• Часопісы
  • Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

    тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 336с.
    Мінск 2009
    76.5 МБ
    Маўленне— 1) Дзейнасць прамоўцы, які выкарыстоўвае сродкі мовы для зносін з іншымі членамі дадзенага моўнага калектыва ці для звароту да самога сябе. 2) Асаблівасць (звычайнастылёвая) зносін пры дапамозе мовы, характарызуецца адборам тых ці іншых лексічных і граматычных сродкаў у залежнасці ад умоў і мэтаў камунікацыі. 3) Від сінтаксічнай пабудовы выказвання.
    Мафорый (грэч. — верхняе жаночае айдзенне с галавы да пяпі). Мафорый Божай Маці — адна з найлепшых свя і ыняў, з 474 г. знаходзілася ва Улахернскім храме ў Канстанцінопалі. Царыца Нябесная на іконах звычайна апранута ў мафорый пурпурна (вішнёвага), радзей — сіняга колеру.
    Машынны пераклад— аўтаматычны перакладтэксту з адной мовы на іншую з дапамогай электронных машын паводле зададзенай схемы. Станоўчыя вынікі дасягнуты прі перакладзе тэкстаў з чысга лаіічным зместам. Спробы перакладаў тэкстаў мастацкай літаратуры асаблівага поспеху пакуль не мелі.
    Меладрама —від драмы, дзеючыя асобы якой рэзка падзяляюцца на сі аноўчых і адмоўных. П’еса з вострай інтрыгай, перавялічанай эмацыянальнасцю, рэзкімі супраціпастаўленнямі дабра і зла, маральна-павучальнай тэндэнцыяй. Узнікла ў канцы XVII ст. ва Францыі, у Расіі — у 20-я гг. XIX ст.
    Мелодыка верша — інтанацыйная яго арганізацыя, павышэнне і зніжэнне голасу. што перадае інтанацыйна — сэнсавыя адценні.
    Менеджмент (ад англ. menagement — кіраваць) — кіраванне сацыяльна-экана.мічнымі працэсамі на ўзроўні арганізацыі; сучасная дактрына кіравання прадпрыемствамі і ўстановамі, заснаваная на законах эфектыўнага сацыяльнага кіравання; арганізацыя дзейнасці людзей з мэтай надання ёй эфектыўнай вытворчай сілы; асабліва плённае выкарыстанне чалавечых магчымасцей для дасягнення страгэгічных мэтаў арганізацыі, Менеджменг яктэорыя і практыка кіравання вытворчай дзейнасці людзей узнік у выніку падзялення функцый уласнасці і кіравання. У адрозненне ад дырэктара ўстановы, бухгалтара, эканаміста, інжынера-тэхнолага, менеджэр з’яўляецца спецыялістам у галіне «чалавечага фактара», «сферы кіравання».
    Метад мастацкі — гістарычна ўстойлівая сукупнасць прынцыпаў вобразна — выяўленчага мыслення ў мастацтве.
    Метанімія (ад грэч. metonymia — перайменаванне) — ужыванне назвы аднаго прадмета замест назвы іншага на падставе знешняй ці ўнугранай сувязі паміж імі; разнавіднасць тропа. Сувязь можа быць: а) паміж прадметам і матэрыялам. з якога зроблены. Есці на бронзе; б) паміж тым, што змяшчаецца, і рэччу, у якой знаходзіцца. Калі ласка, яшчэ сподачак сочыва: в) паміж дзеяннем і зброяй дзеяння: Яго пяро помстай дыхае: г) паміж аўтарам і яго творамі: Чытаў Міцкевіча з натхненнем, Славацкага з пакутаю; д)паміж месцам і людзьмі, якія знаходзяцца на гэтым месцы. Ды ціхім стаў ужо кулямёт.
    Метафара (ад грэч. metaphora — перанос) — ужыванне слова ў пераносным значэнні на падставе падабенства ў якіх-небудзь адносінах двух іірадметаў ці з’яў. У адрозненні ад двухчленнага параўнання, у якім згадваецна і тое, што параўноўваецца, і тое, з чым параўноўваецца, метафара змяшчае толькі другое, што стварае кампактнасць і вобразнасць ужывання слоў. Метафара— адзін з найбольш распраўсюджаных тропаў, бо падабенства паміж прадметамі ці з’явамі можа быць заснавана на самых разнасзайных рысах. Метафара простая — метафара, пабудаваная на збліжэнні прадметаў ці з’яў па адной якой-небудзь агульнай для іх прыкмеце. Зорка надзеі, сума хваляў, ножка табурэта. Меіафара разгорнутая — метафара, пабудаваная на розных асацыяцыях паводле падабенства. Зорка зорцы голас падае. Метафара лексічная (мёртвая, акамянелая, сцёртая) — слова, у якім першапачатковы метафарычны перанос ужо не ўспрымаецца.
