Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
Рапсодыя — музычны (інструментальны) твор на тэму народных песень і эпічных паданняў, што суправаджае выкананне рапсода.
Раса — верхняе алдзенне святароў і манахаў (святар служыць у рызах).
Раскол царкоўны — адстулленне ад вучэння і правілаў царквы. У 40-я гг. XVII ст. у Маскве склаўся гурток рупліўцаў старажытнай дабрамыснасці, у які ўвайшлі Стэфан Ваніфацьеў, Аввакум, прагаіерэй Данііл з Кастрамы, царскі камерыст Фёдар Рцішчаў і будучы пагрыярх Нікан. Рупліўцы імкнуліся да выпраўлення царкоўных абрадаў і кніг, нораваў святарства, абароны Царквы ад свецкіх уплываў. Прыхільнікі Аввакума меркавалі, што ўзорамі для выпраўлення павінны служыць старажытнаславянскія царкоўныя кнігі, а прыхільнікі і паслядоўнікі Нікана настойвалі на грэчаскіх узорах для змянення тэкстаў і абрадаў. Раскол царкоўны адбыўся ў другой палове XVII ст. у сувязі з рэформамі Нікана, які стаў патрыярхам (1652). Новы патрыярх выслаў рупліўцаў з Масквы. Калі Нікан пакінуў патрыяршы прастол, рэформы не спыніліся: царкоўны сабор 1666—1667 гг. атэставаў праціўнікаў рэформ як багахульнікаў і аддаў іх пад свенкі суд. Частка грамадства (сяляне, пасадскія. казакі, стральцы, некаторая частка баярства) палічылі рэформу Нікана «ерэтычнай», накіраванай супраць сапраўднай «старой веры», асабліва замену двуперснага хрэснага знамення трохперсным. Яны назвалі сябс стараабрадцамі, стараверамі ці паслядоўнікамі дрэўлеправаславія. Прыхільнікі пагрыярха Нікана называлі іх раскольнікамі. ідэолагам раскола стаўся прагапоп Аввакум. Сярод кіраўнікоў руху былі ба-
ярыня Марозава і манах Епіфаній. Адсутнасць у старавераў новапастаўленых святароў прывялі да пачатку дыскусіі, ці прымаць у свой асяродак «ніканіянскіх» святароў ці лепш абысціся без святарства ўвогуле. Прыхільнікі старой веры падзяліліся такім чынам на папоўцаў і беспапоўцаў. Праваслаўная Царква зняла сваю анафему са старавераў толькі на пачатку 1970-х гадоў.
Род — група людзей, якія паходзяць ад аднаго продка, звязаныя агудьнасцю сваяцтва.
Роднасць моў наяўнасць агульных рыс і рэгулярных адпаведнасцей у лексіцы, у фанетыка-грамагычным ладзе моў, якія паходзяць ад адной агульнай мовы-асновы.
Родная мова — мова, якая засвойваецца немаўляткам у раннім дзяцінсіве шляхам пераймання ад акаляючых яго дарослых.
Ронда — музычнытвор, у якім асноўная частка паўгараецца некалькі разоў.
Рубаха — аснова жаночага адзення, даўжынёй даходзіла да пят. Заможныя жанчыны насілі споднюю і верхнюю рубахі. прычым верхнюю шылі з каштоўных гканін.
Руно — поўсць барана, колькасць поўсці, якая здымаецца з адной жывёлы за адно сзрыжэнне.
Русін — саманазва украінцаў і беларусаў аж да XIX ст.; у Заходняй Украіне — у XX ст., у асобных раёнах Карпаг, на Славаччыне — аж да нашых дзён.
Русістыка — сукупнасць нанук. якія вывучаюць рускую мову, літаратуру і культуру.
Руская 11 раўда старажытны звод законаў Русі. Пад гэгай агульнай назвай вядомыязры ко/Ьксы: Кароткая Праўда-— найстаражытнейшая, ГІрлстранная Праўда адносіцца да другой паловы XII ст. і С'карочаная Праўда заснавана на
ГІрасіраннай Праўдзе. Кароткая Праўда-—найбольш істотная крыніцадля харакгарыстыкі грамадскага ладу Русі, яна дзеліцца на Праўду Яраслава (каля 1016 г.), Праўду Яраславічаў (2-я палова XI ст.) і дадатковыя артыкулы
Рух — перамяшчэнне ў прасторы; пластычныя мастацтвы знаходзянь магчымасць унесці рух у нерухомыя кампазіцыі.
