Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
ралічэннем. Вылучаюцца падстылі навуковага стылю: навукова-тэхнічны, навукова-дзелавы, навукова-папулярны, навукова-публ іцыстычны, вучэбна-навуковы.
Навуковы стыль мае шэраг агульных рысаў па-за межамі навук (прыродазнаўчых, дакладных, гуманітарных) і адрозненняў паміж жанрамі выказвання (манаграфія, навуковы артыкул, даклад, падручнік і г. д.), што дазваляе гаварыць аб спецыфіны стылю.
Стыль публіцыстычны (ірамадска-публіцыстычны, газетна-публіцыстычны) рэалізуе лрынцып уздзеяння і паведамлення. Харакгарызуеццашырокім ужываннем грамадска-палітычнай лексікі і фразеалогіі, жанравай разнастайнасцю і звязанай з гэтым размаітасцю стылёвых моўных сродкаў: шматзначнасць слова, аўтарскія неалагізмы. эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, сродкі стылёвага сінтаксісу (рытарычныя пытанні і воклічы, паралелізм пабудовы, паўгоры, інверсія і г. д.).
У публіцыстычных творах закранаюцца пытанні даволі шырокай тэматыкі — любыя актуальныя пытанні сучаснасцЁ якія ўяўляюць цікавасць для грамадства: палітычныя. эканамічныя, маральныя. філасофскія, пытанні кулыуры, выхавання, паўсядзённага побыту.
Публіцыстычны стыль ужываецца ў грамадска-палітычнай літаралуры, перыядычным друку (газезах, часопісах). палітычных выступленнях, прамовах насходах і г. д. Адсюль магчымасць спалучэння функцыі ўздзеяння (агітацыі, прапаганды) з функцыяй чыста інфарматыўнай (адны газетна-часопісныя жанры па стылі збліжаюцца з навуковай мовай, іншыя — з мовай дзелавой. трэція — з мастацка-белетрыстычнымі творамі), шго вядзе да пашырэння дыяпазону выкарыстання лексіка-фразеалагічных і грамагычных сродкаў мовы іншых стыляў, нават багатыя рэсурсы гутаркавай мовы.
Стыль размоўны (размоўна-абіходны, абіходнапобытавы) выконвае функцыю зносін, характарызуецца пэўнымі ўмовамі функцыянавання (кантэкст сітуацыі, непасрэднасць моўных зносін, адсутнасць папярэдняга адбора моўнага матэрыялу), выкарыстанне пазалексічных сродкаў (інтанацыя — фразавы і эмфагычны націскі, паузы, тэмп маўлення, рытм і г. д.), выкарыстаннем пазамоўных фактараў (міміка, рухі, рэакцыя субяседніка), шырокім ужываннем абіходна-побытавай лексікі і фразеалогіі, лексікі эмацыянальна-экспрэсіўнай, выклічнікаў, уводных слоў, асаблівасцей сінтаксіса (эліптычных і няпоўных сказаў рознага тыпу, слоў-звароткаў, слоў-сказаў, паўтораў слоў, паслабленнем і парушэннем формаў сінтаксічнай сувязі ламіжчасткамі выказвання, далучальных канструкцый, дамінантай дыялога.
Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным стылям. Яму ўласціва свая функцыя зносін, ён утварае сістэму, якая мае свае асаблівасці ва ўсіх ярусах моўнай структуры: у фанетыцы (дакладней. у вымаўленні, інтанацыі, характары націску), лексіцы, фразеалогіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе.
Тэрмін «размоўны стыль» успрымаецца двухбакова. 3 аднаго боку ён ужываецца для абазначэння ступені літарагурнасці мовы і ўключаеццаў шэраг: высокі (кніжны) стыль — сярэдні (нейтральны) стыль — зніжаны (размоўны) стыль. Такі падраздзел зручны для апісання лексікі і выкарыстоўваецца ў выглядзе адпаведных пазначэнняў у слоўніках (словы нейтральнага стылю даюцца без пазначэнняў). 3 іншага боку, гэтым тэрмінам абазначаецца адна з функцыянальных разнавіднасцей літаратурнай мовы. У другім значэнні лінгвісты выкарыстоўваюць тэрмін «гутарковае маўленне», якое ўяўляе стылёва аднародную функцыянальную сістэму, настолькі адасобленую ад кніжнай мовы (літарагурнай мовы), што дазволі-
ла акадэміку Льву Шчэрбе зрабіць такую заўвагу: «Літаратурная мова настолькі адрозніваецца ад гутарковай, што даводзіцца часам гаварыць аб дзвюх розных мовах. Справа ў гым, uno стылі літаратурныя і гутарковы маюць свае асаблівыя сістэмы і нормы. Літарагурныя стылі — гэта кадыфікаваная мова, а размоўны — некадыфікаваная (з большай адвольнасцю нормаў і меньшай ступенню рэгламентацыі). У структуры размоўнаіа стылю вылучаюць літарагурнагутарковае і абіходна-побытавае маўленне.
