Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 336с.
Мінск 2009
Нарыс — самы дакладны від апавядальнай, эпічнай літаратуры, які адлюстроўвае факты з рэальнага жыцця.
Насельнік — пасяленец, тубылец, тугэйшы. карэнны жыхар.
Натуралізм — напрамак у еўрапейскім і амерыканскім мастацтве апошняй трэці XIX ст., які імкнуўся праграмна да упадаблення мастацкай свядомасці навуковай. Садзейнічаў станаўленню крытычнага рэалізму.
Натхненне — стан азарэння, творчага пад ёма.
Нацюрморт — жанр выяўленчага мастацтва, які паказвае неадухоўленыя прадметы, размешчаныя ў рэальным побытавым асяродку і арганізаваныя ў пэўную групу; малюнак з выявамі прадметаў ужытку, кветак, дзічыны, злоўленай рыбы.
Неакласіцызм — тэрмін, які абазначае розныя напрамкі ў мастацтве, што ўзніклі пасля класіцызма XVII ст., арыентаваліся на класічныя ўзоры мастантва Старажыт-
най Грэцыі, Старажытнага Рыма і Адраджэння і мелі на мэце зрабіць іх крытэрыем сучаснага мастацтва. Часцей за ўсё тэрмін «неакласіцызм» ужываецца для абазначэння плыні ўнугры стыля мадэрн, ранняга функцыяналізма і ранняга авангардызма першай чвэрці XX ст. Яго характэрная рыса — адносіны да антычнай і рэнесанснай спадчыны як да вышэйшай мастацкай нормы.
Неалагізм (ад грэч. neos — новы + logos — слова. паняцце) — слова ці выраз мовы, створаны для абазначэння новага прадмета ці выражэння новага паняцця. Пасля таго, як слова ўваходзіць у шырокі ўжытак, яно перастае быць неалагізмам. А некагорыя неалагізмы савецкай эпохі перайшлі ўжо ў разрад састарэлых слоў. Неалагізм стылёвы (індывідуальна — стылёвы) — неалагізм, створаны аўтарам дадзенага літарагурнага твора з пэўнай стылёвай мэтай, а не ў задачах шырокага распаўсюджання. Стылёвы неалагізм не ўваходзіць у слоўнікавы склад мовы.
«Неапалыіая Купіна» — 1) Цярновы куст, што гарыць і не згарае, у якім Маісею адкрываўся Бог. калі старазапаветны гірарок пасвіў авечак у пустыні ля гары Харыў (Зыход. 3, 2); 2) Галоўны старазапаветны правобраз Багародзіцы, што беззаганна зачала і нарадзіла Сына Божага; 3) Назва цудадзейнай іконы Божай Маці, складзенай на падставе найважнейшых старазапаветных правобразаў уцялеснення Хрыста. У цснтры іконы, заключанай у васьмікутную зорку, Царыца Нябесная з Дзіцяткам Хрыстом паводле тыпу Адзігітрыі, якая ў згодзе з канонам трымае ў сваіх руках шэраг сімвалічных аірыбутаў, звязаных са старазапаветнымі прароцтвамі: гару з прароцтва Данііла. лесвіцу Іакава. вароты Іезекііля і інш. Каля выявы Багародзіцы размяшчаюцца чатыры старазапаветных сюжэта: Маісей перад Купінаю, Лесвіца Іакава, Вароты
Іезекііля і Дрэва Іесеева. Другая тэма іконн — служэнне ангелаў Багародзіцы ў пакланенне цуда/зейнаму нараджэнню Бога ад Дзевы.
Неаплатанізм Адраджэння — зварот да спадчыны Платона ў эпоху Адраджэння ў Заходняй Еўропе. У 1459 годзе ў Фларэнцыі ствараецца платонаўская акадэмія. Даследчыкаў спадчыны вялікага грэка (Марсіліё Фічына і Піка дэлла Мірандола) асабліва прываблівала ідэя, што чалавечая душа з’яўляецца прамежкавай субстанцыяй паміж матэрыялына-цялесным і бажэственна-ідэальнымі светамі. Арыстоцель выглядаў, зразумела. паводле такіх ідэй, занадта схаластычным. Але, на думку дасзедчыкаў, такія погляды толькі прыпісвакшца Платону, устанавіць яго сапраўдныя арыетацыі даволі цяжка, бо «Краціл» (асноўны філасофскі твор Платона) даволі супярэчлівы і мае шмат цёмных месцаў
Неарэалізм — напрамак у мастацтве Італіі перыяда пасля Другой сусветнай вайны, якому ўласціва адлюстраванне жыцця рабочых і селян, іх барацьбы за свае правы. Характэрныя формы экспрэсіўнага рэалізма: дынамічная кампазіцыя, энергічная абмалёўка аб'ёмаў, насычаны колер. Прадстаўнікі: Р. Рутуза, Г. Муккі, Э. Тржкані, Дж. Дзігайна, А. Піцыната.
