Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
Складаны сказ — сказ, які складаеццаз двух ці некалькіх частак, па форме аднатыпных з простымі сказамі, але ўтварае адзінае сэнсавае, канструктьўнае і інтанацыйнае цэлае. Адзінства і цэльнасць еклманага сказа ствараюцца для асобных яго тыпаў рознымісродкамі, да якіх адносяцца: інтанацыя, злучнікі і злуча^ьныя словы, лексічны склад, сінтаксічная пабудова часак, парадак частак, суадносіны дзеясловаў-выказнікаў.
Скорапіс — хуткае, паскоранае ў параўнанні Зуставам і паўуставам кірылічнае пісьмо, што ўвайшло ваўж-u. так з канца XV ст., яно вызначае раскаванасць у напісанні
літараў: літары ў словах пішуцца разая, змяненне формы літараў, шырокае выкарыстанне вынссных надрадковых знакаў і г. д. Паколькі раскаванасць нанісання, пошуклепшых варыянтаў графікі сталі магчымымі пры наяўнасці таннейшага ў параўнанні з пергаментам матэрыяла для пісьма, то распаўсюджанне скорапісу стала магчымым толькі пасля шырокага распаўсюджання паперы.
Скулыітура — від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць фізічна матэрыйльны, прадметны памер і трохмерную форму. размяшчаюцца ў рэальнай прасторы.
Скульптура малых формаў — дробная гіластыка, невялічкія постаці, статуэткі, цапкі.
Скуф’я — востраканечная шапачка, манашаская прыналежнасць.
Слабада — раён. воласць, паселішча, яго жыхары карысталіся часовымі ільготамі пры падаткаабкладанні і нясенні павіннасцяў.
Славянафілы — A. С. Хамякоў. I. Ул. і II. Ул. Кірэеўскія, К. С. і I. С. Аксакавы, Ю. Ф. Самарын, A. I. Кошалеў, князь Чаркаскі і інш. Рашуча выступалі гупраць поглядаў «западнікаў», сцвярджалі, што не існуе адзінай агульначалавечай цывілізацыі і адзінага шляху развіцця ўсіх народаў' Яны настойвалі на славянскай наныянальнай самабытнасні, у аснове якой ляжыць глыбійнны ідэйны праваслаўны пачатак, «народны дух» і сялянская абшчына(мір) Культура кожнай славянскай краіны залежыць ад сваёй «Глебы» і жывіцца сваімі каранямі.
Славянафілы і западнікі — прадсзаўнікі ідэйных напрамкаў ліберальнай грамадскай думкі Расіі сярэдзіны XIX ст., якія з’явіліся пасля «Філасофскіх лістоў» П. Я. Чаадаева(1836). Да групыт.зв. западнікау належалі A. I. Гер-
цэн, Т. М. Граноўскі, М. П. Агароў, В. Р. Бялінскі, К. Дз. Кавелін і інш. Яны верылі ў адзінства гуманістычнай еўралейскай цывілізацыі, якая адкрыла шлях чалавецтву да свабоды і прагрэса. Паводле іх, задача напаўварварскай, адсталай Расіі пазбавіцца азіятчыны і далучыцца да еўрапейскага Захаду.
Славяне ўсходнія ў старажытнасці — саманазвы славян: «словене» ці «словяне», паходзіць ад «слова», г. зн. народ, надзелены дарам мовы, у адрозненне ад «нямых», ці «немцаў». На працягу Vil—VIII стст. славяне засяляюць паступова Усходнюю Еўропу, і перш за ўсё займаюць значную вобласць ад Днястра да Волхава. У IX— X стст. славянскія плямёны улічаў і ціверцаў сяліліся на Днястры да Чорнага мора; «белыя» харваты — у прадгор’ях Карпатаў; дулебы, валыняне. бужане — ва Усходняй Галіцыі, на Валыні і па Заходняму Бугу; паляне — па заходняму берагу сярэдняга Дняпра; драўляне — на поўнач ад палян, у Палессе, на рацэ Прыпяць; дрыгавічы — яшчэ далей на гюўнач. паміж ГІрыпяццю і Беразіной; севяране — на ўсходнім беразе сярэдняга Дняпра па Дзясне з яе прытокамі; радзімічы — па р. Сож (самае ўсходняе саславянскіх плямёнаў); крывічы — у вярхоўях Волгі, Дняпра і Заходняй Дзвіны (падзяліліся на галіны крывічоў полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх); нарэшце, паўночную групу склалі ільменскія славяне (ці ноўгарадскія), якія займалі тэрыторыю вакол возера Ільмень і па абодвух берагах р. Волхава. У IX—X стст. усходнеславянскія плямёны занялі заходнюю частку Рускай (Усходне-Еўрапейскай) раўніны ад Чарнаморскага ўзбярэжжа на поўдні да Фінскага заліва і Ладажскага возера (возера Нева) на поўначы.