Стыль мастацка-белетрьістычны рэалізуе функцыю ўздзеяння, характэрызуецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый мовы, разнастайнасцю стылёвых падсістэм, матываваным выкарыстаннем і пераўтварэннем элементаў іншых стыляў, шырокім выкарыстаннем экспрэсіўных і выяўленчых сродкаў мовы, пераносна-метафарычных і вобразных уласцівасцей слова, багаццем сінтаксічных формаў (паэтычны сінгаксіс), індывідуалізацыяй стыля (манера пісьменніка).
Некагорыя даследчыкі не адносяць мастацка-белетрыстычны стыль да функцыянальных з-за: шматстылёвасці. шырокага ахопу сродкаў агульнанацыянальнай мовы, дыялектызмаў, прастарэчных словаў, эстэтычнай функцыі. Большасць вучоных уключаюць мастацка-белетрыстычны стыль у сістэму функцыянальных стыляў, бо ён удзельнічае ў выкананні мовай сацыяльнай функцыі ўздзеяння, выкарыстоўвае мову. Яго эстэтычная функцыя засноўваецца на камунікатыўнай функцыі мовы. выкарысгоўваючы элементы іншых стыляў, мастацка-белетрыстычны стыль прыстасоўвае іх да сваіх задач выразнасці, надае ім новую функцыю. Акадэмік У. В. Вінаградаў вылучаў асаблівыя «стылі мастацкай літаратуры».
У наш час назіраеццатэндзнцыя да інтэнсіўнага ўзаемапранікнавення стыляў, узмацнення ўплываў адных стыляў на іншыя, у выніку чаго адбываюцца заўважныя
змены ў суадносінах стыляў літаратурнай мовы ў сучасную эпоху. Разам з тым выяўляецца тэндэнцыя да ўзмацнення дыферэнцыяцыі моўных сродкаў унутры асобных стыляўтакіх, як навукова-папулярны, вытворча-тэхнічны і інш. Гэтыя стылі не павінны адрываіша ад прарадзіцеля іх навуковага стыля, бо выконваюць агульную функцыю зносін і маюць аднолькавыя важнейшыя лексіка-граматычныя рэсурсы.
He выдзяляецца з межаў публіцыстычнага і арагарскі стыль. Эпісталярны стыль не існуе таксама як асобны, бо жанры і моўныя сродкі яго звязаны і з гугарковай мовай (прывагны лістпобытавагазместу), ці мовай дзелавой (афіцыйная перапіска паміж установамі), публіцыстычнай (адкрьпы ліст у рэдакцыю), мастацка-белетрыстычнай («эпісталярны раман») і г. д.
Футра — спецыфічнае адзенне. У Сярэднявеччы футра насілі мехам падспод, зверху накрывалі тканінай. Футра адлюстроўвала сацыяльнае становішча носьбіта.
Футурызм — напрамак у Італіі і ва ўсходніх славян напачагку XX сі. Адмаўляў градыцыйную культуру ва ўсіх яе нраявах. Характэрны «энергетычныя» кампазіныі з раздзеленымі на фрагменты постацямі і перакрыжаванымі вострымі кутамі. Буйнейшыя прадстаўнікі: У. Бачоні, К. Кара, Л. Русала, Дж. Севярыні, Дж. Бала. Э. Прампаліні, Ф. Дэпера, Дз. Бурлюк і інш.
Хазары — цюркскае племя, якое ў VIII—IX стст. угварыла магутны «каганаг» (імперыю), ад гор Каўказа да Кіева і сярэдняй Волгі, са сталіцаю ў г. Іціль (цюркская назва р. Волгі). Вышэйшае хазарскае саслоўе на чале з каганам у IX ст. прыняло іўдаізм, астагняе насельніцтва было мусульманскім, хрысціянскім і язычніцкім. Паляне, севяране, радзімічы і вяцічы былі пад ігам каганата (плацілі дань). Вялікі гандлёвы шлях паміж Усходам і За-
хадам знаходзіўся падуладай каганага. У гарадах Іціль на Волзе і Саркел на Доне былі агромністыя ўсходнія базары. на якіх гандлявалі адначасова еўрапейскія, азіяцкія, магаметанскія і яўрэйскія прадстаўнікі. Славяне пад патранатам каганата ажыўлена гандлявалі з арабскім Усходам. Ha X ст. прыпадае паслабленне Хазарскага каганата з-за ўнуграных міжусобіц і цяжкой барацьбы з печанеі амі. На мяжы Xпачагку XI сгст. гэтая дзяржава спыніла сваё існаванне.
