім (на афрыканскім узбярэжжы Індыйскага акіяна).
    Мова-крыніца — 1) Мова, з якой адбываецца запазычване. 2) Мова, з якой адбываецца пераклад (мова арыгінала).
    Мова-пасрэднік— мова. якая выкарыстоўваецца як сродак міжнацыянальных зносін.
    Модуль — выходная мера. прынятая для выражэння найкарацейшьгх памераў цэлага і складаючых яго частак. надае архітэктурным збудаванням гарманічную сувымернасць.
    Монадрама — драматычны твор, які выконваецца адным акцёрам
    Морф — найменшая частка славаформы: дом, унутр, стол-ік, бяр-у. Морфы падзядяюцца на карнявыя і афіксальныя: прэфіксальныя, суфіксальныя, інтэрфіксальныя, постфіксальныя і флексійныя. Сукупнаснь морфаў, якія выступаюцьу розных словаформах, складаюць марфему: Так, у словаформах рука, рукі, ручкатры морфа (рук-, рук-, руч-) складаюць адну марфему.
    Моўная характарыстыка (моўны партрэт) — падбор уласцівых для кожнай дзеючай асобы літаратурнага твора слоў і выразаў як сродак мастацкай выяўленчасці персанажаў У адных выпадках для гэтыхмэтвыкарыстоўваюцца словы і сінтаксічныя кансірукцыі кніжнай мовы, у іншых выпадках — прастамоўная лексіка і неапранаваны сінтаксіс, а таксама ўлюбёныя «слоўцы» і выразы мовы, схільнасць да якіх характарызуе літаратурны персанаж з таго ці іншага боку (агульнакультурнага, сацыяльнага, прафесійнага і г. д.).
    Моўная хваля — непарыўны шэраг гучанняў расчляняемы слухачом, што ўстрымаецца ім як арганізаваная паслядоўнасць слоў і выразаў Моўны такт — частка фразы (група слоў радзей адно слова), якая выдзяляецца рытміка-інтанацыйнымі сродкамі. Пры чляненні фразы на адрэзкі могуць супасці моўны такт, выдыхальная гру-
    па і сінтагма, але і яны ўяўляюць сабой з’явы рознага парадку: моўны такт — паняцце фізіялагічнае, сінтагма — паняцце семантыка — сінтаксічнае.
    Муж— 1) Вольны чалавек ва ўсходніх славян у эпоху' Сярэднявечча. 2) Асоба, якая належала да найвышэйшага правячага саслоўя.
    Мытар — зборшчык падаткаў, збораў, мытных выдагкаў ва ўсходніх славянаў.
    Мюзікл-—музычна-сцэнічнытвор, галоўным чынам камедыйнага характару, у якім выкарыстоўваюцца сродкі эстраднай і побытавай музыкі, драматычнага, харэаірафічнага і опернага мастацтваў, жанр сфарміраваўся ў ЗША ў канцы XIX ст.
    Мюзікл — музычны твор, які спалучае ў сабе элементы оперы. аперэты, балета, эстраднай музыкі.
    Наватарства — карэнная змена вобразнай сістэмы, ідэй, зместа і формы.
    Навучальнае ці дыдактычнае красамоўства. Існавала вельмі шмаг «слоў», павучанняў, «гутарак» натэмы хрысціянскай маралі, у якіх асуджаліся злосць, зайздрасць, ганарлівасць, сквапнасць, блуд, распуста, п’янства, брыдкаслоўе і інш. заг аны і ўслаўляліся чалавечыя даброты — змірэнне, сціпласць, дабрыня. богабаязнасць, спачуванне, міласэрнасць, імкненне да пакаяння. Трымацца хрысціянскай маралі, на думку старабеларускага кніжніка, было неабходна, каб пазбегнуць Страшнага Суда, адскіх мучэнняў.
    Войны, землятрусы, нашэсці саранчы, эпідэміі, засухі разглядаліся як Божае ваздаянне за грахі народа краіны, уладароў свецкіх і духоўных. Асаблівую групу навучэнняў складалі звернутыя да манахаў «словы» аб падз-
    віжніцтве, аскетызме, змірэнні, пакаянні. малітве (зб. «Парэнесіс» Яфрэма Сірына, «Лествіца» Іаана Сінайскага; «Злагаструй» з павучэнняў славутага візантыйскага багаслова Іаана Златавуста).
