Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
Сінкопа (ад грэч. syncope — скарачэннё) — выпадзенне гука ці групы гукаў знутры слова. Толькі (са стараслав. толнко). Спірг (з лац.).
Сінод (ад грэч. «сход») — сход духоўных і свецкіх асоб для высвятлення царкоўных спраў.
Сінод свяцейшы —найвышэйшы орган кіравання царквою ў Расійскай імперыі. Пётр I пасля спачыну патрыярха Андрыяна ў 1700 г. не дазволіў абраць новага патрыярха, а прызначыў свайго прыхільніка мітрапаліта разанскага Стэфана Яворскага месцазахавальнікам пагрыяршага прастола. ПётрІ імкнуўся ліквідаваць царкоўную апазіцыю і падпарадкаваць царкву дзяржаўнай уладзе. У 1718 г. выйшаў загад аб заснаванні Духоўнай калегіі, ці Свяцейшага правячагаСінода. які павінен быўзамяніць сабой пагрыяршаства. У рэгламенце, ці уставе, Духоўнай калегіі былі падрабязна выкладзены перавагі «саборнага кіравання» перад аднаасобным. Прэзідэнтам Духоўнай калегіі быў прызначаны мітрапаліт Стэфан Яворскі, членамі — два епіскапа (у тым ліку — аўтар статута калегіі
Феафан Пракаповіч) і некалькі архімандрытаў і пратапопаў. Паралельна свецкаму обер-фіскалу пры Свяцейшым Сінодзе існаваў галоўны фіскал па справах духоўных; паралельна генерал-пракурору пры Сенаце ў Свяцейшым Сінодзе быў прызначаны ў якасці «вока гасударава» оберпракурор, які фактычна ўзначаліў Сінод. Пазней оберпракурорам прызначаўся свецкі чалавек. Свяцейшы Сінод у якасні вярхоўнай царкоўнай улады праіснаваў да Памеснага сабора 1917—1918 гг.
Сінодзік — памінальная памятная кніжка, у якую ўпісваюцца імёны ддя памінавення налітургіях і паніхідах.
Сінонімы (ад грэч. syndnymos — аднайменны) — словы, блізкія ці тоесныя паводле свайго значэння, якія выражаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, ці стылёвай афарбоўкай, часам тым і іншым адначасова. Сінонімы як правіла належаць да адной часціны мовы і выступаюць як узаемазамяняльныя элементы выказвання. Сінонімы абсалюгныя— словы, якія гюўнасцю супадаюць па значэнні і ўжыванні, толькі з верагодным разыходжаннем у спалучальнасці. Бегемот — гіпапагам, бусел — бацян, ластаўка -іу ркаўка. Сінонімы аднакарэнныя — словы, якія ўтвораны ад аднаго і таго ж кораня і звычайна адрозніваюцца стылёвай афарбоўкай і спалучальнасцю. Сядзець — засядаць. (Гблас) чалавечы — чалавечаскі. Сінонімы ідэаграфічныя — сінонімы. якія адрозніваюццаадценнямі значэння. Пылкі, гарачы. спякотны. Хуткі, імклівы. таропкі. Сціплы, цнатлівы, нясмелы, палахлівы, сарамлівы, ненахабны, стрыманы. Сінонімы кантэкстуальныя — словы. якія збліжаюцца сваімі значэннямі ва ўмовах кантэксту. Вясёлы, шчыры смех. Цяжкое, пакуглівае пачуццё. Сінонімы сі ылёвыя — сінонімы, якія супадаюць па значэнні, але ад-
розніваюца прыналежнасцю да розных стыляў мовы, ступенню ўжывальнасці, экспрэсіўнай афарбоўкай і г. д. Твар — лік, разам — укупе, будаўнік — дойлід.
