Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
Трагікамедыя — драматычны твор, які валодае адзнакамі як камедыі, так і трагедыі. У аснове яе ляжыць адчуванне адноснасці існуючых крытэрыяў жыцця: адну і тую ж з’яву драматург бачыць і ў камічным, і ў трагічным асвятленні. Пашырылася ў XX ст.
Традыцыйная лінгвістыка — накірункі ў мовазнаўстве, якія супрацьпастаўляюнь сабе структуралізму і ў адпаведнасці з усіаляванай мовазнаўчай традыцыяй, ставяць на мэце свайго даследавання не толькі раскрыццё ўнутраных адносін і залежнасцей кампанентаў мовы, іх структуры, але і вывучэнне такіх пытанняў, як узаемаад-
носіны мовы і мыслення, сувязь мовы з грамадствам і інш. Тэрмін «традыцыйны» ў прыведзенным спалучэнні не трэба разумець як заснаваны на традыцыях, якім уласцівыя нерухомасць і застой: наадварот, т. н. традыцыйнае мовазнаўства знаходзіцца ў непарыўным руху і развіцці, узбагачаецца новымі ідэямі, дапаўняецца новымі вучэннямі, такімі, як сацыялінгвістыка, псіхалінгвістыка і інш.
Традыцыйныя напісанш — напісанні, якія з’яўляюцца рэшткамі мінулага і не могуць быць вытлумачаны ні марфалагічна, ні фанетычна.
Традыцыя — гістарычнаскладзеныя і перадаваемыя з пакалення ў пакаленне звычаі. правілы, гюбыт
Транскрыпцыя (ад лац. transcriptio — перапісванне) — 1) Нерадача гукаў іншамоўнага слова (звычайна ўласнага імя, геаграфічнай назвы. навуковага тэрміна) пры дапамозе літараў уласнамоўнага алфавіта Шэкспір (англ. Shakespeare), Гётэ (нем. Goethe).
Грансфармацыя (ад лац. transformatio — пераўтварэнне) — заканамернае змяненне асноўнай моўнай мадэлі (ядзернай структуры), якое прыводзіць да стварэння другаснай моўнай структуры.
Гроп (з грэч. tropos — паварот) — выраз мовы, у якім словы ўжытыя ў пераносным сэнсе ў мэтах дасягнення большай мастацкай выразнасці. У аснове гропа ляжыць супастаўленне двух паняццяў, якія ўяўляюцца нашай свядомасці блізкімі ў пэўных адносінах. Найбольш распаўсюджаныя віды тропаў: алегорыя, гіпербала, іронія, літота, метафара, метанімія, увасабленне, перыфраза, сінекдаха, параўнанне, эпітэт.
Трыдзенскі сабор — XIX усяленскі сабор каталіцкі (1545—1563) праходзіў ва ўмовах значных поспехаў Рэ-
фармацыі і быў накіраваны на ўмацаванне пазіцый кагаліцызму Сабор зацвердзіў дагматы пра першародны грэх, чысцілішча, Вульгагу ў якасці кананічнага тэксту Бібліі, прыярытэт улады вышэйшага кагаліцкага іерарха папы над аўтарытэтам усяленскага сабора, выказаў анафему пратэстантызму, склаў Трыдзенскі чын спавядання кагаліцкай веры, тэкст царкоўнай прысягі.
Тунгуса-маньчжурскія мовы (тургуса-маньчжурская сям’я моў) ўтвараюць групы, у якія ўваходзяць мовы эвенкійская, эвенская, маньчжурская, нанайская, удэйская, арочская і інш.
Туш — кароткае музычнае прывітанне.
Тып — мастацкі вобраз, у якім адлюстраваны асноўныя характэрныя рысы пэўнай групы людзей ці з’яў.
Тыпаж — выбар мадэлі па агульных прыкметах, якія лічацца ўласцівымі якойсьці групе людзей.
Тыпалогія (ад грэч. typos — форма, узор logos вучэнне) — 1) Раздзел мовазнаўства, які даследуе прынцыгіы і спосабы тыпалагічнай класіфікацыі моў. 2) Класіфікацыя моўных адзінак на падставе агульнасці якіх-небудзь прыкмет.
Тытул (лац.), тытла — ганаровае званне, якое свсдчыць аб прынадлежнасці чалавека да арыстакратычнага роду. Большасць тытулаў і чыноў першапачагкова азначалі пасады. У старажытных славян тытул князя адпавядаў пасадзе пляменнага кіраўніка, а у сярэднявечнай усходнеславянскай Русі — пасадзе кіраўнікоў княстваў. Толькі з XV—XX стст. такі тытул і аў ганаровым, што ўказвае на паходжанне. Нашчадкі старажытных княжаскіх родаў Рурыкаввічаў, Гедзімінавічаў, нашчадкі ўдзельных князёў, а таксама прадстаўнікі арыстакратычнай эліты
нярускіх народаў насілі тытул князя. 3 XVIII стагодзя тытулы пачалі прысвойванца служылым людзям імператарамі, каралямі. У Рэчы Паспалітай і ВКЛ існавала сістэма тытулаў, як усходнеславянская (князь — магнат — шляхціч), так і заходнееўрапейская (князь — герцаг — граф — барон — віконт). У Расійскай імперыі сістэма заходнееўрапейскіх ты гулаў пачала пашырацца толькі з XVIII ст. Ніжэйшы чын звяртаўся да вышэйшага, выкарыстоўваючы ці прыватны ці агульны тыіул, а вышэйшы пры звароце да ніжэйшага — выкарыстоўваў прыватны тытул.
