Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 336с.
Мінск 2009
Мальорка (Майорка) — назва вострава.
Майарат — парадак наследавання, пры якім усе зямельныя ўладанні пераходзяць дастарэйшагасынаці старэйшага ў родзе, а не дзеляцца паміж нашчадкамі, як і само ўладанне, на якое распаўсюджваецца гэткае права.
Майстэрства мастацкае — здольнасць пісьменніка перадаваць у мастацкіх вобразах праўду жыцця.
Маналог (ад грэч. monologos з monos — адзін + logos — мова) — форма мовы, пры якой гаворачы звяртаецца да самога сябе і не разлічвае на слоўную рэакцыю іншай асобы. Маналагічная мова, у адрозненне ад дыялагічнай.
характарызуейца сваёй разгорнутасцю, што звязана з імкненнем шырока ахапіць тэматычны змест выказвання, наяўнасцю развітых канструкцый, граматычным іх афармленнем.
Манарх (ад грэч. «адзін кіраўнік», «уладар») спадчыны (радзей — выбраны) адзінаўладны кіраўнік дзяржавы (цар, кароль, імперагар і г. д.).
Манархія (ад грэч. «адзінаўладдзе», «адзінадзяржауе») — форма дзяржаўнага кіравання. пры якой вярхоўная ўлада (поўнасцю ці часткова) засяроджана ў руках адзінаасобнага кіраўніка дзяржавы — манарха.
Манархія саслоўна-прадстаунічая — форма дзяржаўнага кіравання, якая прадугледжвае ўдзел лрадстаўнікоў розных саслоўяў. Яна існавала ў форме Земскіх Саборау, Дзяржаўнай Думы ці парламента.
Манархізм — палітычны напрамак, які прызнае манархію адзіна эфекгыўнай формай улады ў дзяржаве.
Манасемія (ад грэч. monos — адзін + sema — знак) — адназначнасць.
Манастыр (ад грэч. «места адзіноты і засяроджанасці») — 1) Абіцель, агульнажыхарства браціі і сёстраў, манахаў і манахінь, інакаў. Рэлігійная абшчына манахаў і манахінь, якая ўяўляе сабой царкоўна — гаспадарчую арганізацыю, іпто валодае землямі і маёмасцю. 2) Царква, жылыя памяшканні і тэрыторыя, якія належаць такой абшчыне. Лаўра— буйны, важны, самы ўплывовы манастыр.
Манах (ад грэч. «засярод.жаны», «на адзіноце») — член рэлігійнай абшчыны, які жыве ў манастыры, прыняў пострыг і даў зарок весці аскетычны лад існавання ў адпаведнасні з патрабаваннямі наркоўнага і манастыр-
скага устава. Манахамі, пастрыжэнікамі ў ангельскі вобраз, называлі чарняцоў, якія жывуць у бязлюдных месцах на адзіноце.
Манапіаства праваслаўнае — асаблівае служэнне Богу, заснаванае на адрачэнні ад усяго зямнога, на ўтаймаванні плоці і развіцці духу. Праваслаўная манашаская традыцыя мае чагыры ступені манаства, аднолькавыя для мужчын і жанчын. Першая з іх -паслушнік, кандыдат ў манашаскае жыццё: ён жыве ў манастыры пад кіраўнінтвам духоўнага айца. Другая — расафорнае пастрыжэнне, якое азначае, што асоба прынятаў манастырскую абшчыну і мае права насіць манашаскае адзенне. расу, але яна не канчаткова ўведзена ў манашаскае жыццё. Трэцяя — малая схіма. Такі чарнец прызнаецца сапраўдным манахам: агрымлівае новае імя. носіць схіму. Абавязковымі часткамі адзення манахаў былі кабук і мантыя. Ён абавязваўся заставаццаў манашаскай абшчыне, мець поўнае паслушэнства свайму духоўнаму айцу і ігумену (кіраўнік манастыра). Чацвёртая, найвышэйшая ступень манашаства — вялікая схіма, якая патрабуе строгага выканання манашаскіх ідэалаў, дасягаецца засяроджанай адзінотай, бесперапыннай малітвай і сузіравальным розумазрокам. Манах атрымлівае новае імя і апранае новыя строі — вялікую схіму.
Існуюць тры формы манастырскага жыцця: агульнажыхарства(усе манахі працуюць і валодаюць усім разам). асобнажыхарства (манахі моляцца разам, але ядуць і працуюць паасобку) і пустыннажыхарства (манахі — пустэльнікі жывуць у поўнай адзіноте ў пустынях ці ў затворы (вышэйшая форма — стоўп).
