Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
Плынь — мастацкая агульнасць, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў аднаго з варыянтаў стылю пі напрамку.
Плынь літаратурная —творчае адзінства пісьменнікаў, блізкіх адзін да другога па ідэалогіі, успрыняццю жыцця і творчасці.
Побытавы — звязаны з адлюстраваннем паўсядзённага прыватнага і грамадскага жыцця чалавека.
Полаўцы (кіпчакі, куманы) — цюркскі народ, які прыкачаваў у XI ст. з Паўночна-Заходняга Казахстана ў стэпы Прычарнамор’я, адкуль і выцясніў печанегаў. Палавецкая Стзп цягнулася ад Дуная да Цянь-Шаня. Першы раз у летапісах згадваецца аб ёй у 1054 г. Суіснаванне полаўцаў з усходнімі славянамі вызначалася нетолькі вайсковымі сутыкненнямі і набегамі, але і дынастычным паяднаннем у форме шлюбаў. Літаратурнае адлюстраванне гэтыя адносіны знайшлі ў «Слове пра паход Ігаравы» і оперы «Князь Ігар» вялікага Барадзіна.
ІІоп-арг— напрамак у жывапісе, які распаўсюдзіўся ў ЗША і Англіі ў 1950-я гг. Характэрна выкарыстанне і перагірацоўка вобразаў масавай культуры. Азнаменаваў адмаўленне ад абстракцыянізма і пераход да канцэпцый новага авангардызма. Мастакі паказвалі новы механізаваны свет, уяўлялі рэчы як нешта прыгожае. Пачатак попарта быў пакладзены дзейнасцю лонданскай «Незалежнай групы». Міжнародную вядомасць ён набыў у амерыканскім варыянце: Р. Раўшэнберг, Дж. Джонс, 9. Уорхол, Дж. Розенквіст, Р. Ліхтэнстайн, Р. Гамільтан, П. Весэлман. К. Олдэнбург.
Поручы — манжэты, якія прытрамліваюнь рукавы рызы.
Постімпрэсіянізм — збіральная назва некалькіх напрамкаў франііузскага мастацтва мяжы XIX—XX стст., дэклараваных непрыняццем эстэтыкі імпрэсіянізму і ўзнікшых заім краналагічна. З’яўляеццасувязуючым звяном паміж мастацтвам XIX і XX стст.
Праблематыка — пералік пыганняў, закранугых у творы.
Праклітыка (ад грэч. ргокііпд нахляю ўперад) — ненаціскное слова, якое стаіць перад словам, што мае націск, і далучаецца да гэтага слова з-за дшосін націску: на стале, пада мною, наш сын, іры дні, алеён і г. д.
Практычная стылістыка — прыкладны раздзел стылістыкі мовы, які мае нарматыўны харапар і даследуе спосабы і формы выкарыстання моўньх сродкаў у кожным канкрэтным выпадку, у залежнасц ад зместу мовы, абставін камунікацыі, мэіы выказвання. Рэкамендацыі практычнай стылістыкі не абсалютныя, яны поўнасцю падпарадкаваны ўмовам іх выкарыстання. Задача практычнай стылістыкі — навучыць ацэньваць патэнныяльныя выяўлснчыя і эмацыянальныя магчымасці моўных сродкаў, умела і мэтазгодна іх выкарыстоўваць, абапіраючыся, у прывагнасці, на іх сінанімію.
Пралог — старажытны ўсходнеславянскі каляндарны зборнік. які складаецца з скарочаных жыцій візантыйскіх, усходнеі паўднёваславянскіх святых, урыўкаўз перакладных твораў хрысціянскіх пісьменнікаў і твораў мясцовых аўтараў духоўна-дыдакіычнаіазместу. У пачатковы перыяд складвання жанравай структуры ў ХП ст. гэта былі пераважна перакладныя з грэчаскай мовы жыція святых і ўшанаванне ўсяленскіх айцоў і настаўнікаў Царквы, таму і атрымалі назву «сінаксароў», што ў перакладзе значыць — «зборнік». Першы сінаксар быў складзены ў Візантыі ў X стагоддзі. Такія зборнікі не былі аднастайнамі, яны адрозніваліся паміж сабою саборамі месцашанаваных святых і мясцовымі святамі. Толькі ў Канстанцінопалі адзначаліся святы абнаўлення св. Сафіі (23 снежня) і Палажэння Рызаў Багародзіцы (2 ліпеня), ушаноўва-
ліся св. Вавіла Нікадземійскі (4 верасня), Раман Сладкапеўца, складальнік кандакароў (1 кастрычніка), і інш. Але ўсё ж у аснове сваёй «Сінаксары» былі разлічаны на агульнацаркоўны ўжытак, аб’ядноўвалі жыція ўсіх святых хрысціянскагаУсходу: Персіі, Егіпта,Сірыі, Палесніны. Рыма, Арменіі, Візантыі. Звычайна ў «Сінаксары» на першым месцы (пасля каляндарнай дагы) змяшчаліся звесткі аб мучаніках і іх жыціях ці толькі імя мучаніка і месца яго пагібелі. Дзень мучаніцкага адыходу святога лічыўся пачаткам яі о ўшанавання, ён фіксаваўся ў старажытных календарах (спачэтку яны існавалі толькі пры Евангеллях і Апосталах). Потым паводле сведчанняў, запісаў хрысціян, пратаколаў суда ўзніклі першыя гістарычныя нарысы аб мучаніках, дзе пазначаліся месца і час падзеі, апісанне пакут і спачыну святога.
