• Часопісы
  • Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

    тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 336с.
    Мінск 2009
    76.5 МБ
    рэтызуе, удакладняе першую). Адно дрэнна: слова ў нас баяцца людзі сказаць і стаіць «мхагаўсюе» маўчанне. ІІаўза раздзяляльная — паўза канца сказа. Набліжалася восень. Закончылі паспяхова жніво. Паўза сітаксічная — паўза, якая выражае пэўныя сінтаксічныя адіксіны гіаміж падзеленымі ёю часткамі сказа (звычайна сумесна з іншымі элементамі інтанацыі). Мужныя перамагаюіь — зайздроснікі гінуць; спыненне ў маўленні, выкліканае фізіялагічнымі прычынамі (у часе паўзы прамоўца ўдыхіе паветра, неабходнае для працягу маўлення), псіхалагічнымі прычынамі (хваляванне гаворачага), абрывамулагічныл развіцці думкі, што не выражае сінтаксічнай залежнасці паміж часткаш сказа. Цяжка мне... стаяць... слабею... млосііа... млосна...
    Паўтор (паўтарэнне, падваенне) — поўнае ці частковае паўтарэнне кораня, асновы ці цэлага слова як спосаба ўтварэння слоў. апісальных формаў. фразеалагічных адзінак.
    Паўустаў— від напісання кірылічных лііар, які прыйшоў на змену ўставу ў другой палове XIV — XV стст. характарызуецца больш мяккім, у параўнанні з уставам, напісаннем літараў, з’яўленнем нахіла, парушэннем геаметрычнасці іх графікі, частковым раздзяленнем на словы, з’яўленнем выносных літар. У XV ст. паўусгаў паступова пераходзіць у скорапіс.
    Пафас — вядучы эмацыянальны тон твора.
    Пахвала Богамаці -— 1) Свята ў гонар Царыцы Нябеснай у суботу пятай сядміцы Вялікага Паста. 2) Ікона Багародзіцы (XV ст.) натроне ў агачэнні прарокаўз сімвалічнымі атрыбутамі іх прароцтваў аб уцялесненні Хрысга і цудадзейным нараджэнні ад Дзевы. На іконе змяшчаецца не больш за 13 лрарокаў са світкамі ці сімваламі: Іаакаў з лесвіцай, Маісей з Купінаю, Валаам з зоркаю, Гедэон с руном, Іезекііль з варотамі, Іерамія са скрыжал-
    лю, Ісаія з вуглём, Іесей і Аарон з расцвіўшымі жэзламі, Давід і Саламон з мадэлямі Іерусалімскага храма, Данііл і Авакум з горамі. У шырокім сэнсе гэтая назва распаўсюджваеіша і на іншыя іконы Багародзіцы, дзе побач з Царыцаю Нябеснаю на палях моляцца прарокі.
    Пачатковая рыфма — сугучча, якое знаходзіцца на пачатку верша.
    Паэма — від ліра-эпічнагатвора; вершаванае сюжэтнае апавяданне.
    Пейзаж— выявапэўнай мясцовасці, малюнкаў прыроды: рэкаў, гораў, палёў, лясоў вясковага ці гарадскога ландшафту; паводле прадметаадлюстравання вылучаюцца архітэктурны, індустрыяльны пейзаж. марыну (марынісцкі), гістарычны, фантастычны (футуралагічны) пейзаж.
    Пераймальніцтва — імітацыя асаблівасцей мастацтват тэхнікі майстроў мінулых часоў, стыляў ці напрамкаў у мастацтве мінулага.
    Пераклад — перадача зместу вуснага выказвання ці пісьмовага тэксту сродкамі іншай мовы. Пераклад дакладны — пераклад іншамоўнага тэксту на іншую мову шляхам механічнай падстаноўкі на месца слоўмовы-крыніцы іх эквівалентаў у мове, на якой робіцца пераклад, пры захаванні іншамоўнай канструкцыі. Пераклад адвольны — передача агульнага зместу іншамоўнага тэксту без пранікнення ў сэнсавыя дэталі і эмацыянальнаэкспрэсіуныя адценні. выражаныя моўнымі сродкамі мовы — крыніцы. Пераклад мастацкі — пераклад, які захоўвае ўсе дакладнасні зместу іншамоўнага тэксту, яго вобразную сістэму, здзейснены з улікам семантычных і выяўленчых магчымасцей і асаблівасцей як мовы-крыніцы, так і мовы-аб'екта.
    Перанос (энжамбеман) — перанясенне канчатку завершанага па сэнсу сказа з аднаго вершаванага радка ці страфы ў наступную за ёю.