Першасную стадыю раннехрысціянскага манашаства на адзіноце ў скітах, пустынях, на адзіноце вялі анахарэты. Манахаў наўсходнеславянскіхземлях іменавалі нось-
бітамі ангельскага вобраза, схімнікаў і пустэльнікаў — носьбітамі ангельскага вобраза вялікага. Наступнай стадыяй развіцця інацкай сістэмы стала келіётства, калі ў адной келлі пражывала некалькі асобаў пад кіраўніцтвам вопытнага ў справах веры старца. Звычайна на ўсходнеславянскіх землях былі манастыры з агульнажыхарскім укладам (кіновіі, ад грэч. «агульны», «жыццё»), Такім усгавам карыстаўся ў XI ст. прэпадобны Феадосій Пячэрскі.
Настаяцель ці ігумен кіновіі называўся кінавіярхам. Некаторыя манастыры размяшчаліся ў пячорах, як напрыклад Кіева-Пячэрская Лаўра. Устаў скітскага жыхарства вызначаўся большай строгасцю і аскетызмам, чым у кіновіі. Скітом іменавалася манашаская супольнасць некалькіх келляў на пэўнай тэрыторыі пад назіраннем і кіраўніцтвам аввы (настаяцеля ці духоўнага айца). Духоўным жыццём манахаў кіравалі магутныя духоўныя аўтарытэты, старцы.
Машольскія мовы (мангольская сем’я моў)—-халха-мангольская, бурат-мангольская, калмыцкая і інш.
Мапера (фр. тапіёге) — I) прыём, спосаб якогасьці вырабу; 2) сукупнасць адметных рысаў творчасці якогасьці мастака ці пісьменніка, ягоны стыль; 3) манеры — спосаб трымаць сябе, знешнія формы паводзін.
Мансарда — гарышчанскае памяшканне пад дзвюхскатавай co зломам страхой, якое дае дадатковую жылую плошчу.
Манументальнасць — якасць твораў мастацтва, якая дасягаецца высокай ступенню мастацкага абагульнення, ш го надае ім веліч, грамадзянскую значнасць.
Манція — частка манашаскіх строяў, шырокая верхняя адзежа без рукавоў.
Маньерызм (ад іт manierismo літ. вычварнасць, манернасць) — накірунак у заходнееўрапейскім мастацтве XVI ст., люстракрызісу гуманітарнай кулыуры Адраджэння; прапанаваў у якасці дамінуючага палажэнне пра ўнутраную ідэю як аснову масгацкага вобраза; знешняе яе ўвасабленне — сума пэўных стылёвых прыёмаў — («чароўная манера»). У стылёвую сістэму маньерызму ўваходзяць антыкласічныя пачаткі (выцягнутасць прапорцый, нацыянальнасць прасторавых і калеровых адносін, змеявідны рытм руху. каналізацыя складаных формулаў руху, запазычаных у Рафаэля і Мікеланджала. Характэрныя рысы творчасці маньерыстаў — суб’ектывізм, ускладнёнасць, напружанасць, часам вычурнасць вобразаў, манерная вытанчанасць формы.
Маралітэ (фр. moralite, ад лат. moral!) — дыдактычная алегарычная драма XV—XVI стагоддзяў. Героі маралітэ — сімвалы, правобразы станоўчага і адмоўнага ў душы чалавека. дабротаў і заган. Гэтыя рэлігійныя па змесце творы вызначаліся свецкай формай. У адрозненні ад містэрыі і міракля, маралітэ цікавілася рэальным жыццём. Маралітэ, пасутнасці, апранаваныя заходнееўрапейскія фальклорныя творы літаратурнага паходжання, шмат у чым тоесныя жанру лірніцкіх песень на ўсходнеславянскай вусна-паэтычнай творчасці. Многія вобразы сусветнай літарагуры маюць сваімі вытокамі фігуры маралітэ. Персанажы маралітэ, як і іншыя героі заходнееўрапейскага фальклору, вызначаюцца глыбінным сімвалізмам і зададзенасцю характараў, алегарычных паралеляў і перыпітый у развіцці сюжэтнага дзеяння.
Маралітэ—жанр заходнееўрапейскагатэатра XV— XVI стсі.. дыдактычная алегарычная драма, персанажы якой увасаблялі розныя даброты і заганы.