Тэатр — род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якогаз’яўляенцасцэнічнае дзеянне, што ўзнікае ў працэсе гульні акцёра перад гледачамі.
Тэзаўрус (ад грэч. thesauros) — 1) Скарбніца ведаў, сукупнасць паняццяў з пэўнай галіны навукі, назапашаных чалавекам або калектывам; 2) Аднамоўны тлумачальны або гэматычны слоўнік, які імкнецца даць найбольш поўнае апісанне лексікі дадзенай мовы на ўсіх яе ярусах, ва ўсім аб’ёме.
Тэксталогія — галіна фі лалагічнай навукі, якая займаепца ўстанаўленнем дакладнага тэксту літаратурных помнікаў ці гістарычных дакумснтаў для іх навуковага выдання.
Гэма — у выяўленчым мастацтве аб’ект масгацкага адлюстравання, кола жыццёвых з'яў. нраблем, ідэй, пакладзеных у аснову мастацкага твора.
Тэндэнцыя — накірунак, у якім адбываецца развіццё якога-небудзь моўнага працэса, з’явы ці мовы ў цэлым.
Тэорыя выклічнікаў — тэорыя паходжання мовы, якая ўзнікла ў антычныя часы, згодна якой мова стварылася з самавытворных выкрыкаў, што суправаджалі эмо-
цыі. Аднак такіх слоў-выкрыкаў (выклічнікаў), разам з вытворнымі ад іх, у мове вельмі мала, асноўны пластслоў не звязаны з выражэннем эмацыянальных станоў, з экспрэсіўнай функцыяй мовы. таму тэорыя выклічнікаў у цэлым не дае навуковага вытлумачэння паходжання мовы.
Тэорыя гукапераймання — тэорыя паходжання мовы, якая з’явілася ў антычныя часы і атрымала падтрымку ў некаторых мовазнаўцаў XIX ст. Гэтатюрыя, згодна якой мова ўзнікла як вынік таго, што першабытны чалавек, калі чуў гукі прыроды (спеў птушак, крыкі жывёлаў і г. д.) стаў пераймаць нагуральныя гукі, выкарыстоўваць свой моўны аппарат. Недастат ковасць дадзенай тэорыі выцякае, па-першае, з таго, што яна можа вытлумачыць паходжанне толькі нешмаглікіх слоў сукупнасць якіх нават у першабытную эпоху не ўяўляла яшчэ мовы, і зусім не вытлумачвае з’яўленне пераважнай большасці слоў, зусім не звязаных з гукаперайманнем. Тэорыя гукапераймання з-за ўяўлення аб механічным узнікненні мовы не улічвае сувязі паміж мовай і мышленнем: мова магла ўзнікнуць і развівацца толькі сумесна з мысленнем.
Тэорыя прапоўных выкрыкаў—тэорыя паходжання мовы, якая ўзнікла ў XIX ст. у працах вульгарных матэрыялістаў, згодна ёй мова нарадзілася з выкрыкаў, якія суправаджалі калектыўную працу. Аднак падобныя выкрыкі маглі служыць толькі сродкам рытмізацыі працы і не выражалі якіх-небудзь значэнняў ці эмоцый, не выконвалі таксама намінатыўнай функцыі, таму не з’яўляліся сапраўднымі словамі і на іх аснове не магла быць створана мова.
Тэорыя сапыяльнай дамовы — тэорыя паходжання мовы, якая ўзнікла ў антычныя часы і ў XVIII ст. была адноўлена. Згодна яе мова была створана для разумнай дамоўленасці паміж сабою людзей. Але для таго каб да-
мовіцца аб устанаўленні такой мовы. першабытныя людзі павінны былі мець якуюсьці папярэднюю мову, таму дадзеная тэорыя не вытлумачае самога паходжання мовы, бо неабходна наяўнасць у першабытнага чалавека свядомасці даз’яўлення ў яго мовы: тое і іншае развіваліся паралельна.
Тэрмін (ад лац. мяжа, памежны знак) — слова ці словазлучэнне, якое дакладна абазначае якое-небудзь паняцце, што ўжываецца ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. У адрозненне ад слоў агульнаўжывальных, якія часіа бываюць шматзначнымі, тэрміны, як правіла адназначныя, ім не ўласціва таксама экспрэсія. Тэрмін можа ўваходзіць у склад толькі адной тэрміналогіі, але можа ўваходзіць у розныя тэрміналогіі (аперацыя — у медыцыне, фінансах, вайсковай справе; асіміляцыя — у біялогіі, этнаграфіі, лінгвістыцы). Адны з тэрмінаў страцілі свой дакладна спецыфічны характар і сталі шырока ўжывацца ў розных стылях мовы.
