Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
ёне — мяшчэра, мурама, мера, чэрамісы (мары), мардва; у пермскім краі — воцякі, зыранё, комі-пермякі. Гэтыя плямёны не аказалі значнага супраціўлення славянскай каланізацыі. Адны з іх захавалі сваю мову і кулыуру (мары, вацякі, мардва, зыране і інш.), другія асіміляваліся, увайшлі значным сваім этнічным масівам (мера, весь, мяшчэра, мурама) у склад расіян. Fla паўднёва-усходнім узбярэжжы Балтыйскага мора і па цячэнні рэк Нёмана і Заходняй Дзвіны жылі балтыйскія (літоўска-славянскія) плямёны: літва, жмудзь. прусы, яйвягі, корсь і г. д. Плямёны былі ваяўнічымі і здзяйснялі набегі на захад этнічных беларускіх зямель, з насельніцтвам якіх пазней яны асіміляваліся, засвоілі іх мову звычаі, кулыуру, веравызнанне. Заходнімі суседзямі ўсходніх славян былі палякі (ляхі), якія займалі тэрыторыю па р. Вісле. Паміж Уральскімі гарамі і Каспійскім морам знаходзіліся «Вароты народаў», якія заўсёды былі адчынены для вандроўных стэпавых народаў з Азіі: у IV—X стсг. гунаў уграў (венграў), авараў. балгар, торкаў, печанегаў, полаўцаў, з XIII ст. — манголаў якія прынеслі шматпакуіаўусходнім славянам. Плённымі суседзямі ўсходніх славян былі Візантыя і Скандынавія. Ha VII—X стст. прыпадае экспансія скандынаўскіх народаў-нарманаў (вікінгаў варагаў), якія ішлі на Канстанцінопаль па вялікаму воднаму шляху «з варагаў у грэкі». Fla гэтым шляху ключавымі кропкамі сталі Ноўгарад і Kiev дзе прадпрыймальныя варажскія лідары не толькі былі наёмнымі абаронцамі гарадоў і гандлю, але і захоплівалі ўладу кад мясцовым насельніцтвам.
Сфрагістыка (сігілаграфія. ад грэч. «пячатка») — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі.
Схіма (грэч. —манашаскае аддзенне, літаральна — знешні выгляд, форма) — у праваслаўі асобая, вышэйшая
«ступень» манашаства, якая патрабуе пустэльніцтва і захавання вельмі строгіх аскеіычных правіл. Пасвечаныя ў схіму называліся схімнікамі.
Сціхар — доўгі прамавугольны кавалак тканіны, не замацаваны па баках.
Сэнс — гое значэнне. якое слова ці словазлучэнне атрымлівае ў канкрэтнай моўнай сітуацыі.
Сюжэт — асноўныя эпізоды надзеевага раду ў іх мастацкай паслядоўнасці.
Сюжэтна-тэматычны малюнак — азначэнне своеасаблівага скрыжавання традыцыйных жанраў жывапісу, якое садзейнічала стварэнню буйнамаштабных твораў на сацыяльназначныя тэмы з дакладна выражанай фабулай, сюжэтным дзеяннем, шмагфігурнай кампазіцыяй.
Сюіта — твор для аднаго ці двух інструментаў з некалькі рознародных п‘ес, звязаных агульнай задумаю.
Сюррэалізм — напрамак у мастацгве XX ст., які мае крыніцай надхнення сферу падсвядомасці (галюцынацыя, сны) і замяняе лагічныя сувязі адволнымі асаныяцыямі. Буйнейшыя прадстаўнікі: М. Эрнст, А. Масон. Ж. Арп, Дж. Міро, С. Далі, П. Блум, Р. Магрыт, 1. Тангі.
Сяміцкія (семітычныя) мовы — мовы, якія ўтвараюць шэраг груп. куды ўваходзяць мёртвыя мовы (асірававілонская ці акадская, ханаанская ці яўрэйскафінікійская; арамейская; асірыйская, нашчадкам якой з’яўляецца сучасная айсорская мова), сучасная арабская (мова абісінцаў).
Сям’я — 1) Група людзей, якая склдцаецца з мужа, жонкі, дзяцей і інш. сваякоў, што жывуць разам. 2) У сярэднявечных усходніх славян — адзінка падаткаабкладання.
Сям'я моў — сукупнасць груп(галін) моваў. падабенства якіх абумоўлена агульнасню паходжання.
Сярмяга — даматканае баваўнянае адзенне, якое выкарыстоўвалі ўякасці сялянскіх, пасадскіх строяў, хатняй вопраткі заможнай шляхты.