    Павучальныя арацыі пісалі не толькі візантыйскія багасловы і прапаведнікі, але і мясцовыя. Да вяршынь дыдактычнага красамоўства XVII ст належыць творчасць Епіфанія Славінецкага Сімяона Полацкага, Лазара Барановіча, Іаанікія Галятоўскага Антонія Радзюілаўскага.
    Надрадковы знак — значок над лігарай, які паказвае. што яе трэба чытаць інакш, чым безяго,тое што дыякрытычны знак.
    Наезд — узброеныі напад, наіёт, уварвані іе часткі шляхты, магнагаў на землі іншых у ІЗКЛ і Рэчы Паспалітай.
    Назарэйцы — нямецкія і аўстрыйскія мастакі, члены «СаюзаСв. Лукі» (1809), прадстаўнікі нямецкай школы жывапісу эіюхі рамантызма. Імкнуліся ўваскрасіць, адрадзіць сярэднявечнае рэлігійнае мастацтва.
    Наіўнае мастацтва — адна з галін мастацтва прымітыва XVIII — XX ст. Уключае выяўленчыя ўзоры народнага мастацтва. творчасць таленавітых самавукаў, самадзейнае мастацтва. Развіваеццаў газінах, засвоеных прафесійным мастацтвам, але захоўвае ўласныя мэты і арыгінальную методыку.
    Накід — маіюнак; жывапіс ці скулытгура невялікіх памераў, хутка выкананыя, каб зафіксаваць назіранне і задуму мастака.
    Накірунак у мастацтве — эстэтычная катэгорыя, якая абазначае прынцыповую агульнасць мастацкіх з'яў на працягу доўгага часу.
    Накцюрн — у XVIII — пачатку XIX ст. шматчастковы інструментшіьны твор, болыпай часткай для духавых
    інструментаў які звычайна выконваўся на свежым паветры ўвечары ці ноччу, а з XIX ст. — невялічкая лірычная інструментальная п’еса.
    «Намаканон» (ад грэч. nomos—закон і капоп — правіла) — візантыйскія зборнікі царкоўных правілаў і імператарскіх указаў, што тычацца царквы (VI—VII стст.) з тлумачэннямі да іх Феадора Валсамона і інш. аўтараў (XII ст.). Вядомы «Н»у 50тытулах (разделах) н 14. Апошні лёг у аснову усходнеславянскай «Кормчай кнігі» (XIII ст). Доўгі час яна выкарыстоўвалася ў якасці кіраўніцтва ў кананічным жыцці праваслаўнаю царквою.
    Наменклатура (ад лац. nomenclatura роспіс імёнаў, пералік, спіс) — сукупнасць назваў, якія ўжываюццаў якой-небудзь галіне навукі. вытворчасні і г. д. для абазначэння аб’ектаў (у адрозненні ад тэрміналогіі, што змяшчае таксама абазначэнне аддягненых паняццяў і Ka­ra горый.
    Намінатыўнае (прамое) значэнне слова непасрэдна звязана з адлюстраваннем у свядомасці прадмстаў, з’яў, адносін абектыўнай рэальнасці.
    Намінатыўны сказ — аднасастаўны сказ. галоўны член якога абазначае наяўнасць, існаванне прадметаі з’явы ў рэальнасці ці па-за часам. выражаецца назоўнікам, асабовым займеннікам. субсіанзываванаю часцінаю мовы, якая мае форму назоўнага склона, а таксама колькасна-іменным спалучэннем, галоўнае словаўякім стаіць у назоўным склоне. Вось і лес. Вось яна, Айчына.
    Намінатыўны сказ неразвіты. Грукат, смех, танны.
    Намінатыўны сказ развіты. Жнівеньскі дзснь, канец падвячорка. Намінагыўны сказ апавядальны. Прыгожы мур у ваколіцах старадаўняга мястэчка.
    Намінатыўны клічны сказ. Чароўны вечар! Які няўрымслівы вецер!
    Намінатыўны быційны (экзістэнцыяльны) сказ — намінатыўны сказ, які сцвярджае наяўнасць названага прадмета, з’явы. Сасновы столік. Ліпень. Вечаровая сіняя імгла.
    Намінатыўны ўказальны сказ—намінагыўны сказ, які змяшчае ўказанне на наяўны прадмет. Вось мармуровая вежа мясцовага замка.
    Намінатыўны сказ назыўны — надпісы на ўстановах, назвы вуліц, подпісы пад малюнкамі і г. д., напр., ВуліцаСтаравіленская. Некаторыя даследчыкі называюць такія сказы намінатыўнымі загалоўкамі.
