Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
Сацыялістычны рэалізм — тэарэтычны прынцып і мастацкі напрамак. які ў СССР з сярэдзіны 1930-х да пачатку 1980-х гг. займаў афіцыйнае пануючае становішча. Меў на мэце сцвердзіць у агульнапрынягай рэалістычнай форме сацыялістычныя ідэалы. Буйнейшыя прадстаўнікі: С. Д. Мяркулаў, Г Г. Ражскі, A. М. Герасімаў, A. А. Дэйнэка, Кукрыніксы.
Свята — дзень, які прысвячаны адпачынку, адзначаемы з пэўнай нагоды: уставу царкоўнаму, мясцоваму звычаю, в памянь грамадзянскай падзеі і г. д.
Святарства праваслаўнае — саслоўе святароў і царкоўнаслужачых; царкоўная іерархія; людзі духоўнага сану. Пры пасрэдніцтве святарства праваслаўнага паміж вернікамі і Богам ажыццяўляецца ўзаемадзеянне ў ходзе царкоўнага богаслужэння і Літург іі. У Праваслаўнай Царкве склалася такая іерархія святарства праваслаўнага: 1) Чорнае святарства (манахі): епіскапы (архіерэі, іерархі): патрыярх (кіраўнік памеснай царквы), мітрапаліт (кіраўнік мітраполіі, часткі ламеснай царквы), архіепіскап (кіраўнік архіепіскапіі), епіскап (кіраўнік епіскапіі). Кіраўнікі манастыроў: архімандрыт (узначальвае буйны і шаноўны манастыр), ігумен (кіраўнік манастыра), будаўнік (кіраўнік скіта, пустыні), іерэі (святары, папы): іераманахі. 2) Белае святарства (прыхадское): Іерэі (свягары, папы: протаіерэі (кіраўнікі іерэяў сабора), іерэі. Дыяканы: пратадыяканы, дыяканы. У XVIII ст. былі прыняты спецыяльныя тытулы, пры дапамозе якіх пагрэбна было звяртацца да асоб духоўнага сану: Мітрапалітаў, архіепіскапаў — Ваша Высокапрэасвяшчэнства. Епіскапаў — Ваша Прэасвяшчэнства. Архімандрытаў ігуменаў — Ваша Высокапрэпадобіе. Уладыка — 1) Царкоўны праваслаўны сан. архіпастыр. архіерэй. 2) Святар у час богаслужэння. Клір, клірашане — у хрысціянскай царкве сукупнасць свягароў і царкоўнаслужачых. Клірас — 1) Месца для пеўчых у царкве на ўзвышэнні перад алтаром па правую і левую руку ад Царскіх Варотаў. 2) Царкоўнаслужачыя.
Святая Русь — паэтычная назва праваслаўных усходнеславянскіх земляў найчасцей рускіх.
Святцы — 1) Царкоўная кніга, месяцаслоў, якая змяшчае каляндар з пералікам святых па днях, у якія адзначаецца іх памяць. 2) Дванаццдць ікон, з выявымі святых, шануемых кожны дзень.
Святы — I) Асоба. якая валодае найвышэйшай дасканаласцю. духоўна і маральна беззаганная. 2) Усё, што тычыцца Трох Іпастасяў Госпада. 3)Нябесны ахоўнік вернікаў. 4) Дабрапамысны вернік, які ўсё жыццё імкнуўся паслужыць і дагадзіць Госпаду, Царкве ці прыняў мучэнні за веру і Царкву.