Сінтагма (ад грэч. syntagma — нешта спалучанае) — 1) Па тэорыі Ф. Дэ Сасюра, двухчленная структура, члены якой суадносяцца як азначаемы і азначаючы. Такімі членамі. на думку некаторых даследчыкаў могуць быць: а) марфемы ў вытворным слове. Зэдлічак (зэдлік — азначальнае, -ак — азначаючае; агульнае значэнне сінтагмы — «маленькі зэдлік»). Такую сінтагму называюць «унутранай», бо абодва яе члены заключаны ў адным слове. што разглядаецца як сапалажэнне марфем; б) састаўныя часткі складанага слова, з якіх адна вызначае іншую. Вада — збор (агульнае значэнне дадзенай «унутранай сінтагмы»— «які збірае ваду»; в) кампаненты падпарадкавальнага словазлучэння. Новы падручнік, чыіаць кнігу, хутка бегчы. Такія сінтагмы называюць «знешнімі». Бо складаюць сінтаксічнае адзінства; г) цэлыя словазлучэнні, напрыклад абасобленыя членысказа. Ішоў, не зважаючы на вецер. д) прэдыкатыўныя часгкі складанага сказа. 2) Семантыка-сінтаксічная адзінкамовы, якая ўтвараецца групай слоў у складзе сказа, паяднаных у сэнсавых і рытмамеладычных адносінах. З’явіўся ў свіныя галасы. Сінтагма можа супадаць ці не супадаць са словазлучэннем, але паміж імі захоўваюцца істотныя адрозненні: сінтагма выдзяляецца ў сказе, з’яўляецца вынікам яго члянення і існуе толькі ў ім, тады як словазлучэнне не толькі выдзяляецца ў сказе, але разам са словам служыць адпаведным «будаўнічым матэрыялам» для сказа і з'яўляецца вынікам не разлажэння на элементы, а сінтэза элементаў. Падзел аднаго і таго ж сказа на сінтагмы аожа быць розным у зазежнасці ад кантэксту сітуацыі, экспрэсіўнай афарбоўкі, якую надае выказванню гаворачы, розным асэнсаваннем
зместу сказа і г. д. Гэтай рухомасці сінтагматычнага члянення, якое з’яўляецца аб'ектам разгляду стылістычнага сінтаксіса, супрацьстаіць устойлівая, заснаваная на пэўных мадэлях, пабудова словазлучэнняў.
Сінтагматыка— даследаванне мовы, якое заключаецца ў пэўным падзеле тэксту на ўсё меней працяглыя саразмешчаныя адзінкі. якія існуюць, спалучаюцца паміж сабою, але не адрозніваюца адна ад другой; уключэнне іх у рады «па гарызанталі» (слова ў межах выказвання, марфемна ў межах слова. гук у межах гуказлрэння).
Сінтаксіс (ад грэч. syntaxis — складанне) — 1) Раздзел граматыкі, які вывучае лад звязанай мовы ў наступных асноўных частках: а) вучэнне аб словазлучэнні і б) вучэнне аб сказе. 2) Вучэнне аб функцыянаванні у мове розных лексіка-граматычных класаў слоў (часцін мовы). Сінтаксіс дынамічны (дынамічны аспект сінтаксіса) — сінтаксіс, аб’ектам вывучэння якога з’яўляецца сказ як камунікатыўная адзінка, звязаная з сітуацыяй маўлення, якая валодае пэўнай інтанацыйнай характарыстыкай і парадкам слоў як сродкам выражэння актуальнага члянення. Сінтакіс камунікатыўны — сінтаксіс, аб’ектам вывучэння якога з’яўляюцца такія праблемы, як акгуальнае і сінтагматычнае чляненне сказа, функцыянаванне словазлучэнняў у сказе, камунікатыўная парадыгма сжазаў, тапалогія выказванняў і інш. Сінтаксіс статычны (статычны аспект сінтаксіса) — сінтаксіс, аб’ектам вывучэння якога з’яўляюцца сірукгуры, не звязаныя з кантэкстам і сітуацыяй маўлення: сказ (як прэдыкатыўная адзінка) і словазлучэнне (непрэдыкатыўная адзінка). Сінтаксіс тэксту — сінтаксіс, аб’ектам вывучэння якога з’яўляюцца не структурныя схемы словазлучэння, простага і складанага сказа, звышскладанага сінтаксічнага
адзінства, а рознагароду выказванні, звязаныя з сітуацыяй маўлення, а таксама з гіабудовай тэксту, які выходзінь за межы звышскладанага сінтаксічнага адзінства. Вывучэнне гэтых з’яў мае істотнае значэнне для лінгвастылёвага аналізу тэксту. Сінтаксіс функцыянальны 1) Сінтаксіс, аб’ектам вывучэння якога з’яўляецца вытлумачэнне ролі (функцыі) усіх сінтаксічных сродкаў (адзінак, канструкцый) у пабудове звязанага маўлення. 2) Сінтаксіс, які выкарыстоўвае ў якасці метаду даследавання падыход «ад функцыі да сродка», г. зн. вытлумачэнне граматычных сродкаў. што выражаюць адносіны нрасторавыя, часавыя. мэтавыя і г. д., традыцыйны падыход «ад сродка да функцыі», г. зн. вытлумачэнне таго, якія функцыі выконвае пэўная граматычная адзінка. Сінтаксічна абумоўленае значэнне слова — лексічнае значэнне, якое набываецца словам толькі ў пэўнай сінтаксічнай функцыі. Лексічнае значэнне складаецца з рэчыўнага значэння, носьбітам якога з'яўляецца корань слова (невытворная аснова), і дэрывацыйнагазначэння. што выражаецца словаўтварапьнымі афіксамі. У словах з невытворнай асновай лексічнае і рэчыўнае значэнне супадаюць. Сініаксічная канструкцыя — аб’яднанае па правілах граматыкі адзінства, якое складаецца са слоў, словазлучэнняў, сказаў. Сінтаксічныя катэгорыі — лінгвістычныя катэгорыі, якія выражаюць залежнасць адных форм у выказванні ад іншых. Склон у назоўнікаў; склон, лік і род у прыметнікаў; асоба і лік у дзеясловаў і г. д. Сінтаксічная сувязь — сувязь слоў, якая служыць для выражэння ўзаемазалежнасці элементаў словазлучэння і сказа.