Паданні аб мучаніках,якія пацярпелі заХрыстаўІІ— 111 стагодзях у розных абласцях Рымскай імперыі склалі кола найстаражытнейшых звестак «Сінаксара». Змесі «Сінаксараў» таксама складалі звесткі аб настаяцелях першых хрысніянскіх манастыроў, прэпадобных айцах (Антоніі Вялікім, Саве Асвечаным, Іаане Сінайскім, Герасіме Іарданскім і г. д ). У «Сінаксары» пазначаны асобы, якія праславіліся асаблівым падзвіжніцтвам ва ўладкаванні рэлігійнага і грамадзянскага жыцця. напрыклад: імператар Канстанцін, патрыярх Канстанцінопальскі Прокл, епіскап Мірлікійскі Дзіянісій і шм. інш. Упрыгожвалі «Сінаксары» жыція настаўнікаў Царквы; Феадарыта К'ірскага, Іаана Златавуснага, Васілія Вялікага, Яфрэма Сірына, таксама святых цудатворцаў. столпнікаў. выспаведнікаў, юродзівых і інш. «Сінаксары» фіксавалі землятрусы, перанясенне мошчаў з адной мясцовасці ў іншую, нашэсці іншаверцаў і інш.
У такім выглядзе «Сінаксар» для пагрэб богаслужбовых (жыція святых чыталіся на ранішняй службе) і ў манастырскім побыце (для душаўратавальных мэт) перакладаецца на царкоўнаславянскую мову. У славянскай традыцыі з-за памылкі перакладчыкавізантыйскі «Сінаксар» атрымаў назву «Пралога» («Прологы спіса 12 месяць (дзве кнігі за сакавіцкае і вераснёўскае паўгоддзі), нзложено жшма святых отець н деанна святых мученнкь». Згодна іншай версіі на хрысніянскім Усходзе «пралогам» лічылася ўводнае да богаслужэння чытанне. Славянскі «Пралог» ў свой склад уключаў і жыція славянскіхсвятых, дні іхушанавання, значныя падзеі царкоўнага і духоўна-грамадзянскага жыцця.
У выніку скразнога характару хрысціянскіх уплываў жыція ўсходнеславянскіх святых, асаблівапраз пасрэдніцтва беларускага ўплыву увайшлі ў паўсядзённы ўжытак паўднёваславянскіх цэркваў Плёнам паўднёваславянскіх і чэшска-мараўскіхуплываўстала пашырэнне на ўсходнеславянскіх землях агіяграфічнай кулыуры гэтых народаў.
На ўсходнеславянскіх землях спецыяльна для зборніка на кожны дзень змяшчаліся адно ці два павучэнні ці казанні. якія звычайна чыталіся ў час трагіезы ў манастырах ці дамах шчырых вернікаў Плёнам чэшска-беларускага ўплыву ў XIV ст. стала вершаваная форма Пралога. пашыраная на Балканах, у яе аслову быў пакладзены чын пахвалы ў форме ямбічнага памеру.
У выніку скразнога характару хрысціянскіх уплываў жыція ўсходнеславянскіх святых, асабліва праз пасрэдніцтва беларускага ўплыву, увайшлі ў паўсядзённы ўжытак паўднёваславянскіх цэркваў
Плёнам паўднёваславянскіх і чэшска-мараўскіх уплываў стала пашырэнне на ўсходнеславянскіх землях аг іяграфічнай культуры гэтых народаў.