Святы царкоўныя — дні, прысвечаныя памяці тых ці іншых біблейскіх падзей, хрысціянскіх святых і іх з’яўленняў пасля смерці. Царкоўныя святы можна падзяліць на рухомыя і нерухомыя. Рухомыя святы не маюць пэўнай дагы і прыпадаюць на пэўны дзень пасля святкавання Пасхі (Св. Вялікадня) у дадзеным годзе. Самым важным свягам такога роду з’яўляецца Троіца, ці Пяцідзесятніна (Св. Сёмуха), якая адзначаецца на 50-ы дзень пасля Пасхі. Нерухомыя святы штогод прыпадаюць наадны і тыя ж лічбы месяца. Найбольш частасустракаюцаў гістарычных крыніцах наступныя нерухомыя святы: Вадохрыіпча (Хрышчэнне) Гасподняе — 19 студзеня, 15 лютага — Стрэчанне Гасподняе, 7 красавіка — Благавешчанне (Св. Звеставанне), 6 мая — Юр’еў дзень (вешні, вясенні), 22 мая — Мікола вясенні, 7 ліпеня — Нараджэнне Іаана Прадцечы, 12 ліпеня — дзень святых Першавярхоўных Апосталаў, Ільін дзень — 2 жніўня, 19 жніўня — Прэабражэнне Гасподняе (Яблычны Спас), 28 жніўня — Успенне Прасвятой Багародзіцы (I Прачыстая, Уладычны дзень), 14 верасня — Сямёнаў дзень, пачагак царкоўнага летазлічэння (індыкта), 21 верасня — Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы (П Прачыстая), 14 кастрычніка— Па-
кроў Прасвятой Багародзіцы (III Прачыстая), 4 снежня — Уводзіны ў храм ГІрасвятой Баіародзіцы, 7 студзеня — Нараджэнне Хрыстовае. Адзначым, што дпя пераводу на новы стыль да пэўнай лічбы старога стылю дадаецца: для XVII ст. — II дзён, для XIX ст. — 12 дзён, XX ст. — 13 дзён. Галоўных, двунадзесятых царкоўных святаў налічваецца 12, з іх чатыры Багародзічных: Нараджэнне Багародзіцы, Уводзіны ў Храм Прасвятой Багародзіцы, Благавешчанне, Успенне; восем Гасподскіх у гонар Збаўцы Хрыста: Нараджэнне Хрыстовае, Багаяўленне (Хрышчэнне), Стрэчанне, Уваход Гасподні у Іерусалім, Пасха(Св. Вялікдзень), Узнясенне Гасподняе (Св. Ушэсце), Прэабражэнне, Дзень Уздзвіжання Чэснага і Жывагворнага Крыжа.
Свяціцель —урачыстая назва вышэйшых асоб у царкоўнай іерархіі.
Сегмент (ад лац. segmentum — адрэзак) — 1) Фрагмент мовы, які вычленьваецца з лінейнай паслядоўнасці (моўнай хвалі) і аднаўляецца без страгы тоеснасці ў іншых паслядоўнасцях, што дае магчымасць выявіць структурныя адзінкі мовы. 2) Па вызначэнні некаторых даследчыкаў першая частка сегментавай канструкцыі з двайным значэннем: сегмент, які знаходзіцца на пачагку тэксту ці сказа ў форме, як правіла, назоўнага склону назоўніка ці словазлучэннем на чале з гэтай формай (назоўны ўяўлення, ці іменны тэмы, а таксама аналагічная канструкцыя), называе асобу ці прадмет, што ў наступнай частцы сказа атрымліваюць іншае абазначэнне ў форме займенніка. Сегмент можа ўтвараць самастойную фразу, можа ўваходзіць у склад наступнаіа сказа, але ў гэтым выпадку выказванне членіцца на дзве часткі, якія падзяляюцца паўзай, прычым першая частка вымаўляеццаз павышэннем тону, другая пачынаецца з паніжэння тону: Зямля. На ёй ніхто не кране... Трэба мацней прыціснуцца да яе.
У ролі сегментаможа выступаць таксама інфінітыў: Жаргаваць, і век жартаваць! Як юўгахопіць Вас на гэта?
Сегментацыя — дзяленне моўнай хвалі на састаўныя яе адрэзкі ці элементы.
Секулярызацыя (ад лац. «мірскі», «свецкі»} — абміршчэнне кулыуры і грамадскай думкі ў перыяд поздняга Сярэднявечча.
Селішча — у археалогіі месца, дзе захаваліся рысы старажытнага неўмацаванага жьпла, у адрозненне ад гарадзішча.
Селянін — 1) Вясковы жыхар, асноўным заняткам якога з’яўляецца апрацоўка зямлі. 2) Прадстаўнік ніжэйшага падшковага саслоўя.
Семантызацыя — выяўленне сэнса, значэння моўнай адзінкі.
Семантыка (ад грэч. semanticos — йіто абазначае) — 1) Сэнсавы бок (значэнне асобных моўных адзінак: марфем, слоў, словазлучэнняў, а таксама граматычных форм). 2) Тое ж. што і семасіялогія.
Семантычнае поле — 1) Сукупнасць з’яў ці галіна рэчаіснасні, якія маюць у мове адпаведнасць у выглядзе тэматычна аб'яднанай сукупнасці лексічнх адзінак. 2) Сукупнаснь слоў і выразаўякія ўгвараюцьтэматычны рад і пакрываюць пэўную галіну ведаў.
Семасіялогія (ад грэч. semasia — абазначэнне + logos — паняцце, вучэнне} — раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў і выразаў, а таксама змяненні гэтых значэнняў.
Семіётыка (ад грэч. s6miotike — знак, прыкмепга) — навука аб знакавых сістэмах.