Сінтэтызм — жывапісная сістэма, якая ўзнікла ў канцы XIX ст. іза Францыі. Характарызуецца дэкарагыўным абагульненнем каляровых плямау, сумарным сімвалічным характарам вобразаў, адмаўленнем ад дэталіза-
цыі выяў. Буйнейшы прадстаўнік П. Гаген. Паслядоўнікі: Понт-Авенская школа.
Сінтэтычныя мовы — мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца ў межах самога слова (афіксацыя, унутраная флексія, націск, суплетывізм і г. д., г. зн., формамі саміх слоў). Для выражэння адносін паміж словамі у сказе могуць быць выкарыстаны гаксама элементы аналітычнага ладу (службовыя словы, парадак слоў, інтанацыя). Да сінтэтычных мо}' адносяіша: старагрэчаская, латынь, стараславянская, беларуская, нямецкая, літоўская і інш.
Сінхранія (ад грэч. syn — сумесна + chronos час, г. зн. адначасовасць) — стан мовы на пэўным этапе гістарычнага развіцця ў якасці цэльнай сістэмы лексічных, граматычных і фанетычных элементаў як прадмет лінгвістычнага вывучэння.
Сірата, сіраціна, сіроты — 1) Кагэгорыя залежнага насельніцтва ва ўсходніх славян у Сярэднявеччы, сяляне. 2) У XVH—XVIII стст. саманазва сялян і цяглых людзей. 3) Дзіця, падлетак, які пазбавіўся аднаго сасваіх бацьюў.
Сістэма — 1) Сукупнасць элеменгаў, звязаных устойлівымі адносінамі паміж сабою, што ўтвараюць унутрана арганізаванае адзінства. 2) Сукупнасць формаў, што ўгвараюць дадзеную граматычную каі эгорыю.
Сітуацыя — умовы, пры якіх ажыццяўляеца актмаўлення, калі аказвасцца ўплыў на выказванне.
Сказ — спосаб арганізаныі апавядання, з’арыентаваны на вусную мову, прастамоўе.
Сказанне (легенда) — мастацкі твор, у аснову якога пакладзена падзея. што мела месца ў рэчаіснасці.
Складанае слова (кампазіта) — слова, утворанае спалучэннем двух ці іекалькіх асноў у працэсе марфалагічнай словавытворчгсці. Часцей за ўсё, складаныя словы ўтвараюцца пры /апамозе аб’яднальных галосных, найчасцей «а». Складшыя словы таксама ўтвараюцца падваеннем асноў.
Складанае сінтаксмнае цэлае (звышфразавае адзінства) — група цесна ўзаемазвязаных закончаных сказаў, якія ўтвараюць асаблівую сінтаксічна-стылёвую адзінку, Сэнсавыя адносіны, якія аб’ядноўваюць складаныя сказы ў складанае сінтаксічнае цэлае, падмацоўваюцца рознымі сродкамі: лексічным (паўтарэнне ў наступным сказе асобных слоў з папярэднхга сказа. ужыванне асабовых і ўказальных займеннікаў, ззйменнікавых прыслоўяў, якія выконваюць функцыю асобрых скрэпаў), марфалагічнымі (суадносіны грыванне-часовых формаў дзеясловаўвыказнікаў у аб’яднаных сказах), бнтаксічнымі (ларадак слоў і сказаў злучнікі «затое, аднак, зчк піто і шмат іншае», ужытыя ў далучальным значэнні, па^алелізм пабудовы), рытмамеладычнымі (інтанацыя частак і цэлага), стылёвымі (анафара, эпіфара, лексічнае кола).