Тэрміналагічны слоўнік — слоўнік, які змяшчае тэрміны пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва.
Тэрміналогія — сукупнасць тэрмінаў дадзенай галіны ведаў, вытворчасці, дзейнасці.
Гэхніка — сукупнасць навыкаў, спосабаў і прыёмаў, пры дапамозе якіх выконваецца мастацкі твор.
Тэхніпызм — вузкаспецыялыны тэрмін у галінс тэхнікі.
Убрус— 1) Хустка, якую насілі паверх павойніка. 2) Хусзка, рушнік, якімі выплочваўся натуральны аброк.
Убруснае — падатак, які браўся з гых, хто ўзяў шлюб.
Увасабленне (ад грэч. prosopopoieia, ад prosopon — асоба + роіёо — раблю) — троп, сутнасць якога ў прыпісванні нежывым рэчам уласцівасцей жывых істот.
Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы — одно з двунадзесятых хрысціянскіх святаў адзначаеццаз VIII ст. 21 лістапада (4 снежня), каноны складзены Грыгорыем Нікамедыйскім і Васілём Пагарыётам.
Угра-фінская (фіна-угорская) мовы, угра-фінская сям?я, з якіх утвараюцца группы: Угорская і рупа: мовы мад’ярская (венгерская, мансійская (мансі, вогульская), хантыйская (ханты, асцяцкая); Фінская група: мовы фінская (суомі), эстонская, карэльская, саамская (саамі, лапарская), комі (комі-зыранская. комі-пярмяцкая), марыйская, мардоўская (эрза і мокша), удмуртская (вацяцкая) і інш.
Удзел — 1) Уладанне князя, вотчына на Русі ў XII— XIII стст. 2) Удзельнае княства.
Удзельнае княства — самастойная дзяржава. частка своеасаблівай княжаскай канфедэрацыі Рускіх зямель XII—XVI стст.
Удзельны перыяд — такі перыяд усходнеславянскай гісторыі з XII ст., які характарызуецца адсутнасцю дзяржаўнага цэнтралізма; распадам Кіеўскай Русі, некалі адзінай этнакультурнай, эканамічнай, палітычнай супольнасці на асобныя незалежныя княствы.
Уезд — у Расійскай імперыі адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка, якая ўваходзіць у склад губерніі. Акруга, група воласцяў, якія складалі ўдзел.
Узуальны — які адпавядае лрынятаму ў дадзеным моўным калектыве ўжыванню слоў, фразеалагізаў, граматычных канструкцый і г. д.
Узус (лац. usus — звычай, правіла, ужыванне) — прынятае носьбітамі дадзенай мовы ўжыванне слоў, устойлівых зваротаў, формаў, канструкцый і г. д.
Указ — распараджэнне кіраўніка дзяржавы, адказнай дзяржаўнай асобы, абавязковае для выканання, якое мела сілу закона.
Украіна — 1) Памежная мясцовасць. 2) Тэрыторыя, якая знаходзіцца на ўсход ад Карпацкіх гор, у басейне рэкаў Днепр і Паўночны Данец. У міжрэччы Дняпра і Днястра ў IV—VI стст. узнік буйны саюз усходнеславянскіх плямёнаў антаў Іх нашчадкі— плямёны палянаў, севяранаў, драўлянаў, крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў і інш. — склалі насельніцтва Старажытнай Русі. У XI—XII стст. Закарпацце было захоплена Венгрыяй. У XIII— XIV стст. астатнія ўкраінскія землі (Кіеўскае, Чарнігаўскае княства, частка Падоліі) аб’ядноўваюцца з беларусамі і літоўцамі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пад пагранатРэчы Паспалітай падпадаюць Заходняя Валынь і Галіччына, аз 1430 г. — Заходняя Падолія. Букавінаўваходзіць у склад Малдаўскага гаспадарства. Кожны буйны украінскі горад валодаў самакіраваннем (Магдэбургскім правам). У канцы XIV ст. украінскія княствы ліквідуюцца, а на іх месна прызначаюцца намеснікі з адміністрацыі ВКЛ. Люблінская унія (1569) прывяла ла патранагу Полыпчы над большай часткай украінскіх зямель. Брэсцкая рэлігійная унія (1596) падпарадкавала ўкраінскую Праваслаўную царкву рымскаму пане Нацыянальыы і рэлігійны ўніск прывёў да стварэння ўкраінскага казацтва (канец XV ст.). Асабліва сацыяльна-зканамічны, рэлігійны і нацыянальны прыгнёт узмацняецца ў XVII ст. Ідэйнае супрацьстаянне прыгнётуўзначапілі Кіеўскае і Львоўскае брацтвы (XVII ст.). Аб’яднанне школ пры Кіева-Пячорскай Лаўры і Кіеўскім брацтве ў 30-я гг. XVII ст. прывяло да стварэння Кіева-Магілянскай Калегіі, у 1701 г. Кіеўскай Акадэміі. 3 канна XVI ст. цэнтрам украінскага казацтва стала Запарожская Сеч. Украінскае казацтва падзялілася на: уласна ўкраінскае (іпто насяляла Пры-