Сем’янін — сямейны чалавек, іп го ў Сярэднявеччы ў славян азначалаі гаспадарчую самастойнасць, чалавек, які мае нсабходныя якасці для сямейнага жыцця.
Септуагінта іад лац. «семдзесят») — пераклад Сгарога Запавету на грэчаскую мову; ажыццёўлены за 72 дні перакладчыкамі (уколькасці 70), што нрыехалі з Іерусаліма па запрашэнні егіпецкага цара Пталемея II Філадэльфа ў сярэдзіне III сг. н.э. Складаецца з 10 кніг і асобных тэксзаў, некагорыя з іх узніклі з яўрэйскага тэксту і не ўваходзяць у яго каіон. З’яўляюцца некананічнымі яны і ў каталіцызме. У праваслаўнай традыцыі змяшчаюцца ў выданнях Бібліі, перакладзеных з Септуагінты.
Серэнада — лірычная песня пад акампанемент лютні, мандаліны ці гітары выконваецца ў гонар каханай.
Сілуэт —адлегла:ная аднатонная выява прадмета на фоне іншага колера.
Сімвал — разнавіднасць мастацкага вобраза, якая ўказвае на сэнс; зліты з настацкім вобразам, але не тоесны яму.
Сімвалізм — літараіурны напрамак; сімвалісты стваралі і выкарыстоўвалі сістэну сімвалаў, у якія ўкладваўся асаблівы містычны сэнс.
Сімвалізм — напрамаку еўрапейскім і ўсходнеславянскім мастацтве на мяжы 71X—XX ст. Майстры гэтага напрамку былі адзіныя ў сваі; уяўленнях аб мастацгве як увасабленні непазнавальных снасцей, у пошуках неалегарычных спосабаў адлюстргвання ідэальнага пачатку. Харакіэрныя рысы: шматзначнасць вобраза, гульня метафар і асацыяцый. Узнік як рэакцыя на абмежаванасць пазіцівісцкай эстэтыкі і позняга рэалізма. Буйнейшыя
прадстаўнікі: 1і. Пюві дэ Шаванн, Г. Маро, П.Гаген, М.Дэні, Д.Г. Расэцці, М. Клінгер, Э, Мунк, А. Бэклін, Ф.Ходлер, А. Райдэр, М.А. Урубель, М.К, Рэрых, члены аб’яднання «Блакітная ружа».
Сімфонія — музычны твор для аркесіра. напісаны ў санатнай цыклічнай форме, вышэйшая форма інструментальнай музыкі.
Сінаніміка — раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы; сукупнасць сінонімаў якой-небудзь мовы; тое, што і сінаніміка.
Сінанімічны рад — шэраг лексічных і фразеалагічных сінонімаў.
Сінанімічныя каію рукцыі (сінтаксічныя сінонімы) — канструкцыі, якія супадаюць па сваім значэнні і адрозніваюцца фармальнай пабудовай, да таго ж яны выражаныя адзінкамі аднолькавага сінтаксічнага ўзроўню (сінанімічныя паміж сабою словазлучэнн і, члены сказа, дадатковыя сказы): Прыступкі лесвіцы —лесвічныя прыступкі. Віноз Грузіі — грузінскае віно. Сэнсавая блізкасць сінанімічных канструкцый, як і лексічных сінонімаў, не азначае іх тоеснасці: яны адрозніваюца паміж сабою ці адценнямі значэння, ui стылёвай афарбоўкай, ці сіупенню ўжывальнасці, вобразнасці і г. д.
Сінанімія — супадзенне ў асноўным значэнні (пры захаванні адрозненняў у сэнсавых адценнях і стылёвай афарбоўцы) марфем, слоў, сінтаксічных кансгрукцый, фразеалагічных адзінак.
Сінанімія прыставак — наяўнасць агульнагарэальнага ці граматычнага значэння ў прыстаўках. Узлесці — залесці, пабудаваць — збудаваць
Сінанімія суфіксаў — наяўнасць агульнага значэння ў суфіксаў Сушэнне — сушка; сагіфіравы — сапфірны.
Сінанімія канчаткаў — наяўнасць агульнага граматычнага значэння ў канчаткаў. Цягнем — ускрыкнем.
Сінекдаха (ад грэч synekdoche — су'падразумеванне) — пераносзначэння з адной з’явы на іншую паводле прыкметы якасных адносін паміж імі: ужыванне цэлага замест назвы часткі, агульнага замест прывагнага і наадварот. У якасні тропа сінекдаха ўяўляе сабой разнавіднасць метаніміі. У сінекдасе ўжыаецца: а) частка замест цэлага; б) родавая назва замест відавой; в) відавая назва замест родавай; г) адзіночны лік замест множнага; д) множны лік замесі адзіночнага.