Сярэднявечча — тэрмін упершыню ўжыты рымскім археолагам і гісторыкам Флавіё Біёнда (1388—1464) у працы «Гісторыя ад падзення Рыма», дзе гэтак быў названы перыяд ад антычнасці да Новага часу. Як эпоху «сярэдняй» ці «нізкай» лаціны Сярэднявечча ўсведамлялі гуманісты XVI—XVII стст., якія разумелі Рэнесанс, толькі як адраджэнне Антычнасці. I толькі ў канцы XVII ст. гэгы тэрмін уводзіцца ў перыядызацыю гісторыі прафесарам філалогіі і геаграфіі ў Гале (паўднёва-ўсходяяя Германія) Крыстаферам Келерам (ці Цэларыусам, 1634—1707), ён падзяляў гісторыю на тры перыяды: Антычнасць, Сярэднявечча. Новы час. У Цэларыуса Сярэднявечча пачынаецца ад Канстанціна Вялікага (306—307) і заканчваецца ўзяццем туркамі Канстанцінопаля (1453 г). У XVIII ст. «Сярэднявечча» — гэта часы забабонаў, цемрашальства, уціску розуму, асабліва для рэвалюцыянераў (якабінцаў). XIX ст. — эпоха Рэстаўрацыі, адкрыцця гагычнага сярэдневяковага Рэнесанса, з зацікаўленнем пачынае даследаваць папярэдні гістарычны перыяд. прапануеццатэорыя аб непарыўным прагрэсіўным развіцці ад Сярэдніх вякоў да Новага часу. Эпоху феадалізма як сістэму даследавалі ў XIX ст. Гізо (1787—1874) і Фюстэль дэ Куланж (1830—1889). У расійскай гістарыяграфіі феадалізм напачатку разглядаўся толькі як заходнееўрапейская асаблівасць, гютым ён стаў ужывацца ў дачыненні да цэнтральна-, усходнееўрапейскіх і азіяцкіх краін. Ва ўсіх цэнтральнаі ўсходнееўрапейскіх краінах, у афра-азіяцкім рэгіёне рысы феадалізма захоўваліся да XIX ст., уводзіцца разуменне
позняга Сярэднявечча (XIV—XVII стст.): эпохі Адраджэння, Барока. Класіцызма, Асветніцтва.
Табу (палінезійскае слова) слоўнае — слова, ужыванне якога забаронена ці абмежавана гіад уплывам пазалінгвістычных фактаў (забабоны, імкненне пазбегнуць пэўных выразаў).
Таварыства — сумесны ўдзел у чым-небудзь, кампанія. Таварыш — саўдзельнік, кампаньён, калега.
Талака — 1) Поле пад парам, якое выкарыстоўваюць для выпасу свойскіх жывёл. 2) Звычай дапамогі абшчыны селяніну, які будуе ці рамантуе дом.
Тапаніміка — раздзел анамастыкі, які вывучае геаграфічныя назвы і іх паходжанне.
Тапаніміка (ад грэч. topos — месца, мясцовасць + опута — імя)— 1) Раздзел лексікалогіі, прысвечаны вывучэнню геаграфічных назваў. 2) Сукупнасць геаграфічных назваў якой-небудзь пэўнай тэрыторыі.
Тапанімічны слоўнік — слоўнік, які змяшчае геаірафічныя назвы (назвы краін, гарадоў, мораў, гораў і г. д.).
Татары — адно з найболып буйных качавых мангольскіх плямёнаў, якія насялялі стэпы Цэнтральнай Азіі, па назве якога суседзі пачалі называць манголаў. У міжусобіцах родавых і пляменных магнатаў (найоны — князі, багатыры — віцязі і нукеры-воі — дружыннікі) напачатку XIII ст. перамог Цямучын, якомунадалі імя Чынгісхан (1155—1227). Аб’яднанне Чынгісханам мангольскіх родаў і плямёнаў у адзіны народ спрыяла стварэнню мангольскай дзяржавы. якая аб’яднала паўсотні народаў і скарыла магутнасць трох імперый. Імпсрыя Чынгісхана цягнулася ад Карэі да Егіпта. Яго войска было падзелена па дзесяцічнай сістэме: натысячы, сотні і дзесяткі, дзяліла-
ся накурэні (кібіткі пастаўленыя колам). У цэнгры курэня ставілася юрта кіраўніка і ставілася тамга (ролавы пляменны знак). Аснову войска складала адборная асабістая ахова «1000 мужных» з вяльможных высакарослых вояў, якія складалі тумен (10 000). У 1206 г. адбыўся курултай (з’езд) мангольскай арыстакратыі, «багатураў», найонаў. Цямучын быў абвешчаны каганам-імперагарам, яму надавалася імя Чынгісхан (моцны, дужы, непахісны). На курултаі быў абнародаваны «Вялікі Джасак» (закон), які прадпісваў цярпімаснь у пытаннях веры, павагу да храмаў. духоўных асобаў, старэйшых, міласэрднасць да гаротных, строгі кантроль за сямейным і хатнім