    Перасоўнікі — члены расійскага дамакрагычнагааб’яднання Таварыства перасоўных мастацкіх выставаў (1870). Паслядоўнікі рэалізма. вылучылі праграму народнасці мастацтва (адлюстраванне тыповых бакоў і шматстайных характараў сацыяльнага жыцця, частаз крытычнай тэндэнцыяй). Арганізаваныя імі выставы ў розных гарадах Расіі былі буйной з’явай у культурным жыцці. Апошняя (48-я) выстава адбылася ў 1923 г. Буйнейшыя прадстаўнікі: I. М. Крамской, Г. Г. Мясаедаў, М. М. Ге, В. Г. Гіяроў, К. А. Савіцкі. I Я. Рэпін, A. К. Саўрасаў, I. I. Левітан, В. I. Сурыкаў В. М. Васняцоў
    Пергамент — асаблівым чынам вырабленая скура жывёлаў, што прызначана для пісьма.
    Персанаж — дзеючая асоба літаратурнага гвора.
    Персаніфікацыя. увасабленне (ад лац. persona асоба + facio раблю) — троп, сугнасць якога ў перанясенні прыкмет і ўласцівасцей чалавека на нежывыя прадметы і адцягненыя паняцці.
    Перспектыва — сістэма выяўлення на адлегласці аб’ёмных целаў, іх структуры, якая размяіпчаецца, аддзелена ў прасторы і аддаленая ад назіральніка.
    Перфект (ад лац. perfectum — дасканалы) — дзеяслоўная форма ў інда-еўрапейскіх мовах, у прывагнасці у старабеларускай, якая абазначае дзеянне, што поўнасцю адбылося ў мінулым, да моменту маўлення, прычым вынік гэтага дзеяння доўжыцца ў цяперашнім часе. Ад складанай формы перфекта шляхам адпадзення дапаможнага дзеяслова і захавання толькі другой часткі — дзеепры-
    метніка на — ў, утварылася цяперашняя форма мінулага часу. Перфект існуе ў сучасных заходнееўрапейскіх мовах у значэнні формы прошлага выніковага часу.
    Перыяд (ад ірэч. periodos — абход. кола, кругазварот) — моцна развіты просіы сказ ці шматчленны складаны сказ, які характарызуеццаз боку зместу значнай паўнагой і закончанасцю выражэння думкі. адзінствам тэмы, а з боку інтанацыі распадзеннем на дзве часткі: павышэнне (грэч. протазіс) і паніжэнне (грэч. аподазіс). Першая частка вымаўляецца з паступова ўзрастаючым навышэннем голасу. затым ідзе яўна выражаная пауза, пасля якой наступае заўважнае паніжэнне голасу. Такое інтанацыйнае афармленне ўтварае як бы пярсцёнак, кола: перыяд адчыняецца і замыкаецца аднолькавым спосабам спакойнага вымаўлення. У большых па памеры перыядах павышэнне і паніжэнне, у сваю чаргу, падраздзяляюцца на часткі праз пасрэднійтва паўзаў меншай даўжыні; гэтыя часткі называюцца членамі перыяда. Дзякуючы змястоўнасці і вытанчанасці формы, лёгкасці ўспрыняцця заключанага ў ім зместу перыяд агрымаў распаўсюджанне ў розных стылях і жанрах: у мастацкай прозе, у паэзіі, у арагарскіх выступленнях, у публіцыстыцы.
    Нерыфраз — замена назвы прадмета ці з’явы апісаннем уласцівых яму істотных рысаў і прыкметаў.
    Перыяд азначальны — перыяд, у адной з часзак якога характарызуецца асоба. прадмет. што прадстаўляе сутнасць гаворкі ў другой частцы.
    Перыяд заключны — перыяд, у паніжэнні якога указваецца вынік са сказанага ў павышэнні.
    Перыяд злучальны — перыяд, у паніжэнні якога змяшчаецца нешта дадагковае да сказанага ў павышэнні.
    Перыяд параўнальны — перыяд, у якім адна часткаўдакладняе іншую шляхам параўнання
    ІІерыяд прычынны — перыяд, паміж часткамі якога існуюць прычынна-выніковыя адносіны.
    Перыяд прэдыкатыўны — перыяд, у павышэнні якога змяшчаецца дзейнік, а ў паніжэнні — выказнік.
    Перыяд супастаўляльны — перыяд, у якім паміж павышэннем і паніжэннем існуюць супастаўлялы-іыя адносіны.
    Перыяд супраціўны — перыяд, у якім паніжэнне выражае нешта процілеглае сказаннаму ў павышэнні.