Славянізм — 1) Тое ж, што і стараславянізм. 2) Выгворныя словы ў кніжных стараславянскіх мовах, якія ўзніклі на і лебе стараславянскага слова ці паводлс яго
мадэлі (царкоўнаславянізм). 3) Словаўгваральны элемент, які ўзыходзіць да стараславянскай крыніцы.
Славянскія мовы — мовы, якія ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю і ўтвараюць у ёй галіну з шэрагам падгруп: I) усходняя падгрупа, у якую ўваходзяць мовы руская, беларуская і украінская; 2) заходняя падгрупа, у якую ўваходзяць мовы гюльская. чэшская, славацкая, кашубская, лужыцкая, палабская (мёртвая); 3) паўднёвая падгрупа. у якую ўваходзяць мовы балгарская, сербахарвацкая, славенская, македонская, стараславянская ці старацар коў н асл авя н с кая (м ёртвая).
Слова — асноўная найкарацейшая адзінка мовы, якая выражае сваім гукавым складам уяўленне аб прадмеце, пранэсе, з’яве рэальнасці, іх уласціваснях ці адносінах паміж імі. У слове спалучаюцца прыкмегы фанетычная (гукавы комплекс), лексіка-семантычная (значэнне), іраматычная (марфалагічная сгрукіура і састаўны элемент ці патэнцыяльны мінімум сказа). Складанасць самога паняцця слова, вызначэнне яго істотных прыкмет, цяжкасці ўстанаўлення яго межаў і выдзялення крытэрыяў абмежавання слова, з аднаго боку, ад марфемы, з другога— ад словазлучэння з’яўляюцца прычынай таго, што вучоныя і спецыялісты ў гэтай галіне па-рознаму вырашаюнь іх.
Словазлучэнне — спалучэнне двух ці больш знамянальных слоў, звязаных пасэнсу і грамагычна, якое выражае адзінае, але расчлененае паняцце і прадстаўляе сабой складанае найменне з’яў рэчаіснасці. Словазлучэнне — адна з асноўных сінтаксічных адзінак.
Словаўтваральны слоўнік — слоўнік, які паказвае словаўтваральную структуру найбольш ужывальных слоў мовы.
Слоўнік лінгвістычны — слоўнік, у якім даеца вытлумачэнне значэння і ўжывання слоў (у адрозненне ад энцыклапедычнага слоўніка, чыя мэта паведамляць звесткі аб адпаведных рэаліях — прадметах, з’явах, падзеях). Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў — слоўнік. які змяшчае тэрміны мовазнаўства і іх тлумачэнне. Слоўнік новых слоў — слоўнік, які змяшчае тлумачэнне новых слоў, што не ўвайшлі ўпапярэднія слоўнікі. Слоўнік правільнага напісання — слоўнік, які змяшчае, з аднаго боку, рэкамендацыі па пытаннях правільнага словаўжывання і формаўтварэння, а з другога — перасцярогі супраць парушэнняў адпаведных нормаў. Слоўнік скарачэнняў — слоўнік, які змяшчае складанаскарочаныя словы (у тым ліку і абрэвіятуры найыянальнага тыпу), утвораныя ад складаных назваў. Слоўнік слоў іншамоўнага паходжання — слоўнік, які змяшчае словы іншамоўнага паходжання, больш ці менш спецыяльныя і іх вытлумачэнне.
Слоўнікавае гняздо — гругіа аднакарэнных слоў, якія прадстаўленыя ў выглядзе аднаго слоўнікавага артыкула.