Марганатычны шлюб — няроўны, афіцыйна не прызнаны шлюб, пры якім адзін з супругаў не карыстаецца саслоўнымі прывілеямі іншага. Дзені, народжаныя прытакім шлюбе, таксама не карыстаюцца прывілеямі бацькоў.
Маркіраваны (ад франц. marquer — адзначаць) — той, які мае станоўчае моўнае выражэнне (фаналагічнае, граматычнае) і характарызуецца наяўнасцю карэлятыўнай прыкметы. Так, лабіялізаваныя галосныя з’яўляюцца маркіраванымі, бо маюць дадатковую прыкмету агублення, у параўнанні з нелабіялізаванымі, пазбаўленымі гэтай прыкметы (немаркіраванымі). Месны склон, які заўсёды ўжываеццаз прыназоўнікам, з’яўляецца маркіраваным у супастаўленні са склонам назоўным. які заўсёды без прыназоўнікаў (немаркіраваны). Закончанае трыванне, якое змяшчае ў сабе ўнутраную мяжу дзеяння, з’яўляецца маркіраваным у супастаўленні з незакончаным трываннем, пазбаўленым гэтага значэння (немаркіраваным).
Марціралог (сярэднегерманскае martyrologos < герман. martyros — мучанік + logos — слова) — 1) зборнік апавяданняў аб хрысціянскіх мучаніках — від царкоўнай літаратуры, распаўсюджанай у Сярэднявеччы; 2) перан. псралік замучаных, пацярпелых, а таксама анавяданне ад перанесеных кімсьці пакутах.
Марфема (ад грэч. morphe — форма) — значымая частка слова, далей недзялімая. Марфемы карнявыя: 1) невытворная аснова (корань) і 2) афіксоід.
Марфема сінтаксічная — канчатак слова.
Марфемы службовыя (афіксы): 1) прыназоўнік, 2) суфікс, 3) канчатак і 4) злучальная галосная.
Мяккасць зычных — якасць зычных, абумоўленая наяўнасцю дадатковай сярэдненёбнай (йотавай) сертыку-
ляцыі. якая спалучаецца з асноўнай артыкуляцыяй, зычных, што резка узмацняе характэрныя тоны і шумы.
Марш — музычны твор, з памяркоўным тэмпам, дакладным рытмам, які суправаджае калектыўнае шэсце.
Масавая камунікацыя — выключна шырокая па сферы распраўсюджвання і разгортвання у сінхронным разрэзе моўная з'ява, якая ахоплівае сваім зместам самыя разнастайныя галіны жыцця, зброяй гакой камунікацыі з’яўляюццы прэса, радыё, гукавое кіно, тэлебачанне.
«Масква — трэці Рым» — ідэя пскоўскага манаха Філафея (першая палова XVI ст.), выказаная ім у пасланіі Васілю ПІ. Чарнец выказваў перакананне, што «Богамабраная Святая Русь» будзе цэнтрам хрысціянства да сканчэння свету. Першы Рым паў з-за ерасяў «другі Ры.м» (Візантыя) — з-за уніі з каталіцтвам. Манах пісаў «Два Рыма палі, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць». Ідэалогія пераемнасні ўлады маскоўскіх цароў ад візантыйскіх імператараў падкрэслівалася ў «Сказанні аб князях Уладзімірскіх». У перыяд Маскоўскага царства (XVI— XVII стст.) гэтая ідэалогія мела і палітычную інтэрпрэтацыю. Яна ўключала ідэю Русі — «Новага Ізраіля».
Мастацкасць — I) Спецыфічная асаблівасць адлюстравання рэчаіснасці ў мастацтве, якая адрознівае яго ад іншых формаў грамадскай свядомасці; 2) Ступень эстэтычнай дасканаласці мастацкага твора.
Мастацтвазнаўства — 1) комплекс навук аб усіх відах выяўленчай творчасці; 2) навука аб пластычных мастацтвах.
Матыў — элемент мастацкага твора я к носьбіта пэўнага характара, вобраза, зместу.
Матыў — у літаратурным гворы дадатковыя. другасныя тэмы, якія ў спалучэнні з асноўнай тэмай утвараюць масіацкае цэлае.
Магэматычная лінгвістыка—гал іна мовазнаўства, якая займаецца вывучэннем магчымасцей прымянення матэматычных метадаў да вывучэння і апісання мовы.