    Метафізічны жывапіс — напрамак у італьянскім мастаціве, які ўзнік у 1916 г як рэакцыя на радыкальны антытрадыцыяналізм футурыстаў. Малюнкі «метафізікаў» будуюццаз намёкаў, асацыяцый, літаратурных і міфалагічных спасылак. Буйнейшыя прадстаўнікі: Дж. Дэ Кірыка, К. Kapa, А. Савіньё, Л. Дэ Пізіс, Дж. Марандзі.
    Метралогіія (грэч. «.мера» + «слова, навука») — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае розныя меры ў іх гістарычным развіцці.
    Мёртвая мова — мова, якая выйшла з жывога ўжытку і захавалася ў пісьмовых помніках, у выглядзе выключэння таксама ў рэгламентаваным ужыванні. Лацінская мова. санскрыт, пакрыт, стараперсідская мова, палабская (заходнеславянская) мова, пруская мова, готсжія мовы, гальская мова, старагрэчаская мова, асіра-вавілонская
    мова, стараегіпецкая мова, палавецкая мова, хазарская мова і інш.
    Мініяцюра— мастацкі твор малых памераў, які адрозніваецца багаццем і дэкаратыўнасцю формаў, фактуры, арнаментальнасню, вытанчанасцю тэхнічных прыёмаў.
    Мініяцюра — (ад італ. miniature < лац. minium — кінавар, чырвоная фарба, якой у старажытнасці карысталіся для расфарбавання загалоўных лііар у рукапісных кнігах) —1) жывапісныя выявы ў сярэднявечных рукапісах; 2) жывапісны твор малога памера і тонкай работы на косці слана, метале і інш.; 3) невялікі літаратурны. музычны твор ці тэатральная інтэрмедыя, скетч, эстрадная ці цыркавая рэпрыза; 4) перан. паменшанае падабенства чаго-небудзь.
    Міранін — 1) Чалавек, які не мае духоўнага звання, жыве ў міру. 2) Член абшчыны, міра.
    Місія (ад стараж.-яўр. masiah — памазанік) — у хрысціянстве і ва іўдаізме — Збавіцель, які спасланы з неба для ўсталявання Царства Божага; 2) перан. Пратаго, у кім бачаць Збавіцеля, Выратавальніка.
    Містэрыя — жанр сярэднявечнага заходнееўрапейскагарэлігійнагатэатра. Містэрыі прадстаўляліся на плошчах гарадоў. Рэлігійныя сцэньі ў іх чаргаваліся з інтэрмедыя.мі.
    Мітра — высокі, з акруглай вярховіцай, пазалочаны і ўпрыгожаны рэлігійнымі эмблемамі галаўны строй выпіэйшага святарства і асабліва руплівых у сл^'жэнні Госпаду праваслаўных святароў, які апранаецца ва ўрачыстыя дні пры поўным аблачэнні.
    Мітрапаліт — высокі духоўны сан, тытул некаторых епіскапаў (архіерэяў, іерархаў) Праваслаўнай царквы, якія кіруюць асабліва старажытнымі ці значнымі епархіямі, a гаксама асоба, што носіць гэты сан. На Русі да 1589 г, калі было ўведзена патрыяршаства, тытул мітрапаліта насіў кіраўнік Рускай Праваслаўнай нарквы. У XI— XIII стст. — рэзідэнцыя рускага мітрапаліта знаходзілася ў Кіеве, у першай чвэрці XIV ст. — ва Уладзіміры, а пасля таго— у Маскве. У ВКЛ з часоў мітрапалітаў св. Кіпрыяна і Г'рыгорыя Цамблакаўзнікае асобная мітраполія, частка Канстанцінопальскай Патрыярхіі, са сталіцамі ў Кіеве (пры Грыгорыі Цамблаку — у Наваградку). На працягу чагырох з паловай стагоддзяў Руская Праваслаўная Царква падпарадкоўвалася грэчаскаму патрыярху Канстанцінопальскаму. У 1448 г. сабор рускіх епіскапаў у сувязі з іх нежаданнем падпарадкавацца Фларэнційскай уніі паміж Канстанцінопалем і Рымам (1439) выбраў епіскапа Іону міграпалітам без зацверджання пагрыярхам Канстанцінопальскім. Гэта зрабіла ўсходнюю (вялікарускую) Праваслаўную Рускую царкву аўтакефалынай (незалежнай). У выніку палітыкі вялікіх князёў Літоўскіх і гюльскіх заходняя (украінска-беларуская) Праваслаўная царква засталася ў падпарадкаванні Канстанцінопалю. Маскоўская (Руская) патрыярхія была абвешчана ў Маскве ў 1589 г, у сваю чаргу чагыры епіскапа (Наўгародскі, Казанскі, Растоўскі і Круціцкі) былі ўзведзены ў сан мітрапалітаў. Толькі ў 1687 г. па дамоўленасш паміж патрыярхам Маскоўскім і патрыярхам Канстанцінопальскім, якая была пацверджана трыма Усходнімі патрыярхатамі (Александрыйскім, Антыяхійскім і Іерусалімскім), заходняя (украінска-беларуская царква) прызнала ўладу Маскоўскага патрыярхата, і Руская Праваслаўная царква ўз'ядналася, Кіеўскі мітрапаліт стаў падпарадкоўвацца Маскоўскаму паірыярху.