Пранаміналізацыя (ад лац. ргопотпеп •—займеннік) — пераход слоў з адной часціцы мовы ў займеннікі ў выніку страты ці паслаблення ўласцівага ім лексічнага значэння і набыцця адцягненагазначэння і указальнай функцыі. У шэрагі займеннікаў могуць пераходзіць назоўнікі (рэч, справа. факт, брат, сястра, чалавек і інш.), прыметнікі (дадзены, вядомы, пэўны, апошні, наступны і г. д.), лічэбнік (адзін).
Прапісная (вялікая, заглаўная) літара — літара. якая адрозніваецца ад радковай сваім памерам і напісаннем, ужываецца ў адпаведнасці з правіламі арфаграфіі і пунктуацыі. Прапісная літара ўжываецца на пачатку тэксту, пасля кропкі і іншых заканчальных знакаў прыпынку, ва ўласных імёнах асобаў, геаграфічных і астранамічных назвах, назвах гістарычных эпох і падзей, назвах устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, назвах дакументаў, помнікаў даўніны, прадметаў мастацтва, назвах літаратурных твораў і г. д.
Прапорпыя — суадносіны памеру частак мастацкага твора паміж сабой, а таксама кожнай часткі з творам цалкам.
Прасадычны (ад грэч. prosddikos — той, які тычыцца націску) — той, які адносіцца да з'яў вышыні тона, даўжыні, моцы гука і г. д.
Прастамоўе — словы. выразы, формы словаўгварэння і словазмянення, рысы вымаўлення, якія не ўваходзяць у норму лігаратурнай мовы, характарызуюцна адценнем спрошчанасці, зніжанасці, шырока выкарыстоўваюцца ў літаратурных творах і гутаркавой мове як экспрэсіўныя элементы. Адны даследчыкі разглядаюць прастамоўе як словы і формы рознага паходжання, аднастайныя паводле сваіх стылёвых прыкмет, што ўі вараюць адзін з экс-
прэсіўных стыляў літаратурнай мовы, які супрацьстаіць такім стылям, як кніжны, нейтральна-дзелавы і інш. На думку іншых даследчыкаў прастамоўе — гэта адхіленне ад лексічнай, грамагычнай, вымаўляльнай нормаў літаратурнаймовы, якія ўласцівыя шырокім гарадскім гаворкам. Адрозніваюць прастамоўнуюлексіку (забулдыга, мутарны, дрыхнуць і г. д.) і прастамоўнае формаўтварэнне (інжэнера. шафера) ці націск (моладзеж, хадатайнічаць і інш.).
Прастол — 1) Трон манарха ці царкоўнага іерарха. Прэстол: імператарскі, патрыяршы, царскі. 2) Высокі чатырохвугольны стол, які стаіць пасярэдзіне алтара. 3) 1 Ірастольнае свята.
Прасфара — белы хлябец асаблівай формы, які ўжываецца ў праваслаўным богаслужэнні.
Прататып — рэальны чалавек, чыё жыццё і характар знайшлі адлюстраванне пры стварэнні пісьменнікам літаратурнага вобраза.
Пратэза (ад грэч. — які стаіць наперадзе) — з’яўленне ў абсалютным пачатку словазычнага гука(у многіх мовах таксама галоснага), не апраўданага этымалагічна, але выкліканага фанетычнымі прыкметамі.
Прафесіяналізм — слова ці выраз, уласцівыя мове той ці іншай прафесійнай групы.
Профіль — навыяве бакавое становішча галавы, постаці ўвогуле; у вузкім сэнсе слова — знешні абрыс твару пры бакавым пункце погляду.
Прошлы час — форма часу дзеяслова, што абазначае дзеянне, якое папярэднічае моманту маўлення. IIроіплы гістарычны —тое, што аорыст. ІІропілы незавершаны — тое, што імперфект. Прошлы апісальны — форма прошлага часу дзеясловаў незакончанага трыван-
ня, якая абазначае працэс, не прывязаны да пэўнага прамежку часу, а пранэс у яго дзеянні, што стварае маляўнічасць і выразнасць гэтай формы. ГІрошлы апавядальны — форма прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання, якая абазначае дзеянне, ажыццёўленае ў пэўны моманту мінулым. Прошлы выніковы — тое, што і перфект. Форма, якая абазначае дзеянне, завершанае ў мінулым, вынік чаго адчуваецца ў сучасным. Форма прошлага часа ў спалучэнні з часціцамі абазначае таксама: а) дзеянне, якое пачалося, але не завершаназ-за нейкіх прычын; б) дзеянне, якое нерэгулярна паўтараецца ў мінулым. Прошлы час ужываецца замест будучаі а для адлюстравання фактаў, якія ва ўяўленні прамоўцы абавязкова павінны адбыцца.