    Перыяд умоўны — перыяд, у павышэнні якога выкладаюцца ўмовы ажышіяўлення таго, аб чым гаворыцца ў паніжэнні.
    Перыяд уступальны — перыяд, у павышэнні якога змяшчаюцца ўмовы. якія перашкаджаюпь здзяйсненню таго, аб чым гаворыцца ў паніжэнні.
    Перыяд часовы — перыяд, у адной з частак якога ўказваецца час дзеянняў, з’яў, падзей, што ўяўляюць сабой прадмет мовы ў другой частцы.
    ІІерыядычная мова — мова, пабудаваная ў выглядзе перыядаў. Супрацьпастаўляецца урыўкавай мове, якая мае іншую пабудову іншую інтанацыю, іншую рытмамелодыку, што звязана з наяўнасцю ў ёй асобных сказаў (ці прэдыкатыўных частак складанага сказа), пераважна апавядальнага характару, што вымаўляюцца спакойным тонам, з нагуральнымі раўнамернымі паўзамі паміж утвараючымі іх сінтаксічнымі адзінкамі.
    Песня, ці ГІесняспеў — адзін з самых старажытных відаў лірычнай паэзіі; верш, які складаецца з некалькіх
    куплетаў і прыпева; песні падзяляюцца на: народныя, гераічныя, гістарычныя, лірычныя і інш.
    Песня — веэшаваны твор для спеваў, яго музычная форма звычайнакуплетная ці страфічная.
    Печанегі — цюркскі качавы люд, які ўпершыню згадваецца ў летапісах з 915 г, і першапачаткова жыў у стэпах паміж Вслгаю і Аральскім морам, потым перамясціўся ў Паўнэчнае Прычарнамор'е. Печанегі — славутыя набегамі на ўсходнеславянскія землі. Ад засады печанегаў у 972 г загінуў сын раўнаапостальнай княгіні Вольгі кіеўскі князь Святаслаў Ігаравіч, таму, каб пазбегнуць лёсу бацькі ргўнаапостальны князь кіеўскі Уладзімір Святаслававіч будуе шэраг умацаваных вежаў і абарончых збудаванняў. \ 1036 г. печанегі былі разбітыя мудрым добрапамысныл сынам Рагнеды-Анастасіі кіеўскім князем Яраславам Уіадзіміравічам, потым іх выцеснілі з Вялікага Стэпу полаўчы.
    Пісен — у сярэднявеччы чыноўнік, які здзяйсняў перапіс зямель, людзей.
    Пісьменства — 1) Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі. Ста^абеларускае пісьменства. 2) Сістэма ірафічных знакаў якія ўжываюцца для пісьмовай фіксацыі мовы.
    Пісьменства славянскае — створана святымі Кірылам і Мяфодзіем у другой пал:>ве IX ст. Дамова князя Алега з Візантыяй была напісана ла дзвюх мовах: грэчаскай і славянскай. Першым кірылічтш надпісам лічыццазроблены на гаршку (Гнездаў ля Сманенска).
    План — графічныя выявы гарыіантальнай праекцыі збудавання ці яго часткі. комплекса збдаванняў, населенага пункта і яго раёна.
    ГІлан выражэння — разгляд выказвання з боку спосабаў выяўлення значэнняў наяўных у ім моўных сродкаў, г. зн. вытлумачэнне знешняга боку моўнага знака (гаю, хто абазначае, у процілегласць таму. што абазначае).
    План зместу — раяляд выказвання з боку значэнняу сканцэнтраваных у ім моўных сродкаў, г. зн. вытлумачэнне ўнутранаі а элемента моўнага знака (таго, каго абазначаюць, у супрацьлегласць таму, хто абазначае).
    Пластычнасць — мастацкая выразназць аб’ёмнай формы. гарманічныя суадносіны яго частак і цэлага, эстэтычная дасканаласць мадэліроўкі.
    Плеаназм (ад грэч. pleonasmos — празмернасць) — шматслоўе, выраз, які змяшчае адназначныя і тым самым непатрэбныя словы (калі гэта не звязана са стылёвым заданнем, напрыклад, у градацыі. пабудаванай на сінонімах). Кожная хвіліна часу.
    ІІлошча— адкрытая гарадская прастора. архітэктурна арганізаваная збудаваннямі, зялёнымі пасадкамі.
    Нлюсквамперфект (ад лац. plus — болый + quam чым + perfectum — здзейсйенае) — адносны дзеяслоўны час, які ўказвае на тое, што адно мінулае дзеянне панярэднічала іншаму дзеянню ў мінулым. У сучаснай беларускай мове гэта форма існуе ў дыялектах, творах мастацкай літарагуры.