    Мітраполія —царкоўна-адміністрагыўная акруга, асабліва старажытная і значная гю ахопу тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кіраваннем мітрапаліта.
    Міфалагічны — прысвечаны падзеям і героям, пра якіх распавядаюць міфы.
    Младаграматыкі (младаграматычная нікола) — лінгвістычны напрамак канца XIX — пачатку XX стст., характэрнымі рысамі якогабылі: дыяхранічнае вывучэнне моўных з’яў, няўвага да іх сучаснага стану; «агамізаванне» мовы. вывучэнне асобных фактаў, без даследавання іх узаемаадносін у моўнай сістэме; прызнанне непахіснасці фанетычных законаў, якія не дапускаюць выключэнняў; псіхалагічная і фізіялагічная інтэрпрэтацыя моўных з’яў; адмаўленне пераходных моўньгх станаў.
    Млекакормячая (Галакгатрафуса) — іканаграфічны тып Багародзіцы, распаўсюджаны ў паўднёваславянскім і грэчаскім мастацтве, калі Божая Маці корміць Дзіцятка Хрыста грудзьмі. Да яго належаць іконы Нараджэння Хрыстовага, Балыкінская і інш.
    Мова — 1) Сістэма фанетычных, лексічных і граматычных сродкаў, якія існуюць ддя адпюстравання думак, пачуццяу волі і служаць сродкам зносін людзей. Мова цесна звязана з пэўным чалавечым калектывам, таму яна — з'ява сацыяльная. Мова не існуе і ўтварае адзінства з мысленнем. 2) Разнавіднаснь мовы, якая характарызуеццатымі ж стылёвымі прыкметамі. Пра ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне мовы і маўлення швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр пісаў: «Без сумнення, абодва гэтыя прадметы цесна звязаны паміж сабою і ўзаемна дапаўняюць адно другога: мова неабходна, каб маўленне было зразумета і аказвала сваё ўздзеянне; маўленне ў сваю чаргу неабходна. каб усталяваіась мова; гістарычны факт маўлення заўсёды папярэднічае мове».
    Мова і маўленне супрацьпастаўляюцца паводле розных падстаў, сісэма сродкаў зносін — рэалізацыя гэтай сістэмы (фактычны працэс гаварэння), сістэма лінгвістычных адзінак — іх паслядоўнасць у акце зносін, статычная з'ява — дынамічная з’ява, сукупнасць элементаў у парадыгматычным плане — іх сукупнасць у сінтагматычным плане, сутнасйь — з’ява, агульнае — асобнае (прыватнае), адцягненнае — канкрэтнае, істотнае — неістотнае, неабходнае — выпадковае, сістэмнае — несістэмнае, устойлівае (інварыянтнае) — пераменнае (варыятыўнае), узуальнае — аказіянальнае, нарматыўнае — ненарматыўнае, сацыяльнае — індывідуальнае, код — абмен паведамленнямі, сродак —мэта і інш. Некагорыя лінгвісты праводзяць размежаванне мовы і маўлення адносна карэлятыўных адзінак: фанема — канкрэтны гук, марфема — склад, лексема — слова, словазлучэнне — сінтагма, сказ — фраза, складанае сінтаксічнае адзінства — звышфразавае адзінства. Вучоныя-фадыцыяналісты агаясамліваюць мову і маўленне, не багаць паміж імі адрозненняў. Большасць вучоных у мове і маўленні бачаць бакі адной з’явы, па сваёй прыродзе ўзаемадапаўняльнныя і ўзаемазвязаныя.