Рыгарычнае пытанне — тое, што пытальна-рытарычны сказ.
Рытарычны зваротак — стылёвая фігура, сутнасць якой у тым, што выказванне адрасуецца ўсім слухачам і чытачам.
Рытм — чаргаванне сувымерных элементаў цэласнай струкіуры, якое адбываецца з заканамернай паслядоўнасцю і частагою; адзін з галоўных законаў пластычных мастацтваў.
Рэалізм — адна з асноўных тэндэнцый развіцця сусветнага мастацтва, вызначаецца стылёвай самастойнасцю і мае свае канкрэгна-гістарычныя формы: наіўнае жыццёвае падабенства наскальных выяў старажытных эпох, ідэалізаныя антычнага мастацтва, адухоўленасць позняй готыкі і г. д.; асабліва інтэнсіўны ў мастацтве Рэнесанса; рэалізм мастацтва XIX—XX стст., вызначаецца сацыяльнай накіраванасцю.
Рэалізм гістарычны — адзін з асноўных жанраў выяўленчага мастацтва, які прысвечаны гістарычным падзеям мінулага і сучаснасні, сацыяльна значным падзеям у гісторыі народаў.
Рэдакцыя — варыянт тэксту літаратурнага твора, вынік перапрацоўкі твора аўтарам ці іншай асобай, змяшчае важныя сэнсавыя адрозненні.
Рэдакцыя — адзін з варыянтаў тэксту твора.
Рэгент (ад лац. «правячы») — 1) Часовы кіраўнік дзяржавы. 2) Дырыжор царкоўнага хору.
Рэма — пры актуальным чляненні ядро выказвання, змест паведамлення, тое, што прамоўца паведамляе, адштурхнуўшыся адтэмы.
Рэмарка — тлумачэнне аўтара з нагоды таго ці іншага персанажа, абставіны падзей, прызначаныя для акцёраў.
Рэпліка (ад франц. replique) — 1) У дыялагічнай мове кожнае асобнае выказванне чалавека, які прымае ўдзел у дыялозе; 2) Кароткае выказванне, якое вымаўляецца адным акцёрам у адказ на словы іншага. 3) Адказ аднаго персанажа на словы іншага.
Рэфрэн — вершы, якія паўтараюццаў канцы кожнай страфы.
Рэцэптыўны (ад лац. reception — атрыманае) — слоўнікавы склад — тое. ціто і пасіўны слоўнікавы склад.
Рэчы Пасналітай падзелы — захоп у другой палове XVIII ст. Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй двуадзінай дзяржавы Польшчы і ВКЛ (з рэспубліканскай формай, агульным сеймам і выбарным каралём створанайу выніку Люблінскай уніі (1569 г.)). Крызіс рэспубліканскага ладу Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. зрабіў магчымым умяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы Аўстрыі, Прусіі, Расіі. Магнагы і значная частка шляхгы адстойвалі свае традыцыйныя правы: «залагой вольнасці» (свабоды і анархіі) і «ліберум вета» (права забароны у часе галасавання ў сейме, што «зрывала» рашэнні сейма). Скарыстаўшыся польскай смутай, як папярзджваў у свой час Пётр Скарга, тры дзяржавы дамовіліся аб частковым падзеле
тэрыторыі аб’яднанай Рэчы ГІаспалітай. Першы падзел (1772): Прусія атрымала частку Польскагапрымор’я, Аўстрыя — частку Кракаўскага ваяводства і частку Галіччыны з Львовам, да Расійскай імперыі быладапучана значная частка Беларусі. Другі падзел (1793): да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна і частка Беларусі з Мінскам; Прусія захапіла Гданьск, Тарунь і Вялікую Польшчу з Познанню — карэныя польскія землі. Дзяржава фактычна пазбавілася незалежнасці і эканамічных сувязей паміж землямі. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кіраваннем Тадэвуша Касцюшкі (1794 г.) было падаўлена. Трэці падзел (1795): Аўстрыя захапіла Малую Польшчу і частку Мазовіі, Прусія — астатнюю частку Мазовіі з Варшавай і іншыя заходнія землі; да Расійскай імперыі была далучана Заходняя Беларусь, Літва і Валынь. Самастойная дзяржава Рэч Паспалітая перастала існавшь. Народы аб’яднанай дзяржавы трапілі пад замежны прыгнёт.