Хамітскія (хамістычныя) мовы — мовы, якія ўтвараюць шэраг груп: берберская група (мовы лівійская, нулідыйская, туарэгская і інш.), кушытская група(мовы самалі і інш.\ егіпецкая група (мёртвыя мовы старажытнаегіпецкая і коптская).
Характар — вобраз чалавека, надзелены яскравымі і ндывідуальным і рысам і.
Харугва — вайсковы сцяг, штандар. Харугва царкоўная — сцяг з выяваю Хрыста.
Харція — 1) Пергамент. 2) Грамага, дамова, старажы тны рукапіс. 3) Ліст.
Хітон (з грэч.) — ніжняя вопратка з ільну і бавоўны ў выглядзе світкі, без рукавоу на плячах замацаваны спецыяльнымі завязкамі, па таліі перасягаецца поясам.
Хі граснь мастацтва, уменне, веды, майстэрстваў сярэднявечных усходніх славян.
Хорамы — у сярэднявечнай славянскай архітэктуры комплекс жылых драўляных збудаванняў, звязаных паміж сабою сенямі і пераходамі.
Храм — архітэктурнае збудаванне, якое выкарыстоўваецца для богаслужэнняў. Іх будаўнішву папярэднічалі алтары (на адкрытым паветры) для ахвярапрынаіпэнняў.
Старажытныя культавыя пабуловы — мегаліты, дольмены, кромлехі, егіпецкія храмавыя комплекся, шумерскія зіккурагы, пры чайцця — індыйскія храмы-малельні, шышы на грабніцах — кітайскія каменныя залы. Пазней з’явіліся антычныя храмы. іўдаісцкія сінагогі, хрысціянскія базілікі. саборы, цэрквы і капліцы, мусульманскія мячэці.
Храм — царкоўнае збудаванне ці памяшканне, дзе адбываенца богаслужэнні.
Храналогія дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае сістэмы часазлічэння і гісторыі іх развіцця.
Хранограф — помнік усходнеславянскай псракладной літаратуры, які апавядае аб падзеях сусветнай і історыі. дапоўнены ўсходнеславянскімі кніжнікамі звесткамі з гісторыі ўласнай у XI—XVII стст.
Хроніка — эпічны ці драматычны літаратурны твор, які адлюстроўвае ў пагадовай паслядоўнасці падзеі грамадскага жыцця.
Хросны ход — урачыстае царкоўнае шэсце з аднаго храма ў іншы ці вакол храма з іконамі, харугвямі і крыжам (запрастольным ці выносным).
Хрышчэнне — царкоўны абрад. таінства, далучэнне да веры, прыняцце хрысціянства.
Хрышчэнне Русі — прыняцце праваслаўнага хрысціянства ўсходнімі славянамі, якое было ажыццёўлена па загадзе св. кн. Уладзіміра (988).
Хрыснец— нацельны крыж, які адначасоваслужыць пячаткай.
Пар (ад лац. «імперапіар») — тытул расійскага манарха. У Масковіі да Івана IV царамі звычайна называлі візантыйскага імператара і ардынскага хана. Першым
маскоўскім і «Усея Русі» царом стаў іван IV, венчаны на ўладарства ў 1547 г. Пры Пятры I (1721 г.) царскі тытул заменены імперагарскім.
Цар Нябесны — Бог. Гасподзь, 1 ісус Хрыстос.
Царква — 1) Рэлігійная арганізацыя веруючых і святарства, мэта якой — захаванне правілаў і канонаў веры. 2) Будынак ці памяшканне, у якім адбываецца хрысціянскае богаслужэнне.
Царкоўнаславянская мова — літаратурная мова ўсходніх і паўднёвых славян у XI—XVII стст. Узнікла на грунце стараславянскай мовы ў яе паўднёваславянскім варыянце ў выніку прыўнясення ў яго ўсходнеславянскіх размоўных слоў спрашчэнпя старажытных граматычных формаў і калькіравання грэчаскіх складанасастаўных слоў.