    Нанізванне склонаў — размяшчэнне паслядоўнае, звычайна з падпарадкаваннем некалькіх аднолькавых склонавых формаў. Дом пляменніка жонкі настаўніка брага лекара. Найчасцей назіраецца збег падобных формаў роднага склону. Стылёва няўдалым лічыцца суседства двух формаў роднага склону, калі адлу ўтварае родны суб’екта, а другую — родны аб’екта. Дапушчальна нанізванне формаў: а) творнага склону: Вы незадаволены чымсьці мною; б) давальнага склону: Імкнуліся да выканання у прызначаны тэрмін;. в) меснага склону: Абмяркоўвалася пытанне аб пагадненні і узаемнай дапамозе.
    Нараджэнне Багародзіцы — адно з двунадзесятых хрысціянскіх святаў. Пачало адзначаццаў2-й гіалове V ст. (8/21 верасня) як памяць аб цудадзейным нараджэнні Дзевы Марыі «паБожаму абетаванню» састарэлымі Іаакімам і Ганнаю. Святочныя каноны складзены ў VIII ст. Іаанам Дамаскіным і Андрэем Крытскім.
    Нарманісты і антынарманісты — прадстаўнікі навуковых школ, якія дыскутавалі паміж сабою па пытанні паходжанні Кіеўскай Русі. У «Аповесці мінулых часоў», першым летапісе, гаворыцца: «У год 852 стала называцца (наша зямля) — Руская зямля. У год 859 варагі. калі
    прыходзілі з мора, бралі падагак з чудзі, і са славен, і з меры, і з весі, і з крывічоў... У год 862 выгналі варагаў за мора, і не далі падагку... I не было ў іх (чудзі, славен, крывічоў і весі) праўды, і падняўся род на род, і пачалі яны ваяваць паміж сабою. 1 вырашылі яны: «Пашукаем самі сабе князя. які б кіраваў намі па згобзе і на праву». Пайшлі яны за мора да варагаў і да русі, бо так звалі тых варагаў — русь... Сказалірусі судзь, славяне, крывічы / весь: «Зямля наша неабсяжная і заможная, а ўпарадкавання («нараду») ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі. / сабраліся тры браты з родамі сваімі, і з сабою ўсюўзялі русь». Навукоўцы Г. Байер, Г. Мілер і А.Л. Шлецэр, якія служылі ў Русі ў XVIII ст., развілі так званую нарманскую тэорыю. Сутнасць гэтай тэорыі былі меркаванне, што Русь заснавалі варагі, скандынавы, вікінгі. Германа-скандынаўскі ўплыў быў прадстаўлены як вызначальны фактар узнікнення дзяржаўнасці. Нарманісты ўяўлялі славян як этнас, няздольны самастойна стварыць дзяржаву. М.В. Ламаносаў выступіў першым крытыкам нарманісгаў і даказаў вядучую ролю славян у стварэнні ўсходнеславянскай старажытнай дзяржавы. Погляды вялікага красамоўны і граматыста атрымалі афармленне ў антынарманскай канцэпцыі. Напачатку XX ст. большасць вучоных прытрымліваліся нарманскай тэорыі. У 30-х гг. савецкімі вучонымі нарманская тэорыя была абвешчана шкоднай, пры гэтым адзначалася тэндынцыйнасць прыведзеных ёю звестак. Шырока выкарыстоўваліся археалагічныя матэрыялы, якія пацвярджалі вядучую ролю славян пры стварэнні дзяржавы на Русі. Спрэчкі на гэты конт не спынены і пасёння.
    Нарматыўнасць — арыентацыя на ўсталяванае правіла, норму; уласціва кожнай мастацкай культуры, што склапа канон рэлігійнага, сацыяльнага ідэалаі ічнага характару
    Народ— Г) Насельніцтва, жыхары той ці іншай краіны. 2) Нацыя, насельніцтва. народнаснь. 3) Людзі.
    Народная этымалогія — пераробка і асэнсаванне запазычанага (радзей роднага) слова па ўзоры блізкага па гучанні слова роднай мовы, устанаўленне паміж імі семантычных сувязей наглебе чыста знешняга, выпадковага гукавага супадзення. Нрыкладам пераасэнсавання можа служыць спалучэнне малінавы звон (у значэнні «прыемны, ладны звон калакольны»), якое асацыіруецца з назвай ягады: яно паходзіць ад наймення бельгійскага горада Малін, дзе знаходзіцца старажытны сабор, пры якім змяшчаецца спецыяльная школа званароў, своеасаблівых «малінаўскіх» музык на калакалах. Пародную этымалогію называюць лексічнай асацыяцыяй.