Сабор — 1) Сход адказных і выбраных асоб для разгляду і вырашэння важнейшых гіытанняў грамадскага і дзяржаўнага жыцця. 2) Сход вышэйшага хрысціянскага святарства. 3) Галоўны хрысціянскі храм горада, які складаеццаз некалькіх цэркваў пад адным дахам.
Сак — 1) Мера, мяшок. 2) Мяшкавіднае паліто. 3) Рыбалоўная сетка.
Сакас (ад яўрэскага «мяшок») — верхняе аддзенпс архіерэя, якое замяняе фелонь.
Саленызм (ад грэч. soloikismos ад назвы Sol — старажытнай афінскай калоніі. якая страціла чысцінюгрэчэскай мовы) — памылка супраць правілаў сінтаксісу, нсправілыіы выбар грамаіычнай формы для дадзенайпабудовы.
Салоннае мастацтва — кансервагыўны напрамак у мастацкай культуры Еўропы і Амерыкі XIX — пачатку XX ст., назву атрымала ў выніку падтрымкі з боку парыжскіх салонаў. Агульныя прыкметы: эклектызм творчага метаду, зварот да нормаў акадэмізму і позняга класіцызму. Выкарыстанне знешніх метадаў і прыёмаў рамантызму, позняга рэалізму і натуралізму; эфектная прыгажосць кампазіцыі і адназначнасць зместу; прамалінейнасць трактоўкі тэмы; фармалызая завершанасць; пагэтыка, непрыняцце навагарскага ў мастацтве.
Самадзейнае мастацтва — асаблівы тып масавай мастацкай культуры (не прафесійнай, не народнай, традыцыйнай): галіна вольнай мастацкай творчасці аўтадыдактаў. самавучак, людзей, якія не маюць гтрафесійнай падрыхтоўкі ў мастацтве, займаюцца мастацкай дзейнасцю ў адпачынак. Існавала заўсёды як паралельны свет у адносінах да прафесійнага мастацтва. у самастойную практыку вылучылася ў XX ст., калі з'явілася патрэба ў спецыяльнай арганізацыі, падтрымцы самадзейных мастакоў. Mae шырокую сацыяльную базу.
Самазванец — чалавек, які прыняў чужое імя ці званне і выдае сябе за каго-небудзь іншагаз мэтай дасягнення ўлады.
Сан — 1) Высокае званне, пасада. звязаная з ганаровым грамадскім становішчам. Сан вялікакняжаскі. Can пасла, 2) Званне духоўнай асобы.
Саната — музычны твор з трох ці чагырох частак рознага тэмпа і характару.
Саноўнік — асоба, якая мае высокі сан.
Саслоўе — частка насельнітва, сацыяльная група, якая мае толькі ёй уласцівыя спадчынныя правы і аба-
вязкі. У XVIII—XIX стст. былі саслоўі сялян. мяшчан. гандляроў, шляхты (магнатаў), вайскоўцаў, святарства.
Сатыра — мастацкія творы, у якіх высмейваюцца заганныя з’явы ў жыцці грамадства ці адмоўныя якасці асобнага чалавека.
Сатэрыялогія (ад грэч. soterion — Выратаванне, Збавенне і logos — вучэннё) — вучэнне аб Выратаванні ў хрысціянстве і іншых рэлігіях, раздзел тэалогіі, што даследуе праблему Выратавання.
Сацыялінгвістыка — галіна мовазнаўства, якая вывучае пытанні грамадскага існавання і грамадскія ўмовы развіцця мовы. Узнікшая на сінтэзе сацыялогіі і лінгвістыкі сацыялінгвістыка займаецца такімі праблемамі, як сувязь паміж мовамі і фактамі сацыяльнагажыцця, актыўныя працэсы ў развіцці мовы гіад уздзеяннем экстралінгвістычных фактараў, змены адносін паміж пісьмовай і вуснай формамі мовы ў сувязі з распаўсюджаннем радыё, тэлебачання , гукавога кіно і пранікненнем асаблівасцей вуснай мовы ў пісьмовую, задачы і формы правядзення моўнай палітыкі, павышэнне моўнай культуры шырокіх народных колаў. Сацыялінгвістыка ўжывас разнастайныя метады сацыялагічнага вывучэння мовы (анкетаванне. вуснае апытанне. выкарыстанне дадзеных інстыіутаў грамадскай думкі, статыстычнае апытанне насельніцтва і інш.).