Неатрадыцыяналізм —абазначэнне шырокай сукупнасці выяўленчых з’яў у культуры XX ст., звязаных з непасрэднай апорай натрадыцыі мастацтва, ўсвядомленых як пласт культуры, што супрацьстаіць авангардызму. Адзін з буйнейшых напрамкаў XX ст., у шэрагу краін — дамінуючы. Яркія выступленні неаградыцыяналіста — неаэнгрызм П.Пікасо (1910 г), зварот да традыцыі А. Дзерэна, О. Дзікса, К. Kapa, М. Кампілі, сацрэалізм і г. д.
Нейтральная лексіка — словы, не прымацаваныя да пэўнага стылю мовы, са стылістычнымі сінонімамі (кніжнымі, размоўнымі. прастамоўнымі), на фоне якіх яны пазбаўлены стылёвай афарбоўкі.
Нерасчляняемы сказ —сказ. у якім на месцы галоўных членаў знаходзіццафразеалагічны выраз,тамуяны не выдзяляюцца пры сінтаксічным разборы: прымаецца на ўвагу агульны сэнс злучэння, а не лііаральнае значэнне складаючых яго частак: У свіныя галасы падаўся.
Несняжацельства — у XV—XV стст. ідэалагічны накірунак у рускай грамадска-палітычнай, царкоўнай лумцы, манашастве. Пачынальнікам гэтагаруку быў прэп. Ніл Сорскі (свецкае імя — Мікалай Майкоў). Несцяжацелі адмаўлялі саюз царквы з дзяржаўнай уладаю, былі супраць празмернай фармальнай рытуалізацыі абраднасці. Несцяжацелі наСаборы 1503 г. прапанавалі пазбавіць манастыры зямельных уладанняў. Напачатку свецкая улада, зацікаўленая ў пазбаўленні царквы зямель. падтрымала несйяжацеляў. Потым з-за празмернай крытыкі Нілам Сорскім свецкіх уладаў апошнія пачалі падтрымліваць іасіфлянаў, якія і знічтожылі рух несцяжацеляў.
Німб (ад лац. nimbus) -— адлюстраванне ззяння вакол галавы Бога, Багародзіцы, ангелаў, святых у хрысціянскім мастацтве як сімвала святасці, боскасці.
Ніша — заглыбленне ў сцяне збудаванняў для ўзвядзення выяў і вазаў, размешчаных ва ўстроеных шафах, пластычнай апрацоўкі сцяны.
Нор.ма — найбольш распаўсюджаныя з ліку існуючых, замапаваныя ў практыцы ўзорнага выкарыстання, найлепшым членам выконваючыя сваюфункцыю моўныя варыянты. Арфаэгіічная норма. Лексічная норма. Марфа-
лагічная норма. Сінтаксічная норма. Норма— катэгорыя гістарычная: яна ў вядомай ступені ўстошівая, стабільная, што з'яўляецца асновай яе функцыянавання, у норме разам з тым адбываюцца змены. што выцякаюць з прыроды мовы як з’явы сацыяльнай, шго знаходзіццаў пастаянным развіцці разам з творцам і носьбітам мовы — грамадствам. Вядомая рухомасць моўнай нормы часам прыводзіць да таго. што для адной і той жа моўнай з'явы маецца ў пэўныя часовыя адрэзкі не адзіны рэгламентаваны спосаб выражэння, а болып: папярэдняі норма не страчваецца, але побач з ёю ўзнікае ужо новая. Існаванне норм літаратурнай мовы не выключае таксама паралельнага існавання моўных варыянтаў, звязаных у сваім узнікненні з наяўнасцю ў складанай сісзэме мовы ассбных яго разнавіднасцяй — функцыянальных стыляў, сярсд розных рыс якіх фігуруюць і варыянтныя формы. Узнікаючая ў сувязі з гэтым шматстайнасць у адзінстве не парушае самой нормы, а робіць яе больш тонкім інструментам адбора моўных сродкаў у стылёвым плане.
Нумізматыка — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае манеты, манетную вытворчасць, грашова-вагасныя сістэмы і грашовае абарачэнне.