жыццём мангола. Смерцю караліся: зварог князя да іншых людзей у абход хана, недапамога ў бітве, дэзертырства, неахайнасць на службе. крадзёж, ілжэсведчанне, здрада, блуд, свядомы паклёб. чарадзейсгва і інш. Колысасць людзей, якія жывуць у войлакавых кібітках, якім сам Чынгісхан даў імя манголаў, у свой час дасягала 400 000 чалавек. Мангол не мог быць ні слугою, ні рабом. У аснову ўлдды быў пакладзены родавы, пагрыярхальны, вайсковы побыт. На чале кожнага роду быў яго кіраўнік. Некалькі родаў складалі племя, якое ўзначальваў найон. На чале ўсіх плямёнаў стаяў хан. Улада лідэра была непахіснай. У імперыі Чынгісхана не было ніводнага выбарчага органа. Яго імперская ідэя будавалася на дакладным веданні сутнасці дзяржавы: на непахіснай уладзе цэнтра і цеснай сувязі яго з правінцыямі. Густая сетка Сямаў (ямскіх становішчаў) на стэпавых шляхах была неабходная для перамены коней, што забяспечвала невераемную хуткасць (да 250 вёрстаў у суткі, пры гэтым 10 разоў — змена коней) руху яго пасланцоў
Таўталогія (адгрэч. tautologies.ap-tauto—іжж+logos — слова) — 1) Тоеснаслоўе. паўгарэнне сказанага іншымі
словамі, не ўносіць нічога новага. 2) Паўтарэнне ў сказе аднакарэнных слоў. 3) Неапраўданая збыткоўнасць выразаў.
Творчая гісторыя — гісторыя стварэння мастацкага твора.
Творчы працэс — работа пісьменніка над творам.
Глумачальны слоўнік — слоўнік, які змяшчае словы з вытлумачэннем іх значэння. граматычнай і стылёвай характарыстыкай (найболыл распаўсюджаны тып аднамоўнага лінгвістычнага слоўніка). Слоўнік з’яўляецца нарматыўным, калі змяшчае разнастайную сістэму стылёвых пазначэнняў, багаты ілюстрагыўны магэрыял.
Глумачальны тып Біблейскіх Кніг — вызначаўся дзяленнем на ўрыўкі, якія суправаджаліся тлумачэннямі вядомых і аўтарытэтных багасловаў Іаана Златавуста, Феадарыта Кірскага, Феафілакта Балгарскага і інш. Тлумачэнні мелі стараі новазапаветныя кнігі. Некаторыя Біблейскія Кнігі, асабліва Кнігі Прарокаў, найбольш вядомыя ў суправаджэнні тлумачэнняў. Да XI ст. адносяцца старэйшыя спіскі Тлумачальнага Псалтыра, да ХІП ст. — Кнігі прарока Данііла з тлумачэннямі Іпаліта Рымскага. 3 элементамі Тлумачальнай Бібліі чытач сустракаўся і ў гюмніках гістарычнага зместу, «Аповесці былых часоў». хроніках, хранографах, палеях,творах дыдактычнага і ўрачыстага красамоўства, агіяграфіі.
Тон — гук пэўнай выіпыні.
Тон — павышэнне і паніжэнне голаса, вышыня тона.
Тон — 1) Зыходны, прасцейшы элемент светлаценю ў нагуры іў мастацкім творы. 2) Зыходны прасцейшы элемент колера, каларыта ў рэальнасці і ў творах мастацтва. 3) Агулыіы светлаценевы лад мастацкага твора ці матыва, які вызначаецца рэгістрам светлацені (шкалой свет-
лаценевых градацый). 4) Агульны колеравы лад мастацкагатвора ці магыва, агульнае адценне, якое абагульняе і падпарадкоўвае сабе ўсе колеры малюнка і надае адзінства каларьпу.
Трагедыя — від драматычнага твора, які апавядае аб няшчасным лёсе галоўнага героя, каму наканаваная хуткая пагібель.
Трагедыя (у перакладзе з грэчаскай мовы — «песня казлоў») — від драмы, прасягнутай пафасам трагічнага. У антычнасці адлюстроўвапа непасрэднае жыццё персанажаў у кантэксце трагічных падзей, калі дзеянне пераважала над апавяданнем. У эпоху Адраджэння ў п’есах было адкінута абавязковае адзінства дзеяння, трагічнае гючасту ядналася з камічным. У далейшым трагедыя дакладна рэгламентуецца: зноў пераважае адзінства дзеяння, месца і часу; назіраецца размежаванне камічнага і трагічнага. У сучасным тэатры трагедыя ў чыстым выглядзе сустракаецна рэдка. Аснову трагедыі складаюць вострыя грамадскія канфлікты, карэнныя праблемы быцця, сутыкненні асобы з лёсам і грамадствам. Трагічная калізія звычайна заканчваецца гібеллю героя.