Службовы тып Біблейскіх К’ніг быў надзвычай распаўсюджаны наўсходнеславянскіхземлях, асабліваў выглядзе Евангелля-апракаса, што складаўся з падабраных у пэўнай паслядоўнасці ўрыўкаў з Евангелля, якія чыталіся за адзін раз у ходзе царкоўнай службы. Поўная структура Евангелля-апракаса ўключала евангельскі тэкст поўнасцю, скарочаная — Евангелле ад Іаана і астатнія Евангеллі ў памеры 30—40% тэксту. У склад Апостала-апракаса ўваходзілі размешчаныя ў пэўным парадку чытанні ў Царкве ўрыўкаў з Дзеянняў і Пасланняў апостальскіх. Вельмі пашыраны ў богаслужэнні парэмійнік меў таксама харак гар апракасу, урыўкаў з кніг Старога Запавету: Кніга прарока Іоны поўнасцю, трэцяя частка Кнігі Быц-
ця. урыўкі з Прытчаў Саламона і Кнігі прарока Iсаі і іншых кніг. Астрамірава Евангелле (1056—1057 гг.), Архангельскае Евангелле 1092 г, Мсціславава Евангелле да 1117 г., Юр’еўскае Евангелле 1119 г. належалі да ліку Евангелляў-апракасаў. Старажытнейшым узорам Апостала-апракаса лічыцца пскоўскі спісак 1307 г., у прыпісцы даякога захаваўся тэкст блізкі па змесце да «Слова пра паход Тгаравы». Сярод парэмійнікаў-апракасаў самым старэйшым прызнаецца даследчыкамі Захар’еўскі, напісаны ў ГІскове ў 1271 г. пры чынным удзеле выхадцаў з Беларусі. У Богаслужэнні шырока выкарыстоўваўся Псалтыр. Даяго тэксту звычайна дадаваліся «Біблейскія песні» (урыўкі са стараі новазапаветных кніг, блізкія да гімнаў). Для святочных службаўз Псалтыра выбіраліся «псалмы выбраныя». 3 XI ст. вядомыя старажытнейшыя спіскі Псалтыра.
Служэбнік — богаслужбовая праваслаўная кніга для святароў у праваслаўі. Служэбнік змяшчае тэксты царкоўных службаў на кожны дзень. парадак іх правядзення, месяцаслоў.
Смутныя часы — перыяд мецяжоў, паўстанняў у Маскоўскай Русі з канца XVI да пачатку XVII ст., які вызначаўся бесперапыннымі грамадзянскімі войнамі і паўстаннямі.
Спадчына— творы мастацтваў мінулых эпохаў, вывучэнне і крыгычнае засваенне якіх служыць зыходным пунктам для далейшага развіцця мастацтва.
Спалучальнасць знакаў прыпынку — знаходжанне побач двух знакаў прыпынку ўнутры сказа на падставе існуючых правілаў. У якасці адзінага знака спалучэнне коскі і працяжніка ставіцца ў наступных выпадках: 1) перад словам, якое паўтараецца дзеля гаго. каб звязаць з ім новы сказ ці далейшую частку таго ж сказа; 2) пасля
групы дадатковых сказаў. якія папярэднічаюнь галоўнаму, каб падкрэсліць распадзенне адзінага цэлага на дзве часткі; 3) у перыядзе для ўказання перахода ад павышэння да паніжэння.
Спектакль — тэагральнае прадстаўленне, якое сгвараецца на асновс драматычнага ці Музычна-сцэнічнага твора ў адпаведнасці з задумаю рэжысёра сумеснымі намаганнямі акцёраў, мастакоў і інш.
Соц-арт — адзін з найболып вядомых напрамкаў савецкага масгацтва 1970—1980-х гг, які склаўся ў межах так званай альтэрнатыўнай культуры, што супрацьстаяў дзяржаўнай ідзалогіі тых гадоў. Іранічна выкарыстоўваў і гратэскна перапрацоуваў папулярныя сімвалы і адзнакі сацыяльнай агітацыі, развенчваў у гульнёвай, эпатажнай форме іх сапраўдны сэнс. 3 канца 1980-х гг. выходзіць на міжнародную арэну Палітычная пераарыентацыя грамадства прадвызначыла яго заняпад.
Соці — камедыйна-сагырычны жанр французскага тэатраХУ—XVII стст., разнавіднасць фарса.
Спісак— неаўтарская копія.
Срэцэнне — адзін з двунадзесятых хрысціянскім святоў 2(15)лютага як узгадванне аб прынясенні Хрыста ў Храм на саракавы дзень пасля нараджэння згодна са старазапаветным абрадам. У храме Ён быў сустрэты старцам Сімяонам, які пазнаў у Іісусе Месію Хрыста і прарокаваў аб яго будучым служэнні (Лука. 2, 22—29). Адзначаеццаз IV ст. Святочны канон складзены ў VIII ст. Казьмой Маюмскім.