Нюанс, адценне — тонкае адрозненне, градацыя каляровага ці светлаценевага тона.
Няпоўны сказ — сказ, які характарызуецца непаўнатой грамагычнай структуры ці няпоўным складам, з-за чаго у ім адсушічас адзін ці некалькі членаў (галоўных ці даданых), зразумелых з кантэксту ці з сітуацыі. Кантэкстуальна-няпоўны сказ — сказ, у якім адсутнічае член, названы ў папярэднім тэксце; звычайна гэта назіраецца ў другой частцы складанага сказа і ў далучальнай канструкцыі. Жыццё жыццём застаецца, а мары сабе —марамі (адсутнічае дзеяслоўная звязка ў другой частцы
складаназлучаьага сказа). Сітуацыйна-няпоўны сказ — сказ, у якім не нззваны член, вядомы з сітуацыі. Я апрану гэты блакітны (забставін вядома — плашч). Эліптычны сказ — сказ, у янм адсутнасць дзеяслова-выказніка з’яўляецца нормай. Для разумення такога сказа няма неабходнасні ні ў кашэксце, ні ў сітуацыі, бо паўнага зместу дастаткова выраяана ўласнымі лексіка-граматычнымі сродкамі дадзенагг сказа. Шчаслівага Новага Года!
Ода — усхвазяльны верш, прысвечаны урачыстай падзеі ці герою.
Опера — музычіа-драматычны твор, заснаваны на сінтэзе слова, сцэнічгага дзеяння і музыкі.
Павет — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай, а готым — і на землях ВКЛ, аналог уезда, раёна.
Паветраная персшктыва — метад перадачы удалення прадметаў на падс'аве глядацкага вопыту, шляхам змякчэння абрысаў, аслабзення дэтальнасці выяў, памяншэння яркасці колеру і г. д.
Павойнік— галоўны чшец, які насілі замужнія жанчыны.
Пагост — 1) Адміністрагыўна-гаспадарчая адзінка ў сярэднявечныхусходніх славдн. 2) Месцазбору падагку. 3) Від пасялення. 4) Сельскія могілкі; царква на могілках, здалёк ад вёскі. 5) Прыхо; на вёсцы, некалькі вёсак пад агульным кіраваннем аднаіэ прыхода.
Падарожжа — літаратурнн твор, у якім апавядаецца аб былым у рэчаіснасці ці вьцуманым падарожжы.
Падробка—твор мастацтва, ггвораны з мэтай выдаць яго за каштоўны твор мінулай эпохіці вядомага майстра.
Падружжа — шлюбнае адзінства мужа і жонкі, супругаў.
Падрызнік— споднія белыя строі святароў і архіерэяў.
ГІадтэкст — слоўна не выражаны, той, які маецца на ўвазе сэнс выказвання.
Пажыць — луг, паша. угоддзі.
Пакроў Багародзіцы — праваслаўнае ўсходнеславянскае свята, пачалі адзначаць з XII ст. як узгадванне аб цудадзейным з’яўленні Богамаці ва Улахернскім храме ў 910 г. у час асады Канстанцінопаля арабамі, калі на ўсеначнай службе Андрэй Юродзівый з вучнем Епіфаніем убачылі Царыцу Нябесную з сонмам Ангелаў Якая распрасцёрла свой амафор, каб выбавіць народ з бяды, палону, пакутаў Выява вядомая з ХІП ст. Часамі змяшчаецца на іконе і Раман Сладкапевец (памяць 1/14 кастрычніка).
Палата — у сярэднявечнай усходнеславянскай архітэктуры зала, без ці з адным слупом, піто падтрымлівае зводы; памяшканне для спецыялынай мэты (збройная. ддя сталавання і інш.). Палаты — багагае жылое каменнае збудаваннс з вялікай калькасцю памяшканняў, часамі ў два і болей паверхаў.
Палаіа — 1) Будынак палаца, прыгожае жылое памяшканне, часцей каменнае, цара, вяльмож. 2) Дзяржаўная ўстанова ў дзяржавах усходніх славян
Палац — манументальнае ўрачыстае збудаванне, прызначанае для прадстаўнічых рьпуалаў, жыллё уладароў і магнатаў побыт якіх з’яднаны з грамадскім рытуалам; з XX ст. назва найважнейшых грамадскіх збудаванняў (палац споріу і г. д.).
ГІалаіша — палац — асабняк з унугранным надворкам у акаленні па-павярховых аркадаў; такі тып збудаванняў сфарміраваўся ў XV ст. у Фларэнцыі.